Студопедия — Уводзіны.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Уводзіны.






1. Перыядызацыя і асноўныя праблемы гісторыі Беларусі.

2. Крыніцы па гісторыі Беларусі.

3. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі.

 

1. Гісторыя – навука, якая займаецца ўпарадкаваным вывучэннем мінулага чалавецтва (краін, народаў); вызначае заканамернасці і тэндэнцыі развіцця гістарычнага працэсу. Курс “Гісторыі Беларусі” ахоплівае мінулае Айчыны ад старажытных часоў да нашых дзён, адлюстроўвае гісторыю той часткі чалавецтва, якая насяляла некалі тэрыторыю сучаснай Беларусі. Перыядызацыя – навуковы падыход да разгляду гістарычнага працэсу, падчас якога гісторыя грамадства адпаведна пэўных крытэрыяў падзяляецца на перыяды. У нашай гісторыі выдзяляюцца наступныя храналагічныя перыяды:

Старажытнае грамадства (40 тыс.гадоў да н. э. – V ст.н.э.) Гэты перыяд падзяляецца на тры этапы:

1. Каменны век 100 - 3 тыс.гадоў да н. э.

а) палеаліт 100 - 10 тыс.гадоў да н. э.

б) мезаліт 10 - 6 тыс.гадоў да н. э.

в) неаліт 5 – 3 тыс.гадоў да н. э.

2. Бронзавы век на мяжы 3-га – 2-га тыс. – 1 тыс. гадоў да н. э.

3. Жалезны век 1 тыс.гадоў да н. э. – V ст.н.э.

Сярэднявечча – канец V – ХV ст. Выдзяляюцца 2 этапы: пачатак пераходу да класавага грамацтва і ўзнікненне дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі (канец V – перш. пал. ХІІІ ст.); развіцце феадальнай сістэмы (сярэдзіна ХІІІ – ХV ст.).

Новы час - ХVІ ст. – пачатак ХХ ст. Падзяляецца на 2 этапы: афармленне феадальнай сістэмы і выспяванне яе крызісу (ХVІ – канец ХVІІІ ст.); генезіс і зацвярджэнне капіталізму, выспяванне крызісу буржуазнага грамадства (канец ХVІІІ ст. – 1917 г.).

Навейшы час – з 1917 г. – да нашых дзен.

Першапачатковай была перыядызацыя, у якой за аснову ўзяты агульнадзяржаўна-храналагічны падыход. Менавіта яе выкарыстаў В. Ластоўскі ў сваей “Кароткай гісторыі Беларусі” (1910). Усю гісторыю ён падзяліў на пяць частак:

1) ад першых часоў да ўцеку полацкіх князеў у Літву (1129);

2) ад звароту іх (1132) да смерці Вітаўта (1430);

3) ад смерці Вітаўта да Люблінскай уніі (1569);

4) ад Люблінскай уніі да падзелу Рэчы Паспалітай (1795);

5) Беларусь пад Расіяй.

Такога ж падыходу прытрымліваўся і У. Ігнатоўскі ў “Кароткім нарысе гісторыі Беларусі”. Яго гісторыя Беларусі складаецца з пяці перыядаў, якія адпавядаюць вытокам беларускай дзяржаўнасці (Полацкі перыяд), перыядам станаўлення і развіцця Літоўска-Беларускай дзяржавы, Рэчы Паспалітай, знаходжання Беларусі ў складзе Расійскай імперыі, яе становішчу пасля звяржэння царызму. Пры стварэнні “Гісторыі Беларускай ССР” у пяці тамах (1972-1975) у аснову перыядызацыі быў пакладзены фармацыйны падыход. І таму гістарычны працэс на тэрыторыі Беларусі стаў уключаць у сябе першабытнаабшчынны лад, перыяд феадалізму, капіталізму, сацыялізму. Фармацыйны падыход характэрны і для “Нарысаў гісторыі Беларусі” ў дзвюх частках (1994-1995), хаця па змесце гэтая калектыўная праца істотна адрозніваецца ад папярэдняй. У ёй адсутнічаюць многія ранейшых міфы і стэрэатыпы і зроблена спроба паказаць гісторыю Беларусі з нацыянальных пазіцый. У гады дзяржаўнай незалежнасці Рэспублікі Беларусь зноў стаў шырока выкарыстоўвацца агульнадзяржаўна-храналагічны падыход. На памежжы ХХ і ХХІ стст. групай беларускіх гісторыкаў на чале з М. Сташкевічам і П. Брыгадзіным ажыццёўлена перыядызацыя гісторыі Беларусі з улікам цывілізацыйнага падыходу. Гісторыя Беларусі, паводле яе, складаецца з шасці перыядаў: спадчына старажытнага свету, сярэдніх вякоў і Беларусь; Беларусь ад Люблінскай уніі (1569) да падзелаў Рэчы Паспалітай; індустрыяльная цывілізацыя (канец ХVІІІ – пачатак ХХ ст.) і Беларусь; Беларусь у перыяд Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны, станаўленне новага ўкладу жыцця; Беларусь у перыяд спаборніцтва і канфрантацыі дзвюх сацыяльна-палітычных сістэм (другая палова 40-х – 80-я гг. ХХ ст.); шлях да суверэнітэту і дзяржаўнай незалежнасці Беларусі.

2. Гісторыя Беларусі вывучаецца на аснове разнастайных гістарычных крыніц, якія падзяляюцца на наступныя групы: археалагічныя, этнаграфічныя, лінгвістычныя, вусныя, пісьмовыя і кіна-фота-фона. Асабліва важнае значэнне сяродіх маюць пісьмовыя крыніцы. Сярод іх вылучаюць: заканадаўчыя акты, матэрыялы справаводства, эканоміка-геаграфічныя, гаспадарчае апісанне, статыстычныя матэрыялы, летапісы і хронікі, мемуарную літаратуру, літаратурныя і публіцыстычныя творы, матэрыялы перыядычнага друку. Адной з найважнейшых гістарычных крыніц па гісторыі старажытнай Беларусі з’яўляюцца летапісы, найперш “Аповесць мінулых гадоў” (ХІІ ст.). Яна змяшчае звесткі аб рассяленні ўсходніх славян на тэрыторыі Беларусі, іх звычаях, занятках, грамадскім ладзе, аб утварэнні феадальных княствах і г.д. Істотна дапаўняюць яе Лаўрэнцьеўскі (1377), Іпацьеўскі (пачатак ХV ст.) летапісы, у якіх ёсць дадзеныя аб гарадах, культуры, княжацкіх дынастыях і г.д. Існаваў Полацкі летапіс, які страчаны ў ХVІІІ ст. Не дайшоў да нас і Смаленскі летапіс. Летапісныя запісы, магчыма, вяліся ў Тураве і Навагрудку. Незвычайным творам усходнеславянскага летапісання з’яўляецца Радзівілаўскі летапіс. Вядомы адзіны яго спіс канца ХV ст. У ім змешчаны 617 рознаколяровых мініацюр, якія тэматычна звязаны з тэкстам. Надзвычай важным дакументам з’яўляецца Смаленская праўда (дагавор) 1229 г. Звесткі па сярэднявечнай гісторыі Беларусі захаваліся ў нямецкіх і польскіх хроніках, скандынаўскіх сагах. Сярод іх – “Эймундава сага”, якая апавядае аб падзеях, што адбываліся ў ХІ ст., “Вялікапольская хроніка”, “Хроніка Лівоніі” Г. Латвійскага, “Хроніка” Я. Длугаша. Вялікую колькасць разнастайных гістарычных фактаў па гісторыі краіны змяшчаюць беларускія летапісы, якія складаліся ў межах Вялікага княства Літоўскага ХІV - ХVІ стст.:“Летапісец велікіх князёў літоўскіх”, «Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», «Хроніка Быхаўца». У гэтых летапісах апісваліся палітычныя падзеі, якія адбываліся ў межах ВКЛ: войны, феадальныя міжусобіцы, народныя рухі, рэлігійныя сутычкі і г.д. Асобнае месца належыць Баркулабаўскаму летапісу канца ХVІ – пачатку ХVІІ ст., гістарычнаму помніку, які сведчыць аб нараджэнні мемуарыстыкі. Аўтар падрабязна апісвае гаспадарчае становішча і быт беларускіх сялян, прыводзіць звесткі аб ураджаі, галодных гадах пачатку ХVІІ ст. і г.д. Недахоп пісьмовых крыніц, кароткі характар іх паведамленняў робяць археалагічныя матэрыялы незаменнай крыніцай па гісторыі Беларусі ранняга перыяду. Гэта датычыць матэрыяльнай культуры і этнічнай прыналежнасці насельніцтва. На тэрыторыі краіны захаваліся гарадзішчы, якія маюць шматвяковыя напластаванні, а таксама курганныя і бескурганныя могільнікі. На аснове археалагічных крыніц вырашаюцца спрэчныя пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця, характару заняткаў насельніцтва, эканамічных і культурных сувязяў. Найбольшыя поспехі дасягнуты ў справе археалагічнага даследвання старажытных гарадоў Беларусі. Знаходкі з раскопак даюць магчымасць узнавіць шматаблічнае жыцце гарадоў, вывучыць рамесную вытворчасць, гандалёвыя сувязі, рэлігійныя вераванні. Адшуканы выдатныя рэчы дробнай пластыкі (абразкі і крыжы, шахматныя фігуры), рэшткі манументальнага дойлідства, помнікі эпіграфікі, сфрагістыкі, нумізматыкі і інш. Беларускія даследчыкі штогод пашыраюць кола рэчавых крыніц, імкнуцца высветліць сутнасць гістарычных з’яў, якія тут адбываліся, і атрымаць магчымасць мадэліраваць гістарычны працэс каля яго вытокаў.

3. Станаўленне беларускай гістарыяграфіі непарыўна звязана з зараджэннем у пачатку ХІХ ст. беларускай нацыянальнай ідэі і нацыянальнага руху. На гэты працэс паўплывала, з аднаго боку, традыцыя гістарычных даследаванняў па гісторыі Вялікага княства Літоўскага, якая сфарміравалася яшчэ ў ХVІ – ХVІІІ стст., з другога – уздзеянне велікапольскай і велікарускай канцэпцый, якія зводзіліся да адмаўлення самога факта існавання беларускага этнасу, яго мовы, культуры і прызнання Беларусі часткай Польшчы або Расіі. Першымі прафесійнымі гісторыкамі, якія заклалі падмурак канцэпцыі беларускай гісторыі, былі І.Анацэвіч, М. Баброўскі, І. Даніловіч, І. Лабойка, Т. Нарбут, Ю. Ярашэвіч і інш. Менавіта гэта я група інтэлігенцыі пачала збіраць і друкаваць помнікі беларускага пісьменства ХVІ – ХVІІ стст. Адным з пачынальнікаў з’яўляецца І. Даніловіч (1788-1843). Ён упершыню апублікаваў Статут Вялікага княства Літоўскага 1529 г., Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г. Вывучэннем гісторыі Вялікага княства Літоўскага, збіраннем археалагічных крыніц, пошукамі і апрацоўкай матэрыялаў для “Актов Западной России” займаўся І.Анацэвіч (1780-1845). М. Баброўскі (1784-1848) ў 1822 г. адкрыў Супрасльскі летапіс, ён жа даследаваў гісторыю славянскага кнігадрукавання. Значны ўклад у развіцце гістарычнага краязнаўства Беларусі ўнеслі браты Я. І К. Тышкевічы – пачынальнікі беларускай археалогіі, З.Даленга-Хадакоўскі – заснавальнік беларускай фалькларыстыкі і мовазнаўства. Т.Нарбут (1784-1864) аўтар “Гісторыі літоўскага народа!” ў дзевяці тамах. І. Грыгаровіч (1792-1852) сабраў і выдаў “Беларускі архіў старажытных актаў” (1824), з’яўляецца аўтарам гістарычных прац: “Беларуская іерархія”, “Акты, якія адносяцца да Заходняй Расіі” ў пяці тамах (1846-1853). У другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст. рознымі аспектамі гісторыі Беларусі займаліся А.Сапуноў (1851-1924), В. Сямеўскі (1849-1916), А. Кіркор (1818-1886). На гэты перыяд прыходзіцца дзейнасць М. Каяловіча (1828-1891), найбольш вядомыя працамы: “Лекцыі па гісторыі заходняй Расіі” (1864-1884), “Гісторыя рускага самапазнання” (1901). Вучоны даследаваў пытанні этнагенезу і этнічнай тэрыторыі беларусаў, рускіх, літоўцаў, быў прыхільнікам заходнерусізму. Ён лічыў, што беларуская народнасць склалася ў Х-ХІ стст. з крывічоў і дрыгавічоў і раднілася па веры, мове, этнаграфічных традыцыях з рускімі і ўкраінцамі. Далучэнне Беларусі і Украіны да Расійскай імперыі ў канцы ХVІІІ ст., на яго думку, адрадзіла старарускае адзінства. На развіцце гістарычнай аказала капітальная праца “Беларусы” Я. Карскага (1861-1931). Ён першым з вучоных вызначыў этнаграфічныя межы беларусаў, уключыўшы ў іх 70 паветаў, пераканаўча паказаў, што беларусы здаўна жывуць у межах сваей тэрыторыі, а аснову беларускага этнасу склалі дрыгавічы, крывічы, радзімічы. Галоўныя адметнасці сучаснай беларускай мовы склаліся не пазней ХІІІ ст. Гэтая фундаментальная праца пазбавіла аргументацыі прыхільнікаў польскай і вялікарускай канцэпцый этнагенезу беларусаў. Важкі ўклад у развіццё гістарычнай навукі ўнес М. Доўнар-Запольскі (1867-1934), які аддаваў перавагу сацыяльна-эканамічнаму падыходу. Найбольш буйныя яго працы – “Дзяржаўная гаспадарка Вялікага княства Літоўскага пры Ягелонах” (1901), “Нарысы па арганізацыі заходнерускага сялянства ў ХVІ ст.” (1905), “Гісторыя Беларусі”, якая была надрукавана толькі ў 1994 г. В. Ластоўскі (1883-1938) першым з нацыянальных пазіцый канцэптуальна абагуліў факталагічны матэрыял пра мінулае беларускага народа ў працы “Кароткая гісторыя Беларусі” (1910). Ён з’яўляецца аўтарам крывіцкай канцэпцыі этнагенезу беларусаў. У. Пічэта (1878-1947) апублікаваў па гісторыі Беларусі каля 150 прац. Яшчэ ў 1910 г. у працы “Літоўска-Руская дзяржава” ён, прааналізаваўшы ўключэнне беларускіх і ўкраінскіх зямель у склад ВКЛ, прыйшоў да высновы, што яны былі далучаны не прымусова. У 20-я гг. вучоны адмовіўся ад тэрміна “Літоўска-Руская дзяржава” і замяніў яго на “Літоўска-Беларуская дзяржава”, пазней стаў карыстацца назвай “Вялікае княства Літоўскае”. У. Ігнатоўскі (1881-1931) у “Кароткім нарысе гісторыі Беларусі” (1919), паглыбіў канцэпцыю нацыянальнай гісторыі, ўвёўшы перыядызацыю гісторыі Беларусі паводле прынцыпаў дзяржаўнасці беларускіх зямель. Вялікая заслуга яго і ў сцвярджанні, што беларуская дзяржаўнасць пачынаецца з Полацкага княства-дзяржавы, якое было цалкам незалежным і нароўні з Кіевам і Ноўгарадам змагалася за лідэрства. ВКЛ разглядалася ім як Літоўска-Беларуская дзяржава, утвораная на палітычнай, эканамічнай і духоўнай аснове Полацкай зямлі. Яму належаць працы: “Кароткі нарыс нацыянальна-культурнага адраджэння Беларусі” (1921) і “Гісторыя Беларусі ў ХІХ і пачатку ХХ сталецця” (1923), “1863 год на Беларусі” (1930). І. Ігнаценка (1919-2001) сваю навуковую дзейнасць прысвяціў праблемам Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый ў 1917-1920 гг. Найбольш значнымі з’яўляюцца яго манаграфіі: “Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя на Беларусі” (1986), “Кастрычніцкая рэвалюцыя і самавызначэнне Беларусі” (1992). Ён разглядаў Лютаўскую і Кастрычніцкую рэвалюцыі 1917 г. як дзве фазы адной буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі і тым самым пагаджаўся з меркаваннем Г.Пляханава, а не з поглядамі У. Леніна. У цэлым у савецкі час даследаванні па гісторыі Беларусі былі ідэалагізаваныя і палітызаваныя, яны пацвярджалі асноўныя палажэнні генеральнай лініі Камуністычнай партыі. Таму, адныя тэмы распрацоўваліся інтэнсіўна, а другія, наадварот, наогул не закраналіся. Тым не менш і ў савецкі перыяд з’яўляліся працы, якія ўзрушалі гістарычную думку, узбагачалі нашы веды новымі дасягненнямі. Прыгадаем В. Ананіча, Я. Анішчанку, М. Біча, М. Болбаса, Ю. Бохана, П. Брыгадзіна. А. Вішнеўскага, А. Гарбацкага, В. Голубева, А. Грыцкевіча, М. Ермаловіча, Э. Загарульскага, З. Капыскага, У. Кошалева, А. Краўцэвіча, П. Лойку, Л. Лыча, Я. Новіка, М. Сташкевіча. П. Чыгрынава, Г. Штыхава, З. Шыбеку і інш. У гады перабудовы і станаўлення незалежнасці Рэспублікі Беларусь з’явіліся новыя тэндэнцыі, падыходы да раскрыцця гістарычнага працэссу, якія зыходзяць не з класавых, ідэалагічных прыярытэтаў, а з навуковых, нацыянальных інтарэсаў. Знакавымі ў гэты перыяд сталі “Нарысы гісторыі Беларусі” ў дзвюх частках (1994-1995) пад рэдакцыяй М. Касцюка, праца І. Марчанкі і У. Навіцкага “ Беларуская ССР курса перабудовы” (1989), манаграфія М. Касцюка “Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі” (2000), “Нарыс гісторыі Беларусі” (2001) Г. Сагановіча, праца Т. Процька “Станаўленне савецкай таталітарнай сістэмы ў Беларусі (1917-1941гг.)” (2002).

 

Тэмы рэфератаў:

1. Крытэрыі перыядызацыі гісторыі.

2. Цывілізацыі: паняцці і структура.

3. Метадалогія, метады і крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі.

 







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 759. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Краткая психологическая характеристика возрастных периодов.Первый критический период развития ребенка — период новорожденности Психоаналитики говорят, что это первая травма, которую переживает ребенок, и она настолько сильна, что вся последую­щая жизнь проходит под знаком этой травмы...

РЕВМАТИЧЕСКИЕ БОЛЕЗНИ Ревматические болезни(или диффузные болезни соединительно ткани(ДБСТ))— это группа заболеваний, характеризующихся первичным системным поражением соединительной ткани в связи с нарушением иммунного гомеостаза...

Решение Постоянные издержки (FC) не зависят от изменения объёма производства, существуют постоянно...

Выработка навыка зеркального письма (динамический стереотип) Цель работы: Проследить особенности образования любого навыка (динамического стереотипа) на примере выработки навыка зеркального письма...

Словарная работа в детском саду Словарная работа в детском саду — это планомерное расширение активного словаря детей за счет незнакомых или трудных слов, которое идет одновременно с ознакомлением с окружающей действительностью, воспитанием правильного отношения к окружающему...

Правила наложения мягкой бинтовой повязки 1. Во время наложения повязки больному (раненому) следует придать удобное положение: он должен удобно сидеть или лежать...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия