Студопедия — СТАНАЎЛЕННЕ СУВЕРЭННАЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

СТАНАЎЛЕННЕ СУВЕРЭННАЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ






Успомніце. 1. Якія формы дзяржавы вядомы вам з курса «Грамадазнаўства»? 2. Дайце азначэнне тэрмінаў, якія выкарыстоўваюцца для іх абазначэння.

Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту БССР. Нечарговы III З’езд народных дэпутатаў СССР у сакавіку 1990 г. адмяніў 6‑ы артыкул савецкай Канстытуцыі аб кіруючай ролі КПСС і ўвёў пасаду Прэзідэнта СССР. З’езд на безальтэрнатыўнай аснове выбраў Прэзідэнтам СССР М. С. Гарбачова.

Вырашальны ўдар па СССР быў нанесены ў маі — чэрвені 1990 г. на І З’ездзе народных дэпутатаў Расіі ў Маскве. У выніку напружанай палітычнай барацьбы Б. М. Ельцын з нязначнай перавагай галасоў быў выбраны Старшынёй Вярхоўнага Савета РСФСР. 12 чэрвеня 1990 г. была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце РСФСР.

Падзеі ў Маскве ўзмацнілі «парад суверэнітэтаў» і цэнтрабежныя тэндэнцыі ў краіне, ініцыявалі прыняцце падобных дэкларацый у іншых рэспубліках. 27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР у складзе савецкай федэрацыі.

Абвяшчэнне незалежнасці Беларусі. Распад СССР. Падзеі 19—21 жніўня 1991 г. у Маскве паскорылі працэс распаду СССР. 25—26 жніўня 1991 г. нечарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР надала Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР сілу закона, а таксама прыняла пастанову аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларускай ССР. 19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў закон аб назве Беларускай ССР, у адпаведнасці з якім яна стала называцца «Рэспубліка Беларусь», а ў скарочаных назвах — «Беларусь». Дзяржаўнымі сімваламі Рэспублікі Беларусь былі абвешчаны герб «Пагоня» і бела-чырвона-белы сцяг.

У жніўні 1991 г. Вярхоўны Савет Беларусі часова прыпыніў дзейнасць КПБ на тэрыторыі рэспублікі. Яе маёмасць перайшла ва ўласнасць дзяржавы. Была знішчана палітычная сіла, якая супрацьдзейнічала новым уладам у ажыццяўленні палітыкі капіталістычнай рэстаўрацыі і на адзінстве якой трымалася адзінства і непадзельнасць СССР.

8 снежня 1991 г. у Белавежскай пушчы, ва ўрадавай рэзідэнцыі Віскулі (Пружанскі раён Брэсцкай вобласці) кіраўнікі Расіі, Беларусі і Украіны Б. М. Ельцын, С. С. Шушкевіч, Л. М. Краўчук, ігнаруючы волю сваіх народаў, выказаную на агульнасаюзным рэферэндуме 17 сакавіка 1991 г., дэнансавалі дагавор 1922 г. аб утварэнні СССР і тым самым канчаткова знішчылі вялікую і магутную дзяржаву. Савецкі Саюз прыпыніў сваё існаванне. На руінах СССР была створана аморфная, нежыццяздольная Садружнасць Незалежных Дзяржаў. Дакументы сустрэчы ў Віскулях былі адобраны Вярхоўнымі Саветамі Расіі, Беларусі і Украіны, большасць дэпутатаў якіх складалі былыя камуністы.

21 снежня 1991 г. на сустрэчы ў Алма-Аце кіраўнікі 11 рэспублік былога СССР падпісалі дэкларацыю ў падтрымку Белавежскага пагаднення. Членамі СНД сталі ўсе былыя саюзныя рэспублікі, акрамя Літвы, Латвіі і Эстоніі.

У сувязі з прыпыненнем існавання СССР 25 снежня 1991 г. Прэзідэнт СССР М. С. Гарбачоў склаў свае паўнамоцтвы. Чырвоны сцяг СССР над Крамлём быў заменены трохколерным расійскім. Перабудова, пачатая дзеля ўдасканалення сацыялізму, завяршылася яго знішчэннем.

Парламенцкі перыяд 1991-1994 гг. Увядзенне прэзідэнцкай формы кіравання. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 г. Правядзенне рэформаў у 1991—1994 гг. дазволіла стварыць у Беларусі неабходны мінімум асноўных рыначных інстытутаў, нарматыўна-прававых дакументаў, пераўтварыць сістэму дзяржаўнага кіраўніцтва эканомікай у новую сістэму, якая ў пэўнай ступені абапіраецца на рыначныя рэгулятары. Разам з тым беларуская эканоміка цярпела значна большыя страты, чым мела здабыткаў. Для згаданага перыяду характэрныя: разбурэнне раней існаваўшых вытворча-эканамічных сувязей і «абвальны» спад вытворчасці на 50 % і больш у параўнанні з канцом 1980-х гг., што пагражала дзяржаве стратай незалежнасці і пераўтварэннем у калонію; раскручванне інфляцыйнай спіралі і катастрафічнае падзенне курсу беларускіх грошай; крытычнае становішча з забеспячэннем гаспадаркі энергарэсурсамі; галапіруючы рост цэн (іх лібералізацыя не прывяла да ўстанаўлення раўнавагавых цэн, што з’яўляецца асаблівасцю рынку, заснаванага на механізме свабоднай канкурэнцыі); рэзкае падзенне жыццёвага ўзроўню большасці насельніцтва, рост беспрацоўя, нарастанне іншых сацыяльных праблем.

Мадэль рыначных рэформаў метадам «шокавай тэрапіі», пабудаваная па рэкамендацыях Міжнароднага валютнага фонду, пацярпела правал летам 1994 г., у час выбараў першага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Мандат на правядзенне новага варыянта рэформаў атрымаў першы Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка.

Для пераадолення крызісных з’яў і недахопаў, а таксама для вызначэння перспектыўных задач у правядзенні рыначных рэформаў былі распрацаваны «Асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 1996—2000 гг.». 20 кастрычніка 1996 г. удзельнікі I Усебеларускага народнага сходу адобрылі гэты дакумент.

1991—1994 гг. — гады жорсткай палітычнай барацьбы ў Вярхоўным Савеце рэспублікі і, навогул, у грамадстве па пытаннях эканамічнага жыцця, дзяржаўнага будаўніцтва, будучага саюза з Расіяй. Ішлі спрэчкі аб тым, якой рэспублікай павінна быць Беларусь: прэзідэнцкай ці парламенцкай. У гэтай дыскусіі ўзрастаў палітычны аўтарытэт старшыні парламенцкай камісіі па барацьбе з карупцыяй А. Р. Лукашэнкі.

15 сакавіка 1994 г. Вярхоўны Савет рэспублікі прыняў новую Канстытуцыю — Асноўны Закон Рэспублікі Беларусь. Згодна з ёю Беларусь з’яўляецца унітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавай, якая валодае вяршэнствам і паўнатой улады на сваёй тэрыторыі. Паводле Канстытуцыі ў рэспубліцы ўводзілася прэзідэнцкая форма кіравання.

Першым Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 10 ліпеня 1994 г. выбраны А. Р. Лукашэнка. Для забеспячэння эфектыўнай дзяржаўнай палітыкі была створана падпарадкаваная ўсенародна выбранаму прэзідэнту скразная вертыкальная структура, якая ўключае выканаўчыя і распарадчыя органы як у цэнтры, так і на месцах.

Вынікі рэферэндумаў 1995 і 1996 гг. У мэтах вырашэння некаторых спрэчных пытанняў, якія ставіла палітычная апазіцыя і якія мелі прынцыповае значэнне для забеспячэння згоды ў грамадстве, па ініцыятыве Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 14 мая 1995 г. быў праведзены рэспубліканскірэферэндум. Беларускі народ падтрымаў прапановы кіраўніка дзяржавы аб наданні рускай мове роўнага статусу з беларускай, развіцці эканамічнай інтэграцыі з Расійскай Федэрацыяй, устанаўленні новых Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь. Герб «Пагоня» і бела-чырвона-белы сцяг на рэферэндуме народ не прызнаў нацыянальнымі дзяржаўнымі сімваламі.

Па-першае, герб «Пагоня» — гэта рыцарскі сімвал воінскай славы, воінскай магутнасці, выява народнай традыцыі пагоні, характэрнай не толькі для беларусаў ці літоўцаў, а для ўсіх тых, хто ваяваў, падвяргаўся нападу і гнаўся за пераможаным ворагам ці ворагам, які адступіў без бітвы. У той час (ХІІ—ХІV стст.) ваявалі амаль усе — і народы Захаду, і народы Усходу (а не толькі беларусы ці літоўцы). Адпаведна і традыцыя народнай пагоні была традыцыяй як усходне-славянскіх народаў, так і заходнееўрапейцаў, і выява пагоні сустракаецца і на Усходзе, і на Захадзе.

Па-другое, герб «Пагоня» не меў усебеларускага распаўсюджання, аб чым сведчыць наступнае. Сярод 47 гербаў губерняў і гарадоў Беларусі, якія прыведзены ў Беларускай Савецкай Энцыклапедыі, выяву «Пагоні» мелі толькі 11. У ХVІ—ХVІІІ стст. з 70 гербаў гарадоў Беларусі знак «Пагоні» быў толькі ў пяці — Магілёва, Лепеля, Дрысы, Чэрыкава і Ліпнішак.

Па-трэцяе, герб «Пагоня» ўзнік гістарычна, ён цалкам належыць сівой феадальнай даўніне. У якасці факта нашай гісторыі гэты сімвал можа выкарыстоўвацца ў прозе, вершах, кінастужках, тэатры, музыцы, архітэктуры, наогул у жыцці беларускага народа, як і іншых народаў. Як культурна-гістарычны знак герб «Пагоня» — чысты, як дзяржаўна-палітычны сімвал — заплямлены, бо ў 1941—1944 гг. знаходзіўся ў руках здраднікаў, катаў і ворагаў беларускага народа. А што можа сімвалізаваць сёння гэты феадальны знак «Пагоня» ў якасці дзяржаўнага герба? Агрэсіўнасць, ваяўнічасць, тэакратычнасць дзяржавы? Не, гэта не адпавядае менталітэту беларускага народа.

Яшчэ менш даследаваная праблема паходжання бела-чырвона-белага сцяга. Няма амаль ніякіх дакументальных сведчанняў, што пацвярджалі б яго старажытнасць. Дакладная даведка маецца ў артыкуле Г. Альгердзіча (беларускі калабарацыяніст перыяду Вялікай Айчыннай вайны А. Адамовіч), змешчаным у газеце «Раніца» (месца выдання — Берлін) за 26 лістапада 1944 г. У ім напісана: «Паходжанне нашага сённяшняга бела-чырвона-белага сцяга параўнальна нядаўняе і звязана з часам рэвалюцыі 1917 г. таму, што пытанне аб агульнанацыянальным ці дзяржаўным сцягу ў мінуўшчыне было недаследаваным. А нашым нацыянальным дзеячам 1917 г. і зусім невядомым. Давялося ім выступіць у гэтай галіне вольнымі тварцамі. У выніку гэтай творчасці адразу з’явіўся быў у якасці нацыянальнага сцяга аднаколерны белы штандар. Відаць, у прызнанні яго за нацыянальны сцяг кіраваліся расшыфраваннем самога назову „Беларусь“. Аднак хутка выявілася неадпаведнасць такога аднаколернага белага сцягу: ён занадта біў у вочы на фоне рэвалюцыйнага разумення сімволікі колераў (чырвонае — колер рэвалюцыі, белае — колер контррэвалюцыі). Да таго ж, аддаўна меў міжнароднае значэнне знаку паддачы, капітуляцыі на вайне. Таму неўзабаве пасярод белае палатніны сцягу была праведзена чырвоная, „рэвалюцыйная“ паласа. Гэтак і з’явіўся наш сённяшні сцяг».

Такім чынам, герб «Пагоня» і бела-чырвона-белы сцяг з’яўляюцца не нацыянальнымі сімваламі, а сімваламі барацьбы за ўладу пэўных палітычных сіл, не падтрыманых большасцю беларускага народа. Герб «Пагоня» і бела-чырвона-белы сцяг — сімвалы буржуазнай Беларусі, чырвона-зялёны сцяг з белым арнаментам і герб з серпам і молатам — сімвалы Савецкай Сацыялістычнай Беларусі.

Палітычная апазіцыя, у тым ліку частка дэпутатаў Вярхоўнага Савета і членаў Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, выступіла супраць курсу, абранага А. Р. Лукашэнкам і большасцю беларускага народа. Палітычная напружанасць у грамадстве ўзмацнілася.

24 лістапада 1996 г. адбыўся ініцыяваны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкам рэспубліканскі рэферэндум. Беларускі народ прагаласаваў за прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. са змяненнямі і дапаўненнямі, прапанаванымі Лукашэнкам (новая рэдакцыя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь), выказаўся супраць свабоднай, без абмежаванняў, куплі і продажу зямлі, супраць адмены смяротнай кары ў Рэспубліцы Беларусь.

На рэспубліканскім рэферэндуме была падтрымана прапанова А. Р. Лукашэнкі аб перанясенні Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь(Дня рэспублікі) з 27 ліпеня на 3 ліпеня — дзень вызвалення Мінска ад гітлераўскіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне. Дзень 27 ліпеня ў памяці людзей звязваецца з некаторымі змрочнымі падзеямі ў айчыннай гісторыі. У гэты дзень у 1942 г. кат беларускага народа, гаўляйтэр В. Кубэ падтрымаў беларускіх здраднікаў і выдаў распараджэнне, якім дазволіў «пры розных урачыстасцях і для распазнавання нацыянальнасці беларускай побач з нямецкімі адзнакамі на дамах вывешваць і насіць бела-чырвона-белы сцяг і герб „Пагоню“». Менавіта ў гэты дзень (выпадкова ці наўмысна), 27 ліпеня 1990 г., была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. З гэтым днём і з гэтым дакументам большасць народа звязвае не толькі крок да незалежнасці Беларусі, але і да развалу вялікай і магутнай дзяржавы — Савецкага Саюза. Беларускі народ адмовіўся ад таго, каб і далей лічыць 27 ліпеня сваім галоўным дзяржаўным святам — Днём незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Днём рэспублікі).

У адпаведнасці з новай рэдакцыяй Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь замест аднапалатнага Вярхоўнага Савета быў сфарміраваны двухпалатны Нацыянальны сход. Ён складаецца з Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. Прэзідэнт з’яўляецца кіраўніком дзяржавы, гарантам Канстытуцыі, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна. Кіраўніком выканаўчай улады з’яўляецца прэм’ер-міністр урада. У адпаведнасці з новай рэдакцыяй Канстытуцыі пашыраны таксама правы і паўнамоцтвы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Пытанні і заданні для самаправеркі

1. Якія падзеі 1990—1996 гг. сталі вызначальнымі для грамадска-палітычнага жыцця рэспублікі?

2. Назавіце даты рэспубліканскіх рэферэндумаў і пытанні, якія выносіліся на абмеркаванне беларускага народа. Якімі былі вынікі рэферэндумаў?

Пытанні і заданні для абмеркавання на ўроку

1. Выкажыце сваё абгрунтаванае меркаванне па пытанні: прычыны і перадумовы распаду СССР.

2. Дайце ўласную ацэнку падзеям 1990—1991 гг. у Беларусі.

3. Складзіце тэзісны план адказу на пытанне: «Грамадска-палітычнае жыццё ў Рэспубліцы Беларусь на мяжы ХХ—ХХІ стст.».

4. Выкажыце сваю грамадзянскую пазіцыю па пытаннях, якія выносіліся на рэспубліканскія рэферэндумы.







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 1042. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Тема 5. Организационная структура управления гостиницей 1. Виды организационно – управленческих структур. 2. Организационно – управленческая структура современного ТГК...

Методы прогнозирования национальной экономики, их особенности, классификация В настоящее время по оценке специалистов насчитывается свыше 150 различных методов прогнозирования, но на практике, в качестве основных используется около 20 методов...

Методы анализа финансово-хозяйственной деятельности предприятия   Содержанием анализа финансово-хозяйственной деятельности предприятия является глубокое и всестороннее изучение экономической информации о функционировании анализируемого субъекта хозяйствования с целью принятия оптимальных управленческих...

Концептуальные модели труда учителя В отечественной литературе существует несколько подходов к пониманию профессиональной деятельности учителя, которые, дополняя друг друга, расширяют психологическое представление об эффективности профессионального труда учителя...

Конституционно-правовые нормы, их особенности и виды Характеристика отрасли права немыслима без уяснения особенностей составляющих ее норм...

Толкование Конституции Российской Федерации: виды, способы, юридическое значение Толкование права – это специальный вид юридической деятельности по раскрытию смыслового содержания правовых норм, необходимый в процессе как законотворчества, так и реализации права...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия