Студопедия — Правілы пастаноўкі шматкроп’я
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Правілы пастаноўкі шматкроп’я






 

1. Шматкроп'е ставіцца ў канцы апавядальнага сказа для абазначэння незакончанасці выказвання.

 

Напрыклад:

Няма Хатыні... Звоняць толькі званы. (Р. Мачульскі).

І змоўклі абодва надоўга, думалі кожны пра сваё... (Б. Сачанка).

Беларусь, Беларусь, ні канца, ні краю... (Я. Брыль).

Толькі б ціха на свеце было, толькі б ціха... (Н. Гілевіч).

Направа будзе лісцвяны лясок. За ім вёска Ямшчына. За Ямшчынай проста дарога на поўдзень. Адлічыш па дарозе дзве першыя вёскі... (К. Чорны).

Людзі ездзяць, а ты... (Я. Брыль).

 

2. Шматкроп'е ставіцца пасля апошняга слова пералічэння, калі яно абрываецца.

 

Напрыклад:

У гэтым кутку міжрэчча некалькі вёсак маюць назву Рудня: Рудня Марымонава, Рудня Каменева... (І. Шамякін).

Ёсць кулямёты, ёсць аўтаматы. І шаблі, карабіны... (Б. Сачанка).

Чуецца гоман мне спелае нівы, ціхая жальба палёў, лесу высокага шум-гуд шчаслівы, песня магутных дубоў... (Я. Колас).

 

3. Шматкроп'е ставіцца для абазначэння нечаканых перапынкаў, перарывістасці ў маўленні, што ўзнікаюць у выніку перажыванняў, хвалявання чалавека або пошуку спосабу выражэння думкі.

 

Напрыклад:

– Я... так... хлопец... падарожны, праз сябе сам... Я... нічый! – і пры гэтым асцярожна ён [Сымон] зірнуў на дзедаў кій. (Я. Колас).

Я хацеў сказаць, што мы... сёння... не сустракаемся... (І. Мележ).

Чакай, як жа яе [настаўніцу] звалі... Гм, Людміла Рыгораўна... Людміла Рыгораўна Капуцкая... Здаецца, зусім нядаўна тое ўсё было... А колькі чаго перажыта!.. (Б. Сачанка).

А Сава сказаў коратка і проста: «Для мяне, хоць зараз...» – «Нічога...– перабіў Паддубны. – Толькі канспірацыя... прашу... Асцярожна. Вывучайце сваіх людзей...» (П. Пестрак).

– Антоська!.. родны мой! канаю... перагарэў, адстаў, знікаю... Вядзі ж ты рэй, вядзі... адзін... як лепшы брат, як родны сын (Я. Колас).

– Я спужаўся?! – разгарачыўся Лявон. – Я спуж … (З. Бядуля).

 

4. Шматкроп'е ставіцца ў пачатку, у сярэдзіне, у канцы цытаты, каб паказаць, што ў гэтых месцах прапушчаны словы.

 

Напрыклад:

К. Крапіва, раскрываючы сутнасць сатырычных твораў, адзначае: «...рэзананс сатырычнага твора... залежыць ад значнасці аб'екта, на які гэты твор накіраваны».

Доўгі час сяброўскія адносіны звязвалі І. Шамякіна з І. Мележам. «Безумоўна, жывучы па-суседску, – успамінае ён, – мы часта заглядвалі адзін да аднаго і вялі цікавыя літаратурныя размовы, больш спакойныя, глыбокія, чым нашы калектыўныя дыспуты...»

І. Шамякін успамінае: «Пленум... надзвычай узбагаціў мяне» (В. Каваленка).

 

5. У лексікаграфічных працах пры пропуску часткі цытаты-ілюстрацыі звычайна ставяцца дзве кропкі.

 

Напрыклад:

Усё.. аблічча дзяўчыны выдавала яе ўсходняе паходжанне (А. Васілевіч).

Добра абмачыць касу, пацягнуць яе пад вадой і, падняўшы, глядзець, як.. цячэ ў раку тонкі струмень (Я. Брыль).

 

6. Калі скарачаецца цытата, у канцы якой павінен стаяць пытальнік або клічнік, то гэтыя знакі ставяцца пасля дзвюх кропак.

 

Напрыклад:

Гэй! узвейце сваім крыллем, арляняты, буйна, бурна..! (Я. Купала).

Параўн.: Гэй! узвейце сваім крыллем, арляняты, буйна, бурна, на мінулых дзён магіле, над санлівасцю хаўтурнай!

 

7. Шматкроп'е ставіцца ў дыялогу, каб паказаць маўчанне замест адказу на зварот суразмоўцы.

 

Напрыклад:

– Дык што, пайшлі?– запыталася дзяўчынка.

–...

– Ну, чаго ты маўчыш?

 

8. Шматкроп'е ставіцца паміж абзацамі пры нечаканым пераходзе ад аднаго плана апавядання да другога.

 

Напрыклад:

Яна была яшчэ зусім маладая, але на твары яе ляжаў адбітак перажытага. Цененькія маршчынкі сабраліся на яе ілбе і каля рота, сінія кругі былі пад вачыма, твар увесь быў запэцканы зямлёй. Кароценькі рваны кажушок на ёй таксама быў у зямлі...

Часавы раздзеўся, набраў у кварту вады і стаў умывацца. За ім памыліся яшчэ два. Кабета падняла галаву і папрасіла дазвалення памыцца (К. Чорны).

 

Калі пераход ад аднаго плана апавядання да другога мае больш рэзкі характар, то шматкроп’е ставіцца ў канцы першага абзаца і ў пачатку другога.

 

Напрыклад:

Ці помніць яна, што гаварыла вясною? Тады ў садзе белай пенай з ружовымі прасветамі цвілі яблыні... Цвілі, каб за ўсё лета антонаўкі выраслі, паспелі, сталі такімі, як некалі яна казала...

...Успомніла! Зірнула на Антона, усміхнулася, узяла самы большы яблык і паднесла да губ (І. Грамовіч).

 

9. Шматкроп'е можа ставіцца пасля «назоўнага тэмы» («назоўнага ўяўлення»).

 

Напрыклад:

Хатынь... Мала хто чуў, мусіць, гэтую назву да вайны. Мала хто ведаў і самую вёску, якая згубілася сярод лясоў і пагоркаў Лагойшчыны.

Максім Багдановіч... Кароткі быў яго жыццёвы век. Ён вымяраецца дваццаццю пяццю гадамі. Многія літаратары ў такім узросце толькі пачынаюць тварыць. Ён жа закончыў (А. Бачыла).

 







Дата добавления: 2015-07-04; просмотров: 482. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Логические цифровые микросхемы Более сложные элементы цифровой схемотехники (триггеры, мультиплексоры, декодеры и т.д.) не имеют...

В теории государства и права выделяют два пути возникновения государства: восточный и западный Восточный путь возникновения государства представляет собой плавный переход, перерастание первобытного общества в государство...

Закон Гука при растяжении и сжатии   Напряжения и деформации при растяжении и сжатии связаны между собой зависимостью, которая называется законом Гука, по имени установившего этот закон английского физика Роберта Гука в 1678 году...

Характерные черты официально-делового стиля Наиболее характерными чертами официально-делового стиля являются: • лаконичность...

Типовые ситуационные задачи. Задача 1.У больного А., 20 лет, с детства отмечается повышенное АД, уровень которого в настоящее время составляет 180-200/110-120 мм рт Задача 1.У больного А., 20 лет, с детства отмечается повышенное АД, уровень которого в настоящее время составляет 180-200/110-120 мм рт. ст. Влияние психоэмоциональных факторов отсутствует. Колебаний АД практически нет. Головной боли нет. Нормализовать...

Эндоскопическая диагностика язвенной болезни желудка, гастрита, опухоли Хронический гастрит - понятие клинико-анатомическое, характеризующееся определенными патоморфологическими изменениями слизистой оболочки желудка - неспецифическим воспалительным процессом...

Признаки классификации безопасности Можно выделить следующие признаки классификации безопасности. 1. По признаку масштабности принято различать следующие относительно самостоятельные геополитические уровни и виды безопасности. 1.1. Международная безопасность (глобальная и...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия