Студопедия — Супярэчнасці ў развіцці беларускай культуры, выкліканыя палітычнай адлігай і адыходам ад яе.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Супярэчнасці ў развіцці беларускай культуры, выкліканыя палітычнай адлігай і адыходам ад яе.






З сярэдзіны 50-х гадоў пачаўся новы этап у развіцці беларускай культуры. Пачатак яму даў ХХ з’езд КПСС (люты 1956 г.), на якім пачаўся разрыў з многімі сталінскімі пастулатамі і традыцыямі. Духоўнае жыццё таго часу адлюстроўвала складаны і супярэчлівы працэс барацьбы двух тэндэнцый: дэмакратычнай, якая імкнулася да вызвалення ўсіх сфер жыцця ад сталіншчыны, і кансерватыўнай, якая хацела зберагчы і прыстасаваць старыя падыходы і ацэнкі да новых рэалій грамадскай свядомасці.

Між тым, гэты час вызначаецца бурнай актывізацыяй культурнага жыцця, асабліва ў акрэсе літаратуры і мастацтва. Зноў пачалі друкавацца забароненыя творы рэпрэсіраваных пісьменнікаў, у тым ліку і беларускіх: Ц. Гартнага, П. Галавача, М. Зарэцкага, М. Чарота і інш. Са сталінскіх засценкаў вярнуліся Ю. Гаўрук, С. Грахоўскі, У. Дубоўка, Ал. Звонак, С. Новік-Пяюн, А. Александровіч, Я. Пушча, Я. Скрыган, М. Хведаровіч, С. Шушкевіч і іншыя літаратары. Яны не маглі маўчаць. У сваіх творах сталі расказваць праўду аб іх жыцці і аб ГУЛАГу.

Крытычнае пераасэнсоўванне рэчаіснасці пачалі як ужо добра вядомыя паэты і пісьменнікі, так і маладыя. У гэты час у літаратуру прыйшла цэлая плеяда таленавітых майстроў слова: А. Адамовіч, В. Быкаў, Р. Барадулін, Г. Бураўкін, А. Вярцінскі, В. Зуёнак, Ул. Караткевіч, І. Навуменка, Б. Сачанка, І. Чыгрынаў і інш. Калі ў 1959 годзе Саюз пісьменнікаў БССР налічваў 170 членаў, то ў 1985 годзе — 364.

У сярэдзіне 60-х гадоў кансерватыўная тэндэнцыя перамагла і пасля адстаўкі М. Хрушчова стала фактычна пануючай. Зноў узмацнілася патрабаванне ад творчых майстроў паказа толькі станоўчых герояў, прыгожай шчаслівай рэчаіснасці. Зноў пачалося праследванне за «ачарненне светлай сацыялістычнай явы».

Нягледзячы на ўскладненне палітычнай сітуацыі ў краіне, разглядаемы перыяд культурнага жыцця, які існаваў амаль 30 гадоў (1955–1985 гг.), даў беларускай культуры многа каштоўнага. Убачылі свет раманы «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы» з трылогіі І. Мележа «Палеская хроніка». За гэту працу ён у 1972 годзе атрымаў Ленінскую прэмію. Такую ж узнагароду атрымаў М. Танк у 1978 годзе за зборнік вершаў «Нарачанскія сосны».

Цікавасць айчыннага і замежнага чытача выклікалі раманы І. Шамякіна «Сэрца на далоні» (1963 г.), «Атланты і карыятыды» (1974 г.) і інш. У 1981 годзе яму было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай працы. У 1975 годзе такое ж званне было прысвоена К. Крапіве. Яго п’есы «Людзі і д’яблы» (1958 г.), «Брама неўміручасці» (1973 г.), «На вастрыні» (1982 г.) набылі шырокую папулярнасць. Званне герояў атрымалі за сваю творчасць П. Броўка, М. Танк, В. Быкаў. Дзяржаўнымі прэміямі БССР была адзначана творчая дзейнасць Ул. Караткевіча. Пісьменніку характэрна рамантычнае, фальклорна-легендарнае асэнсаванне беларускай мінуўшчыны. Гэта — раман «Каласы пад сярпом тваім (1965 г.), драма «Кастусь Каліноўскі» (1963 г.), раман «Ладдзя Роспачы» (1964 г.), «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (1966 г.). Ул. Караткевіч вельмі ўдала спалучаў жанр дэтэктыва і гістарычнай літаратуры («Дзікае паляванне караля Стаха», «Чорны замак Альшанскі»).

Дзяржаўнымі прэміямі БССР была адзначана творчая дзейнасць Я. Брыля, І. Навуменкі, І. Чыгрынава, паэтаў Р. Барадуліна, Г. Бураўкіна, А. Вялюгіна, Н. Гілевіча, В. Зуёнка, К. Кірэенкі, М. Лужаніна, П. Панчанкі, драматургаў А. Макаёнка (камедыі «Лявоніха на арбіце «, «Зацюканы апостал», «Трыбунал», «Таблетку пад язык» і інш.), і М. Матукоўскага («Амністыя»).

У 70-я — пачатку 80-х гадоў у літаратуру прыйшло новае пакаленне: Г. Далідовіч, А. Дудараў, С. Законнікаў, В. Іпатава, У. Някляеў і іншыя. Вельмі характэрна, што большасць з іх у сваёй творчасці стала звяртацца да розных падзей мінулага Беларусі. Вольга Іпатава выдала аповесць пра Еўфрасінню Полацкую («Прадслава»), Л. Дайнэка напісаў раманы «Меч князя Вячкі» і «След Ваўкалака», К. Тарасаў — аповесць «Пагоня на Грунвальд», В. Чаропка — кнігі «Імя ў летапісе» і «Уладары Вялікага княства».

На жаль, многія творы беларускіх літаратараў не даходзілі да чытача на роднай мове. Працяглая ў пасляваенны час і ў перыяд так званага «застою», русіфікацыя звузіла асяроддзе беларускамоўных людзей. З выдадзенага ў 1985 годзе тыража ў 53,5 млн. экз. кніг і брашур на беларускай мове было толькі 5 млн. З 212 газет — 130 беларускамоўныя, з 107 часопісаў — 32 на беларускай мове.

Палітыка русіфікацыі наклала свой адбітак і на стан тэатральнага мастацтва. Хаця з 1960 па 1985 год колькасць тэатраў у рэспубліцы павялічылася з 11 да 17, але толькі тры тэатральныя калектывы з’яўляюцца беларускамоўнымі. У іх плённа працавалі рэжысёры і акцёры: К. Саннікаў, І. Раеўскі, П. Кармунін, Б. Платонаў, Г. Глебаў, З. Стома, Л. Ржэцкая, Г. Макарава, С. Станюта, Ул. Уладамірскі і інш. Значнай падзеяй у культурным жыцці Беларусі з’явілася адкрыццё Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі БССР (1971 г.) і тэатра-студыі кінаакцёра (1982 г.) у Мінску, пабудова новага памяшкання драматычнага тэатра ў Гродне.

Разглядаемы перыяд культурнага жыцця нашай краіны азначаны пэўнымі поспехамі і ў развіцці музычнага мастацтва. Былі напісаны і прайшлі з поспехам на сцэне беларускіх тэатраў оперы Ю. Семянякі «Калючая ружа» (1960 г.), «Зорка Венера» (1970 г.), «Новая зямля» (1982 г.); Г. Вагнера — «Сцежкаю жыцця» (1980 г.) і інш.

Вялікім поспехам карыстаўся і карыстаецца кампазітар Яўген Глебаў. Ён аўтар балетаў «Мара», «Альпійская балада», «Ціль Уленшпігель». Стварыў многа рознага роду вялікіх музыкальных твораў ад сімфоній да п’ес для эстраднага аркестра.

У песенным жанры працуюць кампазітары Э. Ханок («Малінаўка», «Солнышко смеётся», «Вы шуміце, бярозы», «Завіруха»); І. Лучанок («Памяць сэрца», «Жураўлі на Палессе ляцяць», «Дударыкі», «Матылі», «Пацалунак»); В. Раінчык («Калыханка», «Белае віно і чырвонае», «Малады і нежанаты»); Л. Захлеўны («Асенні накцюрн», «Зорачка мая», «Вяргіня»); А. Чыркун («Пахне чабор», «Цыганка», «Чараўніца»); В. Іваноў («Гуляць дык гуляць»); Зм. Яўтуховіч («Даставай, Язэп, гармонік»).

Сталі шырока вядомымі выканаўцы музыкальных твораў і песень Л. Александроўская, М. Ворвулеў, Т. Ніжнікава, Л. Балоцін, С. Данілюк, І. Са-рокін, Т. Шымко, Н. Гайда, М. Адамейка, В. Вуяціч, Н. Багуслаўская, Т. Раеўская, А. Ярмоленка, Я. Еўдакімаў і інш.

 







Дата добавления: 2015-09-04; просмотров: 570. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Понятие и структура педагогической техники Педагогическая техника представляет собой важнейший инструмент педагогической технологии, поскольку обеспечивает учителю и воспитателю возможность добиться гармонии между содержанием профессиональной деятельности и ее внешним проявлением...

Репродуктивное здоровье, как составляющая часть здоровья человека и общества   Репродуктивное здоровье – это состояние полного физического, умственного и социального благополучия при отсутствии заболеваний репродуктивной системы на всех этапах жизни человека...

Случайной величины Плотностью распределения вероятностей непрерывной случайной величины Х называют функцию f(x) – первую производную от функции распределения F(x): Понятие плотность распределения вероятностей случайной величины Х для дискретной величины неприменима...

Тема 5. Организационная структура управления гостиницей 1. Виды организационно – управленческих структур. 2. Организационно – управленческая структура современного ТГК...

Методы прогнозирования национальной экономики, их особенности, классификация В настоящее время по оценке специалистов насчитывается свыше 150 различных методов прогнозирования, но на практике, в качестве основных используется около 20 методов...

Методы анализа финансово-хозяйственной деятельности предприятия   Содержанием анализа финансово-хозяйственной деятельности предприятия является глубокое и всестороннее изучение экономической информации о функционировании анализируемого субъекта хозяйствования с целью принятия оптимальных управленческих...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.014 сек.) русская версия | украинская версия