Студопедия — Культура Беларусі ў першай палове XIX cт.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Культура Беларусі ў першай палове XIX cт.






Асноўнымі крыніцамі адраджэння беларускай культуры ў XIX стагоддзі сталі народная (сялянская) культура і старабеларуская пісьмова-культурная традыцыя. Перадумовамі адраджэння беларускай культуры сталі нацыянальна-вызваленчы рух у Еўропе, уплыў рускай і польскай дэмакратычнай культур на беларускае адукаванае насельніцтва (галоўным чынам праз адукацыю і літаратуру). На першым этапе нацыянальна-адраджэнскага руху, які ахопліваў пешую палову XIX стагоддзя, адбывалася станаўленне новай беларускай літаратуры (П.Багрым, Я.Чачот, Я.Баршчэўскі, А.Рыпінскі, В.Дунін-Марцінкевіч і інш.), нацыянальнага тэатра (В.Дунін-Марцінкевіч), пачалося даследванне народнага побыту і творчасці. Другі этап (пасля паўстання 1863 года) характаразаваўся далейшым развіццём нацыянальнай самасвядомасці. Усведамленнем гістарычнай спадчыны Беларусі, адмовай ад рамантычных мар на аднаўленне Рэчы Паспалітай. Галоўны накірунак у гэты час – развіццё ўласнай культуры і дзяржаўнасці. Беларуская культура размяжоўваецца з пануючымі ў краі расійскай і польскай культурамі.

Развіццё культуры Беларусі першай паловы XIX стагоддзя прадстаўляе працэс, які генетычна звязаны з папярэднай эпохай. Але гэты працэс характарызаваўся новымі рысамі і асаблівасцямі, якія адрознівалі яго ад папярэдняга перыяду. Галоўныя з іх – свецкасць культуры і рацыяналізм ў развіцці грамадскай свядомасці. Царква згубіла самастойную ролю ў асвеце і культуры. Пачынаўся працэс дыферэнцыяцыі культуры, з’яўленне яе новых накірункаў (навука, мастацкая літаратура, свецкі жывапіс, тэатр і інш.). У грамадстве пашыраецца сістэма перадачы культурных каштоўнасцей (свецкая школа, выдавецтва кніг, газет, часопісаў, развіццё тэатра і інш.). Духоўнае жыццё беларускага грамадства становіцца больш багатым. У першай палове XIX ст. абывалася дэмакратызацыя агульнакультурнага прагрэсу: пашыралася кола вытворцаў і спажыўцоў культурных каштоўнасцяў, павялічылася магчымасць далучэння да культуры розных сацыяльных груп. Аднак саслоўныя абмежаванні стрымлівалі працэс дэмакратызацыі культуры.

Асаблівасцю развіцця культуры Беларусі першай паловы
XIX ст. быў працэс яе паланізацыі, найбольш відавочны ў першай трэці стагоддзя. Гэта было абумоўлена палітыкай Аляксандра I, якая была накіравана на аднаўленне польскай дзяржаўнасці, і знайшла падтрымку ў асяроддзі польскіх магнатаў і паланізаванага беларускага шляхецтва. Цэнтрам польскага ўплыву была Вільня з яго ўніверсітэтам. Працэс паланізацыі некалькі паменьшыўся, але не спыніўся пры Мікалаі I, які праводзіў адначасова палітыку русіфікацыі Беларусі.

Хаця царква і страціла манапольны ўплыў на развіццё культуры, яе роля была яшчэ вельмі вялікай. Уплывовым фактарам развіцця культуры Беларусі гэтага часу стала супрацьстаянне дзвюх канфесій: праваслаўнай і каталіцкай, носьбітаў розных культурных і духоўных каштоўнасцяў. Каталіцызм, у асноўным, з’яўляўся рэлігіяй прывілеяванага, дваранскага саслоўя. Праваслаўе было звязана пераважна з сялянствам і мяшчанствам Беларусі. Цэнтрам праваслаўнай культуры Беларусі быў Магілёў з духоўнай семінарыяй, якую заснаваў архіяпіскап Георгі Каніскі. Выхаванцы гэтай установы шмат зрабілі для адраджэння праваслаўнай культуры. Сярод іх буйнейшы лінгвіст, фалькларыст і этнограф I.Насовіч (1788-1877).

Падзел беларускага грамадства па саслоўнай і канфесійнай прыкмеце прывёў да існавання на Беларусі двух культурных накірункаў: польскага, носьбітам якога ў асноўным было беларускае дваранства, і «заходнерускага», прадстаўнікамі якога з’яўляліся: праваслаўнае і часткова ўніяцкае духавенства, купецтва, мяшчанства. Абапіраючыся на праваслаўе, прыхільнікі «заходнерускага» накірунку аднаўлялі, як ім здавалася, асновы традыцыйнай, народнай культуры Беларусi. Наяўнасць гэтых дзвюх плыняў у агульнай культуры Беларусі, безумоўна, стрымлівала працэс стварэння адзінай беларускай нацыі.

Культура Беларусі разглядаемага перыяду адлюстроўвала сацыяльную структуру тагачаснага грамадства. Яе складанымі часткамі былі: магнацкая культура, памесна-дваранская культура сярэдняй і дробнай шляхты, культура мяшчан і нерадавітага насельніцтва гарадоў і мястэчак, сялянская культура. Па ўзроўню развіцця культуры розныя рэгіёны Беларусі істотна адрозніваліся паміж сабою. Ролю галоўных культурных цэнтраў адыгрывалі буйныя гарады Беларусі. Напрыклад, на працягу ўсёй першай паловы XIX ст. прызнаным навуковым і літаратурным цэнтрам Беларусі была Вільня, дзе знаходзіўся ўніверсітэт; у сценах якога атрымлівала адукацыю беларуская моладзь.

Іншымі важньмі культурнымі цэнтрамі Беларусі былі Магілёў, Віцебск, Мінск, Слонім. Вельмі значны ўклад у развіццё культуры Беларусі ўносілі магнацкія цэнтры: рэзідэнцыя Храптовічаў у Шчорсах, маёнтак М.Агінскага ў Залессі, маёнтак Ваньковічаў у Мінску і інш.

Асвета і навука. У першы гады XIX стагоддзя ў Расійскай імперыі была праведзена рэформа сістэмы адукацыі, навучанне было падзелена на тры прыступкі: вышэйшае, сярэдняе і пачатковае. Створанае Міністэрства народнай асветы (1802 г.) цэнтралізавала дзяржаўнае кіраўніцтва школай. У кожным губернскім горадзе стваралася гімназія, у павятовым горадзе – павятовае вучылішча. Пры кожным царкоўным прыходзе – царкоўнапрыходскія вучылішча, у якія прымаліся дзеці “ўсялякага стану” без розніцы “полу і год”. Прадугледжвалася пераемная сувязь паміж школамі розных ступеняў.

Асноўным асяродкам навукі і адукацыі Беларусі ў першай трэці XIX ст. быў Віленскі ўніверсітэт, з 1803 г. – Імператарскі. Адначасова ён з’яўляўся вучэбным і адміністрацыйным цэнтрам навучальнай акругі. Ён не толькі ажыццяўляў кантроль за работай школ, але яго выкладчыкі прымалі ўдзел у складанні праграм навучання, у напісанні падручнікаў.

Падзеі 1820-30 гг. прывялі да ліквідацыі Віленскай навучальнай акругі, закрыцця ўніверсітэта, ўнеслі істотныя змены ў сістэму асветы Беларусі. Пераемнасць навучання была парушана. Выпускнікам Віленскага ўніверсітэта, як удзельнікам рэвалюцыйных падзей, забаранялася выкладаць у мясцовых школах. Настаўніцкія кадры для Беларусі рыхтаваліся Пецярбургскім педагагічным інстытутам і створанай у 1834 г. Віцебскай настаўніцкай семінарыяй.

Асаблівасцю развіцця асветы Беларусі першай паловы XIX ст. з’яўлялася наяўнасць каталіцкай манастырскай адукацыі (вучылішчы піяраў, францысканцаў і інш. манаскіх ардэноў), нягледзячы на паступовае яе скарачэнне. Новай з’явай у развіцці адукацыі стала стварэнне сістэмы духоўнага, а таксама зараджэнне ваеннага і прафесійнага навучання.

Вялікая роля ў духоўным жыцці грамадства належала інтэлігенцыі. Па свайму сацыяльнаму складу інтэлігенцыя Беларусі была ў асноўным дваранскай. Аднак у асяроддзі мастацкай і навуковай інтэлігенцыі з’явіліся разначынцы. Заслугай пакалення беларускай інтэлігенцыі стала спроба аб’яднаць, звязаць народную і прафесійную культуру. У адукаванага выхадца з беларускай шляхты, разначынца з’явілася цікавасць да мясцовай гісторыі, этнаграфіі, археалогіі, фальклору, мовы. Гэтыя галіны навуковых ведаў звязаны з імёнамі I.Грыгаровіча, М.Баброўскага, 3.Даленгі-Хадакоўскага, Т.Нарбута, А.Кіркора, I.Даніловіча, братоў Я. і К.Тышкевічаў і шмат іншых. Гэта былі людзі розных палітычных поглядаў і культурных накірункаў. Так, з імем пратаіерэя I.Грыгаровіча (1792-1852) звязана дзейнасць гісторыка-асветніцкага гуртка ў Магілёве, удзельнікі якога былі аб’яднаны пошукам, зборам і апрацоўкай гістарычных матэрыялаў, аднаўленнем мінулага роднага краю. Ім быў складзены і выданы першы зборнік дакументаў па гісторыі Беларусі пад назвай «Беларускі Архіў старажытных актаў» (1824). Дзейнасцю гуртка цікавіўся граф М.Румянцаў, пад кіраўніцтвам і на сродкі якога былі сабраны рукапісныя, этнаграфічныя, нумізматычныя калекцыі, створана бібліятэка, якая паклала пачатак вядомаму ў Маскве Румянцаўскаму музею.

Прадстаўніком гістарычнай навукі быў прафесар Віленскага ўніверсітэта I.Даніловіч (1788-1843). Прыхільнік аднаўлення суверэнітэту ВкЛ, ён свае працы звязваў з яго гістарычньм мінулым. Ім былі выдадзены Статут ВКЛ 1529 г., Судзебнік Казіміра IV 1468 г., Супрасльскі летапіс і іншыя крыніцы па гісторыі Беларусі. Прыкладна ў тым жа накірунке развівалася навуковая дзейнасць гісторыка, прафесара Віленскага ўніверсітэта М.К.Баброўскага
(1784-1848)
, заснавальніка беларусазнаўства і славяназнаўства. М.К.Баброўскі адкрыў Супрасльскі летапіс і старадрукі Ф.Скарыны. З дзейнасцю гэтых навукоўцаў звязана зараджэнне на Беларусі археаграфіі, крыніцазнаўства, славяназнаўства, а таксама беларусазнаўства.

Вялікую вядомасць у першай палове XIX ст. атрымала дзейнасць Зарыяна Даленгі-Хадакоўскага (1784-1825), які лічыцца пачынальнікам беларускай археалогіі, фалькларыстыкі і мовазнаўства; братоў Канстанціна (1806-1868) і Яўстафія (1814-1873) Тышкевічаў, стваральнікаў беларускай археалогіі і музеязнаўства. Па ініцыятыве братоў Тышкевічаў у 1842 г. быў створаны першы на Беларусі прыватны музей старажытнасцяў у Лагойску. Экспанаты лагойскага музея склалі аснову першага публічнага музея старажытнасцяў у Вільні (1855 г.). У 1855 г. Я.Тышкевіч арганізаваў і ўзначаліў Віленскую археаграфічную камісію, якая займалася зборам, вывучэннем і публікацыяй дакументаў, якія звязаны з гісторыяй Беларусі, Украіны і Літвы. Свой уклад у развіццё беларусазнаўства ўнёс П. Шпілеўскі (1823-1861), аўтар «Падарожжа па Палессі і беларускім краі», «Беларусь у характарыстычных апісаннях і фантастычных яе казках». У 1840-я гг. пачынаецца творчая, культурна-асветніцкая і выдавецкая дзейнасць А. Кіркора
(1818-1886). Ён надрукаваў шматлікія навуковыя матэрыялы ў польскай і рускай перыёдыцы. Асабліва каштоўнай для станаўлення беларускай этнаграфіі была яго праца «Этнаграфічны погляд на Віленскую губерню» (1857-1859), напісаная ў адпаведнасці з праграмай Рускага геаграфічнага таварыства. У ёй было надрукавана больш за сотню беларускіх песен і прыказак, слоўнік беларускай мовы.

Вялікая цікавасць да гісторыі, этнаграфіі, археалогіі Беларусі, якая выразна праявілася ў першай палове XIX ст. – сведчанне развіцця працэсу духоўнага адраджэння Беларусі. Аднак першая палова стагоддзя была звязана з развіццём не толькі гуманітарных, але і прыродазнаўчых навук. Так у Віленскім універсітэце працавалі ўраджэнцы Беларусі батанік і біёлаг С.Юндзіл, фізіёлаг М.Гамаліцкі. 3 Горы-Горацкім земляробчым інстытутам была звязана дзейнасць заснавальнікаў хімічнай навукі Беларусі К.Шмідта і I.Цютчава.

Мастацтва. У мастацкай культуры Беларусі першай паловы XIX ст. змяніліся ідэйна-мастацкія накірункі ў параўнанні з папярэднім часам, адначасова суіснавалі розныя мастацкія стылі. Адбываўся паступовы адыход ад класіцызму, які ляжаў у аснове асветніцкай ідэалогіі (матывамі дзеянняў героя – грамадзянскі абавязак і служэнне грамадству) да рамантызму. Узрастае ўвага да чалавека, яго ўнутранага свету. На Беларусь рамантызм прыйшоў у пачатку XIX ст. Сутнасцю рамантызма было імкненне супрацьпаставіць рэльнай рэчаіснасці абагулены ідэальны вобраз.

Рамантызм мастакоў Беларусі нельга аддзяляць ад расійскага і агульнаеўрапейскага. Яго асаблівасцю быў інтарэс да мясцовай гісторыі, стварэнне на палатне моцнай, свабоднай асобы. Гэта цікавасць была звязана з гісторыяй ВкЛ, і распрацоўка гэтай праблематыкі садзейнічала абуджэнню інтарэса да гісторыі Беларусі ўвогуле. Да гістарычнай тэматыкі звярталіся многія пісьменнікі, паэты. Гісторыя была прадметам творчасці А.Міцкевіча. Яго творы, напісаныя на польскай мове, трэба лічыць і культурным скарбам Беларусі. У сваіх ранніх творах «Мешка, князь Навагрудка», «Бульба», а таксама ў паэмах «Дзяды», «Пан Тадэвуш», «Гражына» А.Міцкевіч выкарыстоўваў тэмы і вобразы беларускага фальклору, сюжэты беларускай гісторыі. Блізкімі па настрою, думках да Міцкевіча былі У.Сыракомля, Я.Чачот. Празаічны зборнік Я.Баршчэўскага «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» прадстаўляюць сабой, па водгукам сучаснікаў, беларускі цыкл «1000 і адной ночы».

У 1840-я гады ў культуры Беларусі праявіўся пераход ад рамантызму да рэалізму. Аб гэтым сведчыць творчасць В.Дуніна-Марцінкевіча. Першым творам пісьменніка сталі лібрэта аперэт «Рэкруцкі яўрэйскі набор» «Спаборніцтва музыкаў», «Чароўная
вада» – п’есы, напісаны на польскай мове і пастаўлены на мінскай сцэне. У 1846 г. убачыла свет музычная п’еса В.Дуніна-Марцінкевіча «Сялянка» («Ідылія»), у якой упершыню загучала жывая беларуская мова. У 1850-я гг. пісьменнік стварае вершаваныя расказы «Вечарніцы» і «Гапон», «Халімон на каранацыі», займаецца перакладамі. На пачатку 1860-х гадоў ён стварае свой лепшы твор – фарс-вадэвіль «Пінская шляхта».

У першай палове XIX ст. усё большую ролю ў грамадска-культурным і ідэйным жыцці Беларусі адыгрывае тэатр. Асноўнай формай тэатральнай дзейнасці ў гэты час з’яўляецца прыватная антрэпрыза. Як правіла, такі тэатр быў «аб’яздны», гэта значыць меў базу ў губернскім або буйным павятовым горадзе і перыядычна вандраваў па навакольным гарадам, мястэчкам, маёнткам і кірмашах. Пастаянныя тэатральныя калектывы дзейнічалі ў Вільні (трупа Мараўскага), Гродна (тэатр Саламеі Дзешнер), Мінску (трупа Кажынскага). У выніку рэфармавання тэатральнай дзейнасці ў
1845-1847 гг. у губернскіх гарадах ствараліся пастаянныя тэатры, якія знаходзіліся пад кантролем тэатральнай дырэкцыі, вызначаўся тэатральны сезон. Тым не менш дзейнасць «аб’язных» груп пасля гэтага не спынілася. Яны існавалі і ў больш позні час. Адлюстроўвая моўную сітуацыю ў краі, рэпертуар тэатра быў двухмоўным – польскім і рускім. На сцэне ставіліся п’есы польскіх, рускіх і заходнееўрапейскіх аўтараў.

Разам з прафесійным тэатрам развіваўся аматарскі, які быў вельмі папулярны сярод шляхецтва, чыноўнікаў і афіцэраў. Падзеяй у тэатральным жыцці Беларусі стала ўзнікненні першай аматарскай трупы беларускага нацыянальнага тэатра В.Дуніна-Марцінкевіча. 23 верасня 1841 г. адбылася прэм’ера спектакля – камічнай оперы «Рэкруцкі яўрэйскі набор», лібрэта да якога напісаў В.Дунін-Марцінкевіч, а музыку – С.Манюшка і К.Кжыжаноўскі. 9 лютага 1852 г. адбылася прэм’ера «Ідыліі» на музыку тых жа аўтараў.

Адным з асноўных накірункаў мастацтва Беларусі першай паловы XIX ст. была музыка. У грамадстве ўзмацнялася цікавасць да камерных і публічных канцэртаў. Музыка гучала ў салонах мясцовай магнатэрыі, яе выкладалі ў навучальных установах, адбываліся сольныя выступленні, аркестровыя канцэрты, праходзілі музычныя спектаклі. Першая палова XIX ст. – час пачатку збора і публікацыі беларускай народнай песні, спробы яе кампазітарскай і канцэртнай апрацоўкі (дзейнасць ўраджэнца Віцебшчыны А.Абрамовіча, асабліва яго паэма «Беларускае вяселле»). Шырокую вядомасць атрымалі творы М.Агінскага, Д.Стэфановіча, Ф.Міладоўскага і іншых таленавітых музыкантаў і выканаўцаў.

Свой след у беларускай музычнай культуры пакінуў класік польскай музычнай культуры, ураджэнец Ігуменскага (цяпер Чэрвенскі р-н) павета Мінскай губерні С.Манюшка. Беларускія народныя песні і мелодыі ўвайшлі ў творы кампазітара. Музычную адукацыю С.Манюшка атрымаў у Мінску ў таленавітага музыканта і настаўніка Д.Стэфановіча. 3 Мінскам звязана стварэнне і пастаноўка яго першых вадэвіляў, музычных камедый і опер. Асабліва плённым аказалася творчае сяброўства кампазітара з В.Дуніным-Марцінкевічам.

Архітэктура. У канцы XVIII ст. стыль барока змяніўся класіцызмам. Для яго развіцця на Беларусі характэрна аб’яднанне як заходнееўрапейскага, так і рускага накірункаў з мясцовымі мастацкімі традыцыямі. Галоўную ролю ў фарміраванні архітэктурнага выгляду беларускіх гарадоў адыграла Віленская архітэктурная школа, творчасць рускіх архітэктараў: М.Львова, В.Стасава, А.Мельнікава, англічаніна Дж.Кларка. Гэта быў час рэгулярнай тыпавой забудовы гарадоў і мястэчак Беларусі. У адрозненні ад сярэдневяковай хаатычнай забудовы, горад разглядаўся як цэласная, строга спланаваная сістэма, заснаваная на прынцыпах рацыяналізма і класічных ідэалаў. У старых гарадах Беларусі – Мінску, Віцебску, Полацку і інш. вялося ўпарадкаванне вулічнай сеткі, узбуйняліся кварталы, ствараліся новыя плошчы. У гэтых гарадах праекцыйны цэнтр звычайна сумяшчаўся з гістарычна склаўшымся ансамблем горада. Архітэктура цэнтра вызначалася як новай забудовай, так і манументальнай архітэктурай
XVII-XVIII стст., галоўным чынам манастырамі, касцёламі, калегіўмамі. Гэта прыдавала цэнтрам беларускіх гарадоў некаторую сваеасаблівасць.

Асаблівасцю горадабудаўніцтва гэтага часу было развіццё ансамблевай забудовы, узвядзенне будынкаў спецыяльнага дзяржаўнага і грамадскага прызначэння (адміністрацыйныя, навучальныя, бальніцы). У кожным губернскім горадзе на цэнтральнай плошчы акрамя сабораў узводзіліся дзяржаўныя ўстановы і тарговыя рады, якія сталі прадметам новага грамадска-палітычнага і эканамічнага жыцця. Тут узнікалі школы, музеі, бібліятэкі. Прынцыпы прамавугольнай планіроўкі найбольш паслядоўна здзейснены ў Клімавічах, Суражы, Мсціслаўі, Чавусах.

У дварцова-сядзібным будаўніцтве Беларусі класіцызм абумовіў геаметрычнасць планіроўкі тэрыторыі. З’явіўся новы тып палаца – цэнтрычная кампактная забудова з купалам, у кампазіцыі якой часта пабудаваны галерэі-каланады, размешчаныя паўкругам або франтальна. Галоўны кампазіцыйны акцэнт прысядзібнага дома быў манументальны порцік. Сярод выдатных помнікаў гэтага тыпу патрэбна назваць палац графа М.Румянцава (з 1830-х гадоў ён перайшоў да фельдмаршала I.Паскевіча) у Гомелі, палацы генерал-губернатара ў Віцебску і віцэ-губернатара ў Гродна. Да выдатных помнікаў гэтага архітэктурнага накірунку адносяцца культавыя забудовы: Петрапаўлаўскі сабор у Гомелі, Прэабражэнская царква ў Чачэрску, Пакроўская царква ў Стрэшневе, касцёлы ў Лідзе і Шчучыне.

Класіцызм не быў адзіным архітэктурным накірункам Беларусі першай паловы XIX ст. Побач з ім развіваецца неаготыка – архітэктурны аналаг эпохі сентыменталізму і рамантызму. Захапленне сярэдневяковым гатычным стылем на Беларусі пачынаецца на рубяжы стагоддзяў. Неаготыка да 1830-40 гг. суіснавала побач з класіцызмам, прымяненне яна знайшла ў культавых збудаваннях і «англійскім» пейзажна-паркавым мастацтве, загарадных прысядзібных комплексах.

У першай палове XIX ст. у культавых пабудовах праваслаўнай царквы наглядаецца ўплыў старажытнарускай архітэктурнай культуры. Пачаткам развіцця «руска-візантыйскага стылю» лічацца 1830-я гады. Развіццё гэтага стылю адбывалася ў дзвух накірунках: перабудова існуючых каталіцкіх і ўніяцкіх храмаў і ўзвядзенне новых цэркваў па праектам Сінода і прыватных асоб. Найбольшага росквіту стыль дасягніў у другой палове XIX – пачатку XX ст., калі пачалося масавае будаўніцтва цэркваў -“ мураўёвак ” за дзяржаўны кошт.

Жывапіс. Распаўсюджанне класіцызму і рэалізму першай палове XIX ст. азначала сур’ёзныя змены ў жывапісу Беларусі. У 1830-40-я гг. ідэйныя каноны акадэмізма (іерархічнасць каштоўнасцяў жанраў) станавіліся неактуальнымі. Захоўваўся прыярытэт гістарычнага жывапісу, але набываў папулярнасць бытавы жанр, пейзаж, з’явіўся новы жанр – нацюрморт.

Важную ролю ў развіцці жывапісу ў гэты перыяд адыграла Віленская школа жывапісу – аддзяленне выяўленчага мастацтва факультэта літаратуры і мастацтва Віленскага ўніверсітэта, якая прытрымлівалася класічных канонаў у жывапісу. Яе заснавальнікам быў прафесар Ф.Смуглевіч, які ўвайшоў у гісторыю жывапісу як майстар вялікіх шматфігурных кампазіцый на гістарычныя і рэлігійныя тэмы, пейзажыст і бытапісец. За чвэрць стагоддзя свайго існавання школа падрыхтавала больш 250 мастакоў, гравёраў, скульптараў і выкладчыкаў малявання для навучальных устаноў Беларусі. Для ўдасканналення ведаў і атрымання вышэйшай адукацыі найбольш адораныя студэнты накіроўваліся ў Пецярбургскую Акадэмію мастацтваў або ў Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства (Строганаўскае вучылішча). Падрыхтоўцы прафесійных мастакоў на Беларусі вялася так сама і ў Полацкай езуіцкай акадэміі.

Буйным майстрам партрэтнага жанра на Беларусі быў член Акадэміі мастацтваў I.Аляшкевіч (1777-1830). Мастак стварыў партрэты А.Чартарыйскага, Л.Сапегі, М.Радзівіла, А.Міцкевіча і інш. У апошнія гады жыцця I.Аляшкевіч пісаў рэлігійныя кампазіцыі, напрыклад, «Мадона з дзіцяцям». Не менш цікавым партрэтыстам быў Ю.Пешка (1767-1831). Ён шмат пісаў партрэтаў прадстаўнікоў віленскай шляхты і духавенства – віленскага саветніка Вейса, партрэт С.Солтана і партрэт вядомай мецэнаткі Тэафілы Радзівіл.

Выдатным партрэтыстам быў В.Ваньковіч (1799-1842), аўтар партрэтаў дзеячаў літаратуры і мастацтва, навукі (кампазіцыйны партрэт «Міцкевіч на скале Аю-Даг», партрэты містыка А.Тавянькоўскага і яго жонкі Караліны, піяністкі М.Шыманоўскай, паэта А.Гарэцкага. Радавы маёнтак В.Ваньковіча ў Сляпянкі пад Мінскам быў цэнтрам, які групаваў вакол сябе лепшыя мастацкія сілы Беларусі першай паловы XIX ст. Тут бывалі Я.Дамель, М.Кулеша і іншыя мастакі, скульптары, кампазітары Беларусі.

Вядомым гістарычным жывапісцам гэтага часу быў Я.Дамель (1789-1840). На сваіх палотнах ён адлюстроўваў найбольш драматычныя моманты гістарычнага развіцця. Гэта карціны «Смерць князя Панятоўскага», «Гібель прадвадзіцеля крыжаносцаў Ульрыха ў Грунвальдскай бітве», «Павел I вызваляе Касцюшка з няволі» і інш. Большую вядомасць атрымала карціна «Пераход Напалеона праз Беразіну». Акрамя гістарычных палотнаў для творчасці Я.Дамеля характэрны шматлікія рэлігійныя кампазіцыі, а таксама партрэты, якія адрозніваюцца глыбокім псіхалагізмам.

Вялікі ўклад у беларускі пейзажны жывапіс унеслі мастакі В.Садоўнікаў, I.Герасімовіч, В.Дмахоўскі. Крыху ў баку ад агульнага развіцця пейзажнага жывапісу Беларусі стаіць творчасць мастака-этнографа і гісторыка Напалеона Орды (1807-1883). Усё сваё жыццё мастак прысвяціў адлюстраванню цікавых месцаў Беларусі, Літвы і Ўкраіны, якія звязаны з вялікімі гістарычнымі падзеямі і выдатнымі асобамі, якія тут нарадзіліся. Н.Орда ў асноўным працаваў як акварэліст («Разваліны замка ў Лідзе», «Крэва», «Мір», «Нясвіж», «Белая вежа» і інш.).

Выдатным прадстаўніком беларускага жывапісу быў І.Т.Хруцкі (1810-1885). Гэты мастак увайшоў у сусветны жывапіс як заснавальнік жанра класічнага нацюрморта. У 1839 г. за нацюрморт «Кветкі і плады» ён атрымаў званне акадэміка. Аднак не менш яскрава мастак праявіў сябе ў жанры партрэта і пейзажа.

У творчасці жывапісцаў Беларусі першай паловы XIX ст. інтэнсіўна развіваўся бытавы жанр. Мастакі стварылі шмат яркіх жывапісных палотнаў, дзе паказана багацце матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага народа. Першымі ў гэтым жанры на Беларусі сталі выхавальнікі Віленскай школы жывапісу К.Кукевіч, Ю.Карчэўскі, К.Русецкі і інш. Нягледзячы на ўплыў класіцызму ў творчасці прадстаўнікоў бытавога жанру ўсё больш зацвярджаецца рэалістычны элемент.

Жывапіс Беларусі першай паловы XIX ст. багаты і разнастайны. Яго станаўленне і развіццё адбывалася ў агульным накірунку развіцця рускага, польскага, літоўскага і ўкраінскага жывапісу. Эвалюцыя яго ад класіцызма да рэалізму складала не толькі сутнасць развіцця беларускага жывапісу, але і шляхі яго далейшага ўдасканалення.

Блізка да жывапісу знаходзіцца мастацтва складання мазаічных пано. Выдатным беларускім мазаістам Нікадзімам Сілівановічам (1834-1919) у Ісакіеўскім саборы Пецярбурга была выканана мазаічная кампазіцыя для галоўнага іканастаса “Тайная вячэра”. За бліскучую работу Н.Сілівановіч атрымаў званне акадэміка Імператарскай Акадэміі мастацтваў.

Адной з форм выяўленчага мастацтва Беларусі першай паловы XIX ст. была скульптура. Сярод скульптараў таго часу найбольшую вядомасць набылі сям’я Ельскіх (Караль і яго сыны Казімір і Ян), Я.Астароўскі, Р.Слізень. Іх творчасць была разнастайна па жанру. Гэта былі партрэты-бюсты, медальёны і барэльефы гістарычных дзеячаў Беларусі, Літвы і Польшчы, родных, знаёмых. Вялікае месца ў іх творчасці займала касцёльная скульптура.

К сярэдзіне XIX ст. завяршыўся адзін з вялікіх этапаў у гісторыі беларускай культуры. У цяжкіх умовах, калі ўплывала польская культура і пачаўся працэс русіфікацыі, ішоў працэс фарміравання і развіцця нацыянальнай культуры. Перш за ўсё ён вызначыўся ў станаўленні сучаснай беларускай мовы, новай беларускай літаратуры, асэнсаванні гістарычнага шляху, які прайшоў народ.

Разам з тым к канцу прыгоннай эпохі ў грамадска-культурным жыцці народа Беларусі выразна праявілася неадпаведнасць паміж дасягнутым узроўнем духоўнай культуры і авалоданнем культурнымі каштоўнасцямі. У грамадстве былі абмежаваны магчымасці для распаўсюджвання асветы і народнай адукацыі. Гэта сведчыла аб крызісе ў духоўным жыцці беларускага народа. Феадальны строй уступаў у супярэчнасць не толькі з сацыяльна-эканамічным, але і з грамадска-культурным прагрэсам.







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 529. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Плейотропное действие генов. Примеры. Плейотропное действие генов - это зависимость нескольких признаков от одного гена, то есть множественное действие одного гена...

Методика обучения письму и письменной речи на иностранном языке в средней школе. Различают письмо и письменную речь. Письмо – объект овладения графической и орфографической системами иностранного языка для фиксации языкового и речевого материала...

Классификация холодных блюд и закусок. Урок №2 Тема: Холодные блюда и закуски. Значение холодных блюд и закусок. Классификация холодных блюд и закусок. Кулинарная обработка продуктов...

Классификация ИС по признаку структурированности задач Так как основное назначение ИС – автоматизировать информационные процессы для решения определенных задач, то одна из основных классификаций – это классификация ИС по степени структурированности задач...

Внешняя политика России 1894- 1917 гг. Внешнюю политику Николая II и первый период его царствования определяли, по меньшей мере три важных фактора...

Оценка качества Анализ документации. Имеющийся рецепт, паспорт письменного контроля и номер лекарственной формы соответствуют друг другу. Ингредиенты совместимы, расчеты сделаны верно, паспорт письменного контроля выписан верно. Правильность упаковки и оформления....

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия