Студопедия — БЕЛАРУСЬ ВА ЎСХОДНЕславянскім СВЕЦЕ
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

БЕЛАРУСЬ ВА ЎСХОДНЕславянскім СВЕЦЕ






(V — першая палова ХІІІ ст.)

Успомніце. 1. Што такое раннефеадальная дзяржава? 2. Што такое федэрацыя? 2. Якімі былі прычыны феадальнай раздробленасці ў Заходняй Еўропе?

Раннефеадальная дзяржаўнасць усходніх славян на тэрыторыі Беларусі. Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на ўсходнеславянскіх землях пачалі ўзнікаць яшчэ ў VI–IX стст. У гэты час у выніку славяна-балцкага ўзаемадзеяння на тэрыторыі сучаснай Беларусі ўзніклі тры тэрытарыяльныя культурна-этнічныя супольнасці – дрыгавічы, крывічы і радзімічы. Дрыгавічы займалі большую частку Паўднёвай і значную частку Сярэдняй Беларусі (паміж Прыпяццю і Заходняй Дзвіной). Радзімічы засялялі землі паміж Дняпром і Дзясной (асноўны арэал іх рассялення – басейн ракі Сож). Крывічы жылі на Поўначы Беларусі і ў суседніх раёнах Падзвіння і Падняпроўя (у вярхоўях рэк Заходняй Дзвіны, Дняпра і Ловаці). Крывічы былі найбольш шматлікім усходнеславянскім насельніцтвам. Культура крывічаў дзялілася на дзве вялікія групы: полацка-смаленскую і пскоўскую.

Яшчэ да сярэдзіны IX ст. на тэрыторыі, населенай старажытнаславянскімі плямёнамі, пачалі фарміравацца раннефеадальныя княствы. У іх былі свае тэрыторыі, якія складваліся з валасцей, былых родавых абшчын. У кожнай воласці было сваё веча і свой князь з дружынай. Заканадаўчая ўлада ў кожнай воласці належала вечу – народнаму сходу. Веча выбірала князя, абвяшчала вайну і заключала мір, прымала рашэнні, якія рэгулявалі гаспадарчыя і грамадска-прававыя адносіны. Выканаўчая ўлада ў валасцях ажыццяўлялася валаснымі князямі. Яны разам з дружынамі абаранялі тэрыторыі валасцей ад знешніх ворагаў, ажыццяўлялі ваенныя паходы ў суседнія землі, вяршылі суд над сваімі падданымі.

Развіццё земляробства і жывёлагадоўлі, гарадоў, рамяства і гандлю, а таксама неабходнасць аб’яднання для абароны славянскіх зямель ад набегаў хазар, печанегаў, полаўцаў і іншых ваяўнічых качэўнікаў прывялі да стварэння магутнай дзяржавы, якая атрымала назву Кіеўская Русь.

Месца беларускіх зямель у працэсе станаўлення Старажытнарускай дзяржавы (Кіеўскай Русі). Летапісцы сведчаць, што ўжо ў пачатку IX ст. існавалі два ўсходнеславянскіх саюзы: паўночны – з цэнтрам ў Ноўгарадзе і паўднёвы – з цэнтрам ў Кіеве. Пазней гэтыя саюзы аб’ядналіся і стварылі адзіную дзяржаву – Кіеўскую Русь. Землі дрыгавічоў, радзімічаў і крывічаў увайшлі ў склад гэтай дзяржавы. Радзімічы перасталі плаціць даніну хазарам, а крывічы – варагам. Яны апынуліся пад абаронай Русі.

Кіеўская Русь – гэта раннефеадальная манархічная дзяржава. На чале яе быў вялікі князь. У склад дзяржавы ўваходзілі асобныя землі на чале са сваімі князямі. Мясцовыя князі знаходзіліся у васальнай залежнасці ад вялікага князя. Яны павінны былі з’яўляцца са сваімі дружынамі па патрабаванні вялікага кіеўскага князя для ажыццяўлення ваенных паходаў. Падначаленае мясцовым князям насельніцтва плаціла даніну вялікаму кіеўскаму князю. У той жа час мясцовыя князі мелі амаль неабмежаваную ўладу ў сваіх княствах.

Разам з тым Кіеўская Русь уяўляла сабой спецыфічную раннефеадальную дзяржаву. Яна не была адзіным, цэнтралізаваным, маналітна злітым дзяржаўным утварэннем. Кіеўская Русь сфарміравалася як федэрацыя феадальных княстваў, кожнае з якіх захоўвала адносную самастойнасць і самабытнасць. У землях драўлян, вяцічаў, крывічоў і радзімічаў дзейнічалі мясцовыя княжацкія дынастыі. Кіеўскую Русь можна назваць феадальнай федэратыўнай дзяржавай-манархіяй з моцнай ваеннай арганізацыяй, што дазваляла абараняць яе ад спакусаў суседніх дзяржаў і набегаў з боку ваяўнічых вандроўнікаў, рабіць заваявальныя паходы ў суседнія багатыя краіны і трымаць пэўны час у падпарадкаванні мясцовых князёў і баяр, схільных да сепаратызму. Эканамічныя і этнічныя сувязі ў гэтай дзяржаве наўрад ці можна лічыць трывалымі.

У перыяд Кіеўскай Русі на тэрыторыі Беларусі самымі значнымі княствамі былі Полацкае і Тураўскае, якія ўваходзілі ў склад Старажытнарускай дзяржавы. Полацкае княства ўтварылася ў сярэднім цячэнні Заходняй Дзвіны ў ІХ – Х стст., займала ўсю Паўночную Беларусь і межавала на поўначы з Ноўгарадскай зямлёй, на ўсходзе – са Смаленскай, на поўдні – з Турава-Пінскай, на захадзе і паўночным захадзе – з землямі літоўска-латышскіх плямён. Полацкае княства займала звыш трэці тэрыторыі сучаснай Беларусі. У Полацку існавала мясцовая княжацкая дынастыя, правы якой захоўваліся на працягу многіх пакаленняў. Сярод полацкіх князёў найбольшую вядомасць атрымалі князі Брачыслаў і Усяслаў, якія кіравалі Полацкім княствам на працягу ХІ ст. У гэты час пашырылася тэрыторыя княства, узрасло яго палітычнае значэнне. Полацкія князі стараліся праводзіць незалежную ад Кіева палітыку.

Заканадаўчая ўлада ў Полацкім княстве належала вечу, ці народнаму сходу. Веча запрашала князя на княжанне, выдавала законы, выбірала ўраднікаў (урадцаў, службоўцаў), ухваляла аб’яўленне вайны ці міру. Улада веча распаўсюджвалася не толькі на горад, але і на ўсю воласць, раскіданыя па ўсяму княству весі. У Полацкім княстве веча праіснавала да самага канца ХV ст. (1488 г.), калі гораду было дадзена магдэбургскае права.

Выканаўчая ўлада ў Полацкім княстве належала князю. Часта князь з’яўляўся адным з родапачынальнікаў племені. Энергія і здольнасць, асабліва ў вайсковых справах, вылучалі яго з агульнай масы старшынь. У некаторых месцах, дзе жыццё было адносна спакойным, уладаром станавіўся князь як першы на падставе радавога старшынства па ўзросце. У Полацкім княстве князі займаліся вайсковай справай, хадзілі ў паходы са сваёй дружынай у іншыя землі. Акрамя таго, князь быў заняты адміністрацыйнай справай, разам з цівунамі вяршыў суд, ахоўваў гандлёвыя шляхі і караваны ў сваім княстве.

Высокае грамадскае становішча ў Полацку займаў епіскап. Ад імя князя і епіскапа пісаліся дагаворы, якія заключала полацкае веча, і да дакументаў прывешваліся іх пячаткі.

У пачатку ХІІ ст. Полацкае княства ўступіла ў перыяд феадальнай раздробленасці і распалася на некалькі ўдзельных княстваў: Полацкае, Мінскае, Віцебскае, Друцкае, Ізяслаўскае, Лагойскае і інш.

Другім буйным раннефеадальным княствам-дзяржавай на тэрыторыі Беларусі было Тураўскае княства, якое ўтварылася ў канцы ІХ ст. Яго тэрыторыя ў асноўным адпавядала месцам рассялення дрыгавічоў на поўдні Беларусі ў басейне Прыпяці. Палітычны цэнтр княства – Тураў, амаль сучаснік Полацка. Буйным горадам быў Пінск. Назву Турава летапісец звязваў з імем мясцовага князя Тура. Узнікненню і развіццю Турава і Пінска садзейнічала іх выгаднае размяшчэнне на водным Прыпецка-Бугскім гандлёвым шляху з Кіева і іншых рускіх зямель у Заходнюю Еўропу. Тураўскае княства належала то Полацку, то Кіеву ў якасці часткі велікакняжацкіх уладанняў. У 50-я гады ХІІ ст. Тураў выйшаў з падпарадкавання Кіеву, і ў ім усталявалася самастойная княжацкая дынастыя. У канцы ХІІ – пачатку ХІІІ ст. на тэрыторыі Тураўскага княства ўтварыўся шэраг дробных феадальных, “шматковых” княстваў – Тураўскае, Пінскае, Слуцкае, Клецкае, Дубровіцкае (на тэрыторыі сучаснай паўночнай Украіны).

Такім чынам, Полацкае і Тураўскае княствы мелі ўсе атрыбуты дзяржаўнай улады – улады заканадаўчай (веча), выканаўчай (князі і дружыны) і судовай (князі і цівуны). Іх можна лічыць першымі раннефеадальнымі дзяржавамі на тэрыторыі Беларусі.

Далейшае ўзмацненне сістэмы феадальных адносін, узнікненне моцных мясцовых феадальных цэнтраў, сепаратызм мясцовых феадалаў прывялі да аслаблення Кіеўскай Русі. У пачатку ХІІ ст. Старажытнаруская дзяржава распалася на асобныя княствы і феадальныя рэспублікі. У гэты перыяд Кіеўская Русь складалася з шэрагу асобных зямель. Тэрыторыя Беларусі ўваходзіла ў склад Полацкага, Тураўскага, Пінскага, Новагародскага і часткова Смаленскага, Чарнігаўскага, Кіеўскага і Уладзіміра-Валынскага княстваў. У пачатку ХІІІ ст. працэс палітычнага драблення пайшоў яшчэ хутчэй. Княствы пачалі драбіцца на ўдзелы, таму ХІІ–ХІІІ стст. прайшлі ў бесперапынных міжусобных войнах.

Духоўныя каштоўнасці ўсходнеславянскага свету і Беларусь. Неабходна падкрэсліць, што, нягледзячы на існаванне ў розных частках Старажытнарускай дзяржавы асобных культурных і палітычных традыцый, Кіеўская Русь адыграла важную ролю ў збіранні і аб’яднанні ўсіх усходнеславянскіх зямель. У выніку аб’яднання розных супольнасцяў (крывічаў, дрыгавічоў, радзімічаў, палян, драўлян, вяцічаў і інш.) сфарміравалася новая ўсходнеславянская этнічная супольнасць – старажытнаруская (усходнеславянская) народнасць. У другой палове Х ст. замацавалася агульная назва гэтай тэрыторыі – Русь. Сярэдняе Падняпроўе стала называцца Рускай зямлёй, кіеўскія князі – рускімі князямі. Вялікую ролю у аб’яднанні усходніх славян ў Кіеўскай Русі адыграла ўвядзенне ў 988 г. хрысціянства, якое стала адзінай духоўнай і культурнай асновай Старажытнарускай дзяржавы. У старажытнарускай дзяржаве была замацавана агульнасць мовы і культуры насельніцтва ўсёй Русі, рашуча дамініравалі агульнарускія рысы, якія забяспечвалі культурную маналітнасць усходнеславянскага “рускага свету” на ўсёй тэрыторыі ад Карпат да Белага мора. Не апошнюю ролю ў гэтым адыгралі адзіныя славянскія карані ўсіх супольнасцей, якія складалі старажытнарускую народнасць. Славянскі характар этнасу быў замацаваны ў саманазве – “русь”, “русы”, “рускія”. Таму старажытнарускую народнасць трэба лічыць найважнейшым этапам у фарміраванні трох братніх народаў – беларускага, велікарускага і украінскага.







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 652. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Почему важны муниципальные выборы? Туристическая фирма оставляет за собой право, в случае причин непреодолимого характера, вносить некоторые изменения в программу тура без уменьшения общего объема и качества услуг, в том числе предоставлять замену отеля на равнозначный...

Тема 2: Анатомо-топографическое строение полостей зубов верхней и нижней челюстей. Полость зуба — это сложная система разветвлений, имеющая разнообразную конфигурацию...

Виды и жанры театрализованных представлений   Проживание бронируется и оплачивается слушателями самостоятельно...

Билиодигестивные анастомозы Показания для наложения билиодигестивных анастомозов: 1. нарушения проходимости терминального отдела холедоха при доброкачественной патологии (стенозы и стриктуры холедоха) 2. опухоли большого дуоденального сосочка...

Сосудистый шов (ручной Карреля, механический шов). Операции при ранениях крупных сосудов 1912 г., Каррель – впервые предложил методику сосудистого шва. Сосудистый шов применяется для восстановления магистрального кровотока при лечении...

Трамадол (Маброн, Плазадол, Трамал, Трамалин) Групповая принадлежность · Наркотический анальгетик со смешанным механизмом действия, агонист опиоидных рецепторов...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.013 сек.) русская версия | украинская версия