Студопедия — Асаблівасці стану культуры Беларусі ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе ( без разгляду ваеннай тэматыкі, гл. вышэй).
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Асаблівасці стану культуры Беларусі ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе ( без разгляду ваеннай тэматыкі, гл. вышэй).






Пераможнае заканчэнне Вялікай Айчыннай вайны спрыяла небываламу ўзлёту культа асобы Сталіна. Афіцыйная прапаганда, а яна тады была практычна ідэйнай, звязвала прычыны перамогі толькі з заслугамі аднаго чалавека: з правадыром усіх прыгнечаных і «бацькам» усіх народаў таварышам Сталіным. Вядома, што ў СССР, у тым ліку і БССР, стаў нараджацца стыхійны, глухі пратэст. Ён ішоў перш за ўсё ад франтавікоў, якія пазнаёміліся з жыццём у многіх еўрапейскіх краінах і маглі гэта параўноўваць з рэчаіснасцю ў сябе дома. Тое, чым раней ганарыліся, ідэалізавалі, цяпер выглядала зусім па-іншаму.

Супраць узмацнення таталітарнай сістэмы стала выказвацца і моладзь, асабліва з ліку навучэнцаў і студэнтаў. Вясной 1946 года ўзнікла падпольная арганізацыя пад назваю «Чайка» у Слоніме, затым яна ўстанавіла сувязі з такімі ж гурткамі ў Баранавіцкім настаўніцкім інстытуце, з моладдзю на Брэсцкім чыгуначным вузле. У гэтым жа годзе ў Глыбоцкім педвучылішчы ўзнікла падпольная арганізацыя «Саюз беларускіх патрыётаў», затым да яе далучылася група навучэнцаў з Пастаўскага педвучылішча. Маладыя людзі імкнуліся абараніць правы і свабоды ў краіне, стварыць спрыяльныя ўмовы для захавання і развіцця беларускай культуры, мовы, гісторыі. Сродкам дасягнення гэтай мэты павінна стаць дзейнасць па павышэнню нацыянальай свядомасці: спярша саміх навучэнцаў, а затым іх работа сярод беларускага насельніцтва.

У 1947 годзе большасць членаў гэтых аб’яднанняў была арыштавана. Іх судзілі закрытымі ваеннымі трыбуналамі ў глыбокай тайне. Жорсткія прыгаворы былі вынесены за тое, што быццам бы гэтыя маладыя людзі рыхтавалі захоп улады.

Разам з узмацненнем рэпрэсій супраць вольнадумцаў, на поўную магутнасць быў уключаны прапагандысцкі дзяржаўны апарат. Ідэалогія пасляваеннага сталінізму стала абсалютна непрымірымай да любых поглядаў, якія хоць крыху ў чым-небудзь з ёю не супадалі. З мэтай падтрымання пастаяннага псіхалагічнага напружання ў грамадстве рэгулярна сталі праводзіцца палітычныя кампаніі і выкрыццё розных «адшчапенцаў». У літаратуры і мастацтве былі навязаны жорсткія стэрэатыпы, былі поўнасцю выключаны агульначалавечыя каштоўнасці. Сталінскі рэжым бязлітасна падаўляў нацыянальную свядомасць народаў, абмяжоўваў міжнародныя кантакты інтэлігенцыі.

Пачатак ідэалагічнага прэсінгу на інтэлігенцыю паклалі пастановы ЦК УКП(б) «Аб часопісах «Звязда» і «Ленінград» (1946 г.), у якіх груба і абразліва была ахарактарызавана творчасць выдатнай паэтэсы Ганны Ахматавай і пісьменніка-гумарыста Міхаіла Зошчанкі.

Гэтая пастанова зрабіла свой адмоўны адбітак і на пасляваенную літаратуру Беларусі. Тут разгарнулася крытыка з паследуючымі за ёю «аргвывадамі» для многіх пісьменнікаў і паэтаў.

Між тым за час сталіншчыны было рэпрэсіравана 238 беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, з якіх толькі 20 засталіся жыць пасля ГУЛАГа. Гэтыя страты непараўнальныя нават з Айчыннай вайной, на якой загінула 30 пісьменнікаў. Некаторыя пісьменнікі па два разы прайшлі пекла сталінскіх канцлагераў. Гэта беларускі паэт Станіслаў Шушкевіч, бацька былога спікера нашага парламенту. Гэта Андрэй Аляксандровіч, Сяргей Грахоўскі, Рыгор Бярозкін, Барыс Пальчэўскі і інш. Рэпрэсіравалі нават паэтэсу Ларысу Геніюш, нягледзячы на тое, што яна ніколі не была грамадзянкай СССР. Абвінавачванні беларускіх творчых людзей вельмі часта былі прад’яўлены за недастатковы паказ перавагі сацыялізму над капіталізмам, за лірычны без класавага пачуцця настрой, нават за патрыятызм, які расцэньваўся як нацыяналізм (напр., паэтэсу Канстанцыю Буйло).

У тэатральным мастацтве пачаўся «пагром» пасля пастановы ЦК УКП(б) у жніўні 1946 года «Аб рэпертуары драматычных тэатраў і мерах іх паляпшэння». У выніку чысткі з рэпертуараў зніклі нават п’есы заходнееўрапейскай класікі.

Палітыка наступлення на інтэлігенцыю Беларусі ўзмацнілася пасля пленума ЦК КП(б)Б (лістапад 1947 г.), які разгледзеў пытанне «Аб палітычнай і ідэалагічнай рабоце сярод інтэлігенцыі». На ім канстатавалася, што ніякага «залатога веку» у гісторыі Беларусі ў ХV–ХVI стагоддзях не было, і хто будзе лічыць адваротнае, той стане на шлях, які з’яўляецца «найбольш небяспечным відам нізкапаклонства перад Захадам, перад капіталізмам».

Адмоўны адбітак на развіццё навукі зрабілі таксама арганізаваныя ўладай дыскусіі па філасофіі, мовазнаўству і палітычнай эканоміі. Яны зацвердзілі і абаснавалі ідэалагічны дыктат і дагматызм у гэтых галінах навукі. Вельмі негатыўныя вынікі на доўгі час мела шэльмаванне такіх навуковых напрамкаў, як генетыка і кібернетыка.

Нягледзячы на рэпрэсіі, страты ў вайне, беларуская культура і асабліва літаратура, папоўнілася новымі талентамі. Калі ў 1945 годзе ў Саюзе савецкіх пісьменнікаў БССР налічвалася 47 членаў, то ўжо ў 1949 годзе — 91 чалавек. У яе прыйшлі Янка Брыль, Іван Мележ, Анатоль Вялюгін, Мікола Гамолка, Рыгор Няхай, Мікола Аўрамчык, Кастусь Губарэвіч, Аляксей Кулакоўскі, Іван Шамякін, Андрэй Макаёнак, Мікола Ткачоў і інш. Гэта ў асноўным было франтавое пакаленне, і ў іх творчасці ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе дамініравала ваенная тэматыка.

Трэба адзнічыць, што за 1946–1952 гады ў рэспубліцы было выдадзена 180 назваў літаратурных твораў беларускіх пісьменнікаў агульным тыражом 1433 тысячы экземпляраў. Лепшыя з іх атрымалі прызнанне не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Да сярэдзіны 50-х гадоў каля 80 кніг былі перакладзены на мовы народаў СССР, на польскую, венгерскую, кітайскую, чэшскую, нямецкую і іншыя мовы.

У культурным жыцці пасляваеннага часу вельмі важнай справай было аднаўленне разбураных вёсак і гарадоў. Большасць гарадской забудовы трэба было не аднаўляць, а ствараць усё новае. У 1946–1949 гадах Белдзяржпраектам былі распрацаваны праекты генеральных планаў адбудовы Мінска, Віцебска, Магілёва, Гомеля і інш.

У Мінску прыйшлося ствараць новы цэнтр горада, новыя архітэктурныя ансамблі. Кампазіцыйнай воссю забудовы стаў праспект імя Сталіна (потым быў імя Леніна, потым імя Ф. Скарыны, цяпер Незалежнасці) –архітэктар М. Паруснікаў. Праспект павінен меў быць арганічна звязаным з жылым раёнам Прывакзальнай плошчы, спартыўным паркам і стадыёнам «Дынама», плошчай Свабоды, сістэмай паркаў уздоўж ракі Свіслач. Акрамя распрацоўкі праектаў забудовы сталічнай магістралі жылымі дамамі, кожны з якіх мае толькі асабістае аблічча, амаль усе з калектыва архітэктараў спраектавалі персанальна свой аб’ект. М. Паруснікаў — будынак КДБ, дзяржбанк, мост праз раку Свіслач, В. Кароль — галоўпаштамт, цэнтральны тэлеграф, Г. Багданаў– гасцініцу «Мінск», А. Воінаў — будынак абкама і ЦК кампартыі, В. Жукаў — цырк, М. Боршч спланаваў забудову плошчаў Перамогі і Якуба Коласа, М. Бакланаў разам з інжынерам К. Івановым спраектавалі адзін з прыгажэйшых куткоў Мінска — набярэжную зону Свіслачы, дзе яна штучна расшырана перад мастом праспекта.

Архітэктурнае аблічча цэнтра Мінска фармавалі буйныя грамадскія будынкі: Дом урада, акруговы Дом афіцэраў, палац культуры прафсаюзаў, цырк, Дзяржбанк, галоўны універмаг (ГУМ), Галоўпаштамт, разналікія і мнагалікія пяці-сямі павярховыя дамы. Своеасаблівай «візітнай карткай» Мінска сталі «вароты горада», якія стварыла забудова на прывакзальнай плошчы двума 11-ці павярховымі дамамі абапал пачатку вуліцы Кірава (архітэктары Рубаненка, Л. Галубоўскі, А. Карабельнікаў і інш.).

Хуткімі тэмпамі і арыгінальнай забудовай аднаўляліся і іншыя разбураныя гарады Беларусі: Гомель, Магілёў, Віцебск, Брэст і інш.

Удзялялася значная ўвага развіццю бібліятэчнай справы. Да мая 1946 года ўжо працавалі амаль усе абласныя і раённыя бібліятэкі. Праўда, іх фонд скрупулёзна ачышчаўся ад «шкоднай літаратуры», у шэраг якой звычайна траплялі лепшыя творы беларускіх нацыянальных пісьменнікаў. У сельскай мясцовасці хутка расла колькасць хат-чытальняў, якія звычайна размяшчаліся ў вясковых дамах. Павялічваўся выпуск газет і журналаў. Іх разавы тыраж за 10 гадоў (да 1955 года) павялічыўся ўдвая і склаў 1314 тысяч экз.

Расла колькасць гурткоў мастацкай самадзейнасці, у якіх удзельнічала ўжо ў 1955 годзе больш за 80 тысяч чалавек.

Такім чынам, пасляваенны перыяд, нягледзячы на складаныя палітычныя і эканамічныя ўмовы, быў азначаны даволі актыўным культурным жыццём і прынёс значны плён у развіцці духоўнага і матэрыяльнага багацця беларускага народа.

Супярэчнасці ў развіцці беларускай культуры, выкліканыя палітычнай адлігай і адыходам ад яе.







Дата добавления: 2015-09-04; просмотров: 997. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Логические цифровые микросхемы Более сложные элементы цифровой схемотехники (триггеры, мультиплексоры, декодеры и т.д.) не имеют...

Экспертная оценка как метод психологического исследования Экспертная оценка – диагностический метод измерения, с помощью которого качественные особенности психических явлений получают свое числовое выражение в форме количественных оценок...

В теории государства и права выделяют два пути возникновения государства: восточный и западный Восточный путь возникновения государства представляет собой плавный переход, перерастание первобытного общества в государство...

Закон Гука при растяжении и сжатии   Напряжения и деформации при растяжении и сжатии связаны между собой зависимостью, которая называется законом Гука, по имени установившего этот закон английского физика Роберта Гука в 1678 году...

Растягивание костей и хрящей. Данные способы применимы в случае закрытых зон роста. Врачи-хирурги выяснили...

ФАКТОРЫ, ВЛИЯЮЩИЕ НА ИЗНОС ДЕТАЛЕЙ, И МЕТОДЫ СНИЖЕНИИ СКОРОСТИ ИЗНАШИВАНИЯ Кроме названных причин разрушений и износов, знание которых можно использовать в системе технического обслуживания и ремонта машин для повышения их долговечности, немаловажное значение имеют знания о причинах разрушения деталей в результате старения...

Различие эмпиризма и рационализма Родоначальником эмпиризма стал английский философ Ф. Бэкон. Основной тезис эмпиризма гласит: в разуме нет ничего такого...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия