Студопедия — Тэма: 10. Шлях да суверэнітэту і дзяржаўнай незалежнасці
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Тэма: 10. Шлях да суверэнітэту і дзяржаўнай незалежнасці






Беларусі (1985 – 2005 гг.)

1. Абвяшчэнне суверэнітэту і эвалюцыя палітычнай сістэмы Рэспублікі Беларусь.

2. Трансфармацыя эканамічнай сістэмы Беларусі, крызіс і стабілізацыя.

3. Знешнепалітычная дзейнасць Беларусі.

4. Беларуская дыяспара.

5. Развіццё культуры ў Рэспубліцы Беларусь 1991 – 2005 гг.

 

1. Дэмакратызацыя грамадска-палітычнага жыцця ў другой палове 80-х гг. была звязана з курсам на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця i дэмакратызацыю палітычнага жыцця. Ён быў абвешчаны ў 1985 г. новым кіраўніком ЦК КПСС М. Гарбачовым i атрымаў назву палітыкі перабудовы. Беларусь у той час набыла аблічча адной з самых капсерватыўных рэспублік, дзе па-ранейшаму існавала iмкненне да захавання аўтарытарнага палітычнага рэжыму i супрацьдзеяння ў адносінах да рэформаў. Аднак палітычная актыўнасць насельніцтва рэспублікі нарастала па меры таго, як партыя, што з'яўлялася кіруючай сілай у грамадстве, губляла свае дзяржаўныя функцыі. Важным крокам на шляху пашырэння ролі народа ў жыцці грамадства з'явілася прыняцце ў 1988 г. Закона «Аб народ­ным абмеркаванні важных пытанняў дзяржаўнага жыцця Беларускай ССР». У 1989 г. адбыліся выбары народных дэ­путатаў СССР, якія ўпершыню праходзілі як свабодныя i алътэрнатыўныя. У 1990 г. паводле новага выбарчага Закона былі праведзены выбары народных дэпутатаў у Вярхоўны i мясцовыя Саветы народных дэпутатаў БССР. Аднак ва ўмовах аднапартыйнасці большасць месцаў атрымалі прыхільнікі Камуністычнай пар­тыі Беларусі (КПБ). Адным з рэальных дасягненняў палітыкі перабудовы другой паловы 80-х гг. стала галоснасцъ — магчымасць адкрыта гаварыць праўду пра сваю гісторыю i сучаснасць, адкрыта выказваць крытычныя адносіны да ўлады i існуючай ідэалогіі, рэалізаваць на справе абвешчаныя Канстытуцыяй БССР 1978 г. дэмакратычныя свабоды слова, друку, мітынгаў i шэсцяў. Pyx за дзяржаўны суверэнітэт Беларусі ўзмацніўся ў канцы 80-х — пачатку 90-х гг. XX ст. i быў звязаны з дасягненнем палітычнай незалежнасці i самастойнасці дзяржаўнай улады ва ўмовах палітыкі перабудовы. У Беларусі рух за нацыянальнае адраджэнне прадугледжваў перш за ўсе карэннае пераўтварэнне Саюза ССР у сапраўды дэмакратычную прававую дзяржаву, заснаваную на добраахвотным аб'яднанні раўнапраўных суверенных рэспублік. 27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет Беларускай ССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце рэспублікі. Гэта азначала, што Беларусь выбрала ўласны шлях развіцця, хоць i не выключала магчымасці аб'яднання разам з іншымі рэспублікамі ў новы саюз. У сакавіку 1991 г. адбыўся рэферэндум па пытанні захавання абноўленага СССР. Больш за 3/4 удзельнкаў рэферэндуму ў 9 з 15 савецкіх рэспублік выказаліся за захаванне СССР. Вярхоўны Савет БССР прыняў пастанову, у якой адзначалася мэтазгоднасць уваходжання БССР у склад Саюза ССР пры ўмове яго абнаўлення. Аднак надзеі забяспечыць суверэнітэт рэспублікi ў той жа час захаваць СССР аказаліся нежыццяздольнымі. Працэс падрыхтоўкі новага Саюзнага дагавора быў прыпынены ў сувязі з падзеямі 1991 г. у Маскве, якія атрымалі назву жнівенъскага путчу — спробы дзяржаунага перавароту, накіраванага супраць палітыкі перабудовы. Путч праваліўся. 25 жніўня 1991 г. было прынята рашэнне Вярхоўнага Савета БССР абн аданні канстытуцыйнага ста­тусу Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР, прынятай 27 ліпеня 1990 г. Нa наступны дзень, 26 жніўня 1991 г., быў прыняты Закон «Аб забеспячэнні пaлiтычнaй i эканамічнай самастойнасці БССР», згодна з якім усе прадпрыемствы, арганізацыі i ўстановы саюзнага падпарадкавання, што размяшчаліся на тэрыторьыі рэспублікі, пераводзілся ва ўласнасць Беларус­кай ССР. Прамое ўмяшанне цэнтра ў жыццё рэспублікі было спынена. 19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў Закон аб назве Беларускай ССР, у адпаведнасці з якім яна начала называцца Рэспубліка Беларусь, а ў скарочаным варыянце — Беларусь. Была зацверджана новая дзяржаўная сімволіка: бела-чырвона-белы сцяг i герб «Пагоня». 14 мая 1995 г. на рэферэндуме большасць насельніцтва нашай рэспублікі прагаласавала за ўвядзенне новых дзяржаўных сімвалаў рэспублікі, якія існуюць i сёння: герба i сцяга, які складаецца з дзвюх гарызантальна размешчаных па­лос — верхняй чырвонага колеру ў 2/3 i ніжняй зялёнага колеру ў 1/3 шырыні сцяга, з вертыкальна размешчаным ля дрэўка беларускім нацыянальным арнаментам чырвонага колеру на белым полі. 8 снежня 1991 г. кіраўнікі Расійскай Федэрацыі, Украіны i Беларусі (Ельцын, Краўчук, Шушкевіч) ва ўмовах крызісу саюзнай улады i ўзмацнення руху саюзных рэспублік за суверэнітэт падпісалі ў Белавежскай пушчы Пагадненне аб спыненіі існавання СССР і аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Яно было ратыфікавана (зацверджана) Вярхоўным Саветам гэтых рэспублік. Адначасова была прынята пастанова аб дэнансацыі (скасаванні) Дагавора аб утварэнні СССР ад 1922 г. Заснавальнікі СНД запрасілі іншыя рэспублікі былога СССР уступіць у Садружнасць. У выніку ў яе склад увайшлі 12 краін. Цэнтрам СНД была вызначана наша сталіца — г. Mінск. Вызначальным фактарам ва ўзаемаадносінах краін СНД стала эканамічная інтэграцыя (ўзаемадзеянне i супрацоўніцтва). Беларусь набыла дзяржаўны суверэнітэт, яна атрымала не эканамічную самастойнасць, а механічна адрэзаны кавалак усе той жа адзінай саюзнай прамысловасці. Былі парушаны неабходныя для функцыянавання нармальнага эканамічнага механізму сувязі, i ў першую чаргу з краінамі так званага блізкага замежжа. Сёння СНД як аб'яднанне незалежных дзяржаў знаходзіцца ў пошуку найбольш прымальных для ўcix удзельнікаў прынцыпаў новага аб'яднання. Распрацаваны i прыняты шэраг дакументаў, у тым ліку Статут СНД. Дзейнічае міжпарламенцкае аб'яднанне. Адначасова развіваюцца двухбаковыя адносіны паміж дзяржавамі, якія ўтварыліся на месцы былога Саюза. У замацаванні суверэнітэту нашай краіны асобае месца займае Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, якая была пры­нята Вярхоўным Саветам 15 сакавіка 1994 г. Канстытуцыя суверэннай Беларус і стала важным крокам на шляху стварэння прававой дзяржавы, у якой забеспячэнне правоў i свабод чалавека з'явілася прыярытэтным кірункам дзейнасці ўcix дзяржаўных органаў. Канстытуцыя ўстанавіла прэзідэнцкую форму дзяржаўнага кіравання, паводле якой Прэзідэнт з'яўляецца кіраўніком дзяржавы. У выніку праведзеных у рэспубліцы летам 1994г. прэзідэнцкіх выбараў абсалютная большасць выбаршчыкаў (больш за 80%) аддалі свае галасы за А. Лукашэнку. У 2001 г. ён быў паўторна абраны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Аднак на шляху будауніцтва маладой дзяржавы ўзніклі немалыя цяжкасці, якія былі звязаны з недасканаласцю заканадаўства. У прыватнасці, недастаткова выразна праводзілася ў Канстытуцыі раздзяленне функцый i паўнамоцтваў паміж заканадаўчай i выканаўчай уладамі, што прывяло да абвастрэння ў другой палове 1996г. унутрыпалітычнага крызicy ў краіне. 3 мэтай выхаду з яго Прэзідэнт рэспублікі А. Лукашэнка выступіў з ініцыятывай правядзення рэспубліканскага рэферэндуму па пытанні прыняцця новай рэдакцыі Канстытуцыі i па некаторых іншых пытаннях. Рэферэндум адбыўся 24 лістапада 1996 г. На рэферэндум было вынесена 7 пытанняў: чатыры - Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь i тры — Вярхоўным Саветам. Па сутнасці, галасаванне дава­ла адказ на пытанне: «Каго падтрымае беларускі народ - Прэзідэнта ці Вярхоўны Савет?». За прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. са змяненнямі i дапаўненнямі прагаласавала больш за 5 млн. чалавек або 70,4% выбаршчыкаў. Рэферэндум фактычна паклаў пачатак новаму этапу развіцця Беларусі. Паводле новай рэдакцыі Канстытуцыі Рэспубліка Беларусь абвяшчаецца унітарнай дэмакратычнай сацыялънай прававой дзяржавай. Кан­стытуцыя пашырыла паўнамоцтвы Прэзідэнта. Асаблівасцю беларускага варыянта размежавання ўлады з'явілася ўвядзенне прэзідэнцкай формы рэспублікі замест парламенцкай. У 2004 г. большасць удзельнікаў праведзенага рэспубліканскага рэферэндуму выказаліся за дазвол першаму Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнку ўдзельнічаць у якасці кандыдата ў выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2006 г. i прыняцці часткі першай артыкула 81 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у адпаведнай рэдакцыі. 19 сакавіка 2006г. А. Лукашэнка ў трэці раз стаў Прэзідэнтам Рэспублікі.

Працэс зараджэння i фарміравання новых партый у пачатку 90-х гг. быў немагчымы без ліквідацыі ўсеўладдзя Кампартыі. Рост грамадскай i палітычнай свядомасці насельніцтва прывёў да ўзнікнення ў 1989 г. апазіцыйнага ў адносінах да КПБ грамадска-палітычнага руху Беларускі народны фронт за перабудову «Адраджэнне» (БНФ), які ў 1990 г. узяў курс на заваяванне палітычнай улады. У 1990 г. на XXXI з'ездзе КПБ было прынята рашэнне імкнуцца да захавання за партыяй ролі кіруючай i накіроўваючай сілы ў грамадстве. Імкненне партыйнага кіраўніцтва праявілася ў рашучым супрацьдзеянні ўзнікненню любых палітычных партый. Права на аб'яднанне ў форме палітычных партый, масавых рухаў, прафесіянальных саюзаў, жаночых, маладзёжных, дзіцячых, навуковых, культурна-асветніцкіх, фізкультурна-спартыўных i іншых аб'яднанняў i таварыстваў было замацавана прынятым у кастрычніку 1990 г. Законам СССР «Аб грамадскіх аб'яднаннях». Гэта садзейнічала разгортванню працэсу ўтварэння новых палітычных партый. У Беларусі ў 1990—1991 гг. сфарміравалася пяць палітычных партый, а на пачатак 1998 г. ix было ўжо 35. Аднак працэс фарміравання палітычных партый праходзіў вельмі марудна, а большасць створаных партый заставаліся невялікмі. Практычна па рубяжы 80—90-х гг. гэта былі аб'яднанні вузкага кола аднадумцаў, якія не мелі шырокай падтрымкі народа. Складванне шматпартыйнасці азначала канец манаполіі КПСС (КПБ) на ўладу. Была прадпрынята спроба рэфармавання Кампартыі ў напрамку яе дэмакратызацыі i ператварэння ў партыю парламенцкага тыпу. Апошняй спробай вярнуць усё на старыя пазіцыі быў жнівеньскі путч (спроба дзяржаўнага перавароту) вярхушкі партыйна-дзяржаўнага кіраўніцтва ў 1991 г. у Маскве, звязаны з утварэннем Дзяржаўнага камітэта па надзвычайным становішчы (ДКНС). Яго няўдача паскорыла крах КПСС (КПБ). У сувязі з гэтымі падзеямі Вярхоўны Савет БССР 26 жніўня 1991 г. прыняў пастанову аб часовым прыпыненні дзейнасці КПБ, якая была адменена ў 1993 г. У сярэдзіне 90-х гг. адбылася актывізацыя дзейнасці палітычных партый. БНФ, што ўзнік як грамадска-палітычны рух у падтрымку палітыкі перабудовы з мэтай нацыянальна-культурнага адраджэння, аформіўся ў 1993 г. як палітычная партыя з антыкамуністычнай накіраванасцю. У 1996 г. была створана Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя «Народная грамада». Яе мэта — пабудова гуманнага, дэмакратычнага грамадства, заснаванага на шматукладнай эканоміцы, усталяванні прынцыпаў свабоды асобы, сацыяльнай справядлівасці, нацыянальна-культурнае адраджэнне Беларусі. У 1992 г. была створана Партыя камуністаў беларуская (ПКБ). Гэта адна з найбольш шматлікіх партый. Aсновай яе дзейнасці з'яўляецца марксісцка-ленінская ідэалогія, а мэтай - пабудова грамадства сацыяльнай справядлівасці. У 1996 г. была створана Камуністычная партыя Беларусі (КПБ), якая абвясціла сябе палітычнай пераемніцай КПСС. Партыя выступае за адраджэнне адноўленага СССР, за развіццё краіны па сацыялістычным шляху. У 1995 г. створана Аб'яднаная грамадзянская партыя (АГП). Партыя ставіць за мэту пабудову на Беларусі прававой дэмакратычнай рэспублікі. Такім чынам у рэспубліцы адбыўся пераход да шматпартыйнасці. Аднак наяўнасць значнай колькасці партый i аб'яднанняў не прывяла да радыкальных змен у грамадска-палітычным жыцці краіны. На 1 студзеня 2000 г. у Рэспубліцы Беларусь дзейнічала 20 палітычных партый. Іх дзейнасць рэгулюецца Законам «Аб палітычных партыях», прынятым у 1994г. У грамадска-палітычным жыцці рэспублікі важную ролю адыгрываюць таксама прафсаюзы i грамадскія аб'яднанні. Так, у 1991 г. утварыліся Свабодныя прафсаюзы Беларусі. У 1997 г. быў створаны Беларускі патрыятычны саюз моладзі (у 2002 г. рэарганізаваны ў рэспубліканскі). Галоўнай мэтай саюза з'яўляецца аб'яднанне патрыятычна настроеных юнакоў i дзяўчат для абароны правоў i законных інтарэсаў моладзі, для актыўнага ўдзелу ў пабудове грамадства сацыяль­най справядлівасці.

2. Наспяванне крызісных з'яў у эканоміцы рэспублікі пачалося пазней, чым у іншых савецкіх рэспубліках. Калі ў СССР у цэлым зніжэнне тэмпаў вытворчасці пачалося ўжо ў 1989 г., то на Беларусі яно ўпершыню адбылося ў 1992 г. Крызісныя з'явы ў эканоміцы праявіліся перш за ўсе ў падзенні тэмпаў росту вытворчасці i пагаршэнні яе асноўных эканамічных паказчыкаў. Гэта азначала, што строга цэнтралізаваная дзяржаўная эканоміка вычарпала сябе. Станавілася відавочнай неабходнасць карэнных пераўтварэнняў у эканоміцы. Цяжкасць заключалася ў тым, што шляхі выхаду з эканамічнага крызісу дагэтуль не былі распрацаваны. Таму ix прыйшлося шукаць у спалучэнні адміністрацыйных метадаў кіравання эканомікай «зверху» з самакіраваннем «знізу» на месцах. Першапачаткова ўсе надзеі звязваліся з удасканаленнем планавага кіравання i павышэннем самастойнасці i актыўнасці прадпрыемстваў i ix калектываў. У такім напрамку ішло абмеркаванне дванаццатага пяцігадовага плана развіцця БССР на 1986— 1990 гг. на XXX з'ездзе Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ). У плане прадугледжвалася забяспечыць увесь прырост вытворчасці за кошт выкарыстання ў першую чаргу інтэнсіўных, а не экстэнсіўных шляхоў развіцця эканомікі. Інтэнсіўны шлях развіцця быў звязаны з выкарыстаннем якасных фактараў i дасягненнем росту вытворчасці на аснове ўкаранення дасягненняў навукі i тэхнікi, павелічэння прадукцыйнасці працы. У Беларусi была прынята рэспубліканская праграма «Інтэнсіфікацыя». Першачарговай задачай у 1987 г. была прызнана неабход­насць забяспечыць пераход ад цэнтралізаванай, каманднай сістэмы кіравання да дэмакратычнай, заснаванай пераважна на эканамічных метадах. Выйсце са складанага эканамічнага становішча бачылася ў пераводзе галін народнай гарспадаркі, прадпры­емстваў i аб'яднанняў на поўны гаспадарчы разлік i самафінансаванне. Пры гасразліку даходы, якія атрымлівае прадпрыемства ад рэалізацыі, пакрываюць яго выдаткі на вытворчасць гэтай прадукцыі. Пры самафінансаванні даходы прадпрыемства перавышаюць выдаткі i, такім чынам, яно само зарабляе грошы i не мае патрэбы ў дзяржаўным фінансаванні. У 1988 г. у Беларусі ва ўмовах гаспадарчага разліку i самафінансавання працавалі ўся прамысловасць, аграпрамысловы комплекс, транспарт, гандаль, большасць будаўнічых арганізацый. Асноўнай праблемай эканамічных пераўтварэнняў з'яўлялася забеспячэнне выпуску прадукцыі высокай якасці i надзейнасці, канкурэнтаздольнай на сусветным рынку, своечасовае яе абнаўленне ў адпаведнасці з запатрабаваннямі спажыўцоў. Аднак ва ўмовах існуючай ка­манднай эканомікі вынікі дасягаліся ў асноўным за кошт адміністрацыйных метадаў кіравання. Такім чынам, перавод прамысловых прадпрыемстваў на поўны гасразлік i самафінансаванне з'явіўся першым этапам эканамічнай рэформы, але чакаемых вынікаў ён не даў. Галоўным дасягненнем эканамічнага развіцця БССР у другой палове 80-х гг. стаў пачатак пераарыентацыі з вытворчасці сродкаў вытворчасці, г. зн. машын, станкоў, абсталявання (цяжкай прамысловасці), на выпуск тавараў народнага спажывання. Марудна ажыццяўляліся пераўтварэнні ў сельскай гаспадарцы, якія былі накіраваны на змякчэнне каманднага кіраўніцтва калгасамі з боку дзяржавы. Стан сельскай гаспадаркі пагоршыўся, i для забеспячэння насельніцтва харчовымі прадуктамі была ўведзена сістэма талонаў. У гэтых умовах больш настойліва стал ўзнімацца пытанні аб неабходнасці пераходу да разнастайных формаў i спосабаў гаспадарання на зямлі. У 1991 г. быў прыняты закон «Аб сялянскай (фермерскай) гаспадарцы». Аднак фермерскіх гаспадарак у Беларусі было створана вельмі мала. У 1993 г. быў прыняты закон «Аб праве ўласнасці на зямлю», які прадугледжваў прыватную, калектыўную i дзяржаўную ўласнасць. Эканамічнае становішча Беларусі ў канцы 80-х гг. рэзка пагоршылася ў сувязі з аварыяй на Чарнобылъскай атамнай электрастанцыі, што адбылася 26 красавіка 1986 г. Эканамічны ўрон, нанесены Беларусі аварыяй, ацэньваецца у 32 гадавыя рэспубліканскія бюджэты, а вынікі для здароўя людзей наогул непрадказальныя. Радыёактыўнымі нуклідамі забруджана пятая частка тэрыторыі рэспублікі, на якой пражывае больш за 2 млн. чалавек. 3 гаспадарчага абароту выведзена 20% зямель. Урадам рэспублікі была распрацавана i ў 1989 г. прынята доўгатэрміновая Дзяржаўная праграма ліквідацыі вынікаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. 3 забруджаных тэрыторьый на новае месцажыхарства за 1986—1992 гг. пераехала больш за 130 тыс. чалавек. Для перасяленцаў было пабудавана шмат жылля. Пошукі шляхоў пераходу Беларусі да рыначных адносін пачаліся ў сувязі з неэфектыўнасцю ўcix прынятых у другой палове 80-х гг. мер па інтэнсіфікацыі, гасразліку, самафінансаванні ва ўмовах, калі ў эканоміцы працягвалі пераважаць камандныя метады кіраўніцтва. Пачалася распрацоўка мер, неабходных для правядзення рыначнай эканамічнай рэформы. Так, былі заканадаўча дазволены арэнда i індывідуальная працоўная дзейнасць. Урад нашай краіны, распрацаваў праграму паступовага неабмежаванага рамкамі часу пераходу да рынку, пры якім дзяржава выступае ў ролі рэгулятара рынку. Аднак меры, якія намячаліся праграмай, pэaлiзaвaць не ўдалося. Крызісны стан эканомікі паглыбіўся, а разам з гэтым ускладніліся ўмовы пераходу да рынку. Найбольш вос­тра паўстала пытанне аб спыненні абвальнага спаду вытворчасці i інфляцыі, якая вяла да абясцэньвання грошай i зніжэння ix пакупной здольнасці. У пачатку 90-х гг. элемен­тамі рынку ў рэспубліцы cтaлi ўвядзенне рыначных цэн на пераважную большасць тавараў i паслуг, наладжванне гаспадарчых сувязей, станаўленне прадпрымальніцкіх, банкаўскіх i камерцыйных структур, правядзенне прыватызаіцыі — раздзяржаўлення, перадачы аб'ектаў з дзяржаунай уласнасці ў прыватную. У другой палове 90-х гг. у якасці нацыянальнай мадэлі развіцця Рэспублікі Беларусь была вызначана сацыялъна арыентаваная рыночная эканоміка. Яна заклікана спалучыць перавагі рыначнай канкурэнцыі i эфектыўнай сістэмы абароны інтарэсаў насельніцтва, ідэі рыначнага самарэгулявання i дзяржаўнага кіравання. На першым этапе рэалізацыі гэтай мадэлі пераважае дзяржаўнае рэгуляванне. Такім чынам крызісныя з'явы ў эканоміцы выклікалі неабходнасць правядзення радыкальнай эканамічнай рэфор­мы, сутнасць якой заключаецца ў пераходзе да рыначных адносін. Аднак пошукі шляхоў пераходу да рынку працягваюцца i сёння. Прыярытэтным напрамкам дзейнасці стаў з сярэдзіны 90-х гг. пошук шляхоў пераадолення негатыўных вынікаў распаду адзінай эканамічнай прасторы былога СССР i аднаўленне эканамічных сувязей паміж былымі савецкімі рэспублікамі на новай рыначнай аснове. 3 распа­дам СССР беларускія прадпрыемствы страцілі крыніцу неабходнай для ix сыравіны i рынкі збыту сваёй прадукцыі. Таму сабекошт прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў значна павялічыўся, што прывяло да скарачэння прамысловай i сельскагаспадарчай вытворчасці. Рэальным дасягненнем на шляху пераадолення наспелых праблем стаў Дагавор аб стварэнні эканамічнага саюза краін, якія ўваходзяць у Садружнацъ Незалежных Дзяржаў (СНД). У 1995 г. быў падпісаны дагавор з Расіяй «Аб мытным саюзе», які адмяніў пошліны пры імпарце i экспарце тавараў. З шэрагам краін СНД наша краіна заключыла двухбаковыя гандлёва-эканамічныя пагадненні.

3. Рэспубліка Беларусь выступае як раўнапраўны член сусветнага супольніцтва, пачынаючы з абвяшчэння яе суверэнітэту 27 ліпеня 1990 г. Знаходзячыся ў складзе СССР, Бе­ларусь праводзіла ўзгоднены з цэнтральнымі органамі знешнепалітычны курс, яе ўдзел у шматлікіх міжнародных арганізацыях меў фармальны характар. Пасля прыпынення існавання СССР пачаўся прынцыпова новы этап у міжнародным жыцці Беларусі. Атрымаўшы незалежнасць, Бела­русь стала праводзіць самастойны знешнепалітычны курс, асабліва ў межах дзейнасці ААН. Яе статус дзяржаўнай незалежнасці прызнаны міжнароднай супольнасцю. Беларусь стала паўнапраўным удзельнікам Нарады па бяспецы i cyпрацоўнмцтве ў Еўропе, членам Міжнароднага валютнага фонду (МВФ), Сусветнага банка рэканструкцыі i развіцця, иаладжвае ўзаемаадносіны з Еўрапейскім эканамічным саюзам (ЕЭС). Наша краіна застаецца актыўным членам ААН, удзельнічае ў рабоце Генеральнай Асамблеі, розных камісій i камітэтаў". Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь у 1996г. ўдзельнічаў у сустрэчы на вышэйшым узроўні ў Капенгагене (Данія), дзе абгрунтаваў канцэпцыю аказання ўсебаковай дапамогі ў межах ААН краінам з пераходнай эканомікай, да якіх належыць сёння i Беларусь. Наша краіна была прадстаўлена таксама ў «саміцс тысячагоддзя» — сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў свету, што адбылася ў 2000 г. у 3ША. Найвялікшай трагедыяй для беларускага народа стала ў 1986 г. Чарнобыльская катастрофа. Толькі праз чатыры гады наша рэспубліка атрымала міжнародную дапамогу па лініі ААН. За гэтыя гады была арганізавана міжнародная экспертыза вынікаў катастрофы i дапамогі ў ix пераадоленні. ААН прыняла рэзалюцыю «Міжнароднае супрацоўніцтва ў спра­ве змякчэння i пераадолення вынікаў аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі». Ва ўмовах нарастання ваеннага супрацьстаяння ў гады «халоднай вайны» Беларусь была самай «узброенай» савецкай рэспублікай. На яе тэрыторыі знаходзілася амаль 30% ycix ядзерных боепрыпасаў былога СССР. Вялікая колькасць ядзернай збpoi пагражала не толькі былым праціўнікам СССР, але несла ў сабе экалагічную небяспеку i для самой Беларусі. У Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР 27 ліпеня 1990 г. было абвешчана, што Беларусь мае на мэце зрабіць сваю тэрыторыю бяз'ядзернай зонай, а рэспубліку - нейтралънай дзяржавай. У адпаведнасці з гэтым ядзерная зброя ў 1996 г. поўнасцю выведзена за межы нашай краіны. Беларусь стала першай у свеце дзяржавай, якая добраахвотна адмовілася ад валодання ядзернай зброяй. Другім крокам на шляху раззбраення стала падпісанне ў лютым 1995г. Пагаднення аб калектыўнай бяспецы паміж краінамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Сёння Беларусь праводзіць курс на ўмацаванне эканамічнага ўзаемадзеяння з краінамі СНД, хутчэйшае фарміраванне ўсходнееўрапейскага рынку, стварэнне ўмоў для паступовага ўваходжання ў еўрапейскае супольніцтва i ўтварэнне агульнага рынку з Еўропай. Асаблівая ўвага надаецца развіццю двухбаковых эканамічных i палітычных адносін з Расяй. Развіццё ўзаемаадносін з Расійскай Федэрацыяй з'яўляецца прыярытэтным кірункам знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь. У 1995 г. Беларусь падпісала дагавор аб дружбе i супрацоўніцтве з Расіяй. Важнае значэнне ў аднаўленні i развіцці цесных сувязей паміж Беларуссю i Расіяй, a таксама краінамі СНД меў праведзены ў мai 1995 г. усебелаpycкi рэферэндум. На рэферэндуме большасць нaceльнiцтвa, якое прыняло ў ім удзел, выказалася за паглыбленне інтэграцыі з Расіяй, г. зн. паступовае збліжэнне i выраўноўванне ўзроўняў эканамічнага развіцця краін, фарміраванне ўстойлівых сувязей у асноўных галінах эканомікі. Далейшым развіццём гэтых адносін з'явілася падпісанне 2 красавіка 1996 г. дагавора пам іж Расіяй i Беларуссю аб стварэнні Суполъніцтва Суверэнных Рэспублік. Важным крокам на шляху да ўсебако­вай інтэграцыі дзвюх краін было стварэнне Союза Беларусі і Pacii, дагавор аб якім падпісаны 2 красавіка 1997 г. Гэты дзень абвешчаны Днём яднання народаў Беларусі і Расіі. Працэс збліжэння Беларусі і Расіі быў працягнуты 25 снежня 1998 г., калі ў Маскве адбылося падпісанне прэзідэнтамі абедзвюх краін Дэкларацыі аб далейшым яднанні Беларусі і Расіі. Канчатковае завяршэнне гэтага працэсу звязана з утварэннем Саюзнай дзяржаны. Дагавор аб гэтым падпісалі ў Маскве 8 снежня 1999 г. прэзідэнты А. Лукашэнка і Б. Ельцын.

4. Слова " дыяспара " паходзіць ад грэчаскага "diaspora", што азначае рассяленне, пражыванне значнай часткі этнасу па-за межамі этнічнай тэрыторыі. Ва ўсе часы па розных прычынах на­сельніцтва беларускіх зямель перасялялася ў іншыя краіны. Першая хваля масавай эміграцыі з Беларусі адбылася на мяжы XIX i XX стст. Развіццё капіталізму, расслаенне i абеззямельванне сялянства, аграрная перанаселенасць, збядненне дробных вытворцаў абумовілі масавы выезд сялян за межы Беларусі. Першая сусветная вайна, Лютаўская i Кастрычніцкая рэвалюцыі, нямецкая, а затым польская акупацыя Беларусі ў 1918—1920 гг. абумовілі новую хвалю эміграцыі. У міжваенны перыяд асабліва значнай была эміграцыя насельніцтва з Заходняй Беларусі як вынік цяжкага сацыяльна-эканамічнага становішча працоўных, нацыянальнага i рэлігійнага націску ў складзе Польшчы. Шмат жыхароў Беларусі апынулася па-за межамі рзспублікі ў гады Другой сусветнай вайны. Каля 1,5 млн чалавек былі эвакуіраваны на ўсход СССР, далёка не ўсе яны вярнуліся ў рэспубліку. Амаль 380 тыс. жыхароў Беларусі былі прымусова вывезены на працу ў Германію. Многія тысячы беларусаў аказаліся за мяжой ў ліку савецкіх ваеннапалонных. Пакінулі Радзіму i члены многіх беларускіх палітычных арганізацый, устаноў i ваенных фарміраванняў, якія былі створаны фашыстамі на акупіраванай тэрыторыі. У пасляваенныя гады шмат грамадзян Беларусі апынуліся за мяжой Бацькаўшчыны пасля далучэння Беласточчыны да Польшчы (1945. Характэрнай асаблівасцю пасляваеннай беларускай эміграцыі было тое, што яна заявіла аб сабе як аб самастойнай этнічнай супольнасці ў замежжы, стварыўшы свае нацыянальныя асяродкі, рэлігійныя, культурныя арганізацыі, навуковыя цэнтры, сродкі інфармацыі. У пасляваенны перыяд значна павялічыўся адток насельніцтва Беларусі ў іншыя рэгіёны СССР. Гэта была арганізаваная вярбоўка працоўных рэсурсаў на новабудоўлі, асваенне цалінных зямель у Казах­стане i прыродных рзсурсаў Сібіры i Поўначы, планавае размеркаванне выпускнікоў навучальных устаноў, добраахвотныя індывідуальныя перасяленні. У другой палове 80-х гадоў XX ст. былі зроблены першыя крокі па ўсталяванні цесных сувязей з суайчыннікамі за мяжой, фарміраванні новай дзяржаўнай палітыкі ў адносінах да беларускага замежжа. Пасля распаду СССР на тэрыторыях былых саюзных рэспублік пачалася хваля ўнутранай міграцыі, якая ператварылася ў знешнюю, міжнародную. Згодна з афіцыйнымі звесткамі, з 1990 па 1995 г. агульная колькасць грамадзян, якія па розных прычынах пераехалі ў Бе­ларусь з іншых рэгіёнаў былога СССР, склала 482 тыс. чалавек. Адначасова частка жыхароў Беларусі мігрыравала ў былыя саюзныя рэспублікі. Па няпоўных звестках, у новых дзяржаўных утварэннях, узнікшых на тэрыторыі былога СССР, жыве каля 2,5 млн беларусаў. Большасць з ix знаходзіцца ў суседніх краінах - Pacii, Украіне, Латвіі i Літве. Новыя палітычныя i сацыяльна-эканамічныя абставіны, пашырэнне працэсаў нацыянальна-культурнага развіцця стымулявалі ўзнікненне ў былых саюзных рэспубліках розных беларускіх зямляцтваў, таварыстваў, суполак. Яны ажыццяўляюць прапагандысцкую i культурна-асветніцкую дзейнасць, накіраваную на захаванне беларускай мовы, традыцый, нацыянальнай культуры, умацаванне сувязей з Бацькаўшчынай. Найбольшая колькасць беларусаў пражывае ў Pacii (1 млн 200 тыс.). У Маскве створаны i дзейнічаюць Таварыства бела­рускай мовы i літаратуры імя Ф.Скарыны, аб'яднанне беларусаў-вайскоўцаў, згуртаванне "Бацькаўшчына" i iнш. Бeлapycкiя культурна-асветныя таварыствы дзейнічаюць у Санкт-Пецярбургу, Hавaciбipcкy, Арэнбургу i iншыx гарадах. Добра вядомы суполкі "Kрыніца" ў Петразаводску, "Бацькаўшчына" ў Рэспубліцы Kомі, "Cyродзіч" у Рэспубліцы Саха i інш. Ва Украіне пражывае 460 тыс. беларусаі, большасць з ix у буйных гарадах — Кіеве, Харкаве i інш. Дзейначаюць нацыянальна-культурныя таварыствы: "Беларусь" (Кіеў), "Украіна — Беларусь" (Kieў), "Бе­лая Русь" (Львоў), "Беларускі дом" (Херсон), Таварыства беларускай мовы імя M. Багдановіча (Запарожжа), Беларуская грамада імя Ф. Ска­рыны (Чарнаўцы). У Львове выдаецца газета "Беларус Галіччыны". Каля 120 тыс. беларусаў пражывае ў Лaтвii. Тут дзейнічаюць тава­рыствы: беларускай мовы "Прамень" (Рыга), культуры "Світанак" (Рыга), асветнае "Уздым" (Даўгаўпілс) i інш. Значны ўклад у дзей­насць беларускай дыяспары ў Латвіі ўносяць аб'яднанне мастакоў-беларусаў "Маю гонар", беларуская нядзельная школа, бeлapycкi гандлёвы дом у Рызе, газета "Прамень" i інш. Глыбокія гістарычныя карані мае беларуская дыяспара ў Латвіі, дзе пражывае 63 тыс. беларусаў. На пачатку 90-х гадоў XX ст. прапа­гандысцкую i культурна-асветную дзейнасць вялі Таварыства беларускай культуры, Таварыства беларускай школы, клуб "Сябрына", Каардынацыйная рада беларускіх згуртаванняў i арганізацый, Віленскае беларускае згуртаванне i інш. Значная колькасць беларусаў пражывае ў суседняй Польшчы. Па звестках афіцыйных колаў, ix налічваецца каля 300 тыс. чалавек. Найбольш кампактна яны рассяліліся на Беласточчыне. Зараз у гэтай кpaiнe дзейнічаюць Беларускі саюз у Польшчы, Беларускае грамадска-культурнае таварыства, Беларускае дэмакратычнае аб'яднанне — адзіная ў Польшчы палітычная партыя нацыянальнай меншасці. У апошні час Беларусь стала значна больш увагі ўдзяляць пашырэнню сувязей з суайчыннікамі ў гэтай суседняй краіне. Ажыццяўляецца яна праз дзейнасць грамадскага таварыства "Хатка", лігаратурнага аб'яднання "Белавежа", Асацыяцыю беларускіх журналістаў, Беларускае гістарычнае таварыства i інш. 3 1990 г. пачало дзейнічаць Беларускае аб'яднанне студэнтаў. У жніўні 1995 г. адкрыты першы беларускі дзіцячы сад, маюцца беларускія школы. У Польшчы выдаюцца беларуская газета "Ніва", часопіс "Беларускі каляндар" i іншыя, дзейнічаюць беларускі бізнес-клуб і інш. Усяго за межамі Рэспублікі Беларусь пражывае прыкладна 3— 3,5 млн беларусаў. Толькі ў ЗША, па сцвярджэнні даследчыкаў, у розныя часы асела 600-650 тыс. беларусаў. Цяпер там дзейнічаюць разнастайныя эмігранцкія арганізацыі i згуртаванні. Сярод іх беларуска-амерыканскі цэнтр у Саўт-Рыверы, грамадскі цэнтр "Полацак" у Кліўлендзе, Беларускі інстытут навукі i мастацтва, згуртаванне беларускай моладзі i інш. Карыстаюцца папулярнасцю ў эмігранцкім асяроддзі газета "Беларус", чаcoпic "Полацак" i іншыя выданні. Прыкладна 70 тыс. беларусаў пражывае ў Канадзе. У гэтай краіне дзейнічаюць Каардынацыйны камітэт беларусаў Канады, згуртаванні беларусаў у Таронта i Квебеку, Беларускі саюз моладзі, Беларускі інстытут навукі i мастацтва, выдаецца газета "Зважай". Зараз беларусы ЗША i Канады складаюць адзіную паўночна-амерыканскую групу, дзейнасць якой каардынуецца выбіраемым камітэтам. Раз у два гады праходзяць з'езды беларусаў Паўночнай Амерыкі. У Вялікабрытаніі згуртаванне беларусаў мае свае аддзяленні ў Бірмінгеме, Брэдфардзе, Манчэсцеры. У Лондане існуе англа-беларускае навуковае таварыства, якое выдае часопіс навуковых даследаванняў, а таксама Беларуская бібліятэка i музей імя Ф.Скарыны — галоўны цэнтр беларусазнаўства на Захадзе. Ёсць згуртаванні беларусаў i ў іншых краінах Заходняй Еўропы. Існуе праваслаўны прыход у Парыжы, дзейнічае калонія беларусаў у Мюнхене, дзе працуе Беларускі цэнтр па вывучэнні беларускага пытання i выдаецца часопіс "Факел", утвораны Беларускі інстытут куль­туры i навукі ў Рыме, беларускае аддзяленне на факультэце славістыкі ва ўніверсітэце ў Капенгагене. Беларускія згуртаванні існуюць таксама ў Аўстраліі, Аргенціне, Бразіліі, Уругваі, Парагваі i іншых краінах Лацінскай Амерыкі.

5. Дэмакратызацыя грамадска-палітычнага жыцця, разгортванне галоснасці азначалі пачатак новага эта­пу ў развуцці культуры Беларусі. Асаблівасць сітуацыі ў Беларусі заключаецца ў тым, што яе народу выпадае вырашаць задачы не тoлькi дэмакратызацыі, але i адраджэння культуры, вяртання да гістарычных каранёў. Рэальныя магчымасці для гэтага ўзніклі з набыццём Рэспублікай Беларусь дзяжаўнага суверэнітэту. Так, у апошнія гады быў выдадзены шэраг энцыклапедый па архітэктуры, археалогіі i нумізматыцы, гісторыі Беларусі, біябібліяграфічны слоўнік «Беларускія пісьменнікі», наладжаны выпуск гістарычных часопісаў. У студзені 1990 г. быў прыняты Закон «Аб мовах у БССР», які ўстанавіў, што дзяржаўнай мовай Беларусі з'яўляецца беларуская мова. Разам з тым Закон прадугледжваў права свабоднага карыстання рускай мовай як мовай міжнацыянальных зносін, свабоднае развіццё i ўжыванне іншых нацыянальных моў. Найбольш істотныя вынікі па выкананнi Закону аб мо­вах былі дасягнуты ў сферы адукацыі. У сярэдзіне 90-х гг. XX ст. на беларускую мову навучання перайшлі многія шко­лы i вышэйшыя навуковыя ўстановы. Беларуская мова ўкаранялася ў дзяржаўным справаводстве шэрагу міністэрстваў i ведамстваў.

На ўсебеларускі рэферэндум у 1995 г. было вынесена пытанне аб статусе рускай мовы ў Беларусі. Большасць насельніцтва выказалася за наданне роўных правоў беларус­кай i рускай мовам. У Законе «Аб аду­кацыі у Рэспубліцы Беларусь», прынятым у 1991 г. адзначаецца, што кожнаму грамадзяніну гарантуецца магчымасць атрымання адукацыі, якая адпавядала б яго патрабаванням i здольнасцям, актыўнае далучэнне да культурна-гістарычнай спадчыны беларускага народа i іншых нацыянальных супольнасцей рэспублікі. Няпоўная сярэдняя (9-гадовая) адукацыя з'яўляецца сёння ўсеагульнай у Рэспубліцы Беларусь. У 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў таксама Закон «Аб куль­туры ў Беларускай ССР», які накіраваны на адраджэнне бе­ларускай культурнай спадчыны. Развіццё літаратуры i мастацтва на рубяжы 80—90-х гг. XX ст. было звязана з новымі ўмовамі грамадска-палітычнага жыцця. З'явілася магчымасць для пераадолення прынцыпу партыйнасці i метаду сацыялістычнага рэалізму, прызнання перавагі агульначалавечых каштоўнасцей. У ліку беларускіх пісьменнікаў, што даследуюць мінулае Бацькаўшчыны, Л. Дайнека. Яго раман «Меч князя Вячкі» прысвечаны часам Полацкага княства, якое паўстала на шляху заваёўшкаў-крыжакоў. Полацкі князь Усяслаў Чарадзей — галоўны герой рамана «След ваўкалака». Аднаўленню гістарычнай памяці народа садзейнічаюць лiтapaтypныя творы У. Арлова, які прысвяціў сваю дзейнасць асвятленню гісторыі Полаччыны. Заслужанай папулярнасцю карыстаюцца творы К.Тарасова «Памяць пра легенды», «Пагоня на Грунвальд», «Тры жыцці княгіні Рагнеды» i інш. Пісьменнік Г. Далідовіч у cваіx раманах «Гаспадар-камень», «Пабуджаныя» расказвае пра лёс дзеячаў Беларускай Народнай Рэспублікі. На шырокім гістарычным фоне з улікам агульначалавечых каштоўнасцей разглядаецца лёс бе­ларускага народа ў XX ст. у аповесцях В. Быкова «Сцюжа», «Сцяна». Псіхалагічны стан людзей у гады сталінскіх рэпрэсій паказан у яго апавяданні «Жоўты пясочак». Да тэмы сучаснасці, у тым ліку Чарнобыля, звярнуўся I. Шамякін. Выйшлі яго раман «Злая зорка», аповесці «Ахвяры», «Caтанінскі тур» i інш. Асаблівае месца ў беларускай літаратуры займае творчасць лаўрэата прэстыжных літаратурных прэмій «Еўрапейскае ўзаемаразуменне», “Гонар i годнасць у літаратуры” Святланы Алексіевіч. Сусветную вядомасць атрымал яе творы «У вайны не жаночы твар», «Цынкавыя хлопчыкі», “Чарнобыльская малітва — хроніка будучыні» i інш. Сучаснаму культурнаму адраджэнню Беларусі ў значнай ступені спрыяе вяртанне незаслужана забытых або забароненых раней імёнаў дзеячаў навукі i культуры. Адноўлена ў памяці народа імя выдатнага беларускага вучонага-гісторыка У. Ігнатоўскага — аўтара «Кароткага нарыса гісторыі Беларусі», В. Ластоўскага, які ў 1910 г. надрукаваў упершыню на беларускай мове «Кароткую гісторыю Беларусi» i інш. Дзякуючы даследаванням Г. Кісялёва, вызначаны магчымы аўтар вядомай ананімнай паэмы першай паловы XIX ст. «Та­рас на Парнасе» - К. Вераніцын. У 1990 г. перакладзена з польскай на беларускую мову паэма Я. Баршчэўскага «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях». Да гістарычнай спадчыны беларускага народа звярнуліся i мастакі. Браты У. i M. Басалыгі стварылі партрэты славутых беларускіх князёў, серыю графічных работ «Помнікі дойліцства Беларусі». Грунтоўна ўзнаўляюць старонкі нашай гісторыі партрэты дзеячаў беларускай культу­ры М. Гусоўскага, Ф. Скарыны, Е. Полацкай, зробле-ныя мастакамі А. Марачкіным, Л. Шчамялёвым. Жаночую прыгажосць увасабляе ў cваix карцінах, прысвечаных «беларускім мадоннам», Аляксей Кузьміч. У цэнтры творчасці народнага мастака Беларусі М. Савіцкагі - чарнобыльская трагедыя, якая знайшла адлюстраванне ў цыкле карцін. У ix ліку — «Чарнобыльская м







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 788. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Что такое пропорции? Это соотношение частей целого между собой. Что может являться частями в образе или в луке...

Растягивание костей и хрящей. Данные способы применимы в случае закрытых зон роста. Врачи-хирурги выяснили...

ФАКТОРЫ, ВЛИЯЮЩИЕ НА ИЗНОС ДЕТАЛЕЙ, И МЕТОДЫ СНИЖЕНИИ СКОРОСТИ ИЗНАШИВАНИЯ Кроме названных причин разрушений и износов, знание которых можно использовать в системе технического обслуживания и ремонта машин для повышения их долговечности, немаловажное значение имеют знания о причинах разрушения деталей в результате старения...

Особенности массовой коммуникации Развитие средств связи и информации привело к возникновению явления массовой коммуникации...

Тема: Изучение приспособленности организмов к среде обитания Цель:выяснить механизм образования приспособлений к среде обитания и их относительный характер, сделать вывод о том, что приспособленность – результат действия естественного отбора...

Тема: Изучение фенотипов местных сортов растений Цель: расширить знания о задачах современной селекции. Оборудование:пакетики семян различных сортов томатов...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия