Студопедия — Эвалюцыя рабочага руху і прапаганда марксізму. Рэвалюцыйна-дэмакратычны рух
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Эвалюцыя рабочага руху і прапаганда марксізму. Рэвалюцыйна-дэмакратычны рух






Рабочы рух. Развіццё капіталістычных адносін у эканоміцы Беларусі прывяло да фарміравання рабочага класа, занятага ў фабрычнай, мануфактурнай і дробнай прамысловасці, на чыгунках і водных шляхах. У сілу спецыфікі прамысловага развіцця рэгіёну (наяўнасць мноства дробных прадпрыемстваў з невялікай колькасцю занятых на іх рабочых) становішча пралетарыяту Беларусі было больш цяжкім, чым у Расіі ў цэлым.

Нялёгкае становішча рабочых (13-14-гадзінны працоўны дзень, нізкая аплата працы, адвольныя штрафы, жабрацкія жыллёвыя ўмовы, адсутнасць страхавога і пенсіённага забеспячэння) вымушала іх да правядзення стачак з вылучэннем патрабаванняў эканамічнага характару. Разнастайнымі былі і формы пратэсту рабочых. Так, у 1864-1865 гг. на будаўніцтве чыгункі Віцебск-Дзінабург асноўнай формай пратэсту былі ўцёкі, а ў 70-я гг. асноўнай формай сацыяльнага пратэсту становіцца стачка. Па няпоўных даных, у
1870-я – першай палове 1890-х гг. адбылося 23 забастоўкі і хваляванні, якія адрозніваліся ўсё ўзрастаючай арганізаванасцю. Найбольш буйныя хваляванні былі на цагельным заводзе ў Брэсцкай крэпасці (1873 г.), слясарна-кавальскіх майстэрнях Маскоўска-Брэсцкай чыгункі (1876 г.), на будаўніцтве чыгуначных дарог Вільна-Баранавічы (1884 г.), Лібава-Роменскай у Гомелі (1886, 1894 гг.), а таксама ў чыгуначных майстэрнях у Пінску (1893 г.), трыкатажных майстэрнях Смаргоні (1895 г.), рабочых-чыгуначнікаў Мінска
(1895 г.). 19 красавіка 1895 г. упершыню рабочыя Мінска, Гомеля, Гродна, Смаргоні адзначалі першамайскае свята.

На чале рабочага руху ішлі чыгуначнікі, адзін з найбольш арганізаваных і буйных атрадаў рабочага класа Беларусі. У цэлым жа рабочы рух 70 – пачатку 90-х гг. заставаўся стыхійным і быў накіраваны на паляпшэнне матэрыяльнага становішча рабочых (павышэнне заработнай платы, скарачэнне працоўнага дня, паляпшэнне ўмоў працы) і супраць спагнання штрафаў.

Аб з’яўленні рабочага пытання ў краіне сведчыла рабочае заканадаўства 80-90-х гг. Заканадаўча было абмяжаваена выкарыстанне дзіцячай і жаночай працы (1882, 1885 гг.), памеры штрафу (1886 г.), даўжыня працоўнага дня (11,5 гадзіны – у 1897 г.). Для выканання гэтых і іншых абмежаванняў была ўведзена ў 1882 г. фабрычная інспекцыя. Аднак прынятыя законы асаблiва не паўплывалi на становiшча рабочых Беларусi. Кантроль за ажыццяўленнем законаў аказаўся вельмі слабым, у дадатак яны не распаўсюджвалiся на дробную і ремеснiцкую вытворчасць, якая значна пераважала менавіта на Беларусі.

У той жа час рабочы рух 70 – першай паловы 90-х гг. падрыхтаваў умовы для пераходу ў другой палове 90-х гг. масавага рабочага руху да свядомай палітычнай барацьбы.

Прапаганда марксізму і ўтварэнне рабочых саюзаў. Упершыню планамерную прапагандысцкую работу сярод беларускіх рабочых пачалі весці народнікі. У гуртках, створаных у 1876 і
1877 гг. у Мінску, а таксама ў пачатку 80-х гг. у Магілёве, Віцебску, Гомелі, Брэсце і Гродне, рабочыя займаліся самаадукацыяй, чыталі рэвалюцыйную літаратуру. Пад’ём рэвалюцыйнага руху ў 80-я – пачатку 90-х гг. садзейнічаў абуджэнню інтарэсу рабочых да палітычнага жыцця, распаўсюджванню сярод іх марксісцкіх ідэй.

Знаёмства з марксісцкай літаратурай у Беларусі адносіцца яшчэ да сярэдзіны70-х гг., калі ў асобных народніцкіх гурткахразам з работамі Ч.Дарвіна і Ласаля вывучаліся працы К.Маркса іФ.Энгельса. Марксісцкую літаратуру дасылалі студэнты Пецярбурга і Варшавы. Многае для распаўсюджвання марксізму ў Беларусізрабілі польская партыя " Пралетарыят " (1882 г.) і, асабліва,група " Вызваленне працы ”(1883 г.), у дзейнасці якой актыўна ўдзельнічалібеларускія народнікі А.Трусаў і С.Ляўкоў,пісьменнік і рэвалюцыянер А.Гурыновіч. Менавіта яны пачалі выданне і распаўсюджанне твораў К.Маркса і Ф.Энгельса ў перакладзе на рускую і польскую мовы (“Маніфест камуністычнай партыі”, “Капітал”, “Грамадзянская вайна ў Францыі”). Студэнты Берлінскага ўніверсітэта І.Самсонаў і Х.Гурэвіч, студэнт Цюріхскага палітэхнічнага інстытута Г.Салавейчык (ураджэнец Гродна) наладзілі транспарціроўку марксiсцкай лiтаратуры на Беларусь і Украіну. У другой палове 80 – пачатку 90-х гг. у Мінску (Э.Абрамовіч, Л.Гурвіч, С.Трусевіч), Гродне (Н.Дзем’яновіч, С.Галюн), Віцебску (М.Сакоўкін-Заслаўскі і яго жонка П.Дубінская), Гомелі (А.Поляк) былі арганізаваны марксісцкія гурткі і групы, у якіх вывучаліся працы К.Маркса і Ф.Энгельса. Але першыя марксісцкія гурткі ў Беларусі былі нешматлікімі і слаба звязанымі з рабочым рухам.

Новы этап распаўсюджання марксізму пачынаецца з сярэдзіны 90-х гг., калі ў выніку стварэння ў Пецярбургу " Саюза барацьбы за вызваленне рабочага класа " (1895 г.) рабочы рух Беларусі злучаецца з агульнарасійскім сацыял-дэмакратычным рухам. Членамі "Саюза барацьбы" былі ўраджэнцы Беларусі Л.Лепяшынскі, М.Левашкевіч, Т.Максімаў і інш. У другой палове 90-х гг. сацыял-дэмакратычныя арганізацыі ўжо існавалі ў Мінску, Гомелі, Віцебску, Смаргоні, Ашмянах, Брэст-Літоўску, Гродне, Пінску. Яны праводзілі палітычную агітацыю сярод рабочых, распаўсюджвалі лістоўкі і рэвалюцыйную літаратуру. Так рыхтаваліся з ліку рабочых новых кадраў-прапагандыстаў. Заняткі ў гуртках мелі акадэмічны характар з захаваннем правіл канспірацыі. Сацыял-дэмакратычныя арганізацыі праводзілі палітычную агітацыю сярод рабочых, распаўсюджвалі лістоўкі і рэвалюцыйную літаратуру, кіравалі стачачнай барацьбой рабочых. Так пад непасрэдным уздзеяннем сацыял-дэмакратаў з другой паловы 90-х гг. актывізуецца стачачны рух беларускіх рабочых. Так, з 59 стачак, праведзеных у 90-я гг., на другую палову прыпадае 53.

У другой палове ХІХ ст. рэвалюцыйным рухам на Беларусі, як і ва ўсёй Расіі былі закладзены ідэйныя і арганізацыйныя асновы далейшай барацьбы супраць самадзяржаўя.

Дзейнасць польскіх і яўрэйскіх нацыянальна-палітычных арганізацый. Іх уплыў на сацыяльнае жыццё. У рабочым і сацыял-дэмакратычным руху Беларусі ў канцы 90-х гг. з’яўляюцца і свае спецыфічныя рысы – гэта імкненне яўрэйскіх, літоўскіх і польскіх сацыял-дэмакратаў стварыць рабочыя арганізацыі па нацыянальнай прыкмеце. Гэта была сваеасаблівая рэакцыя на нацыянальную палітыку ўрада (напрыклад, “яўрэйскае заканадаўства” 80-90-х гг.).

У 1893 г. у вынiку аб’яднання некалькіх рэвалюцыйных груп утварылася Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага
(з 1900 г. – Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Лiтвы – СДКПiЛ). У верасні 1897 г. у Вільні адбыўся з’езд прадстаўнікоў яўрэйскіх сацыял-дамакратычньк арганізацьш Вільні, Мінска, Віцебска, Беластока, Коўна, Варшавы, на якім было абвешчана стварэнне Усеагульнага яўрэйскага саюза ў Расіі і Польшчы (Бунда). Яго лідарам стаў А.Крэмер. Кіраўнікі Бунда былі ўпэўнены ў тым, што толькі нацыянальная арганізацыя рабочых можа найлепш абараніць іх інтарэсы. Гэта прывяло сацыял-дэмакратыю Беларусі да расколу на тры групы. Берасцейская арганізацыя і частка гродзенскай безагаворачна далучылася да бундаўцаў. Другая частка гродзенскіх сацыял-дэмакратаў, якія адмовіліся ад узаемадзеяння з расійскім пралетарыятам, уступілі ў Польскую партыю сацыялістычну (ППС). Мінскія сацыял-дэмакраты стварылі Рабочую партыю палітычнага вызвалення Расіі. Яе члены (Я.Гальперын, А.Бонч-Асмалоўскi, К.Брэшка-Брэшкоўская і iнш.) наладзілі рэвалюцыйныя сувязі з сацыял-дэмакратычнымі арганізацыямі Расіі, Украіны і былі прыхільнікамі і прапагандыстамі тэрарыстычнай барацьбы з самадзяржаўем. Пазней арганізацыі Рабочай партыi палiтычнага вызвалення Расii ўвайшлi ў склад партыi сацыялiстаў-рэвалюцыянераў (эсэраў).

Рост рэвалюцыйнага руху, павелічэнне колькасці сацыял-дэмакратычных арганізацый, пашырэнне сферы іх дзейнасці ў розных рэгіёнах Расійскай імперыі, імкненне падпарадкаваць свайму ўплыву рабочы рух – усё гэта зрабіла неабходным стварэнне адзінай партыі. Гэта задача была выканана ў сакавіку 1898 г., калі ў Мінску адбыўся I з’езд сацыял-дэмакратычных арганізацый Расіі, абвясціўшых стварэнне Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (РСДРП). Яго ўдзельнiкi прынялi манiфест, падрыхтаваны П.Струве, быў выбраны цэнтральны камітэт у складзе С.Радчанкі, Б.Эйдэльмана і А.Крэмера. З’езд прызнаў “ Рабочую газету ” афіцыйным органам РСДРП. Пасля з’езда мясцовыя сацыял-дэмакратычныя арганізацыі сталі называцца камітэтамі РСДРП. Бунд увайшоў у склад РСДРП як аўтаномная арганізацыя.







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 459. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Экспертная оценка как метод психологического исследования Экспертная оценка – диагностический метод измерения, с помощью которого качественные особенности психических явлений получают свое числовое выражение в форме количественных оценок...

В теории государства и права выделяют два пути возникновения государства: восточный и западный Восточный путь возникновения государства представляет собой плавный переход, перерастание первобытного общества в государство...

Закон Гука при растяжении и сжатии   Напряжения и деформации при растяжении и сжатии связаны между собой зависимостью, которая называется законом Гука, по имени установившего этот закон английского физика Роберта Гука в 1678 году...

Этические проблемы проведения экспериментов на человеке и животных В настоящее время четко определены новые подходы и требования к биомедицинским исследованиям...

Классификация потерь населения в очагах поражения в военное время Ядерное, химическое и бактериологическое (биологическое) оружие является оружием массового поражения...

Факторы, влияющие на степень электролитической диссоциации Степень диссоциации зависит от природы электролита и растворителя, концентрации раствора, температуры, присутствия одноименного иона и других факторов...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.007 сек.) русская версия | украинская версия