Студопедия — Фарміраванне беларускай нацыі
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Фарміраванне беларускай нацыі






Фарміраванне беларускай нацыі. Дзейнасць даследчыкаў і культурна-асветніцкіх гурткоў паспрыяла росту этнічнай самасвядомасці беларусаў у другой палове XIX стагоддзя. Так, згодна з дадзенымі ўсерасійскага перапісу 1897 года (нацыянальная прыналежнасць вызначалася па роднай мове) 74% насельніцтва беларускіх губерняў лічылі роднай мовай беларускую, у тым ліку 43% дваран лічылі сябе беларусамі. Да гэтага часу зніклі такія варыянты саманазваў беларусаў як “чорнарусы”, “ліцвіны”. Аднак і саманазва “беларусы” яшчэ не была трывалай. Вялікую ролю адыгрывалі канфесіянізмы – калі этнічная прыналежнасць вызначалася ад канфесійнай прыналежнасці (католік – значыць “паляк”, а праваслаўны – гэта “рускі”). Перашкаджала нацыянальнай кансалідацыі палітыка царскага ўрада на асіміляцыю беларусаў. Так, на працягу другой паловы XIX стагоддзя вага “рускага” насельніцтва павялічылася ў 12 разоў і склала на 1897 год 3,6% жыхароў Беларусі. Русіфікацыя закранула пануючыя саслоўі – дваран і буржуазію, духавенства. Найбольш інтэнсіўна гэты працэс ішоў у гарадах.

Тэрыторыя пераважнага рассялення беларусаў уваходзіла ў межы пяці губерняў так званага Паўночна-заходняга края – Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай. Згодна з перапісам 1897 года насельніцтва Беларусі ў яе сучасных межах налічвала 6.387 тыс. чалавек. Але згодна з дадзенымі тагож перапісу былі паветы ў Смаленскай, Чарнігаўскай, Ковенскай і інш. губернях, дзе пераважную большасць (болей за 50%) складала беларускае насельніцтва. Асаблівасцю нацыянальнага складу жыхароў Беларусі было тое, што беларусы жылі пераважна ў сельскай мясцовасці. Гарадское насельніцтва было пераважна яўрэйскім (дзяржаўныя законы Расійскай імперыі забаранялі ім пасяляцца ў сельскай мясцовасці а так сама за межамі губерній, уключаных у “ мяжу аседласці ”), а так сама рускім і польскім. Па сутнасці, не існавалі ні беларускай прамысловай буржуазіі (яна яўрэйская і польская), ні беларускага прамысловага пралетарыята (ён пераважна яўрэйскі, рускі і польскі). Толькі сельская буржуазія была амаль выключна беларускай (але яшчэ не ўсведамляла нацыянальнага адзінства, бо была падзелена па рэлігійных прыкметах) і сельскі пралетарыят (батракі) – так сама быў беларускім па складзе. Вядома, гэта вельмі адмоўна сказалася на тэмпах і характары культурнага адраджэння беларускай нацыі.

Беларуская нацыянальная інтэлігенцыя была нешматлікай і неўплывовай. Адсутнічала пераемнасць паміж рознымі яе пакаленнямі – гэта было вынікам рэпрэсій супраць удзельнікаў паўстанняў і тайных таварыстваў, масавай эміграцыі, ссылак. Тым не меньш, пэўную эвалюцыю можна праследзіць – ад “краёвага” патрыятызму прафесараў Віленскага ўніверсітэта, студэнтаў-філаматаў да лібералізму дзеячаў сярэдзіны стагоддзя (А.Кіркор, В.Дуніна-Марцінкевіча), дэмакратычных поглядаў і ўсведамлення нацыянальных беларускіх інтарэсаў у К.Каліноўскага, В.Урублеўскага, гоманаўцаў, Ф.Багушэвіча. адной з асноўных прыкмет нацыі з’яўляецца існаванне развітай літаратурнай мовы. Станаўленне беларускай мовы адбывалася на рубяжы XIX-XX стагоддзяў. З сярэдзіны XIX стагоддзя рабіліся спробы напісаць граматыку мовы – П.Шпілеўскім у 1846 і К.Нядзвецкім у 1854 гадах. Аднак рукапісы не былі надрукаваны. У 1862 годзе А.Аскерка, мінскі маршалак, выдаў у Варшаве беларускі буквар (лемантар). Тармазіла развіццё правіл пісьмовай мовы тое, што выкарыстоўвалася пісьменнікамі як кірылічны, так і лацінскі алфавіты. Толькі ў пачатку XX стагоддзя са з’яўленнем газеты “Наша ніва” і пашырэннем магчымасцяў для беларускага друку, выпрацоўка навуковай тэрміналогіі і вырміраванне літаратурнай мовы паскорылася.

Супрацьстаяла стварэнню беларускай нацыі і афіцыйная ідэалогія “ заходнерусізму ”. Распрацаваная ў сярэдзіне XIX стагоддзя праваслаўнымі дзеячамі І.Сямашкай і М.Каяловічам яна сцвярджала, што беларусы, як і ўкраінцы і вялікарусы – частка адзінай рускай нацыі. Беларусы маюць толькі нязначныя лакальна-дыялектныя адрозненні ад рускіх. У межах “заходнерусізму” аформілася дзве плыні – кансерватыўная, прыхільнікі якой імкнуліся як мага хутчэй гэтыя адрозненні ліквідавац і ліберальная – прыхільнікі якой імкнуліся як мага паўней гэтыя адрозненні вывучыць і гэтым узбагаціць вялікарускую культуру. Але абодвы бакі адмаўлялі беларусам у праве лічыцца самастойнай нацыяй.

Насуперак неспрыяльным умовам, супрацьдзеянню дзяржаўнага апарата імперыі, спецыфічнай, вельмі складанай этна-канфесійнай сітуацыі, фарміраванне беларускай нацыі ў агульных рысах да пачатку XX стагоддзя завяршылася.

Беларускае ідэйнае народніцтва. На Беларусі ідэі народнікаў падзялялі кіраўнікі “правага” крыла “чырвоных” пад час паўстання 1863 года – гэта К.Каліноўскі, В.Урублеўскі, З.Серакоўскі. А з 1874 года ў Пецярбургу пачалі ўтварацца нелегальныя гурткі студэнтаў навучальных устаноў, выхадцаў з беларускіх губерняў. На пачатак 1880-х гадоў наспела неабходнасць стварыць цэнтр беларускага народніцтва ў Пецярбурге, і зроблена гэта было на базе беларускага студэнцкага зямляцтва. Ідэйна неабходнасць беларускага народніцкага руха абгрунтоўвалася яшчэ І.Грынявіцкім і ў ананімных адозвах да беларускага студэнцтва. У 1881 годзе ў адозве “Да беларускай моладзі” ёсць заклік дзейнічаць на карысць Беларусі, але пакуль яшчэ ў межах існуючай палітычнай сістэмы. Прыкладна такіе па складу і “Лісты аб Беларусі”, якія выйшлі ў 1882 годзе пад псеўданімам Даніла Баравік. Але гэта згодніцкая пазіцыя не ўсімі была падтрымана. У 1884 годзе Шчыры Беларус заклікае звергнуць цара разам з іншымі рэвалюцыйнымі сіламі Расіі. У тым жа годзе студэнты пецярбургскіх ВНУ А.Марчанка, Х.Ратнер, М.Стацкевіч, У.Крупскі структурна аформілі Беларускую сацыял-рэвалюцыйную групу “Гоман”, якая існавала з пачатку 1880-х гадоў і пачалі выдаваць аднайменны часопіс (выйшла 2 нумары). Гоманаўцы падзялялі асноўныя палажэнні праграмы “Народнай волі”, але дадаткова яны выступалі за аб’яднанне ўсіх рэвалюцыйных сіл імперыі і распрацавалі пытанне аб існаванні асобнай беларускай нацыі, выставілі патрабаванне сацыяльнага і нацыянальнага разняволення беларусаў у супрацлегласць да афіцыйнай тэорыі “заходнерусізму”. Гоманаўцы так сама спрабавалі абвясціць сябе цэнтрам усіх народніцкіх арганізацый Беларусі, але стварыць адзіную народніцкую беларускую арганізацыю не здолелі – вельмі добра працавала царская сыскная паліцыя і існавалі разнагалоссі паміж мясцовымі гурткамі. З разгромам “НВ” перастала існаваць і група “Гоман”.

У 1884-1895 гг. галоўнае месца ў народніцкім рухе занялі ліберальныя народнікі, праграма якіх мела буржуазна-рэфармісцкі характар і была разлічана на паляпшэнне становішча дробных вытворцаў пры захаванні асноў дзяржаўнага і грамадскага ладу. Некаторыя ідэі ліберальнага пародніцтва прапагандаваліся ў газеце “ Мінскі лісток ”. Ліберальныя народнікі на Беларусі выступалі за ўмацаванне сялянскага землеўладання, за наданне ільгот сялянам і спрабавалі праводзіць гэты накірунак праз мясцовы адзел Сялянскага Пазямельнага банка ў Мінску. Так сама народнікі ініцыявалі прабуджэнне цікавасці да гісторыі края і нацыянальнай культуры Беларусі.

Падзеі рэвалюцыі 1905-1907 гг. садзейнічалі яшчэ большаму абуджэнню ў асяроддзі беларускага нацыянальнага руха. У маі 1907 года прайшоў настаўніцкі з’езд у Вільне, які выказаўся за навучанне на беларускай мове. З 10 лістапада 1906 года выдавалася газета на беларускай мове – “ Наша ніва ”, якая пасля дзяржаўнага пераварота стала цэнтрам беларускага нацыянальнага руха. Для сялян рэдакцыя выдавала “Беларускі каляндар” і часопіс “Саха”. З 1912 года нашаніваўцы наладзілі выпуск грамадска-палітычнага і літаратурнага альманаха “Маладая Беларусь”. У выдавецтве “Загляне сонца і ў наша ваконца” (1908-1914 гады) выходзілі дзесяткі беларускіх кніжак. Такім чынам, беларускі рух на гэтычас абмяжоўваўся культурна-асветніцкай працай, пашырэннем сярод насельніцтва навукова-папулярных ведаў у розных галінах гаспадаркі і навукі. “Наша ніва” садзейнічала з’яўленню ў беларускаў літаратуры таленавітых паэтаў і пісьменнікаў, гордасці беларускай літаратуры.

Аднак вельмі цяжка было супрацьстаяць той прапагандзе вялікадзяржаўнага шавінізму, што існаваў на Беларусі. Улады падтрымлівалі правыя арганізацыі, садзейнічалі чарнасоценным пагромам у беларускіх гарадах. Алаль прыпыніўся сялянскі і рабочы рух. Толькі ў 1912-1914 гадах намеціўся пад’ём забастовачнай барацьбы і сялянскіх выступленняў. Увогуле, рэакцыя і рэпрэсіі на Беларусі былі больш мэтанакіраванымі і паслядоўнымі, чым у астатняй імперыі.

Нацыянальны рух у гады Першай сусветнай вайны зведаў пэўныя цяжкасці ў сваім далейшым развіцці. У 1915 годзе было створана Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны, якое мела некалькі мясцовых аддзелаў – найбольш уплывовыя ў Вільні і Мінску. Гэта была першая легальная беларуская нацыянальная грамадская арганізацыя, дазволеная ўладамі. Галоўнай мэтай лічылася дабрачынная дзейнасць, аднак таварыства здолела займацца і культурна-асветніцкай дзейнасцю. Так, па ініцыятыве мінскага аддзела Таварыства на базе адной з танных сталовак для бежанцаў была створана “Беларуская хатка” – клуб беларускіх дзеячаў культуры. У дзейнасці мінскага аддзела бралі ўдзел У.Галубок, А.Смольскі, А.Лявіцкі, Зм. Бядуля, Я.Лёсік, З.Верас і інш. Мясцовы адзел у акупаванай Вільне займаўся пераважна справамі стварэння адукацыі на беларускай мове. Там жа, у Вільні, захопленай немцамі, пачаў дзейнасць Беларускі народны камітэт, лідэры якога браты Іван і Антон Луцкевічы, Вацлаў Ластоўска выказваліся спачатку за адраджэнне ВкЛ, а потым за незалежнасць Беларусі ў этнічных межах беларускага народа. Пытанне аб стварэнні незалежнай Беларусі дзеячы БНК уздымалі на Стакгольмскай і Лазанскай канферэнцыях народаў Расіі. На незалежніцкіх пазіцыях стаяла газета “Гоман”, якая выхадзіла ў акупаванай Вільні пад рэдакцыяй Вацлава Ластоўскага. Нямецкія акупацыйныя ўлады з цікавасцю ставіліся да нацыянальных праблем беларусаў, але ніякіх практычных крокаў для вырашэння “беларускага пытання” не прадпрымалі.

У Расійскай імперыі сярод бежанцаў так сама актывізавалася беларускія нацыянальныя дзеячы. Больш за мільён беларускіх бежанцаў знаходзілася ў цэнтральных рускіх губернях і на Паволжы. У Маскве, Петраградзе, Казані, Тамбове, Саратаве, Калуге, Самары і іншых гарадах ствараліся беларускія суполкі. Ва ўмовах вайны ўрад змягчыў нацыянальную палітыку. З кастрычніка 1916 года ў Петраградзе з дазволу МУС пачалі выдавацца газеты – дэмакратычная “Дзянніца” (З.Жылуновіч) і клерыкальная “Светач” (Э.Будзька). Пасля семага нумара “Дзянніца” была зачынена ўладамі па абвінавачванню ў службе інтарэсам Германіі.







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 636. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Понятие метода в психологии. Классификация методов психологии и их характеристика Метод – это путь, способ познания, посредством которого познается предмет науки (С...

ЛЕКАРСТВЕННЫЕ ФОРМЫ ДЛЯ ИНЪЕКЦИЙ К лекарственным формам для инъекций относятся водные, спиртовые и масляные растворы, суспензии, эмульсии, ново­галеновые препараты, жидкие органопрепараты и жидкие экс­тракты, а также порошки и таблетки для имплантации...

Тема 5. Организационная структура управления гостиницей 1. Виды организационно – управленческих структур. 2. Организационно – управленческая структура современного ТГК...

Гносеологический оптимизм, скептицизм, агностицизм.разновидности агностицизма Позицию Агностицизм защищает и критический реализм. Один из главных представителей этого направления...

Функциональные обязанности медсестры отделения реанимации · Медсестра отделения реанимации обязана осуществлять лечебно-профилактический и гигиенический уход за пациентами...

Определение трудоемкости работ и затрат машинного времени На основании ведомости объемов работ по объекту и норм времени ГЭСН составляется ведомость подсчёта трудоёмкости, затрат машинного времени, потребности в конструкциях, изделиях и материалах (табл...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия