Студопедия — Адыход ад жорсткай ідэалагічнай абмежаванасці з канца 80-х гадоў.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Адыход ад жорсткай ідэалагічнай абмежаванасці з канца 80-х гадоў.






Адыход ад жорсткай ідэалагічнай абмежаванасці звязаны перш за ўсё з ходам «перабудовы» у СССР, калі пачаўся працэс паступовага адказу ад найбольш дыскрэдытаваўшых сябе палітычных і эканамічных метадаў гаспадарання.

Кіруючыя колы БССР не толькі пляліся ў хвасце перабудоўчых працэсаў, а нават стараліся іх затармазіць. Напрыклад, тагачасны першы сакратар ЦК КПБ Я. Сакалоў безпадстаўна заяўляў, што быццам бы ў рэспубліцы створаны ўсе магчымасці для развіцця беларускай мовы і беларускай нацыянальнай культуры.

Між тым, у выніку інтэнсіўнай русіфікацыі беларускай культуры, як і ўсяго жыцця за апошнія дзесяцігоддзі існавання БССР, вырасла не адно пакаленне людзей, цалкам ці ў значнай ступені адарваных ад нацыянальна-культурнай глебы. Практычна амаль усё насельніцтва гарадоў Беларусі жыло як рускамоўны народ, выхоўваючыся ў асяроддзі рускай культуры. Нацыянальны нігілізм ахапіў практычна ўсе пласты беларускага грамадства, а нават сціплыя спробы захаваць ці абараніць нацыянальнае — расцэньваліся, як нацыяналізм. На паўсядзённым, бытавым узроўні мянушка «нацыяналіст» гучала як абраза або пракляцце.

У склаўшыхся ўмовах, калі ва ўсіх рэспубліках СССР сталі ўзнікаць розныя партыі, арганізацыі і грамадскія рухі, шэраг актыўных, патрыятычна накіраваных літаратараў, артыстаў і прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі Беларусі стварылі ў чэрвені 1989 года (г. Вільнюс) Беларускі народны фронт (БНФ) «Адраджэнне». Гэты грамадскі рух ставіў перад сабою мэту — адраджэнне і далейшае развіццё беларускай нацыянальнай культуры і прыняцце закона аб дзяржаўнасці беларускай мовы. Папярэднічала гэтаму руху дзейнасць маладзёжных аматарскіх аб’яднанняў «Талака» у Мінску, «Паходня» у Гродне і інш. Актыўная грамадская пазіцыя гэтых суполак спалучалася з дзейсным удзелам у рэстаўрацыйных работах у Мінску, Гродне, Лідзе, Оршы і інш.

У 1989 годзе распачало сваю дзейнасць Таварыства беларускай мовы (ТБМ) імя Ф. Скарыны, на чале якога стаў выдатны паэт Ніл Гілевіч. Пад уплывам гэтых рухаў у студзені 1990 года, Вярхоўны Савет БССР прыняў закон аб дзяржаўнасці беларускай мовы і аб свабодным карыстанні рускай мовай, як мовай міжнародных і міжнацыянальных зносін. Гэтае палажэнне аб мовах было зацверджана і ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, прынятай 15 сакавіка 1994 года.

Кардынальна змяніліся ўмовы для развіцця нацыянальнай культуры пасля абвяшчэння ў жніўні 1991 г. незалежнасці і суверэнітэта Беларусі і стварэння ў снежні гэтага ж года Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Цяпер ужо адсутнічаў «цэнтр», ад якога ўсё залежала і амаль усё яму падпарадкавалася.

Нягледзячы на складанасці эканамічнага жыцця ў сучасны перыяд, назіралася тэндэнцыя павелічэння колькасці тэатральных калектываў. Калі ў 1985 годзе іх было ў рэспубліцы 17, то ў 1993 — стала працаваць 24. Прафесійныя беларускамоўныя драматычныя тэатры сталі працаваць ў Маладзечна, Слоніме, Мазыры. Новай з’явай тэатральнага жыцця стала яўленне прыватных тэатраў. Гэта незалежны тэатр у Гомелі, мецэнатам якога з’яўляецца расійска-амерыканскі прадпрымальнік. Не мае аналагаў у рэспубліцы Мінскі Альтэрнатыўны тэатр. Ён не атрымлівае дзяржаўнай грашовай датацыі, а існуе за кошт падтрымкі спонсараў. Рэпертуар гэтага тэатра пачаў складвацца з драматургіі абсурду — абсалютна новага накірунку для нас, але даўно ўжо асвоенага ў Еўропе. У тэатрах сённяшняга часу пладатворна працуюць рэжысёры В. Раеўскі, М. Пінігін, В. Маслюк, В. Мазынскі, В. Грыгалюнас, Р. Таліпаў. Па-ранейшаму прыносяць радасць людзям старэйшыя акцёры Беларусі А. Клімава, Р. Янкоўскі, З. Браварская. На беларускай сцэне з’явіліся таленавітыя маладыя сілы: В. Глазкоў, І. Ларын, П. Будрыс, Г. Пшэнік і іншыя.

Музычнае мастацтва на Беларусі вызначаецца тым, што вядучым жанрам застаецца сімфонія. У гэтым напрамку працуюць: Дз. Смольскі, В. Войцік, Ул. Дамарацкі, С. Бельцюкоў, А. Сонін. У. Дарохін, К. Цесакоў. Гэтыя майстры музыкальнай справы добра вядомы ўжо і сусветнай грамадскасці.

Новыя творы з’явіліся і ў оперным жанры. Сярод іх опера Ул. Солтана «Дзікае паляванне караля Стаха», якая ўпершыню была паказана ў двары Троецкага прадмесця пад адкрытым небам, С. Картэса «Візіт дамы», А. Бандарэнкі «Князь Наваградскі» і інш.

У галіне эстраднай музыкі плённа працуюць кампазітар І. Лучанок, Э. Ханок, В. Іваноў, Л. Захлеўны, Э. Зарэцкі, В. Раінчык, А. Елісеенкаў.

Вялікую работу праводзіць пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга створаны ў 1987 годзе Дзяржаўны канцэртны аркестр Беларусі. Традыцыйным стала правядзенне музычных фестываляў — «Славянскі базар», «Мінская вясна», «Беларуская сакавіца», «Залаты шлягер» у Магілёве, фестываль беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне і інш.

Сярод асноўных напрамкаў развіцця беларускага жывапісу канца ХХ-пачатку ХХ1 стст., як і раней, вызначаецца рэалістычная тэндэнцыя, прадстаўленая палотнамі мастакоў Мая Данцыга, Леаніда Шчамялёва, Міхаіла Савіцкага, Віктара Грамыка.

Разам з тым сучасным выяўленчым мастацтве выразна пашырыліся нефармальныя тэндэнцыі. Адкрыліся недзяржаўныя галерэі: «Арт-творчасць», «Вітанова», «Жыльбел», «Верхні горад» і інш. З’явіліся неафіцыйныя творчыя аб’яднанні. У складзе адной з такіх суполак «Пагоня» працуюць відныя майстры А. Марачкін, Я. Кулік, К. Харашэвіч, А. Шатэрнік. Нефармальны ўплыў адчуваецца ў карцінах мастакоў М. Селяшчука, Г. Скрыпнічэнка, В. Альшэўскага, У. Тоўсціка.

Новым ў беларускім мастацтве апошніх гадоў стала ўзмацненне гістарычнай тэмы, зварот да беларускага фальклору. Гэта характэрна для палотнаў А. Марачкіна, Ф. Янушкевіча, Г. Вашчанкі.

Гэтая ж тэма пераважае і ў творах манументальнага мастацтва. За апошнія дзесяцігоддзі ўстаноўлены помнікі К. Тураўскаму ў Тураве, Ф. Скарыне ў Лідзе, Рагнедзе і Ізяславу ў Заслаўі, Е. Полацкай ў Полацку, Мінску і Рэчыцы, С. Полацкаму ў Полацку, Я. Драздовічу і М. Гарэцкаму ў Мінску, М. Орду ў г. Іванава, Я. Чачоту ў в. Новая Мыш, М. Шагалу ў Віцебску і інш.. Новым стала таксама ўзвядзенне помнікам князям, якія далі імя таму ці іншаму гораду, напрыклад, князю Давыду ў г. Давыд-Гарадку.

Сучасная беларуская архітэктура характарызуецца адраджэннем гістарычных і нацыянальных традыцый у спалучэнні з новымі матэрыяламі, архітэктурнымі ідэямі і будаўнічымі тэхналогіямі. Да найбольш цікавых архітэктурных комплексаў можна аднесці будынкі Палаца Рэспублікі, аўтавакзала «Маскоўскі», новага чыгуначнага вакзала і нацыянальнай бібліятэкі ў Мінску, іншыя пабудовы ў гарадах рэспублікі.

У апошнія дзесяцігоддзі актывізавалася работа па рэстаўрацыі архітэктурных помнікаў прошлых стагоддзяў, у прыватнасці, Мірскага, Лідскага замкаў, Несвіжскага палаца, адноўлены будынак ратушы ў Мінску, Барысаглебскай царквы ў Гродна і інш.

Палітыка галоснасці і дэмакратызацыі жыцця, пераход да рыначных адносін, пабудова незалежнай беларускай дзяржаўнасці наклалі свой адбітак на развіццё літаратуры. З аднаго боку, з'явілася маса твораў невысокай пробы, камерцыйнага характару, сапраўднае мастацтва стала дарагім і недаступным для часткі насельніцтва, па фінансавым прычынам ускладнілася публікацыя высокамастацкіх твораў.

З другога боку, ў культуры, асабліва літаратуры, з'явіліся напрамкі, тэмы, характэрныя для адраджэнчага перыяду, якія раней замоўчваліся. Тэму рэпрэсій узнялі ў сваіх творах С. Грахоўскі, Ф. Аляхновіч, В. Быкаў. Са спецхранаў і сховішчаў былі вернуты і надрукаваны творы М. Гарэцкага, А. Гаруна, П. Галавача, В. Ластоўскага, І. Дварчаніна, Я. Чачота, Т. Зана, Я. Лучыны, Л. Геніюш, К. Буйло і інш.

Адраджэнскімі матывамі прасякнуты кнігі Ніла Гілевіча, Рыгора Барадуліна, Алеся Разанава, Уладзіміра Някляева. Адной з важных тэм у літаратуры стала гістарычная. У жанры гістарычнай прозы плённа працуюць Л. Дайнэка, У. Арлоў, К. Тарасаў, В. Чаропка, А Лойка, В. Іпатава. Экалагічная тэма, трагедыя Чарнобыля прагучалі ў творах І. Шамякіна, В. Казько, І. Пташнікава.

Гэтыя напрамкі характэрны і для беларускай драматургіі. А. Дудараў, С. Кавалёў звярнуліся да гістарычнага прошлага беларускага народа. М. Аржахоўскі, І. Сідарук, наадварот, звярнуліся ў сваіх п'есах да мадэрнісцкіх матываў.

Па-ранейшаму ў беларускай прозе, паэзіі, драматургіі распрацоўваецца тэма Вялікай Айчыннай вайны.

У 80-я — пачатку 90-х гадоў у беларускую літаратуру прышло новае таленавітае папаўненне. Гэта Адам Глобус, Андрэй Федарэнка, Анатоль Казлоў, Алесь Наварыч, Вітаўт Чаропка, Мікола Мятліцкі, Ул. Някляеў, Анатоль Сыс, Сяржук Сокалаў-Воюш, Леанід Дранько-Майсюк, Людміла Рублеўская, Ірына Багдановіч, Люба Тарасюк і многія іншыя.

Культура Беларусі канца ХХ – пачатку ХХI стст. мае свае асаблівыя адметнасці. Яна адрозніваецца як значнымі поспехамі і інавацыямі, так і ўзнікшымі ў новай культурна-гістарычнай абстаноўцы праблемамі. Новая інфармацыйная прастора зрабіла беларускую культуру больш адкрытай да сусветнай, што дазваляе шырэй выкарыстоўваць дасягненні апошняй, але і ў пэўнай меры, з другога боку, вядзе да страты нацыянальных адметнасцяў. Пашырыўся ўплыў даволі нізкапробнай заходняй масавай культуры..

Культура стала менш ідэалагізаванай, большая ўвага стала ўдзяляцца агульначалавечым каштоўнасцям. Але, з другога боку, дзяржава стала менш фінансаваць культуру, таму узмацніўся камерцыйны ўплыў з боку прыватнага капітала, што не заўсёды дадатна спрыяе на культурную каштоўнасць мастацкіх твораў.

У сённяшні час, калі беларускі народ атрымаў уласную дзяржаўнасць, настала пара пошуку і вяртання ўсіх нацыянальных культурных каштоўнасцей, што па праву законна належаць нам. З гэтай мэтай яшчэ ў красавіку 1987 года пры Беларускім фондзе культуры (БФК) была створана камісія «Вяртанне». На чале камісіі (старшынёй) стаў выдатны беларускі культурны дзеяч, вучоны, прафесар А. І. Мальдзіс. Дзейнасць гэтай камісіі дазволіла акрэсліць работу беларускай дзяржавы і па канкрэтнаму плану весці перагаворы з другімі краінамі аб вяртанні нашых каштоўнасцей. Сёння вельмі важным з’яўляецца падпісаная 14 лютага 1992 года ўсімі кіраўнікамі дзяржаў Садружнасці (СНД) «Пагадненне аб вяртанні культурных і гістарычных каштоўнасцей дзяржавам іх паходжання». Але прайшоў значны час, а беларускія каштоўнасці вяртаюцца вельмі марудна.

 







Дата добавления: 2015-09-04; просмотров: 663. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Характерные черты немецкой классической философии 1. Особое понимание роли философии в истории человечества, в развитии мировой культуры. Классические немецкие философы полагали, что философия призвана быть критической совестью культуры, «душой» культуры. 2. Исследовались не только человеческая...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит...

Кран машиниста усл. № 394 – назначение и устройство Кран машиниста условный номер 394 предназначен для управления тормозами поезда...

Внешняя политика России 1894- 1917 гг. Внешнюю политику Николая II и первый период его царствования определяли, по меньшей мере три важных фактора...

Оценка качества Анализ документации. Имеющийся рецепт, паспорт письменного контроля и номер лекарственной формы соответствуют друг другу. Ингредиенты совместимы, расчеты сделаны верно, паспорт письменного контроля выписан верно. Правильность упаковки и оформления....

БИОХИМИЯ ТКАНЕЙ ЗУБА В составе зуба выделяют минерализованные и неминерализованные ткани...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.013 сек.) русская версия | украинская версия