Студопедия — Вучэбна-практычныя матэрыялы. Заданне 1. Тэставыя заданні
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Вучэбна-практычныя матэрыялы. Заданне 1. Тэставыя заданні






 

Заданне 1. Тэставыя заданні

1. Адзначце, які слоўнік паклаў пачатак перыяду развітай лексікаграфіі ў Беларусі:

1) «Лексіс» Л. Зізанія;

2) «Лексікон» П. Бярынды;

3) «Слоўнік дрыбінскіх шапавалаў» Е. Раманава;

4) «Віцебскі краёвы слоўнік» М. Каспяровіча;

5) «Слоўнік беларускай мовы» I. Насовіча.

 

2. Адзначце, які слоўнік з'яўляецца першым друкаваным даведнікам ва ўсходніх славян:

1) «Слоўнік беларускай мовы» I. Насовіча;

2) «Лексікон» П. Бярынды;

3) «Лексіс» Л. Зізанія;

4) «Віцебскі краёвы слоўнік» М. Каспяровіча;

5) «Слоўнік дрыбінскіх шапавалаў» Е. Раманава.

 

3. Адзначце, фрагмент якога слоўніка прадстаўлены ніжэй:

ванна танна
манна сумленна
панна адменна
странна  

 

1) «Слоўнік націску ў беларускай мове» М. В. Бірылы (1992);

2) «Словарь белорусского наречня» П. Шпілеўскага (1845);

3) «Арфаграфічны слоўнік: для школьнікаў» А. М. Булыкі (2000);

4) «Адваротны слоўнік беларускай мовы» Л. М. Вардамацкага і В. I. Несцяровіча (1994);

5) Слоўнік мовы Скарыны» У. В. Анічэнкі (1997— 1994).

4. Адзначце, фрагмент якога слоўніка прадстаўлены ніжэй:

Памілаваць зак. (дараваць, праявіць міласць), памілую, -уеш; пр. памілаваў; заг. памілуй.

Памілава'ць. (ацца) зак. (да мілава'ць — песціць, галубіць), памілую, -уеш; пр. памілаваў; заг. памілуй.

1) «Слоўнік націску ў беларускай мове» М. В. Бірылы (1992);

2) «Словарь белорусского наречня» П. Шпілеўскага (1845);

3) «Арфаграфічны слоўнік: для школьнікаў» А. М. Булыкі (2000);

4) «Адваротны слоўнік беларускай мовы» Л. М. Вардамацкага і В. I. Несцяровіча (1994);

5) Слоўнік мовы Скарыны» У. В. Анічэнкі (1997— 1994).

 

5. Адзначце перакладныя слоўнікі:

1) «Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў» А. Юрэвіча (1962);

2) «Беларуска-польскі, польска-беларускі слоўнік» Т. Ясінькі, А. Барташэвіча (1996);

3) «Беларуска-польска-рускі слоўнік лінгвістычных тэрмінаў і спецыяльнай лексікі» В. Бекіша і Г. Фонтаскі (1997);

4) «Англійска-беларускі слоўнік-даведнік акронімаў, назваў міжнародных арганізацый і ўстаноў» В. М. Крыва-шэіна, Т. Л. Вашкевіч (2002);

5) «Руска-беларускі слоўнік скарачэнняў» у 2 т. (1996).

 

6. Адзначце, хто з'яўляецца аўтарам слоўніка «3 народнай фразеалогіі: Дыферэнцыяльны слоўнік»:

1) Ф. М. Янкоўскі; 4) I. Я. Лепешаў;
2) А. С. Аксамітаў; 5) 3. Ф. Санько.
3) Г. Ф. Юрчанка;  

7. Адзначце, хто з'яўляецца аўтарам слоўніка «Беларус- кая фразеалогія: фразеалагізмы, іх значэнне, ужыванне»:

1) I. Я. Лепешаў; 4) З. Ф. Санько.
2) Г. Ф. Юрчанка; 5) М. А. Даніловіч.
3) Ф. М. Янкоўскі;  

 

8. Адзначце, да якога фразеалагічнага слоўніка адносіцца наступны слоўнікавы артыкул:

Жить как кошка с собакой — Каты дзерці = Жыць (любіцца) як кот з сабакам = Сябраваць як два каты ў мяху.

1) «Русско-белорусскнй фразеологнческнй словарь» I. А. Кісялёва (1991);

2) «Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў» пад рэдакцыяй Н. А. Ганчаровай (1993);

3) «Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі» Е. С. Мяцельскай, Я. М. Камароўскага (1972);

4) «Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем» З. Санько (1991);

5) «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў» I. Я. Лепешава (2004).

 

9. Адзначце, да якога фразеалагічнага слоўніка адносіцца наступны слоўнікавы артыкул:

Арэдавы вякі. Агульны для ўсходнесл. м. Вельмі доўга (жыць, пражыць). Гэта во мая Мар'я Васільеўна. Пражылі мы з ёю арэдавы вякі, а дзяцей не займелі. (М. Лобан. Шэметы)

Паходзіць з біблейскага аповеду (Быццё, 5, 15) пра патры-ярха Іарэда, які пражыў нібыта 962 гады.

1) «Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы» ў 2 т. I. Я. Лепешава (1993);

2) «Фразеалагічны слоўнік мовы твораў Я. Коласа» пад рэд. А С. Аксамітава (1993);

3) «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў» I. Я. Лепешава (2004);

4) «Крынічнае слова» I. Р. Шкрабы і Р. В. Шкрабы (1987);

5) «Беларускія народныя параўнанні» Ф. М. Янкоўскага (1973).

 

10. Адзначце тэрміналагічныя слоўнікі:

1) «Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў» А. Юрэвіча (1962);

2) «Слоўнік тапонімаў і адтапанімічных дэрыватаў у арэале заходнепалескіх гаворак» З. М. Заікі (2001);

3) «Беларуска-польска-рускі слоўнік лінгвістычных тэрмінаў і спецыяльнай лексікі» В. Бекіша і Г. Фонтаскі (1997);

4) «Слоўнік-даведнік асноўных лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў»М. В. Абабуркі (1998);

5) «Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў» П. У. Сцяцко, М. Ф. гуліцкага, Л. А. Антанюк (1990).







Дата добавления: 2015-09-04; просмотров: 2254. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Тема: Составление цепи питания Цель: расширить знания о биотических факторах среды. Оборудование:гербарные растения...

В эволюции растений и животных. Цель: выявить ароморфозы и идиоадаптации у растений Цель: выявить ароморфозы и идиоадаптации у растений. Оборудование: гербарные растения, чучела хордовых (рыб, земноводных, птиц, пресмыкающихся, млекопитающих), коллекции насекомых, влажные препараты паразитических червей, мох, хвощ, папоротник...

Типовые примеры и методы их решения. Пример 2.5.1. На вклад начисляются сложные проценты: а) ежегодно; б) ежеквартально; в) ежемесячно Пример 2.5.1. На вклад начисляются сложные проценты: а) ежегодно; б) ежеквартально; в) ежемесячно. Какова должна быть годовая номинальная процентная ставка...

Влияние первой русской революции 1905-1907 гг. на Казахстан. Революция в России (1905-1907 гг.), дала первый толчок политическому пробуждению трудящихся Казахстана, развитию национально-освободительного рабочего движения против гнета. В Казахстане, находившемся далеко от политических центров Российской империи...

Виды сухожильных швов После выделения культи сухожилия и эвакуации гематомы приступают к восстановлению целостности сухожилия...

КОНСТРУКЦИЯ КОЛЕСНОЙ ПАРЫ ВАГОНА Тип колёсной пары определяется типом оси и диаметром колес. Согласно ГОСТ 4835-2006* устанавливаются типы колесных пар для грузовых вагонов с осями РУ1Ш и РВ2Ш и колесами диаметром по кругу катания 957 мм. Номинальный диаметр колеса – 950 мм...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия