Студопедия — Пытанні і заданні для абмеркавання на ўроку
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Пытанні і заданні для абмеркавання на ўроку






1. Запоўніце табліцу “Эканамічнае развіццё Беларусі ў першай палове ХІХ ст. Вызначце феадальныя і капіталістычныя рысы ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці Беларусі ў першай палове ХІХ ст. Зрабіце вывад.

“Эканамічнае развіццё Беларусі ў першай палове ХІХ ст.”

Галіны эканомікі Феадальныя рысы Капіталістычныя рысы
Сельская гаспадарка    
Прамысловасць    

2. Прааналізуйце аграрныя рэформы П.Дз. Кісялёва па плану: прычыны, сутнасць, вынікі.

3. Устанавіце прычынна-выніковыя сувязі паміж:

а) крызісам феадальна-прыгонніцкай сістэмы і крызісам прамысловасці;

б) крызісам феадальна-прыгонніцкай сістэмы і марудным развіццём сельскай гаспадаркі;

в) феадальна-прыгонніцкай сістэмай і вузкім унутраным рынкам.

Ілюстрацыі:

1. П. Дз. Кісялёў (партрэт), с. 34.

2. Беларуска. Мастак М. Мікешын, с. 41.

3. Пакаранні сялян памешчыкамі. Мастак М. Тутыеў, с. 43.

4. Віцебск у пачатку XIX ст. З гравюры сярэдзіны XIX ст., с. 46.

5. Мінск у пачатку XIX ст. Саборная плошча. 1840 г., мастак Б. Лавернь, с. 47.

 

§7. Грамадска-палітычны рух у Беларусі ў першай палове XIX ст.

Успомніце. 1. Якая частка польскіх зямель была перададзена Расіі рашэннем Венскага кангрэса? 2. Якую палітыку праводзіў царскі ўрад у адносінах да розных слаёў насельніцтва беларускіх зямель у пачатку ХІХ ст.?

Польскія і расійскія дваранскія рэвалюцыянеры ў Беларусі. Знішчэнне імперыі Напалеона і ўсталяванне новага міжнароднага парадку, які атрымаў назву «венскай сістэмы», прымусіла кіруючыя колы манархічных краін Еўропы ўсвядоміць неабходнасць хутчэйшых сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў. Новыя палітычныя тэндэнцыі не абмінулі Расію. У 1815 г. уведзенаКанстытуцыя ў Царстве (Каралеўстве) Польскім. Але найбольш радыкальная частка шляхты былой Рэчы Паспалітай не магла змірыцца з існаваннем куртатага дзяржаўнага ўтварэння. На яе тэрыторыі, а таксама ў Беларусі ўзнікалі канспіратыўныя рэвалюцыйныя суполкі. Пашырэнне тайных арганізацый было звязана з адраджэннем у Царстве Польскім легальнай дзейнасці масонаў, якія паставілі мэту аднавіць незалежную «Польшчу ў магчыма больш шырокіх межах». Для яе рэалізацыі меркавалася стварыць аддзяленні таварыства ў кожнай правінцыі былой Рэчы Паспалітай. У маі 1821 г. таварыства было пераўтворана ў тайную арганізацыю з назвай «Патрыятычнае таварыства».

У канцы 1817 г. студэнты Віленскага універсітэта А. Міцкевіч, Я. Чачот, Ю. Яжоўскі і іншыя заснавалі тайнае патрыятычнае Таварыства філаматаў (прыхільнікаў ведаў), члены якога спачатку ставілі асветніцка-культурныя мэты. Паступова філаматы прыйшлі да ідэі карэнных сацыяльна-эканамічных рэформаў: ліквідацыі прыгоннага права, увядзення канстытуцыйнага кіравання. У 1818 г. філаматы пашырылі сферу сваёй дзейнасці, заснаваўшы філіялы – «Таварыства прамяністых» і «Саюз літаратараў». У 1819 г. у Свіслацкай гімназіі ўзнікла «Таварыства аматараў навук», члены якога прапаведавалі ідэі волі і роўнасці. На працягу 1817–1823 гг. у асяроддзі студэнцкай моладзі Каралеўства Польскага і беларускіх губерняў існавала каля 50 тайных згуртаванняў.

У канцы 1820 г. філаматы заснавалі новую тайную арганізацыю філарэтаў (аматараў дабрачыннасці). Гэта таварыства аб'ядноўвала больш шырокія колы моладзі далёка за межамі Вільні. Галоўная мэта філарэтаў – аднаўленне Рэчы Паспалітай і адмена прыгону. Члены таварыства імкнуліся да вывучэння беларуска-літоўскага краю, яго гісторыі, фальклору, побыту насельніцтва. У асяроддзі віленскай моладзі ўзнікалі і планы ўзброенага выступлення. Даведаўшыся аб існаванні тайных студэнцкіх арганізацый, улады выслалі дзевяць філарэтаў і адзінаццаць філаматаў (у тым ліку А. Міцкевіч, Т. Зан, І. Дамейка) ва ўнутраныя губерні Расіі. Ад працы ў Віленскім універсітэце былі адхілены І. Лялевель, І. Даніловіч, М. Баброўскі. Сваіх пасад пазбавіліся рэктар універсітэта Ю. Твардоўскі і апякун Віленскай навучальнай акругі А. Чартарыйскі.

У 1824–1825 гг. урад, улічваючы тое, што цэнтрамі большасці тайных таварыстваў былі навучальныя ўстановы, прымаў меры па наглядзе за навучэнцамі. Згодна з указам Аляксандра І, жыхарам Беларусі і Літвы забаранялася адпраўляць дзяцей на вучобу ў Гайдэльбергскі, Іенскі, Гесенскі і Вюртэмбергскі універсітэты.

Пасля паўстання Сямёнаўскага палка ў Пецярбургу ў 1820 г. у Беларусь былі пераведзены гвардзейскія часці, у якіх служылі будучыя дзекабрысты А. Бястужаў, М. Лунін, А. Адаеўскі, К. Рылееў і інш. Падчас знаходжання ў Мінску М. Mypaўёў, кіpaўнік «Паўночнага таварыства», напісаў свой першы варыянт канстытуцыі. У Віцебску жыў і вучыўся будучы дзекабрыст, сябра «Таварыства з’яднаных славян» І. Гарбачэўскі. Распрацоўваўся план паўстання ў Бабруйскай крэпасці, якое павінна было даць штуршок дзяржаўнаму перавароту ў Расіі.

У 1825–1826 гг. у Магілёве існавала ўправа Паўночнага таварыства, арганізаваная па ініцыятыве М. Нарышкіна ад’ютантамі галоўнакамандуючага 1-й арміі В.А. Мусіным-Пушкіным і П.П. Цітовым. У Гродзенскай губерні дзейнічалі тайныя «Таварыства сяброў» (1822–1826) і «Таварыства ваенных сяброў» (1825–1826). Апошняе па ініцыятыве К.Г. Ігельстрома і А.І. Вягеліна 24 снежня 1825 г. падняло паўстанне Літоўскага піянернага (сапёрнага) батальёна. У пачатку лютага 1826 г. спрабаваў падняць паўстанне ў Бабруйскай крэпасці С. Трусаў.

Дзекабрысты і члены мясцовых тайных таварыстваў спрабавалі наладзіць супрацоўніцтва. Аднак пытанне аб самастойным развіцці Беларусі не ўздымалася.

Пасля разгрому дзекабрыстаў 15 чалавек прайшлі праз ваенна-судовую камісію, якая працавала ў Магілёве. Другім цэнтрам следства і суда над дзекабрыстамі быў Беласток. Бабруйская крэпасць стала «турмой на Бярэзіне» для 20 дзекабрыстаў, у тым ліку І. Бурцова, В. Норава, С. Трусава і інш.

Польскае паўстанне 1830–1831 гг. на беларускіх землях. У лістападзе 1830 г. у Варшаве шляхецкія рэвалюцыянеры паўсталі супраць расійскага самадзяржаўя. Прычынамі паўстання былі як незадаволенасць шляхты падзеламі Рэчы Паспалітай, так і парушэнні царскім урадам Канстытуцыі 1815 г. Рэвалюцыйна-дэмакратычныя сілы Польшчы адстойвалі лозунгі буржуазна-дэмакратычных пераўтварэнняў, але кіраўніцтва паўстаннем прынялі польскія арыстакраты. Абапіраючыся на армію Царства Польскага і дапамогу заходнееўрапейскіх краін, яны імкнуліся дамагчыся незалежнасці Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Пры гэтым, на іх думку, Беларусь павінна была ўліцца ў склад незалежнай Польшчы.

Царскі ўрад імкнуўся не дапусціць пашырэння паўстання. У Беларусі, Літве і Украіне было ўведзена ваеннае становішча. Аднак у пачатку красавіка 1831 г. паўстанне дасягнула Літвы і Беларусі (Ашмянскі, Браслаўскі, Дзісенскі і Вілейскі паветы). Ядро паўстанцаў складалі шляхта, навучэнцы, афіцэры-палякі, каталіцкае і уніяцкае духавенства. У паўстанні ўдзельнічалі каля 10 тыс. чалавек. Падзеі развіваліся пераважна стыхійна, хоць і быў створаны Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт. Сяляне і мяшчане мабілізоўваліся ў паўстанцкія атрады найчасцей пад прымусам і не былі зацікаўлены ваяваць без вырашэння сваіх сацыяльных праблем. У той жа час імперскія ўлады абяцалі ім вызваленне ад паноў-паўстанцаў. Вузкія палітычныя мэты кіраўнікоў паўстання абумовілі адсутнасць значнай падтрымкі яго з боку насельніцтва. Тым не менш у Беларусі і Літве дзейнічалі каля трыццаці партызанскіх атрадаў, якія налічвалі 12 тыс. чалавек. Найбольш буйнымі былі атрады пад кіраўніцтвам С. Радзішэўскага ў Вілейскім павеце (3,3 тыс. чал.), В. Брахоцкага ў Дзісенскім павеце (3 тыс. чал.), К. Пшаздзецкага ў Ашмянскім павеце (2,5 тыс. чал.), Ю. Кашыца і М. Мяржэўскага ў Навагрудскім (1 тыс. чал.). На дапамогу ім прыйшлі рэгулярныя польскія войскі на чале з генераламі Д. Хлапоўскім і А. Гелгудам.

Кульмінацыяй паўстання стала бітва за Вільню 19 чэрвеня 1831 г., у якой аб’яднаныя паўстанцкія сілы краю разам з прысланым на дапамогу польскім корпусам не змаглі перамагчы расійскае войска. У жніўні 1831 г. паўстанне было падаўлена па ўсёй Беларусі і Літве, а потым і ў Польшчы. Многія яго ўдзельнікі аддадзены пад суд. У шляхціцаў канфіскоўваліся маёнткі, асоб недваранскага паходжання аддавалі ў салдаты ці ссылалі ў Сібір. Сваіх маёнткаў пазбавіліся таксама магнаты, якія валодалі тысячамі прыгонных (Агінскія, Плятэры, Радзівілы, Сапегі, Чартарыйскія і інш.). На тэрыторыі Беларусі ў 1837 г. лічыліся канфіскаванымі 115 маёнткаў з больш як 38 тыс. сялян-мужчын. Але і пасля гэтых падзей хваляванні ў Беларусі і ў Літве не сціхлі.

Дзейнасць тайных таварыстваў у Беларусі ў 30-40-ыя гг. XIX ст. У 1836 г. па ініцыятыве Ф. Савіча пры Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі ўтварылася адна з найбольш радыкальных у Беларусі і Літве тайных суполак – «Дэмакратычнае таварыства». У 1837 г. Савіч наладзіў сувязі з Пінскай і Слуцкай ячэйкамі тайнага таварыства «Садружнасць польскага народа», якое ўзначальваў польскі рэвалюцыянер-дэмакрат Ш. Канарскі. У «Прынцыпах дэмакратызму» (статуце «Дэмакратычнага таварыства») былі абвешчаны ідэі сацыяльнай роўнасці, вызвалення сялян з зямлёй ад прыгоннай залежнасці, права кожнага народа на нацыянальную самастойнасць. У 1838 г. «Дэмакратычнае таварыства» было выкрыта, а праз год Ф. Савіч высланы на Каўказ у дзеючую армію.

У 1846–1849 гг. у Ашмянах, Вільні, Гродне, Лідзе і Мінску дзейнічалі суполкі тайнай арганізацыі «Саюз свабодных братоў», якая мела на мэце сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне, барацьбу за свабодную Польшчу і Расію.

Такім чынам, галоўнай арганізацыйнай формай рэвалюцыйнага грамадска-палітычнага руху на беларускіх землях у 1810–1840‑я гг. былі тайныя гурткі, таварыствы і суполкі. Яны існавалі ў Віленскім універсітэце, гімназіях Беластока, Свіслачы, часцях Літоўскага асобнага корпуса і ставілі палітычнай мэтай адраджэнне Рэчы Паспалітай з аўтаномным Вялікім княствам Літоўскім у яе складзе.

Змены ва ўрадавай палітыцы ў Беларусі ў 1830 – 1850 гг. Шырокае распаўсюджванне рэвалюцыйнага руху прадвызначыла новы курс урадавай палітыкі на тэрыторыі Беларусі. Яго ідэалагічным абгрунтаваннем стала ідэалогія “заходнерусізма”, накіраваная на адраджэнне “спрадвечна рускіх” пачаткаў у жыцці беларускага грамадства. Гэта палітыка абапіралася на светапогляд той часткі насельніцтва Беларусі, якая не аддзяляла сябе ад рускага народа і свой гістарычны лёс непарыўна звязвала з мінулым, сучасным і будучым Расіі. Новы курс выявіўся ў тым, што беларускія губерні былі зліты з Расіяй. Так, указам ад 1 студзеня 1831 г. уведзена расійскае заканадаўства ў Магілёўскай і Віцебскай губернях. 16 верасня 1831 г. створаны «Асобы камітэт па справах заходніх губерняў», які распрацоўваў і ажыццяўляў мерапрыемствы па пашырэнні расійскага ўплыву на ўсе сферы жыцця Беларусі. У 1840 г. адменена дзеянне Літoўскага Статута. Адначасова была праведзена адміністрацыйная рэформа. Яе вынікам стаў указ 18 ліпеня 1840 г., які прадпісаў замест агульнага наймення беларускіх і літоўскіх губерняў выкарыстоўваць іх назвы: Віцебская, Магілёўская, Віленская і Гродзенская. Назвы «Белоруссия» і «белорусский край» не выключаліся, аднак, з афіцыйнага ўжытку, паколькі мелі агульны корань «рос», які сведчыў, з пункту гледжання расійскага ўрада, аб адзінстве паходжання «трох плямён рускага народа».

Пасля ўступлення на прастол імператара Мікалая І пачаліся змены ў сістэме асветы. У аснову народнай асветы быў пакладзены прынцып строгай саслоўнасці, што знайшло ажыццяўленне ў «Статуце навучальных устаноў» (1828). Згодна з ім, пачатковая і сярэдняя адукацыя мела тры катэгорыі: для дзяцей ніжэйшага саслоўя (сялян) прызначаліся аднакласныя прыходскія вучылішчы з элементарнай праграмай навучання; для сярэдняга саслоўя – трохкласныя вучылішчы з больш шырокай праграмай пачатковага навучання; для дзяцей дваран і чыноўнікаў уводзіліся сямікласныя гімназіі, заканчэнне якіх давала права на паступленне ва універсітэты.

У адпаведнасці з палажэннем «Статута» (1828) была створана Беларуская навучальная акруга (1829). Дадатковыя палажэнні Статута 1828 г. тлумачылі мэту яе стварэння – «неабходнасць навучання юнакоў у адпаведнасці з асаблівасцямі Беларусі» і прадпісвалі «навучаць роднай мове». У новую вучэбную акругу ўвайшлі Віцебская, Магілёўская, а ў 1831 г. – і Мінская губерні. Цэнтр навучальнай акругі знаходзіўся ў Віцебску, яе апекунамі былі вядомы матэматык Р.І. Карташэўскі (1829–1835) і былы дырэктар вучылішчаў Закаўказскай вобласці і Тыфліскага шляхецкага пансіёна Е.А. Грубер (1836–1850). Пасля паўстання 1830–1831 гг. апекуну акругі рэкамендавалася ў свецкіх вучылішчах перайсці да выкладання ўсіх прадметаў на рускай мове. Каб зблізіць тутэйшых жыхароў з «прыроднымі рускімі», ў маі 1832 г., у сувязі з закрыццём Віленскага універсітэта, была ліквідавана Віленская навучальная акруга – навучальныя ўстановы Віленскай, Гродзенскай губерняў і Беластоцкай вобласці ўвайшлі ў склад Беларускай навучальнай акругі. Каб кампенсаваць закрыццё Віленскага універсітэта, меркавалася стварыць у Оршы вышэйшае вучылішча для дзяцей дваран, а пазней пераўтварыць яго ў вышэйшую навучальную ўстанову. Але ў ходзе паўстання пачатая справа была спынена.

Польская мова, між іншым, была выключана з праграм адукацыі. Толькі ў заходніх губернях навучальнай акругі яна вывучалася як асобны прадмет па скарочанай праграме. Выпускнікам Віленскага універсітэта забаранялася выкладаць у мясцовых школах. Падрыхтоўку выкладчыкаў для Беларусі пачала весці настаўніцкая семінарыя, створаная ў 1834 г. у Віцебску.

Важнай падзеяй у галіне асветы было адкрыццё ў 1840 г. Горы-Горацкай земляробчай школы, пераўтворанай у 1848 г. у земляробчы інстытут. Адметнай рысай мясцовай сістэмы асветы стала пашырэнне ваенна-вучэбных устаноў. Калі ў эпоху Аляксандра І былі юнкерскія вучылішчы ў Бабруйску, Дынабургу і Магілёве, то пры Мікалаі І адкрыліся яшчэ і кадэцкія карпусы ў Полацку (1835) і Брэсце (1842). Яны разглядаліся расійскім урадам як сродак выхавання дваранства ў духу вернасці самадзяржаўю, таму напалову камплектаваліся з дваранства беларускіх губерняў.

У 1827–1830 гг. праведзены мерапрыемствы, скіраваныя на рэфармаванне уніяцкай царквы і збліжэнне яе з праваслаўнай. Была створана асобная грэка-уніяцкая калегія, чатыры уніяцкія епархіі рэарганізаваны ў дзве – Беларускую і Літоўскую. У прапаведніцкай практыцы прадпісвалася выкарыстоўваць «мясцовы дыялект». У аснову адукацыі дзяцей уніятаў была пакладзена праваслаўная сістэма навучання. У Віленскую каталіцкую семінарыю прымаць уніятаў забаранялася. Для іх у 1828 г. была створана асобная семінарыя ў Жыровічах (каля Слоніма).

Паўстанне 1830–1831 гг. вызначыла лёс уніяцкай царквы. У студзені 1837 г. кіраванне ёю перайшло да Свяцейшага Сінода. 12 лютага 1839 г. у Полацку падпісаны «Саборны акт» аб уз’яднанні цэркваў. «Сінадальны ўчынак» зацвердзіў імператар Мікалай І. Уніятам былі пакінуты тыя абрады і звычаі, што не супярэчылі сутнасці праваслаўя. Усяго ў 1839 г. аб’ядналася каля 1,5 млн вернікаў.

Пытанні і заданні для самаправеркі:

1. Якія змены адбыліся ў становішчы польскіх зямель у складзе Расіі ў 1815 годзе?

2. Назавіце тайныя арганізацыі, якія дзейнічалі на тэрыторыі Беларусі ў 10–40-х гг. ХІХ ст. Якімі былі іх мэты?

3. Калі пачалося шляхецкае паўстанне на тэрыторыі Польшчы, Літвы і Беларусі? Якімі былі яго прычыны і вынікі?







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 815. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Патристика и схоластика как этап в средневековой философии Основной задачей теологии является толкование Священного писания, доказательство существования Бога и формулировка догматов Церкви...

Основные симптомы при заболеваниях органов кровообращения При болезнях органов кровообращения больные могут предъявлять различные жалобы: боли в области сердца и за грудиной, одышка, сердцебиение, перебои в сердце, удушье, отеки, цианоз головная боль, увеличение печени, слабость...

Вопрос 1. Коллективные средства защиты: вентиляция, освещение, защита от шума и вибрации Коллективные средства защиты: вентиляция, освещение, защита от шума и вибрации К коллективным средствам защиты относятся: вентиляция, отопление, освещение, защита от шума и вибрации...

Измерение следующих дефектов: ползун, выщербина, неравномерный прокат, равномерный прокат, кольцевая выработка, откол обода колеса, тонкий гребень, протёртость средней части оси Величину проката определяют с помощью вертикального движка 2 сухаря 3 шаблона 1 по кругу катания...

Неисправности автосцепки, с которыми запрещается постановка вагонов в поезд. Причины саморасцепов ЗАПРЕЩАЕТСЯ: постановка в поезда и следование в них вагонов, у которых автосцепное устройство имеет хотя бы одну из следующих неисправностей: - трещину в корпусе автосцепки, излом деталей механизма...

Понятие метода в психологии. Классификация методов психологии и их характеристика Метод – это путь, способ познания, посредством которого познается предмет науки (С...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия