Студопедия — Дарожныя знакі гісторыі
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Дарожныя знакі гісторыі






XVI стагодзьдзе, стагодзьдзе Рэфармыцыі перамяніла гісторыю і сталася крыніцаю прагрэсу і блаславенства ў жыцьці многіх народаў. Увесь сьвет глядзіць на гэты пэрыяд як на час, калі былі закладзеныя падваліны сучаснай эканомікі, палітыкі, навукі і культуры. Для нашай краіны гэта таксама выключнае стагодзьдзе. Большасьць найважнейшых для Беларусі падзеяў і зьяваў сабраныя менавіта ў гэты час. У пэўным сэнсе мы - нацыя XVI стагодзьдзя.

Прыняўшы ідэі Рэфармацыі, зьвярнуўшыся да Бібліі і асабістых адносінаў з Богам, беларускае грамадзтва перажыло вялізарны ўздым у самых розных сфэрах свайго жыцьця. Пачалі шырока распаўсюджвацца школьніцтва і кнігадрукаваньне, юрыдычныя і палітычныя набыткі нашых продкаў нават сёньня выклікаюць захапленьне. Параўноўваючы разьвіцьцё розных краінаў Эўропы XVI стагодзьдзя, можна сказаць, што Беларусь - Вялікае Княства Літоўскае ішла ў тым самым накірунку, што і Англія: такое самае абмежаваньне ўлады манарха, такое самае разьвіцьцё мясцовага самакіраваньня, такое самае прыняцьцё Рэфармацыі вышэйшымі слаямі грамадзтва, такая самая эканамічная актыўнасьць магнатаў і шляхты (у Англіі - лордаў і сквайраў). На ўсходзе Эўропы паўставала краіна, па сваім культурным, эканамічным і палітычным патэнцыяле здольная ўплываць на ўвесь кантынэнт. Чаго вартае хаця б змаганьне за рэлігійныя правы гугенотаў у Францыі.

Аднак на пачатку XVII стагодзьдзя гэтыя працэсы раптоўна загамаваліся. Здрада Рэфармацыі палітычнай элітай Вялікага Княства Літоўскага стала прычынаю лявіны праклёнаў, якія абрынуліся на наш народ і наступствы якіх мы адчуваем да сёньняшняга дня. Беларусы як нацыя згубілі вельмі важны кансалідуючы, умацоўваючы чыньнік - ідэю, якая абапіраецца на Божае Слова, Біблію, якая вынікае з разуменьня сябе не як выпадковасьці ў гэтым сьвеце, а як часткі спрадвечнага Божага пляну.

Войны Вялікага Княства з Маскоўскай дзяржавай у сярэдзіне XVII стагодзьдзя практычна пазбавілі нашу краіну гарадзкога насельніцтва, найбольш прыхільнага Рэфармацыі, і зьдзесяткавалі шляхту, якая заставалася яшчэ вернай ідэям Лютара і Кальвіна. На два стагодзьдзі эвангельскае хрысьціянства ў Беларусі ператварылася ў маргінальную зьяву, якая практычна не ўплывала на гісторыю краіны. Здавалася, з Рэфармацыяй скончана назаўсёды. Але ў канцы XIX - пачатку XX стагодзьдзяў у Беларусі пачалі імкліва разьвівацца баптысты і пяцідзесятнікі, ідэйныя нашчадкі беларускай Рэфармацыі Залатога Веку. Як і іх папярэднікі з XVI стагодзьдзя, яны мелі вялікі ўдзел у духоўным і маральным адраджэньні нацыі. Не маглі яны пакінуць без увагі і той факт, што беларускі народ, пачынаючы з XVI стагодзьдзя, быў пазбаўлены Слова Божага на роднай мове. У 1927 годзе баптысцкі пастар Лукаш Дзёкуць-Малей выдаў першы пераклад Новага Запавету на сучасную беларускую мову. На працягу ўсяго XX стагодзьдзя большасьць спробаў выданьня беларускіх перакладаў Бібліі так ці інакш былі зьвязаныя зь дзейнасьцю эвангельскіх хрысьціянаў.

Камуністычная дыктатура, панаваўшая ў Беларусі 70 гадоў, зрабіла ўсё магчымае, каб вынішчыць у нашым народзе памяць пра беларускую Рэфармацыю XVI стагодзьдзя, зрабіць беларусаў нацыяй без гісторыі, людзьмі, якія ня могуць нічога скарыстаць з досьведу папярэдніх пакаленьняў. Але падман і бяспамяцтва ня будуць вечна ўладарыць на нашай беларускай зямлі. Залаты Век Беларусі, XVI стагодзьдзе паказваюць нам, дзе той добры шлях, па якому варта ісьці, каб Беларусь заняла свой пачэсны пасад між народамі.

 

Бібліяграфія:

1. Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. Вільня, 2000.

2. Ермаловіч М. Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае. Мінск, 2000.

3. З гісторыяй на «вы». Укл. Арлоў У. Мінск, 1994.

4. Ігнатоўскі У. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. Мінск, 1991.

5. Канфесіі на Беларусі. Пад рэд. Навіцкага У. Мінск, 1998.

6. Ластоўскі В. Кароткая гісторыя Беларусі. Мінск, 1992.

7. Лоўзі Дж. Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі. Мінск, 1998.

8. Мысліцелі і асветнікі Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1995.

9. Насевіч В. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага. Мінск, 1993.

10. Падокшын С. Іпацій Пацей. Мінск, 2000.

11. Падокшын С. Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі. Мінск, 1990.

12. Пічэта У. Беларускае Адраджэньне ў XVI сталецьці. У: Чатырохсотлецьце беларускага друку: 1525-1925. Менск, 1926.

13. Пятроўскі Я. Тарас Сайка. Ініцыятар перакладу і друку Бібліі на літоўскай мове. Гэйнсвіль, 1995.

14. Саверчанка І. Апостал яднання і веры: Язэп Руцкі. Мінск, 1994.

15. Саверчанка І. Астафей Валовіч. Мінск, 1992.

16. Саверчанка І. Вяртання маўклівая споведзь. Мінск, 1994.

17. Саверчанка І. Канцлер Вялікага Княства. Мінск, 1992.

18. Сагановіч Г. Айчыну сваю баронячы. Мінск, 1992.

19. Сагановіч Г. Невядомая вайна 1654-1667 гг. Мінск, 1995.

20. Скарына і яго эпоха. Пад рэд. Чамярыцкага В. Мінск, 1990.

21. Славутыя імёны Бацькаўшчыны. Пад рэд. Грыцкевіча А. Мінск, 2000.

22. Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 г. Тэксты. Даведнік. Каментарыі. Мінск, 1989.

23. Чаропка В. Імя ў летапісе. Мінск, 1994.

24. Бадак А., Войнич И. и др. Всемирная история. Т.10. Возрождение и Реформация Европы. Минск, 1998.

25. Вебер М. Протестантская этика. Москва, 1972.

26. Из истории философской и общественно-политической мысли Белоруссии. Избранные произведения XVI- начало XIX вв. Минск, 1962.

27. История евангельских христиан-баптистов в СССР. Москва, 1989.

28. Кодер Д. Мой Франциск Скорина. Минск, 2000.

29. Макдоуэл С., Билайлс М. Освобождение народов. Москва, 1995.

30. Падокшин С. Реформация и общественная мысль Белоруссии и Литвы (вторая половина XVI - начало XVII в.), Минск, 1970.

31. Плисс В. Исторический очерк проникновения и распространения Реформации в Литве и Западной Руси. Санкт-Петербург, 1914.

32. Сокол С. Социологическая и политическая мысль в Белоруссии во второй половине XVI века. Минск, 1974.

33. Франциск Скорина и его время. Энциклопедический справочник. Минск, 1990.

34. Grzybowski S. Marcin Luter, Warszawa, 1966.

35. Jarmiński L. Bez użycia siły. Działalność polityczna protestantów w Rzeczypospolitej u schyłku XVI wieku. Warszawa, 1992.

36. Jasienica P. Rzeczpospolita Obojga Narodów. Warszawa, 1986.

37. Jasnowski J. Mikołaj Czarny Radziwiłł. Warszawa, 1939.

38. Kosman M. Reformacja i Kontrreformacja w Wielkim księstwie Litewskim w świecie propogandy wyznaniowej. Wrocław, 1973.

39. Łukaszewicz J. Dzieje kosciołów wyznania helweckiego w Litwie. T.1-2. Poznań, 1842.

40. Pierrard P. Historia koscioła Katolickiego. Warszawa, 1984.

41. Pomian K. Europa i jej narody. Warszawa, 1992.

42. Tazbir J. Państwo bez stosów. Warszawa, 1967.

43. Tazbir J. Piotr Skarga. Warszawa, 1962.

44. Zbiór pomników Reformacji koscioła polskiego i litewskiego. Wilno, 1925.

 

Беларуская Палічка: http://www.knihi.com

 







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 432. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Характерные черты немецкой классической философии 1. Особое понимание роли философии в истории человечества, в развитии мировой культуры. Классические немецкие философы полагали, что философия призвана быть критической совестью культуры, «душой» культуры. 2. Исследовались не только человеческая...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит...

Кран машиниста усл. № 394 – назначение и устройство Кран машиниста условный номер 394 предназначен для управления тормозами поезда...

Принципы и методы управления в таможенных органах Под принципами управления понимаются идеи, правила, основные положения и нормы поведения, которыми руководствуются общие, частные и организационно-технологические принципы...

ПРОФЕССИОНАЛЬНОЕ САМОВОСПИТАНИЕ И САМООБРАЗОВАНИЕ ПЕДАГОГА Воспитывать сегодня подрастающее поколение на со­временном уровне требований общества нельзя без по­стоянного обновления и обогащения своего профессио­нального педагогического потенциала...

Эффективность управления. Общие понятия о сущности и критериях эффективности. Эффективность управления – это экономическая категория, отражающая вклад управленческой деятельности в конечный результат работы организации...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.015 сек.) русская версия | украинская версия