Студопедия — Выбары Прэзідэнта РБ. Рэферэндумы 1995 і 1996 гг. Змены ў Канстытуцыі, у сістэме заканадаўчай улады.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Выбары Прэзідэнта РБ. Рэферэндумы 1995 і 1996 гг. Змены ў Канстытуцыі, у сістэме заканадаўчай улады.






Пасля распаду СССР перад Рэспублікай Беларусь паўстала задача пабудовы незалежнай дэмакратычнай дзяржавы. Важнай падзеяй стала распрацоўка асноўнага закона Рэспублікі Беларусь – Канстытуцыі. Канстытуцыйная камісія працавала да 1994 года.

15 сакавіка Вярхоўны Савет прыняў Канстытуцыю Беларусі, згодна з якой у краіне ўводзіўся пост Прэзідэнта. У гэтых умовах у чэрвені 1994 г. адбыліся выбары прэзідэнта Беларусі. На выбарах у другім туры перамог Аляксандр Лукашэнка, праграма якога прадугледжвала правядзенне радыкальных эканамічных рэформ, пабудову справядлівага грамадства і барацьбу з карупцыяй і цеснае эканамічнае супрацоўніцтва з Расіяй. Рэалізацыя праграмы цеснага супрацоўніцтва з Расіяй прывяла да падпісання 2 красавіка 1996 г. Дамовы аб стварэнні Саюза Беларусі і Расіі. Расія адкрыла для Беларусі свае рынкі і стала пастаўляць сыравіну і энергію па льготных цэнах. Беларусі былі спісаны даўгі больш чым на мільярд долараў за папярэднія пастаўкі энергарэсурсаў.

Канстытуцыя 1994 г. ўяўляла сабой варыянт прэзідэнцкай рэспублікі пры дамінуючай ролі парламента. Гэта не адпавядала палітычнай сітуацыі ў краіне, калі большасць насельніцтва выказвала давер прэзідэнту. Ступень даверу да калектыўнага прадстаўнічага органа была значна ніжэй. У выніку ў 1995-1996 гг. адбыўся шэраг сутыкненняў паміж выканаўчай і заканадаўчай галінамі ўлады, якія заканчваліся нязменна на карысць прэзідэнта. Так, на рэферэндуме 11 мая 1995 г. большасць грамадзян выказалася за змяненне сімволікі дзяржавы згодна з прапанаваным прэзідэнтам праектам. Тады ж было вырашана пытанне аб наданні рускай мове роўных правоў з беларускай, паскорылася інтэграцыя з Расіяй і былі ўнесены некаторыя змяненні ў Канстытуцыю, згодна з якімі Прэзідэнт атрымаў права распусціць ВС, калі апошні груба парушыць асноўны закон краіны. Адначасова з рэферэндумам былі праведзены выбары ў Вярхоўны Савет новага сазыва. Аднак толькі ў снежні, у выніку давыбараў, парламент прыступіў да работы – адмячалася нізкая яўка выбаршчыкаў на выбары народных дэпутатаў.

У лістападзе 1996 г. быў праведзены другі рэферэндум па ініцыятыве Прэзідэнта Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, па выніках якога народам быў адобраны прапанаваны прэзідэнтам варыянт змяненняў у Канстытуцыі. Улада прэзідэнта – кіраўніка дзяржавы была значна пашырана. Замест Вярхоўнага Савета ўводзіўся новы двухпалатны парламент. Дата нацыянальнага свята пераносілася з

27 ліпеня на 3 ліпеня – дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Народ не абодрыў свабодную, без адмежаванняў, куплю-продаж зямлі і адмену смяротнага пакарання.

 

40. Выбары Прэзідэнта РБ у верасні 2001 г. Рэферэндум 2004 г. Выбары Прэзідэнта РБ у 2004 г. Выбары Прэзідэнта РБ у 2006 г. Дзяржаўныя інстытуты і ідэалагічныя працэсы ў сучаснай Беларусі.

9 верасня 2001 адбыліся чарговыя выбары прэзідэнта, пераможцам у якіх ізноў стаў Лукашэнка, набраўшы 75,62 % галасоў.

17 кастрычніка 2004 быў праведзены рэферэндум аб занясенні паправак у Канстытуцыю, якія здымаюць абмежаванне на колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў. 77,3 % выбаршчыкаў падтрымала гэтыя змены. Варта адзначыць, што змены ў закон «Аб прэзідэнце Рэспублікі Беларусь», якія вынялі абмежаванні ў два тэрміны былі ўхваленыя Саветам Рэспублікі толькі 5 кастрычніка 2006 [1] Такім чынам, на момант правядзення прэзідэнцкіх выбараў 2006 года ў Беларусі дзейнічала Канстытуцыя, дзе не было абмежаванняў на колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў і закон аб Прэзідэнце, артыкул 8 якога абвяшчаў: Тэрмін паўнамоцтваў Прэзідэнта — пяць гадоў. Адна і тая ж асоба можа быць Прэзідэнтам не больш двух тэрмінаў. Аднак, паводле артыкула 137 Канстытуцыі ў выпадку супярэчнасцяў, яна мае прыярытэт перад законамі, указамі і г. д.

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі 2006 года - чарговыя выбары прэзідэнта Беларусі, паводле Пастановы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, прынята 16 снежня 2005 года, прайшлі 19 сакавіка 2006 [1]. Перамог дзеючы прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка [2].

Спісы членаў ініцыятыўных груп павінны былі быць пададзеныя ў Цэнтрвыбаркам не пазней за 23 сьнежня 2005 года [3]. 27 сьнежня 2005 г. пачалася рэгістрацыяініцыятыўных груп усіх тых, хто падаў заяўкі кандыдатаў. З 29 снежня 2005 года па 27 студзеня 2006 года быў устаноўлены тэрмін cбора подпісаў выбаршчыкаў [4]. Тэрмін здачы падпісных лістоў у тэрытарыяльныя камісіі завяршыўся 27 студзеня 2006 года, а прадастаўлення неабходных дакументаў у Цэнтрвыбаркам - 11 лютага [5]. Рэгістрацыя кандыдатаў адбылася 17 лютага 2006 года ў Палацы Рэспублікі [6].

C Люты 18 па 18 сакавіка 2006 года праводзіцца агітацыйная кампанія [7].

Расходы на прэзідэнцкія выбары 2006 года склалі прыкладна 20 млрд. беларускіх рублёў [8].

 







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 493. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

ИГРЫ НА ТАКТИЛЬНОЕ ВЗАИМОДЕЙСТВИЕ Методические рекомендации по проведению игр на тактильное взаимодействие...

Реформы П.А.Столыпина Сегодня уже никто не сомневается в том, что экономическая политика П...

Виды нарушений опорно-двигательного аппарата у детей В общеупотребительном значении нарушение опорно-двигательного аппарата (ОДА) идентифицируется с нарушениями двигательных функций и определенными органическими поражениями (дефектами)...

Постинъекционные осложнения, оказать необходимую помощь пациенту I.ОСЛОЖНЕНИЕ: Инфильтрат (уплотнение). II.ПРИЗНАКИ ОСЛОЖНЕНИЯ: Уплотнение...

Приготовление дезинфицирующего рабочего раствора хлорамина Задача: рассчитать необходимое количество порошка хлорамина для приготовления 5-ти литров 3% раствора...

Дезинфекция предметов ухода, инструментов однократного и многократного использования   Дезинфекция изделий медицинского назначения проводится с целью уничтожения патогенных и условно-патогенных микроорганизмов - вирусов (в т...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия