Студопедия — Метадалогія гісторыі Беларусі
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Метадалогія гісторыі Беларусі






Сутнасць метадалогіі гісторыі – гэта вырашэнне пытання аб прыродзе гістарычнага тлумачэння. Метадалогія раскрывае асноўныя паняцці навукі і паказвае іх ролю ў працэсе пазнання. Адна з задач метадалогіі – удасканаленне паняційнага апарату. Да яе асноўных паняццяў адносяцца катэгорыі і прынцыпы.

Катэгорыі – гэта найбольш агульныя паняцці, якія канцэнтруюць веды аб важнейшых адносінах, уласцівасцях і сувязях навакольнага свету (гістарычны час, гістарычны факт, гістарычнае месца і інш.).

Прынцыпы – зыходныя паняцці навукі, што вызначаюць асноўныя спосабы вырашэння навуковай праблемы. Прынцып гістарызму патрабуе ад даследчыка ўлічваць зменлівасць і развіццё рэчаіснасці ў часе. Прынцып аб’ектыўнасці патрабуе ад даследвання ўсебаковыга ахопу вывучаемай з’явы, апоры на дасягнуты ўзровень навуковых ведаў з улікам усіх поглядаў на дадзенную праблему, выкарыстоўвання ўсёй сукупнасці метадаў даследавання. Прынцып каштоўнаснага падыходу патрабуе выяўлення і ацэнкі індывідуальна значнага для канкрэтнай асобы ў вывучаемым аб’екце, але пры захаванні прынцыпаў гістарызму і аб’ектыўнасці.

Сродкам пазнавальнай дзейнасці з’яўляюцца метады.

Метад – гэта сукупнасць прыёмаў і аперацый, што рэгулююць дзейнасць даследчыка і забяспечваюць вырашэнне даследчыцкай задачы. Да больш важкіх, арганічна звязаных з курсам гісторыі можна аднесці наступныя групы метадаў даследавання:

метады агульнанавуковыя (гістарычны, лагічны і метад класіфікацыі і інш.) – лагічная аснова ўсялякага даследавання. Так, гістарычны метад дазваляе ўстанавіць гістарычную паслядоўнасць працэсу генезісу вывучаемай з’явы, яе генетычныя вытокі;

спецыяльна-гістарычныя метады, у тым ліку:

- метад класавага падыходу трактуе гістарычны працэс праз прызму наяўнасці розных класаў. Як развіццё класавага метаду – марксісцкі падыход, які прапагандаваў наяўнасць класавай барацбы;

- гісторыка-генетычны метад дазваляе вывучаць з’явы ў працэсе іх развіцця, ад зараджэння да гібелі ці сучаснага стану;

- гісторыка-параўнальны ці кампаратыўны метад дазваляе параўноўваць гістарычныя аб’екты ў прасторы і часе, выяўляць падабенствы і адрозненні паміж імі;

- гісторыка-тыпалагічны дазваляе выяўляць агульныя рысы ў прасторавых групах гістарычных падзей і з’яў і вылучаць аднародныя стадыі ў іх развіцці;

- гісторыка-сістэмны метад дазваляе праводзіць паглыблены аналіз сацыяльна-гістарычных сістэм і раскрываць ўнутраныя механізмы іх функцыянавання;

- дыяхранічны метад дазваляе даследчыку будаваць у часе разнастайныя па прыродзе гістарычныя працэсы;

- рэтраспектыўны метад дазваляе праводзіць паслядоўнае пранікненне ў гістарычнае мінулае з мэтай выяўлення прычыны дадзенай падзеі.

Існуюць і іншыя метады – храналагічны або метад перыядызацыі, параўнальна-гістарычны або метад гістарычных паралеляў, метад гістарычнага мадэлявання і г.д.;

метады сумежных навук – матэматычнай статыстыкі, сацыяльных канкрэтных даследаванняў, сацыяльнай псіхалогіі і г.д.

Сярод іх можна адзначыць колькасныя метады ў т.л. інфармацыйныя. Гэта колькасны аналіз, контэнт-аналіз, мадэляванне, метад сінергетыкі (тэорыі самаарганізаваных грамадскіх сістэм) і інш.;

метады прыродазнаўчых навук (фізічных, хімічных, біялагічных, геалагічных, тэхнічных і г.д.).

Для гісторыі найбольш важныя радыевугляродны, дэндралагічны, археаманітычны, металаграфічны, петраграфічны, геафізічны метады. З іх дапамогай можна вызначыць «узрост» рэшткаў дрэва, вугалю, касцей, керамікі, зерневых і збожжавых культур з сярэднестатыстычнай памылкай усяго ў 1-2%; ўстанавіць агульныя заканамернасці ў развіцці тэхналогіі апрацоўкі матэрыялаў і г.д.

Крыніцы па гісторыі Беларусі. Асноўныя задачы “Гісторыя Беларусі”

Крыніцы па гісторыі Беларусі вельмі разнастайныя па форме, зместу і дакладнасці інфармацыі. Гісторыкі карыстаюцца некалькімі тыпамі крыніц. Кожны тып, у сваю чаргу, можа падзяляцца на больш дробныя састаўныя часткі.

Археалагічныя крыніцы. Гэты тып крыніц – асноўны для даследчыкаў да з’яўлення крыніц пісьмовых. Аднак і з існаваннем пісьмовых крыніц археалагічныя не страчваюць сваей вагі ў вывучэнні гістарычных падзей да XV-XVII ст. Да археалагічных крыніц адносяць: рэшткі старажытных паселішчаў, стаянак, гарадзішчаў, гарадоў; выкапневыя прылады працы, прадметы побыту, хатняе начыненне, адзенне; горныя выпрацоўкі, гідратэхнічныя збудаванні, палі старажытнага земляробства, дарогі; зброю, абарончыя збудаванні; магільнікі і інш. На ўсёй тэрыторыі Беларусі зарэгістравана каля 6 тысяч буйных археалагічных помнікаў, што ахопліваюць храналагічны перыяд ад часоў першых пасяленцаў (каля 100-40 тыс. гадоў да н.э.) і да XV ст.

Тапанімічныя крыніцы. Тапонімы – гэта назвы геаграфічных аб’ектаў. Яны былі дадзены яшчэ ў самыя старажытныя часы, захоўваючы звесткі пра этнічны склад старажытнага насельніцтва тэрыторыі, найбольш распаўсюджаныя яго заняткі. Так, існаванне падсечна-агнявой (ляднай) сістэмы земляробства знайшло адлюстраванне ў назвах населеных пунктаў Ляды, Чысць. Ад старадаўніх промыслаў і рамёстваў атрымалі назвы пунктаў Рудня, Кавалі, Пушкары. Ў 20-я – 60-я г. XX ст. праводзілася палітыка перайменавання паселішчаў. Шмат весак і гарадоў, што мелі нязвучныя назвы, страцілі іх. Так каля 1000 старадаўніх назваў населеных пунктаў зніклі з карты Беларусі. У выніку каштоўнасць гэтага тыпу крыніц значна знізілася.

Помнікі пісьменнасці. Пісьменнасць ва ўсходніх славян звязана з увядзеннем братамі Кірылам і Мяфодзіем у 863 г. кірылічнай азбукі, якая пакладзена ў аснову алфавітаў сучаснай беларускай, рускай і ўкраінскай моў.

Раннія пісьмовыя крыніцы – гэта «Аповесць мінулых гадоў», Лаўрэнцьеўскі, Іпацьеўскі, Радзівілаўскі летапісы, «Руская праўда», «Слова аб палку Ігаравым» і інш. дакументы. У іх мы знаходзім самыя раннія звесткі пра гарады Полацк, Тураў, Брэст, Мінск, Друцк, аб рассяленні ўсходніх славян на тэрыторыі Беларусі, іх гаспадарчай дзейнасці, грамадскім ладзе. Разам з археалагічнымі крыніцамі яны даюць досыць поўнае ўяўленне аб жыцці і занятках насельніцтва старажытнай Беларусі.

Беларускія летапісы складаліся ў межах Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага ў XIII-XVI стст. на старажытнарускай, старабеларускай і польскай мовах. Ранні этап беларускага летапісу прадстаўлены кароткімі летапіснымі рэдакцыямі. Гэта Супрасльскі, Увараўскі, Познанскі, Нікіфараўскі, Слуцкі, Акадэмічны летапісы. Да падрабязных летапісаў адносяцца «Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», а таксама спісы Красінскага, «Летапіс Быхаўца». Яны адлюстроўваюць заканчэнне працэсу этнічнай, палітычнай і эканамічнай кансалідацыі беларускіх земляў, што адбылася да XVI ст. Летапісы канца XVI-пачатку XVII ст. (Баркулабаўскі летапіс, Віцебскі летапіс) аб беларускіх землях гавораць як аб адзіным палітычным і эканамічным рэгіёне.

Гаспадарчыя дакументы XV – першай паловы XIX ст. як крыніцы па гісторыі Беларусі маюць выключную каштоўнасць. Яны прадстаўлены інвентарамі маёнткаў, гарадоў, рэвізіямі дзяржаўных і магнацкіх маёнткаў і г.д. Тут маюцца звесткі аб памерах зямельных угоддзяў, колькасці двароў, занятках насельніцтва, стане рамяства і гандлю і іншых баках дзейнасці насельніцтва.

Матэрыялы цэнтральных і мясцовых органаў дзяржаўнай улады Расійскай імперыі з’яўляюцца крыніцай па вывучэнню палітыкі цэнтральнага ўрада на беларускіх землях і стана развіцця гаспадаркі Беларусі ў XIX – пачатку XX ст.

Мемуарная літаратура і дзённікі ўтрымліваюць вельмі каштоўныя звесткі аб настроях, якія панавалі ў грамадстве ў тыя часы, аб спосабах вядзення гаспадаркі ў кожным канкрэтным маёнтку, якім валодаў аўтар.

Статыстычныя даведнікі выдаваліся ў межах Расійскай імперыі з пачатку XIX ст. Адзін з першых даведнікаў: «Статистическое изображение городов и посадов Российской империи по 1825 год» (1829 г.) утрымліваў дакладныя звесткі аб эканамічным стане беларускіх гарадоў. Друкаваліся спецыялізаваныя даведнікі, яны ахоплівалі розныя сферы гаспадарчага развіцця («Фабрично-заводская промышленность России. Перечень фабрик и заводов» (1897 г.); «Статистика землевладений в 1905 г.» (1906-1907 гг.), а таксама матэрыялы рэвізій конскіх перапісаў і ўсеагульнага перапісу насельніцтва Расійскай імперыі 1897 г.

У савецкі перыяд перш за ўсё выдаваліся статыстычныя даведнікі па выніках кожнай пяцігодкі ці да юбілеяў існавання савецкай улады («Советская Белоруссия», 1921 г.; «Белорусская ССР в цифрах. К 10-летию существования БССР. 1919-1929 гг.», 1929 г.; «Ітогі першай пяцігодкі БССР», 1934 г.; «Белорусская ССР за годы Советской власти», 1967 г.; «Народное хозяйство Белорусской ССР. Юбилейный статистический ежегодник», 1978 г. і г.д.). Да кожнага з іх трэба падыходзіць творча і крытычна.

Перыядычныя выданні – гэта агульная перыёдыка, прадстаўленая грамадска-палітычнымі, культурнымі часопісамі і газетамі «Русский архив» (1863-1917), «Русская старина»
(1870-1918 гг.), «Губернскія ведамасці», “Мінскі лісток”, гарадскія газеты-капейкі, першымі беларускімі газетамі “Наша доля” і “Наша ніва”.

Публікацыя дакументаў па гісторыі Беларусі пачалася ў першай палове XIX ст. Першай такой публікацыяй з’явілася выданне «Белорусского архива древних грамот. 1507-1768 гг.», здзейсненнае Іванам Грыгаровічам у 1824 г. Шматтомныя выданні здзейсніла Пецярбургская археаграфічная камісія, што выдала 5 тамоў «Актов, относящихся к истории России», 1846-1853 гг. і 15 тамоў «Актов, относящихся к истории Южной и Западной России», 1863-1892 гг. Віленская археаграфічная камісія выдала на працягу 1865-1904 гг. 39 тамоў «Актов, издаваемых Виленской Археографической комиссией» і 14 тамоў «Археографического сборника документов, относящихся к истории Северно-Западной Руси». Археаграфічная камісія, што працавала ў Віцебску, у 1871-1906 гг. выдавала «Историко-юридические материалы», усяго 32 выпускі. Такім чынам асноўная частка публікацыі дакументаў была здзейснена ў дарэвалюцыйныя часы.

У савецкі перыяд ў 20-я гг. выдадзен зборнік «1905 год у Беларусі». У 30-я гг. убачылі свет «Матэрыялы да гісторыі мануфактуры Беларусі ў гады распаду феадалізму» (у 2 т.); Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах, IX-XVIII стст.» (Т.1. 1936), «Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі, 1772-1903 гг.»
(Т.3. 1940). У 50-70-я гг. выдадзены зборнік «Белоруссия в эпоху феодализма» (У 4 т.), «Документы и материалы по истории Белоруссии. 1900-1917 гг.», «Хрестоматия по истории Белоруссии.
С древнейших времен до 1917 г.».

Архіўныя матэрыялы можна разглядаць як асобны тып крыніц. Зараз ў Нацыянальным архіве Беларусі налічваецца 7089 фондаў (па дакументах з XIV да XIX ст. – 3089, па дакументах XX ст. – 4000), у якіх захоўваецца больш за 2 млн. спраў, частка з іх – каштоўныя крыніцы па эканамічнай гісторыі Беларусі.

Такім чынам, гісторыя Беларусі:

- дае паняцце аб месцы незалежнай Беларусі ў свеце;

- дае паняцце аб стане нацыянальнай гаспадаркі;

- дае паняцце аб перспектывах развіцця беларускай дзяржавы і нацыі;

- дае паняцце аб спосабах і шляхах больш эфектыўнага развіцця Беларусі.







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 742. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...

Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...

Краткая психологическая характеристика возрастных периодов.Первый критический период развития ребенка — период новорожденности Психоаналитики говорят, что это первая травма, которую переживает ребенок, и она настолько сильна, что вся последую­щая жизнь проходит под знаком этой травмы...

РЕВМАТИЧЕСКИЕ БОЛЕЗНИ Ревматические болезни(или диффузные болезни соединительно ткани(ДБСТ))— это группа заболеваний, характеризующихся первичным системным поражением соединительной ткани в связи с нарушением иммунного гомеостаза...

САНИТАРНО-МИКРОБИОЛОГИЧЕСКОЕ ИССЛЕДОВАНИЕ ВОДЫ, ВОЗДУХА И ПОЧВЫ Цель занятия.Ознакомить студентов с основными методами и показателями...

Меры безопасности при обращении с оружием и боеприпасами 64. Получение (сдача) оружия и боеприпасов для проведения стрельб осуществляется в установленном порядке[1]. 65. Безопасность при проведении стрельб обеспечивается...

Весы настольные циферблатные Весы настольные циферблатные РН-10Ц13 (рис.3.1) выпускаются с наибольшими пределами взвешивания 2...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия