Студопедия — Кантрольныя пытанні да тэмы №2
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Кантрольныя пытанні да тэмы №2






1. Якія агульныя характарыстыкі мае першабытная эпоха?

2. Назавіце асноўныя перыяды археалагічнай перыядызацыі.

3. На якім прынцыпе заснавана археалагічная перыядызацыя?

4. Чым праабшчына адрозніваецца ад родавай абшчыны?

5. Якія варыянты першабытныхрэлігійных уяўленняў вы ведаеце?

6. Што ўключаецца ў паняцце “прысвайваючая гаспадарка” і “вытворчая гаспадарка”?

7. У чым сутнасць “неалітычнай рэвалюцыі”?

8. Якія археалагічныя культуры эпохі энеаліту вы ведаеце?

9. Калі пачалося засяленне сучаснай беларускай тэрыторыі славянамі?

10. Якія тэорыі паходжання беларусаў вы ведаеце? У чыі іх адрозненні?

 


ТЭМА 3. станаўленне раннекласавага грамадства на тэрыторыі сучаснай беларусі

Лекцыя 3. Станаўленне раннекласавага грамадства на тэрыторыі сучаснай Беларусі

Асноўныя паняцці:

Феадалізм; прыкметы феадалізму; феадальная рэнта; тры перыяды гісторыі феадалізму на Беларусі; земляробства; хатнія промыслы, рамяство, раннекласавае грамадства; падсека; двухполле; трохполле; дзедзічы; смерды; закупы; радовічы; дзякло; мезлева; “кармленні”; вотчыннае землеўладанне; памеснае землеўладанне; “братчыны”; дырхемы; “шлях з вараг у грэкі”; горад; дзяцінец

 

Асноўныя рысы і перыядызацыя феадальнага спосабу вытворчасці

 

Тэрмін «феадалізм» быў уведзены ў XIX ст. Ен абазначаў адпаведны эканамічны і грамадска-палітычны лад. Даследчыкі разглядалі феадальныя адносіны як спалучэнне вярхоўнай і мясцовай улады з землеўладаннем, станаўленне васальнай іерархіі. У выніку феадалізм можна вызначыць як грамадска-палітычны і эканамічны лад, што характарызаваўся наступнымі прыкметамі:

- панаваннем аграрнай вытворчасці;

- спалучэннем права землеўладання з палітычнай уладай і васальнымі абавязкамі;

- панаваннем іерархіі ваеннага саслоўя;

- асабістай залежнасцю сялян ад гэтага саслоўя;

- натуральным характарам гаспадаркі.

Пры феадалізме такая галіна аграрнай вытворчасці як земляробства становіцца асноўным заняткам большай часткі насельніцтва. З земляробствам звязаны жывёлагадоўля, што давала цяглавую сілу і ўгнаенне для палёў, і падсобныя промыслы ці выраб прылад працы. Адначасова захоўвалі важную ролю паляванне, рыбная лоўля, бортніцтва. Пры феадалізме працягвала існаваць так званая натуральная гаспадарка, арыентаваная на самазабеспячэнне асноўных патрэб. Развіццё рамяства, гандлю, таварнай гаспадаркі праходзіла павольна, паступова выклікала разлажэнне феадальных адносін.

Для феадалізму характэрна асабістае і эканамічнае падпарадкаванне сялян землеўладальнікам. Сяляне карысталіся надзелам зямлі, мелі сродкі вытворчасці, але пазбаўляліся права распараджацца сваім надзелам, а потым і сваёй асобай, траплялі пад юрысдыкцыю феадалаў і станавіліся часткай іх маёмасці. На тэрыторыі Беларусі такое становішча сялянства было замацавана ў XVI ст. Запрыгоньванне сялян распаўсюджваецца і ўзмацняецца ва ўмовах росту таварнасці сельскай гаспадаркі.

Сярод іншых асаблівасцяў феадальнага ладу трэба адзначыць складаную саслоўную іерархію і карпаратыўнасць, сацыяльна-юрыдычны статус са шматлікімі прывілеямі і абавязкамі перадаваўся па спадчыне.

Матэрыяльная вытворчасць разглядалася як сродак самазабеспячэння, годнага існавання. Гандаль і асабліва махлярства асуджаліся. Фізічная праца разглядалася як занятак ніжэйшых саслоўяў, сродак падаўлення грахоўнасці, якая, спалучаецца з бяздзейнасцю. Такі погляд распаўсюджваўся рэлігіяй, што становіцца пры феадалізме ўніверсальным рэгулятарам грамадскага жыцця.

Эканамічныя ўзаемаадносіны сялян з феадаламі рэгуляваліся феадальнай рэнтай, якая выступала ў трох асноўных відах:

- натуральная (даніна, пазней натуральны аброк) аддавалася прадуктамі земляробства, палявання, рыбнай лоўлі, бортніцтва, пераважала падчас станаўлення феадальных адносін;

- адпрацовачная выконвалася ў форме паншчыны, будаўнічай, фурманкавай, ахоўнай і іншых павіннасцяў; была асноўнай формай феадальных абавязкаў сялян падчас сталага феадалізму і пачатку яго разлажэння;

- грашовая – на Беларусі называлася чынш і выплочвалася грошамі.

У гарадах развіваліся новыя эканамічныя адносіны, змяняўся стыль і рытм грамадскага жыцця. Узрастала значэнне грошай як усеагульнага эквіваленту, што прымушала феадалаў пераводзіць сялян на грашовую рэнту. Гэта спрыяла развіццю прадпрымальніцтва, таварна-грашовых адносін.

Гісторыю феадалізму на Беларусі можна падзяліць на тры перыяды:

- раннефеадальны – IX – першая палова XIII ст.;

- развіты феадалізм – другая палова XIII – першая палова XVII ст.;

- разлажэнне феадалізму – другая палова XVII – першая палова XIX ст.

Першы перыяд характарызуецца раздзяленнем сацыяльных функцый паміж абшчыннікамі, якія займаліся сельскагаспадарчай і іншай вытворчай працай, і кіраўнікамі грамадства – ваенным і духоўным саслоўем. Фарміруецца саслоўе землеўладальнікаў і сялянскае саслоўе землекарыстальнікаў. Вызначаецца феадальная рэнта. Сістэма феадальных адносін замацоўваецца ў раннефеадальных дзяржавах (Полацкае, Тураўскае і іншыя княствы).

Другі перыяд вызначаецца развітымі феадальнымі адносінамі, складанай сістэмай супадначаленасці і карпаратыўнасці. Правы феадалаў на зямлю дапаўняюцца правамі на асобу селяніна. У гэты перыяд назіраецца ўздым эканомікі і культуры.

Трэці перыяд звязаны з зараджэннем капіталістычных адносін і разлажэннем традыцыйных феадальных эканамічных і грамадскіх парадкаў. Рост гарадоў, таварна-грашовых адносін, фарміраванне ўнутранага рынку – усё гэта падрывала асновы феадалізму, вылучала на першы план камерцыйныя адносіны і неабходнасць змяніць грамадскі лад, заснаваны на карпаратыўнасці і прыгоне, спадчыннасці правоў і абавязкаў.

Феадальныя адносіны на тэрыторыі Беларусі развіваліся ў рэчышчы агульнаеўрапейскага працэсу. Эканоміка і культура ў XV-XVI стст. дасягнулі значнага прагрэсу. Знаходжанне тэрыторыі Беларусі на скрыжаванні еўрапейскіх шляхоў спрыяла эканамічнаму і палітычнаму развіццю, успрыманню заходняга і ўсходняга ўплыву. У гэты час разам з адзінай эканамічнай прасторай фарміраваўся беларускі этнас.

У сярэдзіне IX ст. крывічы-палачане стварылі самастойнае Полацкае княства – першае дзяржаўнае ўтварэнне на тэрыторыі Беларусі. На поўначы яно межавала з Наўгародскай зямлёй, на ўсходзе – са Смаленскай, на поўдні – з Тураўскай, на захадзе – з землямі балтаў. Полацкае княства займала паўночна-усходнюю частку сучаснай Беларусі і некаторыя сумежныя тэрыторыі. Тураўскае княства – другое дзяржаўнае ўтварэнне на беларускіх землях. Паўночная мяжа Тураўскага княства праходзіла ў сярэдняй Беларусі, усходняя – па Дняпры, на захадзе Тураўскае княства межавала з яцвягамі, на поўдні – з валынянамі. Частку сучаснай Беларусі займала Смаленскае княства, (Мсціслаў, Крычаў, Орша).

Пэйны час старажытнабеларускія княсты ўваходзілі ў склад так званай Імперыі Рурыкавічаў, але палітычнае аб’яднанне асобных княстваў не падмацоўвалася рэальнымі эканамічнымі сувязямі і было нетрывалым.

Узровень эканамічнага развіцця нашых продкаў у IX – першай палове XIII ст. характарызаваўся дасканалымі па тым часе прыладамі працы, прагрэсіўнымі формамі гаспадарання, актыўнымі замежнымі гандлёвымі сувязямі і выразнымі раннефеадальнымі грамадскімі адносінамі пры захаванні рэшткаў абшчыннага і рабаўладальніцкага ўкладаў.

Земляробства, было асноўнай галіной гаспадаркі для ўсяго насельніцтва першых дзяржаўных утварэнняў на тэрыторыі сучаснай Беларусі. На змену падсечна-агнявому, характэрнаму для ранейшых часоў, прыйшло ворыўнае земляробства. Калі ў сярэдзіне 1 тыс. н.э. асноўнымі прыладамі працы земляробаў на тэрыторыі Беларусі былі жалезная сякера, драўляная саха і барана, якімі распрацоўвалі вызваленыя ад лесу ўчасткі, то ў IX-XI стст. ужо часта сустракаецца вялікае драўлянае рала з жалезным наральнікам (папярэднік плуга). Больш шырока сталі выкарыстоўваць валоў і коней як цяглавую сілу. У летапісах упамінаюцца азімыя і яравыя пасевы.

Цяжкая шматвяковая папярэдняя праца па расчыстцы лесу прывяла да з’яўлення вялікіх плошчаў ворыўных земляў. Апрацоўка ворыва ўжо не патрабавала працы шматлікіх родавых калектываў, асноўныя гаспадарчыя работы маглі весціся адной сялянскай сям’ёй (адным “дымам”, адным “ралам”). Гэтая гаспадарчая адзінка становіцца адзінкай падаткаабкладання.

Адначасова на поўдні Беларусі, у Прыпяцкім Палессі, вялікія забалочаныя прасторы і густыя лясы прымушалі яшчэ доўга весці земляробства ў форме лясной аблогі і ляда. Невыпадкова аж да XIX ст. на Палессі захоўвалася архаічная вялікая патрыярхальная сям’я – палескае “дворышча”, якая вяла такую гаспадарку.

Акрамя сахі і рала продкі беларусаў выкарыстоўвалі ў сваёй сельскагаспадарчай працы сярпы з насечкай, якія па форме нагадваюць сучасныя. У IX ст. жалезныя сярпы мелі наваранае стальное лязо, больш буйныя памеры, моцна загнутую рабочую частку і прамую ручку. Драўляныя бароны, граблі, цапы, лапаты, матыкі пры археалагічных раскопках не выяўлены (акрамя жалезных аковак матык і лапат), але іх існаванне пацвярджаюць мініяцюры старажытных летапісаў. Сеялі і збіралі ўраджай уручную, малацілі драўлянымі цапамі. Для памолу зерня шырока выкарыстоўвалі круглыя каменныя жорны. Захоўвалася зерне ў спецыяльна прыстасаваных свірнах. Алей выціскалі простымі прэсамі.

Новыя тэхналогіі ў земляробстве былі звязаны з выкарыстаннем двухполля і ўзнікненнем архаічнага трохполля. Адно поле засявалася, а другое ў гэты час знаходзілася пад парам альбо адно поле засявалася яравымі, другое – азімымі, трэцяе было пад парам. Найбольш распаўсюджанымі збожжавымі культурамі на тэрыторыі Беларусі былі жыта і пшаніца. Значнае месца займалі ячмень, авёс і проса. Шырока распаўсюдзіліся бабы, гарох, віка, а таксама алейныя і валакністыя культуры – лён і каноплі.

Старажытнае насельніцтва Беларусі трымала агароды і сады. Вырошчвалі амаль усю зараз вядомую агародніну і садавіну. Шырока былі распаўсюджаны капуста, рэпа, агуркі, буракі, рэдзька, морква і цыбуля. Пісьмовымі і археалагічнымі матэрыяламі засведчана развядзенне яблынь, груш, вішань, сліў.

Цесна была звязана з земляробствам жывёлагадоўля. Галоўным памагатым селяніна быў конь, не меншую ролю мела буйная рагатая жывёла. Яна давала мяса, малако, скуру, рог, косці, якія шырока выкарыстоўваліся ў гаспадарцы. Валы таксама выкарыстоўваліся ў якасці цяглавай сілы. Авечкі і козы разводзіліся дзеля воўны. Шырокае развіццё ў гэты час атрымала свінагадоўля. Ворнае земляробства немагчыма ўявіць без угнаенняў, адзінай кныніцай была жывёлагадоўля.

Бортніцтва паступова з прысвайваючай галіны гаспадаркі станавілася вытворчай, бо людзі пачалі не толькі забіраць прадукцыю лясных пчол, але і разводзіць іх у вуллях-борцях. Мёд выкарыстоўваўся як салодкая прыправа, сыравіна для вырабу хмяльнога напою, з’яўляўся каштоўным экспартным таварам. Бортніцтва давала воск, які прымяняўся для вырабу свечак. На гэтыя патрэбы ён так сама экспартаваўся ў Заходнюю Еўропу.

Важным дадаткам да сельскай гаспадаркі былі паляванне і рыбалоўства. Паляванне мела харчовы напрамак (на высакароднага аленя, зубра, дзіка, казулю, гуся, лебедзя, цецерука) і футравы (на баброў, лісіц, куніц, мядзведзяў, вавёрак, ваўкоў, зайца).

Хатнія промыслы былі таксама неад’емнай часткай натуральнай сялянскай гаспадаркі.

Аб поспехах у прадзенні і ткацтве сведчаць знаходкі частак ткацкага станка – збоі і чаўнок. Яны былі знойдзены ў Гродзенскім Старым замку разам з абломкам драўлянага навоя, яго касцянымі галоўкамі і драўляным грэбнем для часання кудзелі і воўны. Ткалі палатно (тканіна з расліннай сыравіны) і сукно (тканіна з воўны). Такія самаробныя тканіны выкарыстоўваліся для пашыву адзення і ў хатняй гаспадарцы.

Апрацоўка скур і пашыў вопраткі з іх таксама мелі ў сялянскай гаспадарцы характар хатняга промыслу. Апрацаваныя скуры, асабліва футры, у гэты перыяд былі адным з галоўных відаў даніны на карысць князя, царквы або мясцовага баяра (феадала). Яны былі і найважнейшым відам экспарту.

Нягледзячы на тое, што ганчарства ўжо існавала як рамяство, значную колькасць посуду з дрэва і гліны рабілі самі сяляне для ўласнага карыстання.

3 працэсам развіцця рамяства і аддзяленнем яго ад сельскай гаспадаркі звязаны працэс узнікнення і росту гарадоў. Гарады – гэта паселішчы шматфункцыянальнага тыпу. Яны выконвалі гандлёва-рамесніцкія, аграрныя, адміністрацыйна-фіскальныя, ваенна-абарончыя, культурныя, рэлігійныя функцыі. Гарады ўзнікалі ў найбольш развітых і густанаселеных раёнах, яны садзейнічалі больш хуткаму разбурэнню патрыярхальна-родавых адносін.

У гарадах жылі свецкія і духоўныя феадалы, іх слугі, сюды сцякалася насельніцтва з ліку беглых рабоў і сялян, асобы, што займаліся рамяством і гандлем. Рамеснікі былі асноўным насельніцтвам гарадоў. Яны падзяляліся на залежных, што жылі пры дварах уладальнікаў і абслугоўвалі інтарэсы гаспадароў і свабодных, што працавалі на заказы і рынак.

У развіцці рамёстваў і гандлю можна адзначыць два перыяды: X-XI стст. – перыяд слабога развіцця рамяства і таварна-грашовых адносін, і XII-XIII стст., калі гарады становяцца цэнтрамі рамяства і гандлю.

Да гэтага часу вылучыўся ўжо цэлы шэраг рамесніцкіх прафесій. У гарадах з’явілася не менш 16 прафесій у галіне апрацоўкі жалеза. У XI-XII стст. яны выраблялі больш за 100 відаў жалезных вырабаў: косы, сярпы, сякеры, малаткі і іншыя прылады працы, розныя віды зброі (мячы, кальчугі, шлемы), прадметы быту і ўпрыгожанні. На гэты час была вядома сталь, тэхналогіі кавальскай зваркі, загартоўкі, цэментавання. Акрамя жалеза апрацоўвалі і іншыя металы і сплавы – медзь, бронзу, волава, свінец. Кавалі мелі горан і кавадла, а таксама клешчы і молаты розных памераў. Выплаўкай жалеза ў сырадуўных горнах займаліся ў асноўным вясковыя кавалі. Яны пастаўлялі жалеза і ў гарады.

Ювеліры працавалі не толькі на багатых замоўцаў, але і на шырокі рынак. Аб гэтым сведчаць знаходкі танных упрыгожванняў з волава, бронзы, а таксама каменныя формы, у якіх адліваліся танныя ўпрыгожванні. Больш каштоўныя рэчы вырабляліся з выкарыстоўваннем складаных тэхналогій зерня (пайка маленькімі шарыкамі металу) і скані (пайка драцянога арнаменту). Буйным замоўцам ювеліраў стала царква. Іконы ўпрыгожвалі акладамі, выраблялі прылады культу. Менавіта ў Полацку ў 1161 годзе майстар Лазар Богша вырабіў па замове Еўфрасінні Полацкай каштоўны крыж. Гэты крыж з рэдкага дрэва быў абкладзены залатымі пласцінамі з жэмчугам і самацветамі. Асаблівую каштоўнасць мелі эмалевыя мініяцюры з арнаментам і выявамі святых.

Ганчарства больш хутка стала развівацца са з’яўленнем спецыяльнага прыстасавання – ганчарнага кола ў першай палове X ст. Менавіта пасля гэтага яно вылучылася ў асобнае рамяство.

Апрацоўкай дрэва займаліся сталяры. Іх прадукцыя – міскі, дзежкі, вёдры, кадушкі і г.д. Вырабы для знаці пакрывалі мастацкай разьбой. Шырока карысталіся такарным станком, які з’явіўся адначасова з ганчарным кругам.

Асобна можна адзначыць гарбарна-шавецкае рамяство, разьбу па косці, апрацоўку камня, перапісванне кніг, будаўніцтва. У X-XI стст. рамеснікі галоўным чынам працавалі не для рынку, а пад замовы з боку пакупніка. Гэта тлумачыцца слабым развіццём у княствах таварна-грашовых адносін, панаваннем натуральнай гаспадаркі. Заказ аплочваўся “натурай” – неабходнымі рамесніку прадуктамі, радзей грошамі. Толькі пазней вытворчасць на рынак пашырылася, але стрымліваючыя фактары пераадолены не былі. Рамеснік-адзіночка спецыялізаваўся на асобным тыпе вырабаў, якія ен павінен быў рабіць сам ад пачатку да канца, сваімі самадзельнымі прыладамі працы і ўласнымі рукамі. У гэтым – адметная рыса сярэдневяковага рамяства.

Старажытнабеларускі горад складаўся з дзвюх частак: умацаванага дзяцінца (града) і рамесна-гандлёвага пасада, дзе жылі і працавалі рамеснікі і знаходзіўся рынак. Рамеснікі падзяляліся на свабодных і залежных (княжацкіх і баярскіх). Гарадскую знаць складала баярства.

Хуткае развіцце рамяства, геаграфічнае палажэнне зямель спрыяла ўключэнню першых старажытнабеларускіх княстваў у міжнародны гандаль, стварала ўмовы для развіцця ўнутранага гандлю.

Цэнтрамі ўнутранага гандлю былі гарады. Яны мелі рынкі, на якіх ішоў гандаль як прадуктамі харчавання, так і рамеснымі вырабамі. На рынкі прывозілі тавары таксама заморскія купцы. Знешні гандаль вёўся ў асноўным у тых гарадах, якія месціліся на рэках. Выключную ролю меў водны “шлях з варагаў у грэкі”. Ён звязваў усходнееўрапейскія землі паміж сабою, а таксама Прыбалтыку і Скандынавію з Арабскім Усходам і Візантыяй. Больш-менш актыўна функцыянаваў шлях да пачатку XII ст. Менавіта на гэты перыяд прыходзіцца росквіт першых беларускіх княстваў. Паміж Дняпром і Заходняй Дзвіной, а таксама паміж Заходняй Дзвіной і Ловаццю дзейнічалі волакі (тут водны шлях перарываўся). Кантроль за волакамі з боку таго ці іншага княства даваў выключныя эканамічныя перавагі, гэта была асноўная крыніца паступленняў “жывых грошай” ў княскую скарбніцу. Полацк, згодна свайму геаграфічнаму становішчу, кантраляваў заходняе адгалінаванне шляху, але Брачыслаў Ізяслававіч у 1026 годзе па дамове з Яраславам Мудрым, князем Ноўгарада (з 1036 г. – апошні будзе Вялікім князем Кіеўскім) атрымаў кантроль і над галоўнай часткай шляху – над волакамі паміж Дняпром і Заходняй Дзвіной. Нездарма праз два дзесяцігоддзі ў Полацку з’явіцца Сафійскі сабор. Побач з волакамі, а так сама на працягу “шляха” былі мытні, склады, факторыі купцоў, у тым ліку замежных. Напрыклад, у канцы XII ст. мелі свае двары ў розных гарадах Полаччыны нямецкія купцы. Найбольш заможныя купцы Полаччыны мелі вялікі ўплыў на палітычныя падзеі ў дзяржаве праз полацкае веча. Аб высокай ступені канцэнтрацыі грошай у полацкай зямлі гаворыць скарб, які быў знойдзены пад Полацкам ў 1973 годзе. Яго меншая частка, якая трапіла да даследчыкаў, налічвала больш за 7000 манет (арабскіх дырхемаў). Гэты буйнейшы скарб на тэрыторыі ўсёй Усходняй Еўропы адносіцца да X ст.

3 беларускіх зямель вывозілі футру, воск, мёд, лён, зброю і іншыя тавары, якія ішлі на рынкі Заходняй Еўропы і Усходу. 3 Блізкага Захаду і Візантыі паступалі прадметы раскошы: тканіны, вострыя прыправы, грэцкія арэхі, шкляны посуд, арабскія краіны разлічваліся манетай – дырхемамі. Гэта манета з’яўлялася асноўным сродкам аплаты ў міжнародным гандлі, своеасаблівай сусветнай валютай тых часоў.

У Полацкім, Тураўскім і іншых княствах на тэрыторыі Беларусі існавала даволі развітае па тым часе, але стракатае грашовае абарачэнне. Самай буйной грашовай адзінкай была грыўна, якая ўпершыню ўпамінаецца ў 882 г. Срэбныя грыўны-зліткі каштавалі па вазе. Адрознівалі “літоўскія” (100-105 г.), “кіеўскія” (163-165 г.), “наўгародскія” (200 г.) грыўны. Грыўна – вялікая грашовая адзінка. Дзеля меншых разлікаў яе дзялілі на часткі. Насельніцтва Беларусі карысталася таксама манетай іншаземнай чаканкі, якая мелася ў вялікай колькасці (знойдзена некалькі тысяч скарбаў іншаземных манет). Арабскія дырхемы былі ў абароце ў IX-X стст., у XI ст. манеты (дынарыі) пастаўлялі Англія і Германія. А перыяд XII-XIII стст. мае назву “безманетнага”, гэта звязана з упадкам гандлевага шляху “з варагаў у грэкі” Развіццё гандлю і грашовага абарачэння не мяняла агульнага натуральнага характару гаспадаркі беларускіх зямель. Таварная вытворчасць з’яўлялася толькі невялікай часткай грамадскай вытворчасці. Эканамічныя сувязі наладжваліся галоўным чынам з “дальнім замежжам”.

Перыяд IX – першай паловы ХІІІ стст. характарызаваўся складваннем раннефеадальных адносін. Разам з тым у продкаў беларусаў, як і ва ўсіх усходніх славян, у гэты час існавалі даволі моцныя традыцыі ранейшай абшчыннасці і выразныя праявы хатняга рабаўладальніцтва. Суіснавалі тры ўклады ў арганізацыі вытворчасці і грамадскага жыцця: раннефеадальны, абшчынны і рабаўладальніцкі.

Абшчына захавалася ад старажытных часоў першабытнасці, калі аднаасобна чалавек не мог займацца падсечным земляробствам і паляваннем на буйных жывёл. Абшчына і ў раннім сярэднявеччы працягвала адыгрываць важную ролю ў арганізацыі жыцця і вытворчасці земляробаў. Абшчыннікі-смерды былі свабоднымі ў распараджэнні ворыўнай зямлёй, а таксама маглі пакінуць яе, але чалавек меў вельмі мала шанцаў на аднаасобнае выжыванне. Абшчынай абаранялася маёмасць, аднаўлялася разбуранае ці спаленае жыллё, ажыццяўляўся суд, пазней сталі збірацца падаткі на карысць князя ці баярына.

Разам з абшчынным укладам існавалі даволі выразныя рысы рабаўладальніцтва. Асноўнай крыніцай захопу рабоў была вайна. Праца нявольнікаў была прымусовай, непрадукцыйнай, і яна не атрымала шырокага распаўсюджвання ў усходніх славян.

Новым укладам, які ўсё больш пашыраўся і паглыбляўся, быў феадальны. Працэс феадалізацыі заключаўся ў тым, што фарміравалася буйное землеўладанне князёў, баяраў, царквы, а сялянства, якое працавала на гэтай зямлі, трапляла ў залежнасць ад феадалаў.

Па меры фарміравання дзяржаўнасці зямля стала лічыцца дзяржаўнай маёмасцю. Вярхоўным яе ўласнікам быў князь. Ён збіраў са сваёй дружынай рэнту – даніну ці палюддзе – гэта быў першы дзяржаўны падатак на ўтрыманне органаў княжацкай улады (перш за ўсё двара і дружыны). Адзінкай падаткаабкладання быў сялянскі двор (“дым”) – вялікая патрыярхальная сям’я, або “саха” (двор з новай зямлёй).

3 канца Х і асабліва ў XI ст. у Полацкім, Тураўскім і іншых княствах на тэрыторыі Беларусі ішоў працэс росту колькасці буйных феадалаў і плошчаў іх уладанняў. Крыніцамі фарміравання буйнога феадальнага землеўладання былі:

- захоп феадаламі незанятых зямель, якіх было яшчэ шмат;

- захоп феадаламі абшчынных зямель шляхам прамога насілля;

- захоп феадаламі абшчынных зямель на падставе княжацкіх падараванняў.

Акрамя князёў буйнымі землеўладальнікамі станавіліся баяры. Гэта саслоўе складалася з мясцовай знаці (“лепшых”, “старэйшых” людзей), а таксама вышэйшых чыноў княжацкага двара, якія атрымлівалі зямлю ў кіраванне, падарунак або вотчыну. 3 канца Х ст., пасля прыняцця хрысціянства, буйным землеўладальнікам становіцца царква.

Феадальнае землеўладанне існавала ў двух формах – памеснае (без права прадаваць, дарыць і г.д.) і вотчыннае, што паступова пераважала. Маёмасць знаходзілася ў поўнай уласнасці феадала, перадавалася ў спадчыну, магла быць прададзена, падаравана. Вотчына – комплекс феадальнай зямельнай уласнасці (зямля, пабудовы, жывы і нежывы інвентар) і звязаных з ёю правоў на феадальна залежных сялян. Аснову вотчыны складалі панская гаспадарка і сялянскія трыманні. Для рэалізацыі сваіх правоў уладальнік вотчыны абапіраўся на ўласны апарат прымусу і цэнтральную ўладу. Эканамічная структура вотчыны характарызавалася рознымі суадносінамі панскай і сялянскай гаспадарак, розным спалучэннем формаў рэнты: паншчыны, прадуктовага і грашовага аброкаў. Першыя звесткі аб княжацкіх вотчынах у Полацкім княстве адносяцца да Х ст., аб баярскіх і манастырскіх вотчынах да XI-XII стст.

Як вынік з’яўлення буйнога землеўладання – узмацненне феадальнай залежнасці сялян. Па сваім гаспадарчым і прававым становішчы сяляне-смерды падзяляліся на дзве асноўныя групы: вольных у распараджэнні сваёй асобай і залежных ад землеўладальнікаў. 3алежныя сяляне – гэта “радовічы”, халопы, закупы, удачы. Назва “радовіч” паходзіць ад слова “рад”, што азначае дамову, на падставе якой радовіч працаваў у гаспадарке феадала і які вызначаў пэўную залежнасць смерда ад феадала. Халопы былі асабіста несвабоднымі і знаходзіліся ў поўнай уласнасці феадалаў. Закупамі называлі тых сялян, якія атрымлівалі ад землеўладальнікаў пазыку (купу) і павінны былі працаваць да поўнай яе выплаты. Шмат сялян не маглі вярнуць пазыку і рабіліся залежнымі ад феадала. Удачамі называлі людзей, якія часова працавалі ў феадала, але не мелі на яго зямлі асабістай гаспадаркі. За работу ўдачы атрымлівалі “міласць” – хлеб і прыдатак.

З’яўленне радовічаў, халопаў, закупаў і ўдачоў сведчыла аб маёмасным расслаенні сялянскай абшчыны і аб канцэнтрацыі зямельнай уласнасці і прававых прывілеяў у руках феадалаў-землеўладальнікаў.

 







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 1085. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

В эволюции растений и животных. Цель: выявить ароморфозы и идиоадаптации у растений Цель: выявить ароморфозы и идиоадаптации у растений. Оборудование: гербарные растения, чучела хордовых (рыб, земноводных, птиц, пресмыкающихся, млекопитающих), коллекции насекомых, влажные препараты паразитических червей, мох, хвощ, папоротник...

Типовые примеры и методы их решения. Пример 2.5.1. На вклад начисляются сложные проценты: а) ежегодно; б) ежеквартально; в) ежемесячно Пример 2.5.1. На вклад начисляются сложные проценты: а) ежегодно; б) ежеквартально; в) ежемесячно. Какова должна быть годовая номинальная процентная ставка...

Выработка навыка зеркального письма (динамический стереотип) Цель работы: Проследить особенности образования любого навыка (динамического стереотипа) на примере выработки навыка зеркального письма...

Способы тактических действий при проведении специальных операций Специальные операции проводятся с применением следующих основных тактических способов действий: охрана...

Искусство подбора персонала. Как оценить человека за час Искусство подбора персонала. Как оценить человека за час...

Этапы творческого процесса в изобразительной деятельности По мнению многих авторов, возникновение творческого начала в детской художественной практике носит такой же поэтапный характер, как и процесс творчества у мастеров искусства...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.016 сек.) русская версия | украинская версия