Студопедия — Грамадска-палітычны рух ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст. Дзейнасць народніцкіх і сацыял-дэмакратычных арганізацый. Узнікненне палітычных партый
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Грамадска-палітычны рух ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст. Дзейнасць народніцкіх і сацыял-дэмакратычных арганізацый. Узнікненне палітычных партый






У паслярэформенны перыяд на беларускіх землях актывізавалася грамадска-палітычнае жыццё. У прыватнасці ў гэты час новыя рысы набывае сялянскі рух. Ён цяпер адрозніваўся ад папярэдніх выступленняў сваімі мэтамі. На першае месца выходзіць барацьба за бясплатную перадачу зямлі сялянам і супраціўленне ўладам, якія падтрымлівалі землеўладальнікаў. У 1861-1862 гг. большасць выступленняў было скіравана супраць праводзімай аграрнай рэформы. Асноўнымі метадамі барацьбы для сялян станавіліся захопы памешчацкіх зямель, выпас жывёлы на панскіх угоддзях, высечка лесу, знішчэнне межавых знакаў, сутычкі з прадстаўнікамі мясцовай адміністрацыі. У 1880 – 1890-я гг. у Беларусі з-за малазямелля набывае распаўсюджанне стыхійны рух за перасяленне на свабодныя землі ў Сібір і іншыя рэгіёны Расіі. У выніку ўладам прыйшлося абмежаваць магчымасць перасялення сялян. Для вяртання самавольных перасяленцаў на месцы пражывання выкарыстоўвалася нават войска.

У гэты час у асяроддзі інтэлігенцыі Расійскай Імперыі набылі шырокае распаўсюджанне народніцкія ідэі, вытокі якіх былі закладзены ў работах М.Бакуніна, А.Герцэна, М.Чарнышэўскага. Пад народніцтвам прынята разумець грамадска-палітычны рух заснаваны на ідэях сялянскага сацыялізму (утапічнае ўяўленне пра тое, што Расія можа перайсці да сацыялізму мінуючы капіталізм, бо сялянская абшчына, на думку народнікаў, з’яўляецца прататыпам сацыялістычнага грамадства). Але ў сялянскім асяроддзі ўсё яшчэ жыла вера ў добрага цара, які быццам бы не ведаў, што робяць чыноўнікі і памешчыкі. З-за гэтага расійскія рэвалюцыйныя дэмакраты так і не здолелі знайсці значнай падтрымкі сярод сялянства, хаця неаднаразова прадпрымалі адпаведныя спробы.

Адзін з першых народніцкіх гурткоў быў створаны ў Магілёве ў 1875 г. Сярод яго заснавальнікаў былі М.Судзілоўскі (будучы прэзідэнт Гавайскіх астравоў), С.Кавалік, Р.Ісаеў, якія ў далейшым сталі вядомымі дзеячамі агульнарасійскага народніцкага руху. Акрамя таго, выхадцамі з Беларусі былі і іншыя вядомыя народнікі: І.Грынявіцкі, К.Брэшка-Брэшкоўская, А.Бонч-Асмалоўскі.

У другой палове 1870-х гг. народніцкія гурткі ўзніклі і ў іншых гарадах Беларусі. Яны мелі цесныя сувязі з агульнарасійскай народніцкай арганізацыяй “Зямля і воля”. У 1879 г. з-за унутраных супярэчнасцяў яна раскалолася на“ Чорны перадзел ” і “ Народную волю ”. Гэтыя арганізацыі адрозніваліся паміж сабой сваімі задачамі і метадамі барацьбы. Прыхільнікі “Чорнага перадзелу” выступалі за шырокае распаўсюджванне сацыялістычных ідэй праз прапаганду ў сялянскім асяроддзі. Паслядоўнікі “Народнай волі” наадварот лічылі, што сялянства яшчэ не падрыхтавана да сацыялістычных пераўтварэнняў. Таму патрэбна падрыхтаваць людзей да адкрытых антыўрадавых выступленняў, а зрабіць гэта, на думку народавольцаў, было прасцей праз шырокае выкарыстанне тэрора.

Спачатку большасць беларускіх народнікаў падтрымлівалі “Чорны перадзел”. У Мінску нават працавала падпольная друкарня арганізацыі, ў якой выдаваліся газеты “Чёрный передел” і “Зерно”. З-за гэтага ў Мінск двойчы прыязджаў кіраўнік арганізацыі Г.Пляханаў. Але ў 1881 г. арганізацыя бала выкрыта і разгромлена ўладамі. У выніку большасць беларускіх народнікаў, якіх не арыштавалі, перайшлі на бок “Народнай волі”. Усплеск папулярнасці апошняй у асяроддзі народнікаў быў абумоўлены і тым, што гэтай арганізацыяй 1 сакавіка 1881 г. было здзейснена забойства Аляксандра ІІ. Бомбу ў імператара кінуў ураджэнец Беларусі, студэнт Ігнат Грынявіцкі, які пад час выбуху быў смяротна паранены.

Сярод народнікаў у сярэдзіне 1880-х гг. пачынае ўздымацца і беларускае пытанне. Так у 1884 г. члены беларускай народніцкай арганізацыі “ Гоман” Аляксандр Марчанка і Хаім Ратнер выступілі за аб’яднанне беларускіх народнікаў. Таксама імі былі выпушчаны два нумары гектаграфічнага часопіса “Гоман”, у якім упершыню была абгрунтавана думка пра самастойнасць беларускага народа і ўзнята пытанне пра аўтаномію Беларусі ў межах Расійскай рэспублікі, якую планавалася стварыць пасля звяржэння самадзяржаўя. Гоманаўцы абвясцілі сябе Беларускай сацыяльна-рэвалюцыйнай групай і садзейнічылі фарміраванню сярод беларусаў нацыянальнай свядомасці .

У сярэдзіне 1880-х гг. з-за разгрому паліцыяй большасці груп “Народнай волі” сярод народнікаў пачынае дамінаваць ліберальны накірунак. Яго прыхільнікі выступалі за правядзенне ўрадам рэформаў, якія павінны былі палепшыць становішча сялян, гарантаваць захаванне абшчыны і стварыць спрыяльныя ўмовы для развіцця сельскай гаспадаркі.

На другую палову ХІХ ст. прыходзіцца зараджэнне ў Расійскай Імперыі рабочага руху. Гэта было абумоўлена актыўным развіццём капіталізму і павелічэннем колькасці наёмных рабочых. Адной з першых формаў пратэсту сталі уцёкі з будаўніцтва чыгунак, што асабліва набыло распаўсюджанне ў 1860-х гг., і калектыўныя скаргі. У 1870 – 1890-х гг. асноўнай формай барацьбы працоўных стала стачка (забастоўка, калектыўнае спынене працы з патрабаваннямі па паляпшэнню умоў працы). Найбольш рэгулярна ў абарону сваіх правоў выступалі чыгуначнікі. Каб матэрыяльна абараніць удзельнікаў стачак, якіх маглі звольніць за выступленні, працоўныя пайшлі на стварэнне так званых “статачных кас” (для выплат звольненым). Першая статачная каса была створана ў другой палове 1880-х гг. у Мінскіх слясарных майстэрнях.

Пад націскам нарастаючага рабочага руху ўлады пайшлі на стварэнне рабочага заканадаўства (сукупнасць розных законаў, якія паляпшалі ўмовы працы рабочых і ўводзілі некоторыя сацыяльныя гарантыі). У прыватнасці ў 1882 г. была забаронена праца дзяцей да 12 год і падлеткаў на шкодных вытворчасцях і ў начны час, а таксама створана фабрычная інспекцыя; у 1885 г. – забаронена начная праца жанчын; з 1886 г. на фабрычных прадпрыемствах уводзіліся разліковыя кніжкі, дзе запісваліся ўмовы найму рабочых. У 1897 г. рабочы дзень быў скарочаны да 11,5 гадзін. Акрамя таго у гэты час на некаторых прадпрыемствах устанаўліваліся нядзельныя адпачынкі, скарачаліся штрафы, абмяжоўваліся жаночая і дзіцячая праца.

Ва ўмовах павелічэння колькасці працоўных і актывізацыі рабочага руху ў 1880-я гг. на змену народніцкай плыні ў расійскім сацыялізме прыходзіць марксізм, што выявілася ў стварэнні першых сацыял-дэмакратычных арганізацый. Ужо ў 1882 г. у Польшчы распачала сваю дзейнасць марксісцкая группа “Пралетарыят”. Яе дзейнась распаўсюджвалася і на Беларусь. У 1883 г. былы кіраўнік “Чорнага перадзелу” Г.Пляханаў за мяжой заснаваў першую расійскую марксісцкую арганізацыю “Вызваленне працы”. З ёю быў цесна звязаны беларускі паэт-дэмакрат А.Гурыновіч.

З сярэдзіны 1880-х гг. у Беларусідзейнасць марксісцкіх гурткоў актывізавалася. Толькі ў Мінску існавалі гурткі Э.Абрамовіча, І.Гурвіча, С.Трусевіча. Такія ж групы ўзніклі і ў іншых гарадах. Яны рыхтавалі новыя кадры прапагандыстаў, якія потым маглі б распаўсюджваць сацыялістычныя ідэі сярод рабочых. З сярэдзіны 1890-х гг. марксісты перайшлі да масавай агітацыі сярод рабочых. Гэта азначала, што сацыял-дэмакраты вырашылі аб’яднаць свае намаганні з рабочым рухам. Сярод марксістаў у гэты час сфарміравалася дзве асобныя плыні: рэвалюцыйная (жадалі пераходу да сацыялізму праз рэвалюцыю і палітычныя пераўтварэнні) і рэфармісцкая (выступалі за мірныя пераўтварэнні ў грамадстве, у першую чаргу адстойвалі эканамічныя правы працоўных).

Адначасова з гэтым у марксісцкіх гуртках назіралася тэндэнцыя да аб’яднання па нацыянальнай прыкмеце, што стала внікам нявырашаннасці нацыянальнага пытання ў Расійскай Імперыі. Таму актыўна пачынаюць стварацца нелегальныя нацыянальныя сацыял-дэмакратычныя партыі і аб’яднанні.У той жа час сярод мясцовых сацыялістаў былі дзеячы, якія стаялі на пазіцыях інтэрнацыяналізму. У прыватнасці, у 1893 г. была створана нацыянальная Польская сацыялістычная партыя (ППС). У гэтам жа годзе з яе вылучылася інтэрнацыяналісцкая Сацыял-дэмакратыя каралеўства Польскага (СДКП).

Падобная сітуацыя назіралася і ў сацыял-дэмакратычным руху Літвы. У красавіку 1896 г. у Вільні была створана створана Літоўская сацыял-дэмакратычная партыя (ЛСДП), якая вызначалася яскрава выяўленым нацыянальным характарам, выступала за самавызначэнне Літвы і арыентавалася на літоўскамоўных рабочых. Аднак не ўсе члены ЛСДП падзялялі такія погляды, таму ўжо ў маі 1896 г. з партыі вылучыўся інтэрнацыяналісцкі Рабочы саюз Літвы (РСЛ) пад кіраўніцтвам С.Трусевіча. Прыхільнікі гэтай партыі выступалі за сумесную барацьбу з царызмам прадстаўнікоў розных народаў. Таму ў 1900 г. РСЛ аб’яднаўся з СДКП ў Сацыял-дэмакратыю Каралеўства Польскага і Літвы (сярод яе лідэраў быў стваральнік савецкіх спецслужбаў Ф.Э. Дзяржынскі).

Усе вышэйпералічаныя партыі актыўна дзейнічылі і на тэрыторыі сучаснай Беларусі. У 1902г.кіраўнікіППСпайшлі на стварэнне аўтаномнай Польскай сацыялістычнай партыі ў Літве (ППС на Літве), якая базіравалася на праграмных устаноўках Польскай сацыялістычнай партыі (ППС).

Сярод найбольш значных палітычных сілаў, створаных у гэты час, стаў Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі, які быў створаны ў 1897 г. у Вільні. Гэтая арганізацыя больш вядомая пад назвай Бунд (у перакладзе з мовы ідыш – “саюз”). Шырокі ўплыў гэтай партыі быў абумоўлены тым, што значную частку пралетарыяту Беларусі складалі яўрэі. З-за гэтага ў канцы ХІХ ст. менавіта Бунд быў самай уплывовай рэвалюцыйнай арганізацыяй на беларускіх землях.

У канцы ХІХ ст. была прадпрынята спроба аб’яднання сацыял-дэмакратаў Расійская Імперыі. 1-3 сакавіка 1898 у Мінску ў доме на вул. Захар’еўскай (цяпер праспект Незалежнасці) прайшоў І з’езд Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (РСДРП). Канчатковай мэтай партыі былі аб’яўлены пралетарская рэвалюцыя і дыктатура пралетарыяту. Лідэры РСДРП спадзяваліся аб’яднаць усіх марксістаў Расіі. І спачатку гэтая мэта не здавалася беспадстаўнай. У склад РСДРП увайшоў Бунд, які пры гэтым захоўваў сваю ўнутраную структуру. Менавіта ён першапачаткова прадстаўляў новаўтвораную партыю ў Беларусі. Але барацьба сярод кіраўніцтва партыі так і не дазволела стаць ёй адзіным флагманам расійскай сацыял-дэмакратыі. Больш таго, на ІІ з’ездзе ў 1903 г. з-за супярэчнасцей па пытанні цэнтралізацыі партыі РСДРП раскалолася на меншавікоў (РСДРП(м), на чале з Г.Пляханавым) і бальшавікоў (РСДРП(б), на чале з У.Ульянавым (Ленінам). Прыхільнікі Леніна былі за поўную цэнтралізацыю партыі, меншавікі выступалі катэгарычна супраць гэтага, бо лічылі што гэта прывядзе да ўсталявання дыктатуры цэнтра. Адначасова на ІІ з’ездзе партыі Бунд заявіў пра свой выхад са складу РСДРП.

У другой палове 1890-х гг. робіцца спроба рэабілітацыі народніцтва і яго збліжэнне з рабочым рухам. Да гэтага іх падштурхоўвала тое, што спроба абаперціся толькі на сялян не апраўдала сябе. У выніку ў Мінску Р.Радзівонавай, Р.Гершуні, Я.Гальперынам, К.Брэшка-Брэшкоўскай у 1898 г. была створана Рабочая партыя палітычнага вызваленя Расіі. Асноўнай мэтай арганізацыі стала звяржэнне самадзяржаўя і ўсталяванне сацыялістычнага грамадства. Пры гэтым, як і дзеячы “Народнай волі”, прыхільнікі створанай партыі ў якасці аднаго з метадаў барацьбы вызначаўся індывідуальны палітычны тэрор (уключаючы забойства палітычных дзеячаў, дзяржаўных чыноўнікаў і службовых асоб). Але ў 1900 г. арганізацыя была ліквідавана паліцыяй.

У 1902 г. былымі народнікамі і марксісцкімі групамі, што арыентаваліся на сялянства, была створана Партыя сацыялістаў рэвалюцыянераў (ПСР, эсэры). Праграма партыі прадугледжвала звяржэнне самадзяржаўя і ўсталяванне рэспублікі. Для вырашэння аграрнага пытання эсэры прапаноўвалі так званую сацыялізацыю зямлі (канфіскацыю зямлі ў памешчыкаў і аб’яўленне яе агульнанароднай уласнасцю) і ўраўняльнае надзяленне ёю сялян без права куплі-продажу. Актыўна выкарыстоўваўся эсэрамі і палітычны тэрор. Падрыхтоўкай тэрарыстычных актаў займалася Баявая арганізацыя ПСР на чале з мінскім урачом Р.Гершуні.

У гэты час цікавасць да сацыялістычных ідэй узнікае і сярод прыхільнікаў беларускай нацыянальнай ідэі. У 1902-1903 гг. беларускімі рэвалюцыянерамі прадпрымаецца спроба фарміраваня ўласнай палітычнай партыі і выданне газеты “Свабода”. З нацыянальна-культурных гурткоў Мінска, Вільні і Пецярбурга была створана Беларуская рэвалюцыйная грамада (БРГ). Яе стваральнікамі стаялі Іван і Антон Луцкевічы, А.Пашкевіч (Цётка), К.Кастравіцкі (Карусь Каганец), А.Бурбіс, В.Іваноўскі, Ф.Умястоўскі. У 1903 г. БРГ на І з’ездзе ў Вільні была ператворана ў Беларускую сацыялістычную грамаду (БСГ). Праграма партыі прадугледжвала звяржэнне самадзяржаўя, адмену прыватнай уласнасці на зямлю, усталяванне дэмакратычнага ладу, прызнанне права народаў Расіі на аўтаномію.

Для аслаблення ўплыву сацыял-дэмакратычных арганізацый сярод рабочых улады вырашылі пайсці на шэраг мераў, уключаючы стварэнне арганізацый працоўных, што павінны былі адстойваць выключна эканамічныя інтарэсы пралетарыяту не ўздымаючы палітычных пытанняў. Пры гэтым кіраўнікі створаных арганізацый тайна супрацоўнічалі з паліцыяй. Такая палітыка ўладаў была прадыктавана жаданем узяць пад кантроль рабочы рух і атрымала назву паліцэйскага сацыялізму, ці зубатаўшчыны (ад прозвішча ініцыятара такой палітыкі, начальніка Маскоўскага ахоўнага аддзялення С.Зубатава). На Беларусі ў яе рэчышчы ў 1901 г. у Мінску была створана Яўрэйская незалежная рабочая партыя (ЯНРП). Рэалізуя палітыку паліцэйскага сацыялізму ўлады прымушалі ўладальнікаў прадпрыемстваў ісці на саступкі працоўным. Пры гэтым рабіўся выгляд, што гэта быццам бы было дасягнута дзякуючы дзейнасці створаных рабочых арганізацый. Таму яны сапраўды пачалі карыстацца падтрымкай насельніцтва. Але рост рабочага руху выклікаў занепакоенасць уладаў. Акрамя таго, супраць зубатаўшчыны пачалі выступаць буйныя прамыслоўцы, з якімі кіраўніцтва дзяржавы вымушана было лічыцца. Таму ад палітыкі паліцэйскага сацыялізму хутка адмовіліся, а арганізацыі створаны пад час яе рэалізацыі хутка перасталі існаваць. У прыватнасці, у 1903 г. спыніла існаванне ЯНРП.

Такім чынам, у другой палове ХІХ ст. на тэрыторыі Беларусі актывізавалася грамадска-палітычнае жыццё, што стала заканамерным вынікам імклівага развіцця капіталізму. У гэты час новыя формы набыў сялянскі рух, атрымалі распаўсюджванне выступленні працоўных, з’явіліся першыя народніцкія і марксісцкія арганізацыі, якія ўрэшце-рэшт перараслі ў першыя палітычныя партыі на тэрыторыі Расійскай Імперыі.







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 797. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Репродуктивное здоровье, как составляющая часть здоровья человека и общества   Репродуктивное здоровье – это состояние полного физического, умственного и социального благополучия при отсутствии заболеваний репродуктивной системы на всех этапах жизни человека...

Случайной величины Плотностью распределения вероятностей непрерывной случайной величины Х называют функцию f(x) – первую производную от функции распределения F(x): Понятие плотность распределения вероятностей случайной величины Х для дискретной величины неприменима...

Схема рефлекторной дуги условного слюноотделительного рефлекса При неоднократном сочетании действия предупреждающего сигнала и безусловного пищевого раздражителя формируются...

Упражнение Джеффа. Это список вопросов или утверждений, отвечая на которые участник может раскрыть свой внутренний мир перед другими участниками и узнать о других участниках больше...

Влияние первой русской революции 1905-1907 гг. на Казахстан. Революция в России (1905-1907 гг.), дала первый толчок политическому пробуждению трудящихся Казахстана, развитию национально-освободительного рабочего движения против гнета. В Казахстане, находившемся далеко от политических центров Российской империи...

Виды сухожильных швов После выделения культи сухожилия и эвакуации гематомы приступают к восстановлению целостности сухожилия...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия