Студопедия — Культурнае жыццё ў Заходняй Беларусі.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Культурнае жыццё ў Заходняй Беларусі.






Разглядаючы пытанне развіцця культуры ў Заходняй Беларусі трэба ведаць, што, нягледзячы на крайне абмежаваныя магчымасці, культурнае жыццё ў Заходняй Беларусі не замірала. Тут пэўнае развіццё атрымала беларуская літаратура, жывапіс, народная творчасць. Яшчэ ў 20-я гады на хвалі ўздыму рэвалюцыйна-дэмакратычнага вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі з народных глыбінь выйшла прагрэсіўная беларуская літаратура. У перыядычных выданнях пачалі друкавацца творы М. Васілька, А. Салагуба, П. Пестрака, М. Машары, В. Таўлая, М. Засіма і іншых.

У гэты ж час выявіўся паэтычны талент Максіма Танка. Яго першы зборнік вершаў «На этапах» (1936 год) адразу звярнуў увагу літаратурных і грамадскіх колаў. У 1937–1938 гг. выходзяць новыя паэтычныя зборнікі пісьменнікаў. Добра вядомымі сталі паэмы М. Танка «Журавінавы цвет», «Нарач», «Каліноўскі».

Працавалі ў Заходняй Беларусі выдатныя публіцысты — А. Альшэўскі, Я. Міско, В. Харужая; навукоўцы — Б. Тарашкевіч, С. Рак-Міхайлоўскі, І. Двар-чанін. З ёй звязана творчасць У. Жылкі, М. Гарэцкага, Н. Тараса, многіх іншых.

Значнай падзеяй ў культурным жыцці Заходняй Беларусі стала выданне ў 1937 годзе зборнікаў вершаў М. Васілька «3 сялянскіх ніў», М. Машары «З-пад стрэх саламяных». Лепшым дасягненнем паэтычнага таленту В. Таўлая з´явілася яго паэма «Таварыш». У Заходняй Беларусі пачыналі сваю творчасць Я. Брыль, П. Граніт, А. Дубровіч, С. Крывец і іншыя.

Чалавек працы, яго жыццё, патрэбы, барацьба за свабоду, чалавечую і нацыянальную годнасць, —знаходзіліся ў цэнтры ўвагі беларускіх паэтаў і пісьменнікаў. Разам з гэтым, дзеячы беларускай культуры Заходняй Беларусі змаглі таксама стварыць распрацоўкі ў выглядзе асобных навукова-тэарэтычных і публіцыстычных прац ў галіне гісторыі, літаратуразнаўства, грамадскай думкі. У 1921 г. ў Вільні выйшла з друку «Хрэстаматыя беларускай літаратуры», якую склаў М. Гарэцкі, у 1927 г. — «Хрэстаматыя новай беларускай літаратуры ад 1905 года» І. Дварчаніна. У 1926 г. С. Паўловіч апублікаваў брашуру «Аб арганізацыі беларускай працоўнай школы». Культурна-асветніцкую работу ажыццяўляла створанае «Таварыства беларускай школы».

У Заходняй Беларусі пачыналі творчы шлях мастакі Я. Драздовіч, П. Сергіевіч, М. Сяўрук. Язэп Драздовіч першым у беларускім мастацтве пачаў пісаць на касмічную тэму. Ім створаны тры серыі карцін — «Жыццё на Марсе», «Жыццё на Сатурне», «Жыццё на Месяцы». Добра вядомыя карціны Пятра Сергіевіча «Студэнтка Вольга Чэрнік», «Беларуская настаўніца», «Дзяўчынка ў сінім сарафане»; Міхася Сяўрука — «Ля студні», «Жніво». Творчасці гэтых мастакоў уласціва глыбокая народнасць, пранікненне ў характар адлюстраванай асобы.

Працавалі ў Заходняй Беларусі кампазітары К. Галкоўскі, Л. Рагоўскі, М. Забейда-Суміцкі. Плённую працу па стварэнню народных хораў і збору беларускіх народных песень праводзілі Р. Шырма, Г. Цітовіч.

 







Дата добавления: 2015-09-04; просмотров: 765. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Понятие метода в психологии. Классификация методов психологии и их характеристика Метод – это путь, способ познания, посредством которого познается предмет науки (С...

ЛЕКАРСТВЕННЫЕ ФОРМЫ ДЛЯ ИНЪЕКЦИЙ К лекарственным формам для инъекций относятся водные, спиртовые и масляные растворы, суспензии, эмульсии, ново­галеновые препараты, жидкие органопрепараты и жидкие экс­тракты, а также порошки и таблетки для имплантации...

Тема 5. Организационная структура управления гостиницей 1. Виды организационно – управленческих структур. 2. Организационно – управленческая структура современного ТГК...

Схема рефлекторной дуги условного слюноотделительного рефлекса При неоднократном сочетании действия предупреждающего сигнала и безусловного пищевого раздражителя формируются...

Уравнение волны. Уравнение плоской гармонической волны. Волновое уравнение. Уравнение сферической волны Уравнением упругой волны называют функцию , которая определяет смещение любой частицы среды с координатами относительно своего положения равновесия в произвольный момент времени t...

Медицинская документация родильного дома Учетные формы родильного дома № 111/у Индивидуальная карта беременной и родильницы № 113/у Обменная карта родильного дома...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия