Студопедия — Гістарычныя асобы
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Гістарычныя асобы






Азгур З. І. – беларускі скульптар, народны мастак СССР і БССР. Стварыў шэраг скульптурных партрэтаў герояў Вялікай Айчыннай вайны: М.Гастэлы, М. Шмырова, В. Талаша; прадстаўнікоў беларускай культуры: Ф. Скарыны, М. Гусоўскага. З’яўляецца аўтарам помніка П. Машэраву ў Віцебску. У 1999 г. адкрыты ў Мінску мемарыяльны музей гэтага скульптара.

Андропаў Ю. У. – савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч. У 1967 – 1982 гг. старшыня КДБ СССР. З лістапада 1982 г. – Генеральны сакратар ЦК КПСС, аднак прабыў на гэтай пасадзе толькі 14 месяцаў, з якіх больш паловы быў прыкаваны да ложка.

Брэжнеў Л. І. – савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч. З каст-рычніка 1966 г. – Першы сакратар КПСС, з красавіка 1966 г. па лістапад 1982 г. – Генеральны сакратар партыі, старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР (1960 – 1964, 1977 – 1982).

Гусараў М. І. – савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч. З 1947 па 1950 гг. Першы сакратар ЦК КП(б)Б. Затым зноў на партыйнай і савецкай рабоце ў РСФСР. Пад яго кіраўніцтвам актывізавалася барацьба з “нацыяналізмам”, “буржуазнымі хвалямі” у культуры, праводзілася масавая калектывізацыя ў заходніх абласцях Беларусі.

Жэбрак А.Р. – беларускі генетык, селекцыянер, грамадскі дзеяч. З 1940 г. акадэмік АН БССР, з 1947 г. прэзідэнт Акадэміі навук. 16.10.1947г. звольнены з пасады за выступленні супраць “лысен-каўшчыны”.

Кавалёнак У. В. – лётчык-касманаўт СССР (нарадзіўся ў в. Белае Крупскага раёна Мінскай вобласці). Двойчы Герой Савецкага Саюза,

Герой ГДР. Правёў у космасе 216,38 сутак.

Касыгін А. М. – савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч. У 1964 – 1980 гг. – старшыня Савета Міністраў СССР. Адзін з ініцыятараў эканамічнай рэформы 1965 г., у аснову якой была пакладзена ідэя спалучэння цэнтралізаванага кіравання эканомікай з элементамі рынка і гаспадарчага разліку. Аднак, увогуле, рэформа не закранала асноў існуючай сістэмы вядзення народнай гаспадаркі.

Клімук П. – лётчык-касманаўт (нарадзіўся ў в. Камароўка Брэсцкага раёна). Двойчы Герой Савецкага Саюза, тройчы лятаў у космас (1973, 1975, 1978). Узначальваў Расійскі цэнтр падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю. Гагарына. У космасе правёў 78,8 сутак.

Мазураў К.Т. – беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, актыўны ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў патрыятычнага падполля і партызанскага руху. З 1953 па 1956 г. займаў пасаду Старшыні Савета Міністраў БССР, а ў 1956 – 1965 гг. – пасаду Першага сакратара ЦК КПБ. Выступаў супраць перадачы прысядзібных участкаў у грамадскія гаспадаркі і ўкаранення кукурузы ў замен кармавых траў і бульбы. Пра яго з павагай гаварылі: “асцярожны беларус”.

Машэраў П.М. – беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, актыўны ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў патрыятычнага падполля і партызанскага руху. Герой Савецкага Саюза і Герой Сацыялістычнай Працы. З 1965 г. па 1980 г. працаваў Першым сакратаром ЦК КПБ. У перыяд яго дзейнасці Беларусь дасягнула значных поспехаў у сваім развіцці, стала адной з развітых рэспублік былога СССР. Карыстаўся вялікай павагай сярод насельніцтва за прастату ў абыходжанні, даступнасць, дэмакратычнасць. Загінуў у аўтакатастрофе.

Патолічаў М.С. – савецкі дзяржаўны і палітычны дзеяч. З ліпеня 1950 па ліпень 1956 г. першы сакратар ЦК КПБ. Двойчы Герой Са-цыялістычнай Працы.

Саевіч П.В. – міністр асветы БССР (1947 – 1951). Выступаў за захаванне пашырэння сферы ўжытку беларускай мовы. У 1951 г. асуджаны як “югаслаўскі шпіён” і прыгавораны да 25 гадоў папраўча-працоўных лагероў. Рэабілітаваны ў 1954 г.

Хрушчоў Н.С. – савецкі дзяржаўны і палітычны дзеяч. З 1953 г. па 1964 г. Першы сакратар ЦК КПСС, адначасова з 1958 г. старшыня Савета Міністраў СССР. На ХХ (1956 г.) і ХХI (1961 г.) з’ездах выступіў з рэзкай крытыкай культу асобы і дзейнасці Сталіна. У перыяд яго знаходжання на вышэйшых дзяржаўных пасадах вялося масавае асваенне цалінных і абложных зямель (1954 – 1960 гг.), будаўніцтва добраўпарадкаванага жылля для працоўных, пачалося асваенне космаса (1975 г.). Значна пашырыліся міжнародныя і куль-турныя сувязі. Вызвалены (“па стане здароўя”) ад усіх пасад у 1964 г.

Цанава Л.Ф. – узначальваў рэпрэсіўную машыну НКУС у БССР напярэдадні вайны і ў першыя пасляваенныя гады. Застрэліўся ў 1955 г. У народзе вядомы як “Лаўрэнцій Другі”.

Чарненка К. У. – савецкі партыйны дзеч. Тройчы Герой Сацыя-лістычнай Працы. З лютага 1984 г. па сакавік 1985 г. Генеральны сакратар ЦК КПСС, адначасова старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР.

Шырма Р.Р. – народны артыст Беларусі і СССР, дырыжор, фаль-кларыст, музычны і грамадскі дзеяч. У 1940 г. арганізаваў і да 1970 г. узначальваў харавую капэлу. У 1966 – 1978 гг. быў старшыней праўлення Саюза кампазітараў БССР і сакратаром праўленння Саюза кампазітараў СССР.







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 773. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Стресс-лимитирующие факторы Поскольку в каждом реализующем факторе общего адаптацион­ного синдрома при бесконтрольном его развитии заложена потенци­альная опасность появления патогенных преобразований...

ТЕОРИЯ ЗАЩИТНЫХ МЕХАНИЗМОВ ЛИЧНОСТИ В современной психологической литературе встречаются различные термины, касающиеся феноменов защиты...

Этические проблемы проведения экспериментов на человеке и животных В настоящее время четко определены новые подходы и требования к биомедицинским исследованиям...

Основные симптомы при заболеваниях органов кровообращения При болезнях органов кровообращения больные могут предъявлять различные жалобы: боли в области сердца и за грудиной, одышка, сердцебиение, перебои в сердце, удушье, отеки, цианоз головная боль, увеличение печени, слабость...

Вопрос 1. Коллективные средства защиты: вентиляция, освещение, защита от шума и вибрации Коллективные средства защиты: вентиляция, освещение, защита от шума и вибрации К коллективным средствам защиты относятся: вентиляция, отопление, освещение, защита от шума и вибрации...

Задержки и неисправности пистолета Макарова 1.Что может произойти при стрельбе из пистолета, если загрязнятся пазы на рамке...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.013 сек.) русская версия | украинская версия