Студопедия — Характэрныя тэрміны, паняцці. Ваяводствы– адміністратыўна-тэрытарыяльныя адзінкі ў ВКЛ
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Характэрныя тэрміны, паняцці. Ваяводствы– адміністратыўна-тэрытарыяльныя адзінкі ў ВКЛ






Ваяводствы – адміністратыўна-тэрытарыяльныя адзінкі ў ВКЛ. З’явіліся ў 1413 г. пасля рэформы Вітаўта. На чале ваяводства стаяў ваявода. Дзяліліся на больш дробныя адзінкі – паветы і воласці. Галоўнай асобай у ваяводстве быў ваявода, які ўзначальваў тут адміністрацыйныя, гаспадарчыя, ваенныя і судовыя органы. Назначаўся ваявода вялікім князем і Радаю пажыццёва з ліку багатых і знатных феадалаў, ураджэнцаў ВКЛ. Ваявода ўваходзіў у склад Рады і быў абавязаны прысутнічаць на пасяджэннях сойма. Бліжэйшымі памочнікамі ваяво-ды былі: кашталян – па ваенных справах; пад-ваявода – па адміністрацыйна-судовых; ключнік – наглядаў за зборам даніны і чыншаў; гараднічы – камендант замка, які клапаціўся аб яго рамонце і ўтрыманні.

Гетман найвышэйшы – камандаваў узброенымі сіламі дзяржавы, калі на чале іх не стаяў сам вялікі князь. У час ваенных дзеянняў ён меў самыя шырокія паўнамоцтвы адносна ўсіх падначаленых асоб, у тым ліку права караць вінаватых. Яго намеснікам быў гетман вольны, той, хто ўзначальваў войска ў паходзе.

Жэмайція (Жмудзь, Жамойція) тэрыторыя цэнтральнай і заход-няй часткі сучаснай Літвы, дзе адбываўся працэс утварэння літоўскага этнасу. Доўгі час Жэмайція была арэнай барацьбы з крыжакамі.

Залатая Арда – дзяржава, што існавала ў сярэдзіне ХІІІ – ХV стст., створана нашчадкамі мангольскага хана Чынгісхана са сталіцай ў г. Са-рай (Ніжняе Паволжжа). У перыяд найбольшай магутнасці ўключала ў свой склад Сярэднюю Азію, Паўночны Каўказ, палавецкія стэпы. Вяла войны з ВКЛ.

Канцлер – кіраваў дзяржаўнай канцылярыяй, пад яго наглядам ажыццяўлялася падрыхтоўка законапраектаў, прывілеяў, грамат і ін-шых дакументаў з дзяржаўнай канцылярыі. У яго знаходзілася вялікая дзяржаўная пячатка, без якой ніводзін закон не мог уступіць у сілу. Канцлер падпісваў і найважнейшыя дзяржаўныя акты. Яму падпа-радкоўваліся шматлікія пісары, дзякі, талмачы. У канцылярыі пісьмова на беларускай мове (з 1696 г. – на польскай) афармляліся ўсе пастановы і распараджэнні князя і Рады. Дакументы, што выходзілі з канцылярыі і прыходзілі туды, запісваліся ў асобныя кнігі, якія называліся Літоўскай Метрыкай.

Літва у ХІІІ ст. гістарычная назва тэрыторыі Верхняга Паня-моння. Балцкая тэрыторыя, але ў значнай ступені каланізаваная славянамі. Знаходзілася ў цэнтры фарміравання Вялікага княства Лі-

тоўскага, да якога перайшла назва. Не блытаць з Літвой (дакладней –

Летувай) этнічнай (у тыя часы – Жамойція).

Магдэбургскае права права феадальнага горада на самакіра-ванне, паводле якога эканамічная дзейнасць, маёмасныя правы, грамадска-палітычнае жыццё, саслоўны стан гараджан рэгуляваліся ўласнай сістэмай юрыдычных нормаў. Па магдэбургскаму праву гараджане вызваляліся ад феадальных павіннасцей, ім гарантаваліся свабодныя заняткі рамяством, гандлем, земляробствам і дазвалялася выбіраць свой орган улады – магістрат, суд, ствараць рамесныя аб'яднанні – цэхі.

Маршалак земскі – старшынстваваў на пасяджэннях сойма і Рады, абвяшчаў пастановы гаспадара і Рады на гэтых пасяджэннях, быў даглядчыкам за парадкам і этыкетам пры двары і падчас афіцыйных цырымоній кіраваў прыёмам замежных паслоў, дапускаў да гаспадара просьбітаў са скаргамі і чалабітнымі, судзіў за злачынствы, зробленыя на сойме.

Масква – Трэці Рым – ідэялагічная формула, з дапамогай якой вялікія князі маскоўскія абгрунтоўвалі свае прэтэнзіі на землі ВКЛ, населеныя праваслаўнымі, якіх яны лічылі сваімі падданымі. Згодна з гэтай канцэпцыяй Масква з’яўляецца пераемніцай Рымскай імперыі і Візантыі (першага і другога Рыму) і адзінай праваслаўнай дзяржавай.

Пагоня – 1) усеагульны збор войска ў ВКЛ; 2) назва герба ВКЛ.

Падскарбій земскі – даглядчык дзяржаўнай казны, выконваў абавязкі міністра фінансаў, вёў улік дзяржаўных прыбыткаў і вы-даткаў, наглядаў за спагнаннем натуральных і грашовых падаткаў і збораў.

Паны-рада – вышэйшы орган улады ў ВКЛ. У склад рады ува-ходзілі вышэйшыя службовыя асобы дзяржавы (канцлер, маршалак земскі, гетман найвышэйшы, ваяводы і інш.), а таксама прадстаўнікі каталіцкага духавенства і найбуйнейшыя феадалы. Узнікла як дапаможны орган пры вялікім князі, у канцы ХV ст. набыла большую самастойнасць. Да кампетэнцыі Рады належылі: выбранне вялікага князя, абарона дзяржавы, міжнародныя справы, выданне законаў, разгляд найважнейшых судовых спраў. Для вырашэння неадкладных пытанняў існавала тайная рада (віленскі біскуп, віленскія ваявода і кашталян, троцкія ваявода і кашталян).

Сейм (Сойм) – саслоўна-прадстаўнічы орган улады ВКЛ і Польшчы. Складаўся з прадстаўнікоў шляхты. На вальны (агульна-дзяржаўны) сейм збіраліся: вялікі князь, службовыя асобы цэнтральнага і мясцовага кіравання, буйныя феадалы, якія ўваходзілі ў паны-раду, каталіцкія і праваслаўныя біскупы. З 1566 г. у склад сейма выбіраліся таксама па 2 прадстаўнікі ад кожнага павета. Да кампе-тэнцыі вальнага сейма належылі: выбранне вялікага князя, справы вайны і міру, узаемаадносіны з іншымі краінамі, устанаўленне падаткаў і рэгуляванне заканадаўства. Сейм абмяжоўваў уладу вялікага князя і паноў-рады, паступова яго роля ў кіраванні ВКЛ узрастала. Акрамя вальнага збіраліся павятовыя і ваяводскія сеймікі.

Тэўтонскі ордэн – ваенна-рэлігійная арганізацыя нямецкіх крыжакаў. Створана ў ХІІ ст. у Палесціне. Ордэн быў запрошаны мазавецкім князем Кандратам у 1230 г. у Прыбалтыку для барацьбы з прусамі. Заваяваўшы прусаў, стварыў у Прыбалтыцы сваю дзяржаву. Вёў працяглыя войны з ВКЛ.

Харугва – баявая адзінка ў арміях сярэднявечча, уключала ў свой склад ад 60 да 600 копій.

Чорная Русь гістарычная вобласць у басейне верхняга і сярэд- няга Нёмана. На мяжы І і ІІ тыс. н.э. заселена і каланізавана славя- намі. На тэрыторыі Чорнай Русі ў ХІІ ст. узнікла Гарадзенскае княст- ва, пазней – Навагародскае, Ваўкавыскае і г.д. Адыграла ролю цэнтральнай часткі, вакол якой ішло ўтварэнне Вялікага княства Літоўскага. Буйнейшы горад Чорнай Русі Навагародак быў першай сталіцай ВКЛ.

 

Літаратура:[10,12 – 26, 28,33,36,37,40,44,45,47,55,63, 67,71,73,75,77,78].







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 716. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

Объект, субъект, предмет, цели и задачи управления персоналом Социальная система организации делится на две основные подсистемы: управляющую и управляемую...

Законы Генри, Дальтона, Сеченова. Применение этих законов при лечении кессонной болезни, лечении в барокамере и исследовании электролитного состава крови Закон Генри: Количество газа, растворенного при данной температуре в определенном объеме жидкости, при равновесии прямо пропорциональны давлению газа...

Ганглиоблокаторы. Классификация. Механизм действия. Фармакодинамика. Применение.Побочные эфффекты Никотинчувствительные холинорецепторы (н-холинорецепторы) в основном локализованы на постсинаптических мембранах в синапсах скелетной мускулатуры...

Словарная работа в детском саду Словарная работа в детском саду — это планомерное расширение активного словаря детей за счет незнакомых или трудных слов, которое идет одновременно с ознакомлением с окружающей действительностью, воспитанием правильного отношения к окружающему...

Правила наложения мягкой бинтовой повязки 1. Во время наложения повязки больному (раненому) следует придать удобное положение: он должен удобно сидеть или лежать...

ТЕХНИКА ПОСЕВА, МЕТОДЫ ВЫДЕЛЕНИЯ ЧИСТЫХ КУЛЬТУР И КУЛЬТУРАЛЬНЫЕ СВОЙСТВА МИКРООРГАНИЗМОВ. ОПРЕДЕЛЕНИЕ КОЛИЧЕСТВА БАКТЕРИЙ Цель занятия. Освоить технику посева микроорганизмов на плотные и жидкие питательные среды и методы выделения чис­тых бактериальных культур. Ознакомить студентов с основными культуральными характеристиками микроорганизмов и методами определения...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия