Студопедия — Заключэнне
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Заключэнне






Чаму вучыць гісторыя Беларусі? Аб чым сведчыць гістарычны вопыт? Калектыўная памяць народа, гістарычны вопыт з’яўляюцца багаццем краіны, састаўной часткай яе інтэлектуальнага патэнцыялу і культурных здабыткаў, асновай нацыянальнай самасвядомасці. Без ведання гісторыі кожны народ у цэлым і кожны чалавек паасобку з’яўляюцца бяднейшымі, іх перспектывы руху наперад становяцца праблематычнымі.

Гістарычны вопыт сведчыць пра тое, што народы, якія не ведаюць сваёй гісторыі, не маюць будучыні. Колькі разоў іншаземцы-заваёўнікі знішчалі іх дзяржавы, рабавалі людзей, грабілі матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці, зводзілі на нішто стваральную працу шматлікіх пакаленняў людзей, нашчадкам якіх прыходзілася пачынаць усё спачатку. Калі мы сочым за падзеямі, якія адбываюцца ў многіх дзяржавах былой сацыялістычнай садружнасці, на Балканскім паўвостраве, на Блізкім Усходзе, у Афрыцы, Амерыцы і іншых частках планеты, хочацца адзначыць, што і сёння гісторыя правучвае народы “за невуцтва і пагарджанне” ёю.

Гістарычны вопыт сведчыць аб тым, што павярнуць назад кола гісторыі нікому не ўдавалася: зварот да капіталізму ўзору 1917 г. немагчымы, як і немагчымы зварот да сацыялізму ўзору 1985 г. Але чалавецтва павінна ўзяць усё лепшае, што выпрацавалі капіталізм і сацыялізм, і пабудаваць новае грамадства.

Гістарычны вопыт сведчыць аб тым, што новае грамадства будуецца не на голым месцы, а на фундаменце, зробленым папярэднімі пакаленнямі людзей. Прыхільнікі ліберальна-буржуазнай мадэлі грамадскага развіцця свабодную дэмакратычную сацыяльную прававую дзяржаву павінны былі будаваць на фундаменце савецкага грамадства, узяўшы з яго гісторыі ўсё лепшае і паступова адмаўляючыся ад таго, што вычарпала свае магчымасці і ператварылася ў тормаз далейшага прагрэсу. Галоўная памылка рэфарматараў у тым, што яны сталі на шлях разбуральніцтва, знішчэння ўсяго савецкага, не прапанаваўшы нічога стваральнага, што магло б аб’яднаць народ і заручыцца яго падтрымкай. Эканоміцы, сацыяльнай і духоўнай сферам некаторых краін СНД нанесена такая шкода, якой яны не мелі нават у гады Вялікай Айчыннай вайны. Ідэалогія ліберал-дэмакратызму, прымітыўная рыначная рыторыка, разбуральныя рыначныя рэформы не з’яўляюцца прывабнымі для народаў постсацыялістычных краін.

Як сведчыць гістарычны вопыт, сацыялізм і капіталізм як грамадска-палітычныя сістэмы ў вачах значнай часткі народаў планеты дыскрэдытаваны. Разам з тым і сацыялізм і капіталізм маюць шмат здабыткаў, шмат станоўчага. Таму Рэспубліка Беларусь, бадай адзіная з постсацыялістычных краін, узяла на ўзбраенне канцэпцыю пабудовы грамадства, якое ўключыла б усё лепшае і ад капіталізму (рыначна-буржуазнай сістэмы, але не з гангстэргска-мафіёзным, а з цывілізаваным рынкам) і ад сацыялізму (планава-сацыялістычнай сістэмы, але не з дырэктыўным і ўсеахопным планаваннем, а з планаваннем індыкатыўным, кропкавым). Умоўна гэта грамадства мы называем грамадствам сацыяльнай справядлівасці.

Рэспубліка Беларусь смела і рашуча адмовілася ад ліберальна-буржуазнай мадэлі рынку, калі прадпрыемствы кідаюцца ў рыначную стыхію, у свабоднае плаванне, цэны лібералізуюцца, валютна-фінансавая сістэма вызваляецца ад дзяржаўнай манаполіі (апекі), многія прадпрыемствы ўпадаюць у стан банкруцтва, з’яўляецца масавае беспрацоўе, эканоміка разбураецца, і прыняла сацыяльна-арыентаваную мадэль рынка, калі дзяржава рэгулюе працэсы ў эканамічнай і сацыяльнай сферах, абапіраючыся пры гэтым на рыначныя механізмы попыту і прапановы.

Гістарычны вопыт сведчыць, што адзінай крыніцай даходаў, дабрабыту людзей павінна з’яўляцца праца і ні ў якім разе ні ашуканства, махлярства. Таму ў Рэспубліцы Беларусь спынена дзікая “прыхватызацыя”, раскраданне кучкай дзеячоў нацыянальнага багацця і стварэнне капіталаў, якія маюць крымінальны характар. Гэта выклікала нянавісць да кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь з боку айчынных і замежных злодзеяў і прайдзісветаў.

Дзяржавы, дзе адзіным ідэалам з’яўляюцца грошы (долары), будучыні не маюць. Патрэбны іншыя, духоўна-маральныя каштоўнасці і ідэалы.

Гістарычны вопыт сведчыць, што ў любой краіне павінна правіць вяршэнства закона. Таму ў Рэспубліцы Беларусь умацоўваецца праваахоўная сістэма, наносяцца моцныя ўдары па гангстэрызму, мафіёзнасці, зладзейству. У Рэспубліцы Беларусь працуе закон, стабільнае становішча, не страляюць і не забіваюць людзей на вуліцах, у пад’ездах уласных дамоў.

Гістарычны вопыт сведчыць аб тым, што вырашэнне ўнутраных праблем ёсць адзіны спосаб павышэння аўтарытэту і прэстыжу краіны ў свеце. Найбольшы эффект для краіны можа быць толькі там, дзе ёсць канцэнтрацыя намаганняў па ўсіх зразумелых і дасягальных канкрэтных мэтах і дзе дэмакратычная дзяржава выступае гарантам правоў і свабод чалавека, паборнікам сацыяльнай справядлівасці, клапоціцца аб інтарэсах усяго грамадства.

Гістарычны вопыт сведчыць, што вайна – самае вялікае зладзейства супраць чалавечнасці, што вайна – гэта кроў, слёзы і пакуты мільёнаў і мільёнаў людзей. Таму чалавек разумны (homo sapіens) і ўсё чалавецтва павінны выключыць вайну з жыцця народаў і краін і ўсе спрэчныя пытанні вырашаць за сталом перагавораў. Вось чаму наша краіна добраахвотна адмовілася ад ядзернай зброі. Рэспубліка Беларусь – нейтральная, бяз’ядзерная дзяржава ў цэнтры Еўропы.

У сучасным аднапалярным свеце пры наяўнасці мноства небяспек, у тым ліку і ваенных, порах трэба трымаць сухім, каб абараніць сваю незалежнасць. Вось чаму Рэспубліка Беларусь умацоўвае свае ўзброеныя сілы, бо, як сведчыць гістарычны вопыт, калі народ не жадае ўтрымліваць свае ўласныя ўзброеныя сілы, ён будзе ўтрымліваць, карміць чужое войска, войска захопніка.

Няма добрых і дрэнных народаў, народаў-патрыётаў і народаў-здраднікаў. Гістарычны вопыт сведчыць, што пры пэўных абставінах сярод любога народа могуць знайсціся людзі, якія стануць на шлях супрацоўніцтва з ворагам, здрады сваёй Айчыне. Караць у адпаведнасці з Законам трэба здраднікаў, а не народы.

Рэспубліка Беларусь, бадай, адзіная з усіх постсацыялістычных краін, якая не стала на шлях дэзінтэграцыі, разбурэння індустрыі на той падставе, што яна быццам вырабляла “нікому не патрэбны хлам”, а таксама на шлях дэкалектывізацыі, ломкі калгасна-саўгаснай сістэмы і стварэння фермерскіх, хутарскіх гаспадарак. Гэта прывяло б да катастрофы як у горадзе, так і ў вёсцы. Рэспубліка Беларусь цалкам захавала свой вытворча-эканамічны і навукова-тэхнічны патэнцыял. У нашай краіне ёсць эканамічная і палітычная стабільнасць, працуюць фабрыкі і заводы, сельскагаспадарчыя кааператывы, арганізацыі і ўстановы, прыватны сектар эканомікі, людзі рэгулярна атрымліваюць зарплату, у кватэрах цёпла і светла, дзяржава падтрымлівае тых, хто не можа зарабляць ці мала зарабляе. Гістарычны вопыт сведчыць, што рэформы, пабудаваныя на разбурэнні, а не стварэнні новага, без уліку настрояў у грамадстве, церпяць крах. Рэформы ў Рэспубліцы Беларусь – паступовыя, абгрунтаваныя, стваральныя, галоўнае – у інтарэсах краіны і яе народа.

Рэспубліка Беларусь захавала сацыяльную сферу (бясплатную ахову здароўя, асвету, навуку і культуру), не знішчала помнікі гісторыі і культуры, бо яны створаны працай і геніем народа і яму павінны належаць. Беларускі народ з’яўляецца адным з самых адукаваных, культурных, інтэлектуальна развітых народаў свету. Высокі агульнаадукацыйны, прафесіянальны і культурны ўзровень беларускага народа – яго агульнацывілізацыйнае дасягненне.

Рэспубліка Беларусь закончыла ў асноўным перыяд індустрыяльнай трансфармацыі і ўступіла ў перыяд постіндустрыяльнага развіцця, ажыццяўлення інфармацыйна-тэхналагічнай рэвалюцыі. Яна з надзеяй крочыць у будучыню.

Грамадска-палітычнае становішча і перспектывы развіцця Рэспублікі Беларусь. У палітычным спектры Рэспублікі Беларусь яскрава выдзяляюцца тры асноўныя накірункі. Першы з іх – праварадыкальны, буржуазны. Яго асноўнымі мэтамі з’яўляюцца буржуазная рэстаўрацыя, пераўтварэнне сацыялістычнага ладу ў капіталістычны, адмаўленне ўсіх здабыткаў апошніх дзесяцігоддзяў, спробы павярнуць кола гісторыі назад, у 1917 г. Але слоў “капіталістычная рэстаўрацыя”, “буржуазнае адраджэнне” ў праграмах праварадыкальных партый і рухаў няма. Чаму? Таму што капіталізм як грамадска-палітычная сістэма ўжо даўно дыскрэдытаваны падзеямі апошніх стагоддзяў: дзве сусветныя вайны на сумленні капіталізму, каланіялізм, разбой і аграбленне народаў Азіі, Афрыкі, Акіяніі і Лацінскай Амерыкі, эксплуатацыя сваіх уласных народаў і г. д. Таму ідэолагі і палітыкі капіталістычных краін прыкладна з 20 – 30-х гадоў ХХ ст. адмовіліся ад тэрміна “капіталізм” і капіталістычнае грамадства пачалі называць “грамадствам усеагульнага росквіту”, “грамадствам заходняй дэмакратыі”, “грамадствам з рыначнай эканомікай” і г. д. Прыхільнікі праварадыкальнай палітычнай арыентацыі словамі і выразамі “дэмакратыя”, “свабода”, “правы чалавека”, “прыватная ўласнасць”, “прававая дзяржава”, “рыначная эканоміка”, “інтэграцыя ў сусветную супольнасць”, “далучэнне да агульначалавечых каштоўнасцей” і іншымі прыкрываюць сваю адданасць капіталістычнаму выбару, а таксама свае дзеянні капіталістычна-рэстаўрацыйнага характару.

Другі накірунак у палітычным спектры – леварадыкальны, сацыялістычны. Яго галоўнымі мэтамі з’яўляюцца аднаўленне савецкай улады і сацыялістычнага грамадства, спробы павярнуць кола гісторыі назад, да канца 80 – пачатку 90-х гадоў ХХ ст. Але сацыялізм як грамадска-палітычная сістэма сёння таксама дыскрэдытаваны памылкамі і злачынствамі, якія былі здзейснены кіраўнікамі КПСС і Савецкай дзяржавы, здрадай М. Гарбачова, Палітбюро і Сакратарыята ЦК КПСС, многіх мясцовых кіраўнікоў, а таксама магутнай антысацыялістычнай прапагандысцкай кампаніяй, якая праводзіцца ў апошняе дзесяцігоддзе не толькі на Захадзе, але і ў дзяржавах СНД і іншых былых сацыялістычных краінах.

Такім чынам, і праварадыкальны (буржуазны) і леварадыкальны (сацыялістычны) палітычныя накірункі сёння дыскрэдытаваны. І за правымі, і за левымі партыямі і рухамі Беларусі ідзе меншасць насельніцтва.

Трэці накірунак развіцця грамадства заключае ў сабе ўсё лепшае, што выпрацавалі капіталізм і сацыялізм. Якія лепшыя здабыткі капіталізму можа ўключаць у сябе гэтае грамадства? Гэта – элементы самарэгулявання ў рыначнай эканоміцы, высокая арганізацыя вытворчасці з арыентацыяй на канчатковы вынік, дысцыпліна працы, высокая прадукцыйнасць працы, паваротлівасць і мабільнасць у галіне навукова-тэхнічнага прагрэсу, выкананне буйных дзяржаўных праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця і г. д.

Здабыткі сацыялізму – элементы сацыяльна-эканамічнай прадказальнасці ў планавай эканоміцы, дзяржаўнае кіраўніцтва выкананнем буйных сацыяльна-эканамічных праграм (гэта запазычана капіталізмам у сацыялістычных краінах і названа там “дзяржаўным рэгуляваннем”), навукова-тэхнічны прагрэс у вядучых галінах (космас, абаронная прамысловасць і г. д.), стабільнасць грамадства і ўпэўненасць людзей у заўтрашнім дні, моцная сацыяльная палітыка ў інтарэсах большасці народа – права і абавязак працаваць (адсутнасць беспрацоўя), адукацыя, ахова здароўя, пенсійнае забеспячэнне, жыллё, камунальныя паслугі і г. д., разумная і адказная культурная палітыка – дзяржаўнае фінансаванне і кіраўніцтва развіццём навукі, літаратуры, музыкі, тэатра, выяўленчага мастацтва і г. д., недапушчальнасць прапаганды культу грошай (нажывы), насілля, садызму, спекуляцыі на чалавечых слабасцях, амаральнасці.

Ідэя трэцяга шляху развіцця грамадства, пабудовы грамадства сацыяльнай справядлівасці адсутнічае ў праграмах цэнтрысцкіх партый і рухаў Беларусі. У апошніх ёсць фразеалогія і правых і левых партый і рухаў. Яны хітруюць, хаваюць свае сапраўдныя палітычныя мэты. Людзі бачаць гэта і не хочуць звязваць з імі свае надзеі на будучыню.







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 540. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Педагогическая структура процесса социализации Характеризуя социализацию как педагогический процессе, следует рассмотреть ее основные компоненты: цель, содержание, средства, функции субъекта и объекта...

Типовые ситуационные задачи. Задача 1. Больной К., 38 лет, шахтер по профессии, во время планового медицинского осмотра предъявил жалобы на появление одышки при значительной физической   Задача 1. Больной К., 38 лет, шахтер по профессии, во время планового медицинского осмотра предъявил жалобы на появление одышки при значительной физической нагрузке. Из медицинской книжки установлено, что он страдает врожденным пороком сердца....

Типовые ситуационные задачи. Задача 1.У больного А., 20 лет, с детства отмечается повышенное АД, уровень которого в настоящее время составляет 180-200/110-120 мм рт Задача 1.У больного А., 20 лет, с детства отмечается повышенное АД, уровень которого в настоящее время составляет 180-200/110-120 мм рт. ст. Влияние психоэмоциональных факторов отсутствует. Колебаний АД практически нет. Головной боли нет. Нормализовать...

Тактика действий нарядов полиции по предупреждению и пресечению правонарушений при проведении массовых мероприятий К особенностям проведения массовых мероприятий и факторам, влияющим на охрану общественного порядка и обеспечение общественной безопасности, можно отнести значительное количество субъектов, принимающих участие в их подготовке и проведении...

Тактические действия нарядов полиции по предупреждению и пресечению групповых нарушений общественного порядка и массовых беспорядков В целях предупреждения разрастания групповых нарушений общественного порядка (далееГНОП) в массовые беспорядки подразделения (наряды) полиции осуществляют следующие мероприятия...

Механизм действия гормонов а) Цитозольный механизм действия гормонов. По цитозольному механизму действуют гормоны 1 группы...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.013 сек.) русская версия | украинская версия