Студопедия — Агульныя правілы напісання разам, праз злучок і асобна
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Агульныя правілы напісання разам, праз злучок і асобна






1. Пішуцца разам:

складанаскарочаныя словы і вытворныя ад іх: прадмаг, газпрам, журфак, прадмагаўскі, газпрамавец і інш.;

складаныя словы і вытворныя з пачатковымі часткамі авія-, агра-, астра-, аўдыя-, аўта-, аэра-, бія-, варыя-, вела-, відэа-, гама-, геа-, грам-, заа-, кіна-, макра-, мата-, медыя-, неа-, палеа-, радыё-, сацыя-, спарт-, стэрэа-, танц-, тэле-, фата-, электра- іінш.: авіябілет, аграхімія, аўтаматакрос, аўдыявізуальны, аэрафатаздымка, біяабарона, варыяфільм, веласпорт, відэафільм, геапалітычны, гамагенны, грамзапіс, заапарк, кінастужка, макрадэфармацыя, матабол, медыятэкст, неалітычны, палеаантраполаг, радыёхваля, спартбаза, стэрэакіно, танцклас, тэлебачанне, электракар і інш.;

словы з пачатковай часткай поў- (паў-): поўнач, поўдзень, паўгоддзе, паўлітра, паўсвету, паўлыжкі, паўста, паўсотня, паўчвэрткі, паўчвэртка, паўчвэрці, паўлімона, паўяблыка, паўтары, паўтара, паўсукно, паўпаліто, паўаршына і інш. Калі скарочаная ці падобная да прыстаўкі частка слова далучаецца да ўласнай назвы, яна пішацца праз злучок: паў-Слуцка, паў-Ратамкі;

словы з прыстаўкамі і падобнымі да прыставак пачатковымі часткамі: а-, анты-, арта-, архі-, гіпер-, дыс-, дэз-, звыш-, інтэр-, інфра-, квазі-, кантр-, мета-, між-, мілі-, пан-, паст-, псеўда-, пры-, сін-, супер-, транс-, ультра-, экс-, экстра- і інш.: алагізм, антыгуманны, архіважны, гіперправоднасць, дыстрафія, дэзактывацыя, звышгукавы, інтэрнацыянальны, інтраспектыўны, інфрачырвоны, квазізоркавы, кантрагент (выключэнне: контр-адмірал), метатэза, міжраённы, міліметр, панславізм, пангерманскі, пастфактум, пастпазіцыя, псеўданародны, сінгармонія, супермаркет, трансатлантычны, ультрамодны, экстэрытарыяльны, экстраардынарны і інш.;

складаныя словы, першай часткай якіх з'яўляюцца лічэбнікі: васьмітысячнік, двухбаковы, двухзначнасць, двухколка, двухмоўе, двухрогі, двухногі, двуххвостка, двухрадкоўе, трыццацідвухгадовы, двухтысячагоддзе, сямісотпяцідзесяцігоддзе, чатырохразовы, аднагодкі, адзінакроўны, дванаццаціпавярховы, дзесяціпрацэнтны, а таксама двукоссе, двукроп’е.

2. Пішуцца праз злучок утварэнні, якія з'яўляюцца:

паўторам слова для ўзмацнення яго значэння: сіні-сіні, ледзь-ледзь, горача-горача, хто-хто, ён-ён, хадзілі-хадзілі, а таксама ціп-ціп-ціп, го-го!, трэсь-трэсь;

паўторам слова ў іншай лексіка-граматычнай форме: мама-мамуся, братка-брацейка, сама-саменька, як-ніяк, хто-ніхто, што-нішто, дзе-нідзе, калі-нікалі, каму-нікаму, сам-насам, крыж-накрыж, раз-пораз;

спалучэннем блізкіх або супрацьлеглых па значэнні слоў: шум-гам, паіць-карміць, бацька-маці, хлеб-соль, рукі-ногі, шыта-крыта, больш-менш, сям-там, сяк-так, сёй-той, сюды-туды, сёння-заўтра, год-два, тры-чатыры, жыў-быў, бокам-скокам, а таксама пусці-павалюся, узвей-вецер. Два аднакарэнныя назоўнікі, калі адзін стаіць у назоўным, а другі ў творным склоне, пішуцца асобна: век вяком, пень пнём, сон сном.

3. Пішуцца праз злучок складаныя словы, першай (або апошняй) часткай якіх з'яўляецца:

літара або літарная абрэвіятура любога алфавіта: К-мезон (ка-мезон), a-часцінка (альфа-часцінка), ЗВЧ-разрад, ДНК-залежны, Q-код (кю - код), π -падобны (пі-падобны);

лічба любога злічэння: 50-годдзе, 12-павярховы, 50-гадовы, 3-працэнтны, ХХ-вяковы, алімпіяда-97, мода-ХХ.

4. Пішуцца праз злучок літарныя скарачэнні складаных слоў: с.-г. – сельскагаспадарчы, с.-д. – сацыял-дэмакратычны, ст.-сл. – стараславянскі, і.-е. – індаеўрапейскі.

Дэфіс («вісячы дэфіс») ставіцца пасля першай часткі складаных слоў, калі другая частка апускаецца ў сувязі з наяўнасцю такой часткі ў наступным аднародным з ім складаным слове: газа- і водалічыльнік, сацыяльна- і культурназначны, фосфар- і серазмяшчальны, адна-, двух- і трохвалентны, 5-, 10- і 12-павярховы, тэле-, радыёвяшчанне.







Дата добавления: 2015-07-04; просмотров: 772. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Виды нарушений опорно-двигательного аппарата у детей В общеупотребительном значении нарушение опорно-двигательного аппарата (ОДА) идентифицируется с нарушениями двигательных функций и определенными органическими поражениями (дефектами)...

Особенности массовой коммуникации Развитие средств связи и информации привело к возникновению явления массовой коммуникации...

Тема: Изучение приспособленности организмов к среде обитания Цель:выяснить механизм образования приспособлений к среде обитания и их относительный характер, сделать вывод о том, что приспособленность – результат действия естественного отбора...

Методика исследования периферических лимфатических узлов. Исследование периферических лимфатических узлов производится с помощью осмотра и пальпации...

Роль органов чувств в ориентировке слепых Процесс ориентации протекает на основе совместной, интегративной деятельности сохранных анализаторов, каждый из которых при определенных объективных условиях может выступать как ведущий...

Лечебно-охранительный режим, его элементы и значение.   Терапевтическое воздействие на пациента подразумевает не только использование всех видов лечения, но и применение лечебно-охранительного режима – соблюдение условий поведения, способствующих выздоровлению...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.014 сек.) русская версия | украинская версия