Студопедия — Агульнадыдактычныя тыпы ўрокаў
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Агульнадыдактычныя тыпы ўрокаў






урок тлумачэння новага матэрыялу,

урок абагульнення і сістэматызацыі вывучанага,

урок паўтарэння,

урокі замацавання ведаў і ўменняў,

урок камбінаванай будовы,

урокі кантролю і ацэнкі ведаў, умення.

6. Зыходзячы з спецыфікі самога прадмета М. Кудрашоў класіфікаваў урокі наступным чынам:

урокі вывучэння тэорыі і гісторыі літаратуры;

урокі вывучэння мастацкіх твораў;

урокі развіцця мовы.

7. Па форме пазакласнай працы:

урок-экскурсія (падарожжа),

урок-спаборніцтва,

урок-турнір,

урок-гульня

урок-алімпіяда,

урок-канцэрт,

урок-кампазіцыя,

урок-спектакль,

урок-віктарына.

Традыцыйная структура ўрока:

— арганізацыйны момант, які характарызуецца знешняй і ўнутранай (псіхалагічнай) гатоўнасцю вучняў да ўрока;

— паведамленне тэмы і мэты ўрока;

— паўтарэнне ці актуалізацыя апорных ведаў урока, праверка дамашняга задання;

— псіхалагічная падрыхтоўка да ўспрымання матэрыялу;

— вывучэнне новага матэрыялу;

— замацаванне новага матэрыялу;

— задаванне работы на дом;

— падвядзенне вынікаў урока.

Праблема першага этапу (арганізацыйнага моманту) у педагагічнай тэорыі і практыцы належыць да ліку дыскусійных. Вельмі многія прытрымліваюцца думкі, што ён не патрэбны. Думаецца, аднак, што гэта памылковае сцвярджэнне. Гэты этап урока абавязкова павінен арганізоўваць вучняў на працу, а гэта значыць, што трэба, каб у кожнага на парце было ўсё неабходнае для прадуктыўнай дзейнасці на ўроку: ручка, сшытак, падручнік (тэкст твора), дзённік.

У практыцы сучасных настаўнікаў пачынае набываць папулярнасць паведамляць толькі тэму ўрока, а мэты фармуляваць разам з класам: Тэма нашага ўрока “Янка Купала. Жыццёвы і творчы шлях. Лірыка”. Давайце разам паспрабуем сфармуляваць мэты і задачы, пры дасягненні якіх мы раскрыем тэму: Асэнсаваць умовы жыцця і фарміравання творчай індывідуальнасці Я. Купалы; шляхам аналізу вершаў акрэсліць эстэтычнае крэда песняра, адзначыўшы знітаванасць паэтавага лёсу з жыццём народа; акцэнтаваць увагу на спалучэнне ў вершах грамадзянскасці, публіцыстычнасці і тонкага лірызму; раскрыць ідэю вечнасці жыцця, кахання, гармоніі чалавека і прыроды ў вершы «Явар і каліна»; паглыбіць паняцце пра жанры лірыкі; фарміраваць уменні і навыкі самастойнай працы з біяграфічным матэрыялам, адбору і сістэматызацыі звестак; развіваць уменне публічнага выступлення, навыкі аналізу лірычных твораў; спрыяць выхаванню нацыянальнай самасвядомасці.

Пасля таго як настаўнік пераканаецца, што клас гатовы да працы, пачынаецца паўтарэнне ці актуалізацыя апорных ведаў урока, праверка дамашняга задання, гэты этап займае ад 5 хв. да паловы ўрока.

Псіхалагічная падрыхтоўка да ўспрымання матэрыялу займае некалькі хвілін, калі настаўнік звяртае ўвагу на тое, што пачынаецца новы этап у працы.

Асноўны этап ўрока – вывучэнне новага матэрыялу, адбываецца падчас чытання, знаёмства з паняццямі па гісторыі і тэорыі літаратуры.

Замацаванне новага матэрыялу адбываецца пры дапамозе аналізу і пераказу твораў.

Падвядзенне вынікаў урока – выстаўленне адзнак, падагульненне, карэкцыя мэт і задач, пастаўленых на пачатку ўрока, рэфлексія.

Структура ўрока тлумачэння новага матэрыялу:

¾ арганізацыйны момант;

¾ пастаноўка мэты і задач урока ўрока;

¾ першаснае знаёмства з матэрыялам;

¾ указанне на тое, што вучні павінны запомніць; матывацыя запамінання і захавання ў памяці;

¾ паведамленне або актуалізацыя тэхнікі запамінання (праца з апорнымі для памяці матэрыяламі);

¾ першаснае замацаванне пад кіраўніцтвам настаўніка;

¾ кантроль за вынікамі першаснага запамінання;

¾ рэгулярны сістэматызаваны паўтор праз кароткія, а затым больш працяглыя прамежкі часу ў спалучэнні з дыферэнцыраванымі заданнямі;

¾ унутраны паўтор і сталае ўжыванне атрыманых ведаў і навыкаў для набыцця новых;

¾ уключэнне апорнага матэрыялу для запамінання ў кантроль ведаў, рэгулярная адзнака вынікаў запамінання і ўжывання;

¾ падвядзенне вынікаў;

¾ дамашняе заданне.

Структура ўрока абагульнення і сістэматызацыі вывучанага:

¾ арганізацыйны момант;

¾ уступнае слова настаўніка, у якім ён падкрэслівае значэнне матэрыялу вывучанай тэмы або паведамляе мэту і план урока;

¾ індывідуальнае і калектыўнае выкананне вучнямі рознага роду вусных і пісьмовых заданняў абагульняючага і сістэматызуючага характару, якія выпрацоўваюць абагульненыя паняційныя веды на аснове абагульнення фактаў, з’яў;

¾ праверка выканання прац, карэкціроўка (пры неабходнасці);

¾ фармуляванне высноў па вывучаным матэрыяле;

¾ падвядзенне вынікаў;

¾ дамашняе заданне (не заўсёды).

Структура ўрока паўтарэння:

¾ арганізацыйны момант;

¾ пастаноўка мэты і задач урока ўрока;

¾ праверка хдамашняга задання, накіраванага на паўтор асноўных паняццяў, высноў, ведаў, уменняў, спосабаў дзейнасці (практычнай і разумовай). На папярэднім уроку, ведаючы матэрыял для паўтарэння, трэба падабраць адпаведнае дамашняе заданне;

¾ падвядзенне вынікаў паўтору, праверка вынікаў вучэбнай працы на ўроку;

¾ дамашняе заданне.

Структура ўрока замацавання ведаў, уменняў:

¾ арганізацыйны момант;

¾ пастаноўка мэты і задач урока ўрока;

¾ актуалізацыя вучнямі ведаў, уменняў і навыкаў, якія спатрэбяцца для выканання прапанаваных заданняў;

¾ выкананне вучнямі розных заданняў, задач, практыкаванняў;

¾ праверка выканання прац;

¾ абмеркаванне дапушчаных памылак і іх карэкцыя;

¾ падвядзенне вынікаў;

¾ заданне на дом (калі гэта неабходна).

Структура ўрока кантролю і ацэнкі ведаў, уменняў:

¾ арганізацыйны момант. Тут неабходна стварыць спакойную, дзелавую абстаноўку. Вучні не павінны баяцца праверачных і кантрольных прац або хвалявацца, бо настаўнік правярае гатоўнасць дзяцей да далейшага вывучэння матэрыялу;

¾ пастаноўка мэты і задач урока ўрока. Настаўнік паведамляе вучням, які матэрыял ён будзе правяраць або кантраляваць. Просіць, каб вучні ўспомнілі адпаведныя правілы і карысталіся імі. Нагадвае, каб абавязкова самі праверылі працы;

¾ паведамленне зместу кантрольнай або праверачнай працы. Заданні па аб’ёме або ступені цяжкасці павінны адпавядаць праграме і быць пасільным для кожнага вучня;

¾ падвядзенне вынікаў урока;

¾ вызначэнне тыповых памылак і прабелаў у ведах і ўменнях, а таксама шляхоў іх прадухілення і ўдасканалення.

На сучасным этапе рэформы школы, ва ўмовах пераходу на новы змест навучання і забеспячэння якасці ведаў вучняў у адпаведнасці з патрабаваннямі праграм і адукацыйных стандартаў узмацняецца ўвага да тэхналогій навучання.

На сённяшні дзень існуюць як традыцыйныя, так і новыя тэхналогіі. На першы план вылучаецца неабходнасць змянення падыходаў да спосабаў актывізацыі мысліцельнай дзейнасці, фарміравання навыкаў самастойнай працы.







Дата добавления: 2015-09-04; просмотров: 2639. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Условия, необходимые для появления жизни История жизни и история Земли неотделимы друг от друга, так как именно в процессах развития нашей планеты как космического тела закладывались определенные физические и химические условия, необходимые для появления и развития жизни...

Метод архитекторов Этот метод является наиболее часто используемым и может применяться в трех модификациях: способ с двумя точками схода, способ с одной точкой схода, способ вертикальной плоскости и опущенного плана...

Примеры задач для самостоятельного решения. 1.Спрос и предложение на обеды в студенческой столовой описываются уравнениями: QD = 2400 – 100P; QS = 1000 + 250P   1.Спрос и предложение на обеды в студенческой столовой описываются уравнениями: QD = 2400 – 100P; QS = 1000 + 250P...

Деятельность сестер милосердия общин Красного Креста ярко проявилась в период Тритоны – интервалы, в которых содержится три тона. К тритонам относятся увеличенная кварта (ув.4) и уменьшенная квинта (ум.5). Их можно построить на ступенях натурального и гармонического мажора и минора.  ...

Понятие о синдроме нарушения бронхиальной проходимости и его клинические проявления Синдром нарушения бронхиальной проходимости (бронхообструктивный синдром) – это патологическое состояние...

Опухоли яичников в детском и подростковом возрасте Опухоли яичников занимают первое место в структуре опухолей половой системы у девочек и встречаются в возрасте 10 – 16 лет и в период полового созревания...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия