Студопедия — Рэвалюцыя 1905-1907 гг. у Беларусі. Трэццячэрвеньская палітычная сістэма
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Рэвалюцыя 1905-1907 гг. у Беларусі. Трэццячэрвеньская палітычная сістэма






У пачатку ХХ ст. у Расійскай Імперыі з-за абвастрэння эканамічных праблем і грамадска-палітычных супярэчнасцяў склалася перадрэвалюцыйная сітуацыя. І у гэтага былі свае аб’ектыўныя прычыны, сярод якіх асабліва вылучаліся наступныя:

- эканамічныя (абвастрэнне супярэчнасцяў паміж новым капіталістычным укладам і перажыткамі былой феадальнай сістэмы (буйное памешчацкае землеўладанне, існаванне сялянскай абшчыны, шырокае распаўсюджанне кустарнай вытворчасці), а таксама вынікі Сусветнага эканамічнага крызісу 1900 – 1903 гг., які асабліва адмоўна адбіўся ў многіх галінах расійскай эканомікі);

- сацыяльныя (супярэчнасці паміж рознымі сацыяльнымі групамі ва ўмовах пераходу да капіталізма (асаблівую актыўнасць у адстойванні сваіх правоў і інтарэсаў пачынае праяўляць пралетарыят));

- палітычныя (захаванне абсалютнай манархіі ва ўмовах пераходу да капіталізму, барацьба розных палітычных груповак за ўплыў на цара, правальны ход руска-японскай вайны 1904-05 гг.);

- нацыянальныя (адсутнасць нацыянальнай аўтаноміі і дэскрымінацыя іншых народаў, якія засялялі Расійскую імперыю).

Вышэйназваныя прычыны прывялі а сацыяльнага выбуду. Першая руская рэвалюцыя (як часам называюць Рэвалюцыю 1905 – 07 гг.) пачалася 9 студзеня 1905 г. з мірнага шэсця працоўных Пецярбурга, якія жадаліперадаць петыцыю цару. Наперадзе калоны ішоў поп Гапон, дэманстранты неслі іконы, царкоўныя харугвы і партрэты цара Мікалая ІІ. Нягледзячы на гэта шэсце было растраляна царскімі войскамі. Таму гэтая падзея ўвайшла ў гісторыю пад назвай “Крывавай нядзелі”. Жорсткасць царызму выклікала хвалю пратэстаў па ўсёй дзяржаве. У розных рэгіёнай прайшлі масавыя палітычныя стачкі і дэманстрацыі пратэсту пал лозунгам “ Далоў самадзяржаўе! ”. У Беларусі выступленні салідарнасці з пецярбургскімі рабочымі ў студзені 1905 г. ахапілі 31 горад і мястэчка, у тым ліку Мінск, Віцебск, Магілёў, Гродна, Гомель, Брэст, Смаргонь, Мазыр, Полацк, Слонім. Большасцю з іх кіравалі арганізацыі Бунда, РСДРП, эсэраў.

Імклівы рост антыўрадавых выступленняў паказаў, што ў асяроддзі рабочых знікла вера ў “ добрага цара ”. Тым не меньш, не ўсё выступленні 1905 г. насілі палітычны характар. Некаторыя абмяжоўваліся толькі эканамічнымі патрабаваннямі. Яны ў студзені – сакавіку 1905 г. ахапілі 25 населеных пунктаў Беларусі. Вясной рэвалюцыйны рух актывізаваўся ў сувязі са святкаваннем працоўнамі дня 1 Мая. Летні ўздым барацьбы быў выкліканы крывавымі расправамі царскіх улад над рабочымі. Палітычныя выступленні рабочых у чэрвені ахапілі 56 гарадоў і мястэчак Беларусі. Пад уплывам рабочага руху актывізаваўся рух сялянства супраць памешчыкаў і мясцовай адміністрацыі. Хваляванні перакінуліся на галоўную апору царызма – армію. Летам 1905 г. выступленні салдат адбыліся ў Мінску і Віцебску.

Рост антыцарскіх палітычных выступленняў летам 1905 г. напалохаў урад. Пад рэвалюцыйным націскам царызм ідзе на частковыя саступкі і 6 жніўня 1905 г. заяўляе пра скліканне дарадчай без надзялення яе заканадаўчым правам Дзяржаўнай думы(больш вядомай як Булыгінская ў гонар міністра ўнутраных спраў – аўтара праекта). Рывалюцыйныя сілы і ліберальная буржуазія ўспрыняла гэты крок цара як праяўленне слабасці і выступіла супраць Думы, разлічваючы тым самым на больш радыкальныя пераутварэнні. Распачалася новая хваля палітычных вытупленняў. Найвышэйшы ўздым рэвалюцыі прыпаў на восень 1905 г. У прыватнасці, уся краіна была ахоплена кастрычніцкай палітычнай стачкай, якая праводзілася пад заклікі ўстанаўлення дэмакратычнай рэспублікі.

Ва умовах уздыму рэвалюцыі царызм пайшоў на большыя саступкі і выдаў Маніфест “Аб удасканаленні дзяржаўнага парадку”ад 17 кастрычніка 1905 г. Згодна з Маніфестам насельніцтву Расіі дараваліся свабоды слова, сумлення, сходаў і саюзаў, абвяшчалася стварэнне ў хуткім часе заканадаўчага выбарчага органа – Дзяржаўнай Думы, у выбарах у якую маглі прыняць удзел шырокія масы насельніцтва. Гэта азначала, што расійскі імператар Мікалай ІІ пайшоў на карэнныя змены сістэмы кіравання дзяржавай і абмежаваў сваю ўладу. Расія з абсалютнай ператварылася ў парламенцкую манархію.

Маніфест насельніцтва сустрэла новай хваляй выступленняў. Рэвалюцыйныя партыі заклікалі працягваць барацьбу да поўнага звяржэння царызму. На гэта ўрад адказаў новымі рэпрэсіямі. Ужо 18 кастрычніка 1905 г.пасля агалашэння Маніфестау Мінску па загадзе губернатара П.Г. Курлова была расстраляна мірная дэманстрацыя працоўных, гэтая падзея ўвайшла ў гісторыю як Курлоўскі расстрэл. Зброя супраць дэманстрантаў была выкарыстана і ў Віцебску, сутычкі з паліцыяй адбыліся ў Полацку, Смаргоні і іншых гарадах.

Рэалізуючы заяўленае ў Маніфесце цар 11 снежня 1905 г. падпісаў Закон аб выбарах у Дзяржаўную Думу. Згодна з якім выбаршчыкі падзяляліся на чатыры курыі (асобыя выбарчыя разрады, на якія дзяліліся выбаршчыкі па нацыянальнай, прафісійнай ці іншай прыкмеце): землеўласнікаў, мяшчан, сялян, рабочых. Закон дакладна вызначаў колькасць дэпутатаў ад кожнай курыі. У выніку скдадвалася дыспрапорцыя на карысць найбольш заможных слаёў насельніцтва. Атрымоўвалася так, што голас памешчыка раўняўся 3,5 галасам гараджан, 15 галасам сялян ці 45 галасам рабочых. Гэта было зроблена каб забяспечыць ў Думе перавагу землеўласнікаў, заможных гараджан і сялян, на якіх і спадзяваўся абаперціся царызм. Не мелі магчымасць прымаць удзел ў вабарах жанчыны, моладыя людзі да 25 год, ваенныя, рабочыя дробных прадпрыемстваў.

Маніфест ад 17 кастрычніка 1905 г. садзейнічаў фарміраванню першых легальных палітычных партый у Расіі. І хаця іх колькасць была значнай, тым не меньш усё партыі можна падзяліць на некалькі груп. Сярод мноства правых (праманархічных ці праўрадавых) партый і аб’яднанняў асабліва вылучаўся Саюз рускага народа (СРН), які актыўна падтрымлівалі землеўладальнікі, чыноўнікі і праваслаўны клір. Гэта партыя выступала за захаванне ў Расіі раней існуючых парадкаў, самадзяржаўя, памешчацкага землеўладання, а таксама супроць праводзімых пад націскам рэвалюцыі рэформ. Правыя, якіх яшчэ называлі чарнасоценцамі, выступалі за захаванне “ адзінай і непадзельнай Расіі ”, а таксама сталі вядомы сваімі антыяўрэйскімі выступленнямі і пагромамі.

Ліберальны лагер ці цэнтрысты ў асноўным былі прадстаўлены двума вядучымі буржуазнымі партыямі – акцябрыстамі і кадэтамі. Акцябрысты (афіцыйная назва – Саюз 17 кастрычніка) ў аснову сваёй палітычнай праграмы паклалі царскі маніфест ад 17 кастрычніка 1905 г. Яны выступалі за абмежаваныя рэформы дзяржаўнага ладу пры захаванні моцнай царскай улады. Сярод прыхільнікаў партыі было шмат ліберальных землеўласнікаў і прадстаўнікоў буржуазіі. Акцябрысты ў сваёй праграме спрабавалі спалучыць ідэі манархістаў і лібералаў таму іх часта называюць права-цэнтрыстамі. Непасрэдна буржуазна-ліберальнай партыяй з’яўлялася Канстытуцыйна-дэмакратычная партыя (кадэты). Яны выступалі за далейшыя ліберальныя рэформы і пераўтварэнне Расіі ў канстытуцыйную манархію. Таксама кадэты гатовы былі часткова вырашыць аграрнае пытанне (праз перадачу сялянам дзяржаўных, манастырскіх і выкупленых дзяржавай панскіх зямель), прадаставіць дзяржаўную аўтаномію Польшчы і Фінляндыі і прызнаць грамадзянскае раўнапраўе ўсіх народаў Расіі. Лібералы станоўча сустрэлі маніфест ад 17 кастрычніка і адмовіліся ад рэвалюцыйных дзеянняў, спадзяючыся, што новыя рэформы будуць арганізаваны новым рускім парламентам, дзе лібералы збіраліся атрымаць значную колькасць месцаў.

На левым флангу палітычнага спектра Расіі небывалы размах набыла дзейнасць партый рэвалюцыйна-дэмакратычнага лагера – РСДРП, Бунда, эсэраў, БСГ, ППС у Літве і інш. Яны выйшлі з падполля і дзейнічалі адкрыта – праводзілі мітынгі і сходы, выдавалі газеты і лістоўкі, кіравалі стачкамі рабочых, выступленнямі сялян і вайскоўцаў. Большасць левых партый не прынялі сатрупак царызму і выступалі за працяг барацьбы да поўнага звяржэння царызму і ўсталявання расійскай дэмакратычнай рэспублікі. Таксама рэвалюцыйныя сілы ў сваёй большасці выступалі за ліквідацыю памешчацкага землеўладання і перадачу зямлі сялянам, прызнавалі права на самавызначэнне разных народаў, якія засялялі Расію.

У пачатку снежня 1905 г. царскі ўрад паспрабаваў авалодаць сітуацыяй. У адказ рэвалюцыйныя арганізацыіыі 7 снежня 1905 г. заклікалі народ да новай палітычнай стачкі і ўзброенага паўстання супраць царызму. Рэвалюцыйнымі выступленнямі ў снежні 1905 г. было ахоплена 28 гарадоў і мястэчак Беларусі. Усе яны былі задушаны узброенай сілай. 3 мэтай аслаблення рэвалюцыйнага націску царскія ўлады паскорылі працэс склікання Дзяржаўнай думы. Рэвалюцыйныя партыі байкатавалі выбары, аднак сарваць іх не ўдалося. У выніку пачатак дзейнасці першага расійскага парламента супаў з новым уздымам рэвалюцыйна руху.

У І-ай Дзяржаўнай Думе (27 красавіка – 8 ліпеня 1906 г.) большасць месцаў атрымалі кадэты. Нягледзячы на нязначнае прадстаўніцтва ў парламенце рэвалюцыйных сіл асноўным праблемным пытаннем стала аграрнае. Адзіна падыходу ў вырашэнні аграрнага пытання не было. Так, напрыклад, па кадэцкаму праекту – неабходна было стварыць “дзяржаўны зямельны запас” з казённых, удзельных, манастырскіх і часткі памешчыцкіх зямель, якія павінны былі б здавацца ў арэнду ці ўвогуле не апрацоўвацца. У сваю чаргу сялянскія дэпутаты аб’ядналіся ў фракцю трудавікоў і прапанавалі ліквідаваць памешчыцкае землеўладанне, перадаць усё зямлю ў агульнародную ўласнасць і ўвесці ўраўняльнае землекарыстанне. Польска-беларускія дэпутаты аўтанамісты (Р. Скірмут, І. Друцкі-Любецкі) патрабавалі прадастаўлення Літве-Беларусі шырокага абласнога самакіравання з правам вырашэння аграрнага пытання.

З-за нязгоды дэпутатаў падтрымаць урадавы праект аграрнай рэформы Мікалай II 9 ліпеня 1906 г. распусціў I Дзяржаўную Думу. Цар спадзяваўся, што новая Дзяржаўная Дума будзе больш паслухмянай, але склалася інакш. Левыя партыі прынялі ўдзел у выбарах і ІІ-я Дзяржаўная Дума (20 лютага – 2 чэрвеня 1907 г.)аказалася яшчэ больш радыкальнай. Большасць месцаў у Думе атрымалі трудавікі і кадэты, з якімі цесна супрацоўнічалі польскія аўтанамісты. Ад Беларусі большую колькасць галасоў атрымаў “Русский окраинный союз” (палітычны блок чарнасоценцаў і акцябрыстаў), які змог скарыстаць нацыянальныя і рэлігійныя супярэчнасці ў рэгіёне, а таксама памешчыкі аўтанамісты.

У ІІ Дзяржаўнай Думе як і раней галоўным па-ранейшаму заставалася аграрнае пытанне. Трудавікі і эсэры – як і раней выступалі за перадачу ўсёй зямлі ва ўласнасць народа і размеркаванне яе па працоўнай норме. Чарнасоценцы, акцябрысты і польска-беларускія аўтанамісты – падтрымалі аграрную праграму старшыні ўрада П.А. Сталыпіна. Але канчаткова вырашыць аграрныя супярэчнасці расійскі парламент не змог, таму цар прыняў рашэнне распусціць Думу. 3 чэрвеня 1907 г. Мікалай ІІ падпісаў новы выбарчы закон, які гарантаваў большае прадстаўніцтва ў Думе памешчыкаў і буйной буржуазіі. Гэта падзея ўвайшла ў гісторыю як Трэцячэрвеньскі дзяржаўны пераварот, бо згодна з Маніфестам ад 17 кастрычніка 1905 г. цар не мог змяняць выбарчае заканадаўства без згоды парламента. Атрымалася, што цар парушыў свой жа маніфест.

Гэта азначала заканчэнне Першай рускай рэвалюцыі, якая па сваім змесце насіла буржуазна-дэмакратычны характар, яна садзейнічыла пашырэнню правоў жыхароў Расіі і дазволіла ператварыць імперыю з абсалютнай ў парламенцкую манархію. Але ўсё мэты рэвалюцыі не былі дасягнуты, таму ў грамадска-палітычным і эканамічным жыцці працягвалі існаваць феадальныя перажыткі, якія не адпавядалі інтэрэсам многіх сацыяльных слаёў і стваралі прадумовы для новых хваляванняў

Па новаму выбарчаму закону 1907 г. у Расіі выбаршчыкі як і раней былі падзелены на 4 курыі, але суадносіны паміж імі змяняліся на карысць памешчыкаў. Тым не менш у беларускіх губернях улады паспрабавалі супрацьпаставіць выбаршчыкаў па нацыянальнаму прызнаку. У выніку былі ўтвараны руская (праваслаўная) і польская (каталіцкая) курыі. У 1912 г. у гарадах была утворана таксама яўрэйская. Па сутнасці ўрад спрабаваў знайсці ў краі апору сярод праваслаўнага сялянства, супрацьпаставіўшы яго польскім памешчыкам каталіцкага веравызнання (аўтанамістам). Дзякуючы гэтаму ІІІ і IV Дзяржаўныя думы аказалісябольш праўрадавымі. Найбольшую колькасць галасоў атрымалі акцябрысты, чарнасоценцы і кадэты.

Пасля завяршэння рэвалюцыі ў дзяржаве назіраўся спад палітычнай актыўнасці і ўлады паспрабавалі скарыстаўшыся абстаноўкай расправіцца з апазіцыяй. Рэвалюцыйныя партыі былі вельмі аслаблены і выніку шматлікіх пагромаў і арыштаў. Многія з рэвалюцыянераў вымушаны былі выехаць за мяжу. У гэтых умовах частка меньшавікоў і бундаўцаў (ліквідатары) выступілі за легальныя сродкі барацьбы. Восенню 1907 г. БСГ спыніла сваю дзейнасць Беларуская сацыялістычная грамада, а яе кіраўніцтва сканцэнтравала дзейнасць на выданні газета “Наша ніва”. Увогуле ў Расіі пасля 1907 г. распачаўся перыяд палітычнай рэакцыі, які ўвайшоў у гісторыю пад назвай Трэцячэрвеньскай палітычнай сістэмы.







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 706. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Логические цифровые микросхемы Более сложные элементы цифровой схемотехники (триггеры, мультиплексоры, декодеры и т.д.) не имеют...

Эндоскопическая диагностика язвенной болезни желудка, гастрита, опухоли Хронический гастрит - понятие клинико-анатомическое, характеризующееся определенными патоморфологическими изменениями слизистой оболочки желудка - неспецифическим воспалительным процессом...

Признаки классификации безопасности Можно выделить следующие признаки классификации безопасности. 1. По признаку масштабности принято различать следующие относительно самостоятельные геополитические уровни и виды безопасности. 1.1. Международная безопасность (глобальная и...

Прием и регистрация больных Пути госпитализации больных в стационар могут быть различны. В цен­тральное приемное отделение больные могут быть доставлены: 1) машиной скорой медицинской помощи в случае возникновения остро­го или обострения хронического заболевания...

Меры безопасности при обращении с оружием и боеприпасами 64. Получение (сдача) оружия и боеприпасов для проведения стрельб осуществляется в установленном порядке[1]. 65. Безопасность при проведении стрельб обеспечивается...

Весы настольные циферблатные Весы настольные циферблатные РН-10Ц13 (рис.3.1) выпускаются с наибольшими пределами взвешивания 2...

Хронометражно-табличная методика определения суточного расхода энергии студента Цель: познакомиться с хронометражно-табличным методом опреде­ления суточного расхода энергии...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.014 сек.) русская версия | украинская версия