Студопедия — Фарміраванне беларускай нацыі. На сёняшні дзень у свеце не існуе адзінага падыходу адносна вызначэння паняцця нацыя
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Фарміраванне беларускай нацыі. На сёняшні дзень у свеце не існуе адзінага падыходу адносна вызначэння паняцця нацыя






На сёняшні дзень у свеце не існуе адзінага падыходу адносна вызначэння паняцця нацыя. У савецкай гістарыяграфіі доўга панаваў падыход, заснаваны на фармацыйнай марксісцкай тэорыі і эвалюцыянісцкіх ідэях Л.Моргана. Тэарэтычна гэты падыход быў абгрунтаваны І.Сталіным у кнізе “Нацыяналізм і нацыянальнае пытанне”. Згодна з ім этнасы ў сваім развіцці праходзіць некалькі стадый, якія знаходзяцца ў залежнасці ад сацыяльна-эканамічных фармацый. Стадыямі развіцця этнасаў з’яўляюцца наступныя: племя, народнасць і нацыя. Такі падыход з’яўляецца пануючым ў айчыннай гісторыі і сёння, праўда, усё часцей робяцца спробы паралельнага разгляду і іншых нацыянальных тэорый, сфармуляваных М.Грохам, Б.Андэрсанам, Э.Гелнэрам, Э.Смітам і інш.

Многія з вядучых даследчыкаў тэорыі нацый сцвярджаюць што нацыянальнае пытанне з’явілася ў свеце з прыходам капіталізму. Увогуле ХІХ стагоддзе карэнным чынам змяніла палітычную сітуацыю на еўрапейскім кантыненце, што ў сваю чаргу адразу паўплывала на сітуацыю ў свеце. На змену манархічным дзяржаўным утварэнням паступова прыходзяць нацыянальныя дзяржавы, дзе ўлада ажыццяўляецца не ад імя аднаго чалавека (манарха, князя і г.д.), а ад імя ўсёй супольнасці людзей, што пражывалі у межах тэрыторыі дзяржавы. Адбываецца так званае “ канструяванне нацый ”, ці як сцвярджаў Б.Андэрсан іх “ уяўленне ”. На карэнныя змены ў Еўропе аказвалі ўплыў розныя фактары. Сярод асноўных варта назваць канчатковую перамогу капіталізма, пераход улады да буржуазіі, якой спатрэбілася новая кансалідуючая ўсе слаі грамадства ідэалогія. Вялікую ролю адыграла і прамысловая рэвалюцыя, што пачалася ў ХVІІІ ст. ў Англіі. Пераход да індустрыяльнага грамадства карэнным чынам змяніў сацыяльны склад еўрапейскіх дзяржаў. У выніку на змену непісменнаму селяніну, свет якога абмяжоўваўся сваёй вескай і яе ваколіцамі, паступова прыходзіць дасведчаны гаражанін, які становіцца асноўным носьбітам новай кансалідуючай нацыянальнай ідэі, што ўзнікла стыхійна, ці была сфармулявана нацыянальнай інтэлігенцыяй ва ўмовах панавання буржуазіі.

Але што ж змянілася ў грамадстве таго часу? Да канца ХVІІІ – пачатку ХІХ ст. асноўная роля ў арганізацыі жыцця грамадства належыла манарху. Пры гэтым значная роля адводзілася і царкве. Войны, што адбываліся на еўрапейскім кантыненце, адносіліся да катэгорыі “войнаў паміж манархамі”, а не ”войнаў між народамі”. Таму і сцэнарый іх быў даволі спецыфічны. Напрыклад, шырока выкарыстоўваліся наёмнікі, камандуючыя варагуючымі арміямі абменьваліся камліментамі пад час бою і г.д. У ХІХ ст. ўсё змяняецца. Новыя каштоўнасці і новы прынцып еднасці прыводзяць да крывавага супроцьстаяння этнічных супольнасцяў, а не манархаў. Усеагульная воінская павіннасць, уводзімая паступова ў дзяржавах Еўропы, садзейнічае нацыянальнай кансалідацыі. Як добра зазначыў Ю.Хабермас, характарызуючы змены, што адбыліся ў свеце: “… цяпер свабода нацыі павінна была адстайвацца не крывёй наймітаў, а крывёй сыноў Айчыны ”. Смерць за Радзіму становіцца сімвалам мужнасці і гераізму. Менавіта ў часы ваеннага ліхалецця пачынае назірацца еднасць усіх слаёў насельніцтва ў барацьбе з ворагам. Гэта прыводзіць да таго, што войны становяцца больш крывавымі, але адначасова яны садзейнічаюць і кансалідацыі шырокіх слаёў насельніцтва (войны Напалеона, Крымская вайна, франка-пруская вайна і г.д.)

Для фарміравання кансалідуючай нацыянальнай ідэі ў разглядаемы перыяд неабходна было стварэнне адпаведнага ідэалагічнага падмурку. І гэты падмурак пачынаюць шукаць не толькі ў сучаснасці, але і ў мінулым. Агульная гісторыя становіцца фактарам збліжэння прадстаўнікоў розных сацыяльных груп. Часам рэальныя падзеі мінулага замяняюцца новымі гістарычнымі міфамі, якія таксама пачынаюць усведамляцца як рэальнасць. Прыкладам апошняга можа стаць “вынаходніцтва” ў ХVІІІ ст. Роўлінсаным малай шатланскай спадніцы, “адкрыццё” Макферсаным валійскага эпасу Асіана і г.д.

Для замацавання новай кансалідуючай ідэалогіі актыўна выкарыстоўваюцца розныя сродкі распаўсюджвання інфармацыі. Сярод іх варта назваць адукацыю, якая выкарыстоўваецца для распаўсюджвання новых ідэй у дзіцячым асяроддзі. Апошняя у многім садзейнічыла развіццю нацыянальных літаратурных моў, якія дзякуючы гэтаму выцяснялі дыялекты і “рэгіянальныя” мовы (каталонскую ў Іспаніі, правансальскую ў Францыі). Акрамя адукацыі вялікая роля надаецца розным публічным цырымоніям, памятным мясцінам, угодкам, выкарыстанню сцягоў, гімнаў. Ствараецца цэлая сістэма калектыўных вобразаў, скіраваных на кансалідацыю грамадства. Помнікі даўніны і салдацкія пахаванні становяцца яскравым доказам слаўнага мінулага і гераічнасці ўсяго народа.

Тым самым, ў ХІХ ст. на думку шэрагу заходніх даследчыкаў былі “прыдуманы” буржуазіяй, якой патрэбна была новая ідэалогія, здольная аб’яднаць розныя слаі насельніцтва. У той жа час у айчыннай гістарыяграфіі даследчыкі больш схільныя разглядаць нацыю не як “ сканстуяваную ідэю ”, а аб’ектыўна існуючую рэчаіснаць. Так пад паняццем нацыя (ад лац. nаtio – племя, народ) звычайна разумеецца устойлівая супольнасць людзей, якія пражываюць на адной тэрыторыі, звязаны агульным эканамічным і сацыяльна-палітычным жыццём, маюць адзіную мову, культуру, самасвядомасць. Пры гэтым, нацыянальнай мовай выступае літаратурная мова, нормы якой замацаваны ў слоўніках і граматыках. Культура нацыі, у адрозненні ад традыцыйнай народнай культуры, уласцівай народнасці, гэта прафесійная мастацкая культура.

У гістарычным развіцці нацыя прыходзіць на змену народнасці і з’яўляецца больш высокай ступенню кансалідацыі этнасу. Сучасныя нацыі ўзнікалі разам з развіццём капіталістычных адносін, калі складваліся рэгіянальныя і агульнанацыянальныя рынкі, пераадольвалася сярэднявечная адасобленасць насельніцтва, утваралася адзіная нацыянальная мова і культура, фарміравалася нацыянальная самасвядомасць. Гэта прыводзіла да эканамічнай і палітычнай кансалідацыі народнасці ў нацыю.

Аграрная рэформа 1861 г. стварыла спрыяльныя эканамічныя ўмовы для фарміравання беларускай нацыі. Сяляне былі вызвалены ад прыгоннай залежнасці, утварыліся ўмовы для капіталістычнай перабудовы памешчыцкай і сялянскай гаспадарак з арыентацыяй на рынак. Рабочая сіла стала таварам, пашырылася яе мабільнасць. Міграцыі сялян у этнічных межах Беларусі садзейнічалі міждыялектным сувязям і складванню агульнанацыянальнай мовы. Міграцыя за межы Беларусі садзейнічала ўсведамленню беларусамі сваёй этнічнай адметнасці.

Негатыўны ўплыў на працэсы фарміравання беларускай нацыі аказала тое, што беларусы не мелі сваёй дзяржаўнасці, а палітыка царызму была па сваёй сутнасці русіфікатарскай. Адмоўна ўплываў таксама канфесійны фактар, падзел беларусаў на праваслаўных і католікаў. Праваслаўная царква і каталіцкі касцёл не прызнавалі існавання беларускага этнасу, зыходзячы з таго, што праваслаўныя беларусы ёсць рускія, а беларусы-католікі – палякі.

На завяршальным этапе свайго фарміравання, беларуская нацыя склалася на тэрыторыі шасці заходніх губерняў Расійскай імперыі: Мінскай, Магілёўскай, Віцебскай, Гродзенскай, Віленскай. Паводле Першага расійскага усеагульнага перапісу 1897 г. (нацыянальнасць вызначалася па роднай мове) тут пражывала 5,4 млн. беларусаў, 1,2 млн. яўрэяў, 493 тыс. рускіх, 424 тыс. палякаў, 377 тыс. украінцаў, 617 тыс. літоўцаў, латышоў і прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў. Больш за 90% беларусаў жылі ў сельскай мясцовасці. Пры гэтым значная колькасць беларусаў фіксавалася і на суседніх землях, так у шэрагу паветаў Смаленшчыны колькасць асоб, вызначыўшых сваёй роднай мовай беларускую, перавышала 90% ад агульнай колькасці насельніцтва, што было значна больш чым ў многіх паветах Мінскай губерні.

Галоўным арэалам кансалідацыі беларускай нацыі былі цэнтральная і паўночна-заходняя часткі Беларусі, найбольш развітыя ў эканамічных, сацыяльных, палітычных і культурных адносінах у параўнанні з іншымі рэгіёнамі. Тут пражывала амаль палова пісьменных беларусаў, адсюль выйшла большасць дзеячаў беларускага нацыянальна-вызваленчага руху і культуры ХІХ – пачатку ХХ ст. Працэс фарміравання беларускай нацыі закрануў і насельніцтва Палесся, якое, аднак, працягвала захоўваць моўныя і культурныя асаблівасці. На тэрыторыі ўсходняй часткі Беларусі працэсы нацыянальнай кансалідацыі ішлі больш замаруджана, тут адчуваўся моцны расійскі ўплыў.

На аснове зрухаў у станаўленні капіталістычнай рыначнай эканомікі адбывалася разлажэнне саслоўяў феадальнага грамадства і фарміраваліся асноўныя класы капіталістычнага грамадства – пралетарыят і буржуазія. На тэрыторыі 5-і заходніх губерняў Расійскай імперыі ўдзельная вага беларусаў у складзе прамысловага пралетарыяту была толькі 17 %, у той час як яўрэяў – больш 60 %. Нешматлікай (1,7 %) і маламоцнай была таксама нацыянальная беларуская буржуазія, якая амаль цалкам складалася з заможных сялян і выхадцаў з дробнай шляхты. Раскіданая па вёсках, расколатая паводле канфесійнай прыналежнасці (праваслаўныя і католікі), беларуская нацыянальная буржуазія не ўсведамляла сваёй ролі ў нацыянальна-культурным адраджэнні і абыякава, іншы раз варожа, ставілася да яго. Нешматлікасць беларускага пралетарыяту, слабасць нацыянальнай буржуазіі ў пэўнай ступені замаруджвалі працэс кансалідацыі беларускай нацыі. Урэшце асноўнай сацыяльнай апорай беларускага нацыянальнага руху стала сялянства і частка шляхты, што захавалі традыцыі і родную мову. Менавіта з гэтага асяроддзя і фарміравалася беларуская нацыянальная інтэлігенцыя.

У другой палове ХІХ – пачатку XX ст., нягледзячы на русіфікатарскую палітыку царызму, працягваўся працэс фарміравання літаратурнай мовы беларускай нацыі. Яна складвалася на аснове жывой моўнай стыхіі. Дыялектную аснову мовы склалі сярэднебеларускія гаворкі. Беларуская літаратурная мова развівалася галоўным чынам як мова мастацкай літаратуры і часткова публіцыстыкі. У ёй пераважала бытавая лексіка, у той час як вытворчая, юрыдычная, адміністрацыйна-канцылярская тэрміналогія была прадстаўлена слаба. Істотнай перашкодай развіццю беларускай пісьмовай мовы з’яўлялася адсутнасць яе нарматыўнай граматыкі (першай ўдалай спробай яе стварэння стала “ Беларуская граматыка для школБраніслава Тарашкевіча, 1918 г.). Але паступова ішоў працэс складвання графічнай сістэмы, правапісных і граматычных норм, узбагачэння лексікі беларускай літаратурнай мовы.

Складвалася і прафесійная мастацкая культура беларускай нацыі. Актыўна развівалася беларуская літаратура і друк. Цэнтрам нацыянальнага адраджэння стала газета “Наша ніва”, якая выходзіла з 1906 па 1915 гг. у Вільні кірыліцай (для праваслаўных беларусаў) і лацінкай (для беларусаў-католікаў). У ёй друкаваліся творы беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. У 1906 г. пачало працу і першае беларускае выдавецтва “Загляне сонца і ў наша ваконца” ў Пецярбургу. Адбывалася станаўленне беларускага жывапісу, а таксама нацыянальнага тэатру і музыкі. Але гэтыя працэсы толькі пачыналіся, таму значную ролю ў культуры беларусаў складалі народныя формы мастацтва, традыцыйныя абрады і звычаі.

Кансалідацыя беларускага этнасу ў нацыю суправаджалася ростам нацыянальнай самасвядомасці, што адбывалася пад уплывам з’яўленя навуковых прац і ў сувязі з разгортваннем нацыянальна-культурнага руху. Аднак гэты працэс закрануў толькі нязначны пласт інтэлігенцыі. Хаця ў час перапісу 1897 г. беларускую мову роднай назвала 74% насельніцтва Беларусі, гэта яшчэ не сведчыць пра ўспрыняцце мовы як каштоўнасці, што характэрна для нацыянальнай свядомасці. Хаця паступова выцясняў іншыя і замацоўваўся этнонім “беларусы”, аднак ён не меў яшчэ агульнаэтнічнага зместу. Існавалі рэгіянальныя назвы (палешукі), канфесіянізмы (рускія і палякі).

У выніку развіцця нацыянальнай самасвядомасці ў адукаваных беларусаў заканамерна з’явілася імкненне да нацыянальна-дзяржаўнага самавызначэння. Узнікае беларускі палітычны рух. Невыпадкова дзеячы руху былі прыхільнікамі сацыялістычных ідэй (першая беларуская палітычная партыя – Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ), 1903 г.) і не ўяўлялі будучыні Беларусі ў адрыве ад Расіі (вялі гаворку пра аўтаномію ў складзе будучай Расійскай федэрацыі).

Акрамя нацыянальнага руху ў Беларусі развіваліся іншыя нацыянальна-палітычныя тэорыі, сярод якіх асабліва вылучаецца ідэалогія “заходнерусізму” (канцэпцыя адмаўлення гістарычнасці беларусаў, як самастойнай і самабытнай этнічнай адзінкі, вызначэнне іх як часткі рускага этнасу нараўне з вялікаросамі і маларосамі). Канцэптуальнае афармленне заходнерусізму паскорылася пасля паўстання 1863-64 гг. Ідэйнымі праваднікамі ўрадавага палітычнага курсу выступалі прадстаўнікі кансерватыўных ліберальна-славянафільскіх колаў рускага грамадства, праваслаўнай іерархіі – М. Каткоў, І. Карнілаў, К. Каўфман, П. Бацюшкоў, І. Аксакаў. Заходнерусізм быў пашыраны сярод гарадскога насельніцтва – інтэлігенцыі, чыноўніцтва, праваслаўнага духавенства, асабліва ва Усходняй Беларусі. Прыхільнікі заходнерусізму з мясцовага асяроддзя былі К. Гаворскі, М. Каяловіч, А. Пшчолка, Л. і І. Саланевічы. І хаця прыхільнікі заходнерусізму аднаўлялі існаванне самастойнага беларускага народа, многія з іх актыўна вывучалі культуру, фальклор, традыцыі беларусаў (у іх разуменні як “часткі рускага народа”), і тым самым ўнеслі значны ўклад у этнаграфічныя даследаванні краю, якія затым сталі сведчаннем самабытнасці і самастойнасці беларускага народа.

Такім чынам, нягледзячы на складаныя абставіны, фарміраванне беларускай нацыі працягвалася, хаця наўрад ці з упэўненасцю можна сказаць, што гэтыя працэсы завяршыліся да пачатку ХХ ст.

 







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 457. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Словарная работа в детском саду Словарная работа в детском саду — это планомерное расширение активного словаря детей за счет незнакомых или трудных слов, которое идет одновременно с ознакомлением с окружающей действительностью, воспитанием правильного отношения к окружающему...

Правила наложения мягкой бинтовой повязки 1. Во время наложения повязки больному (раненому) следует придать удобное положение: он должен удобно сидеть или лежать...

ТЕХНИКА ПОСЕВА, МЕТОДЫ ВЫДЕЛЕНИЯ ЧИСТЫХ КУЛЬТУР И КУЛЬТУРАЛЬНЫЕ СВОЙСТВА МИКРООРГАНИЗМОВ. ОПРЕДЕЛЕНИЕ КОЛИЧЕСТВА БАКТЕРИЙ Цель занятия. Освоить технику посева микроорганизмов на плотные и жидкие питательные среды и методы выделения чис­тых бактериальных культур. Ознакомить студентов с основными культуральными характеристиками микроорганизмов и методами определения...

Опухоли яичников в детском и подростковом возрасте Опухоли яичников занимают первое место в структуре опухолей половой системы у девочек и встречаются в возрасте 10 – 16 лет и в период полового созревания...

Способы тактических действий при проведении специальных операций Специальные операции проводятся с применением следующих основных тактических способов действий: охрана...

Искусство подбора персонала. Как оценить человека за час Искусство подбора персонала. Как оценить человека за час...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.008 сек.) русская версия | украинская версия