Студопедия — РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ НА ШЛЯХУ ДА СТАБІЛІЗАЦЫІ
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ НА ШЛЯХУ ДА СТАБІЛІЗАЦЫІ






Успомніце. 1. Што такое рыначная эканоміка? 2. Назавіце формы і метады дзяржаўнага рэгулявання эканомікі.

Беларуская мадэль сацыяльна-эканамічнага развіцця. Беларуская мадэль сацыяльна-эканамічнага развіццясфарміраваласяў час правядзення рыначных рэформ новым кіраўніцтвам Рэспублікі Беларусь, пачынаючы з 1994 г. Яна мае наступныя асаблівасці. Па-першае, ва ўмовах глабалізацыі, жорсткай канкурэнтнай барацьбы за рынкі збыту і сыравінныя рэсурсы, пабудовы новага постіндустрыяльнага інфармацыйнага грамадства важнейшым рэсурсам эканамічнага развіцця становіцца высокаадукаваны, фізічна здаровы і ўсебакова развіты чалавек, здольны працаваць на карысць краіны, генерыраваць новыя ідэі і паспяхова іх ажыццяўляць. Таму ў цэнтры беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця знаходзіцца Чалавек, яго здароўе, адукацыя, зарплата, жыллё, пенсія, бяспека. Усё ў імя чалавека і для дабрабыту чалавека – такі глыбінны сэнс унутранай і знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь. Дзяржава для народа клапоціцца і будзе клапаціцца аб росце заработнай платы, пенсій, стыпендый і іншых выплат насельніцтву, аб паляпшэнні жыллёвых умоў працы і адпачынку з тым, каб чалавек адчуваў сябе камфортна, ганарыўся тым, што жыве і працуе ў краіне, імя якой Рэспубліка Беларусь.

Па-другое, новае кіраўніцтва дзяржавы адмовілася ад ліберальнай мадэлі рынку і ўзяло на ўзбраенне сацыяльна арыентаваную мадэль рыначнай эканомікі. Выкарыстоўваючы яе, дзяржава праводзіць моцную і эфектыўную эканамічную і сацыяльную палітыку, абараняе інтарэсы ўсіх класаў і слаёў насельніцтва, у тым ліку і тых, хто па розных прычынах зарабляе мала ці зусім нічога не зарабляе (састарэлыя, інваліды, шматдзетныя сем’і, студэнты, навучэнцы і інш.). Гэта выключае сацыяльныя катаклізмы і забяспечвае сацыяльную стабільнасць у грамадстве.

Па-трэцяе, улічваючы вопыт краін з развітай рыначнай інфраструктурай, Рэспубліка Беларусь стала на шлях дзяржаўнага рэгулявання эканомікі. Правядзенне дзяржаўнай патэрналісцкай палітыкі забяспечвае павышэнне эфектыўнасці эканомікі, абарону інтарэсаў айчынных таваравытворцаў, недапушчэнне «праядання» крэдытаў, узмацнення інфляцыі, развіцця крымінальных і ценявых структур.

Па-чацвёртае, прыпынена дзікая «прыхватызацыя», раскраданне дзялкамі агульнанароднага багацця і стварэнне буйных прыватных капіталаў, большасць з якіх маюць крымінальнае паходжанне. Прыватызацыя праводзіцца пры ўдзеле і пад кантролем дзяржавы, у інтарэсах умацавання яе магутнасці і павышэння дабрабыту народа.

Па-пятае, народ і дзяржава адмовіліся ад куплі-продажу зямель сельскагаспадарчага прызначэння, ад дэмантажу буйной калгасна-саўгаснай вытворчасці і замены яе сялянскай (фермерскай) гаспадаркай. сельскагаспадарчае прадпрыемства (кааператыў, аграфірма, агракамбінат і інш.), сялянская (фермерская) гаспадарка маюць роўныя правы і магчымасці існавання, калі яны эфектыўна гаспадараць на зямлі.

Па-шостае, Рэспубліка Беларусь адкрыта для эканамічнага супрацоўніцтва з усімі краінамі свету. Яна прыцягвае ў народную гаспадарку капіталы айчынных і замежных інвестараў. Але трэба памятаць, што ў эканоміцы дарэвалюцыйнай Расіі, у якую была ўключана і Беларусь, уладарыў замежны капітал. Буйнейшыя прадпрыемствы знаходзіліся ў прыватнай уласнасці ці ў арэндзе ў замежных капіталістаў. А між тым краіна і яе народ былі надзвычай беднымі. Таму сёння, пры наяўнасці велізарнага вытворча-эканамічнага, навукова-тэхнічнага і інтэлектуальнага патэнцыялу, стаўка робіцца на ўласныя сілы і сродкі, іншаземныя інвестыцыі прыцягваюцца ў тым выпадку, калі яны даюць нам эканамічную выгаду і адпавядаюць нацыянальным інтарэсам.

Галоўным вынікам сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у 1994—2005 гг. стала тое, што ў краіне створана і дзейнічае аптымальная сацыяльна-эканамічная сістэма, заснаваная на паступовым, эвалюцыйным шляху эканамічных пераўтварэнняў. Краіна захавала багацце, створанае працай усяго народа, не прадала за бясцэнак зямлю, заводы і фабрыкі, не мае даўгавых абавязацельстваў перад замежнымі крэдыторамі, прыпыніла галапіруючую інфляцыю і без дапамогі з-за граніцы скараціла дэфіцыт дзяржаўнага бюджэту. Захаваны і паглыблены сацыяльныя гарантыі для людзей: жыллё, пенсіі, бясплатныя за кошт бюджэту адукацыя і лячэнне.

Галоўнай мэтай сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006-2010 гг. з’яўляецца далейшы рост узроўню і якасці жыцця насельніцтва на аснове павышэння канкурэнтаздольнасці эканомікі, стварэння дзяржавы найбольшага спрыяння для людзей. Дзяржаўнымі прыярытэтамі сацыяльна-эканамічнага развіцця ў 2006-2010 гг. абвешчаны ўсебаковае гарманічнае развіццё чалавека на аснове павышэння рэальных грашовых даходаў, удасканалення сістэм адукацыі, аховы здароўя і іншых галін сферы паслуг; інавацыйны шлях развіцця эканомікі, энерга- і рэсурсазберажэнне; павелічэнне экспартнага патэнцыялу краіны на аснове павышэння канкурэнтаздольнасці айчыннай прадукцыі; развіццё аграпрамысловага комплексу і сацыяльнае адраджэнне сяла; развіццё малых і сярэдніх гарадоў; жыллёвае будаўніцтва.

Умацаванне палітычнай сістэмы. Рэферэндум 2004 г. Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2001 і 2006 гг. і іх вынікі. В ажную ролю ў распрацоўцы ўнутранай і знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь адыгралі ўсебеларускія народныя сходы. IУсебеларускі народны сход адбыўся 19—20 кастрычніка 1996 г. у Мінску. Перад дэлегатамі сходу з дакладам «Толькі народ мае права рашаць свой лёс» выступіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка. Дэлегаты сходу, якія прадстаўлялі народ Беларусі, адобрылі ўнутраную і знешнюю палітыку кіраўніцтва дзяржавы.

18 мая 2001 г. у Мінску адбыўся другі Усебеларускі народны сход. На ім з дакладам «За моцную, квітнеючую Беларусь» выступіў А. Р. Лукашэнка. Сход падвёў вынікі выканання «Асноўных напрамкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 1996—2000 гг.», прынятых першым Усебеларускім народным сходам у 1996 г. Была абмеркавана і адобрана Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2001—2005 гг.

9 верасня 2001 г. Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь на новы 5-гадовы тэрмін выбраны А. Р. Лукашэнка. Адбыліся таксама дэмакратычныя выбары дэпутатаў двухпалатнага Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

З мноства прадстаўленых на конкурс тэкстаў гімна ў выніку іх грамадскага абмеркавання ў 2002 г. былі адобраны і зацверджаны музыка і словы Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Аўтарам музыкі з’яўляецца кампазітар Нестар Сакалоўскі, аўтарамі слоў — паэты Міхась Клімковіч і Уладзімір Карызна.

17 кастрычніка 2004 г. адбыўся ініцыяваны Прэзідэнтам рэспубліканскі рэферэндум і выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Сфарміраваны таксама новы склад Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу. На аснове галасавання на рэспубліканскім рэферэндуме з артыкула 81 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь выключана яго другая частка: «Адна і тая ж асоба можа быць Прэзідэнтам не больш за два тэрміны». Такім чынам, пераважная большасць беларускага народа пагадзілася з тым, каб А. Р. Лукашэнка нароўні з іншымі кандыдатамі мог балаціравацца ў час выбараў 2006 г. на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

2-3 сакавіка 2006 г. у Мінску адбыўся трэці Усебеларускі народны сход. На ім з дакладам “Дзяржава для народа” выступіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка. Сход прыняў Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006-2010 гг. Дэвіз пяцігодкі – “Дзяржава для народа”, а галоўная стратэгічная задача – пабудова моцнай і квітнеючай Беларусі.

19 сакавіка 2006 г. у выніку свабодных дэмакратычных выбараў Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь на новы пяцігадовы тэрмін быў выбраны А.Р. Лукашэнка.

Пытанні і заданні для самаправеркі

1. Назавіце асаблівасці беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця.

2. Назавіце найбольш значныя падзеі грамадска-палітычнага жыцця Рэспублікі Беларусь у 1996 – 2006 гадах.

 

Пытанні і заданні для абмеркавання на ўроку

1. Прааналізуйце даныя табліцы, складзеныя на аснове даследаванняў Су-светнага банка па выніках развіцця краін Усходняй Еўропы і былога Савецкага Саюза ў канцы 1980-х — 1990-я гг. Зрабіце вывады.

Краіна Колькасць гадоў непарыўнага спаду вытворчасці Сукупны спад вытворчасці (%) Рэальная велічыня валавога ўнутранага прадукта, 2000 г. (1990 г. = 100 %)
Рэспубліка Беларусь      
Расійская Федэрацыя      
Украіна      
Латвія      
Літва      
Эстонія      
Польшча      
Чэшская Рэспубліка      
Румынія      

2. Падрыхтуйце паведамленні аб правядзенні рыначных рэформаў у розных краінах СНД. Параўнайце беларускую мадэль сацыяльна-эканамічнага развіцця з мадэлямі рыначных рэформаў у Расіі, Украіне, іншых краінах СНД (на выбар).







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 612. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Растягивание костей и хрящей. Данные способы применимы в случае закрытых зон роста. Врачи-хирурги выяснили...

ФАКТОРЫ, ВЛИЯЮЩИЕ НА ИЗНОС ДЕТАЛЕЙ, И МЕТОДЫ СНИЖЕНИИ СКОРОСТИ ИЗНАШИВАНИЯ Кроме названных причин разрушений и износов, знание которых можно использовать в системе технического обслуживания и ремонта машин для повышения их долговечности, немаловажное значение имеют знания о причинах разрушения деталей в результате старения...

Различие эмпиризма и рационализма Родоначальником эмпиризма стал английский философ Ф. Бэкон. Основной тезис эмпиризма гласит: в разуме нет ничего такого...

Характерные черты официально-делового стиля Наиболее характерными чертами официально-делового стиля являются: • лаконичность...

Этапы и алгоритм решения педагогической задачи Технология решения педагогической задачи, так же как и любая другая педагогическая технология должна соответствовать критериям концептуальности, системности, эффективности и воспроизводимости...

Понятие и структура педагогической техники Педагогическая техника представляет собой важнейший инструмент педагогической технологии, поскольку обеспечивает учителю и воспитателю возможность добиться гармонии между содержанием профессиональной деятельности и ее внешним проявлением...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.013 сек.) русская версия | украинская версия