Студопедия — Назоўнікі 2-га скланення
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Назоўнікі 2-га скланення






Склонавыя канчаткі назоўнікаў мужчынскага роду залежаць ад характару асновы, націску, катэгорыі адушаўлёнасці-неадушаўлёнасці (у вінавальным склоне), лексічнага значэння слова (у родным склоне).

Назоўнікі мужчынскага роду ў родным склоне адзіночнага ліку маюць канчаткі -а(-я) або -у(-ю). Ужыванне таго ці іншага канчатка абумоўлена ў асноўным такімі лексіка-граматычнымі катэгорыямі, як канкрэтнасць, абстрактнасць, зборнасць і рэчыўнасць.

Канчатак -а(-я) маюць назоўнікі, што абазначаюць:

назвы асоб, жывых істот: чалавека, брата, вучня, Тараса, зубра, аленя, павука, а таксама: нябожчыка, тапельца, мерцвяка;

назвы канкрэтных прадметаў: трактара, стала, сшытка, медаля, ручая;

назвы ўстаноў, арганізацый, населеных пунктаў, геаграфічных і астранамічных паняццяў: інстытута, калгаса, завода, горада, Гомеля, Віцебска, Месяца, Сатурна;

назвы адзінак метрычнай сістэмы і іншых вымярэнняў: метра, кілаграма, літра, года, дня, чэрвеня, рубля, долара, вольта, градуса;

назвы спартыўных паняццяў, гульняў, танцаў: фут­бола, хакея, вальса;

назвы спецыяльных навуковых тэрмінаў: назоўніка, дзеяслова, суфікса, кораня, квадрата, ромба, інтэграла;

словы хлеба, аўса.

Канчатак -у(-ю) маюць назоўнікі, што абазначаюць:

розныя абстрактныя паняцці, якасці, прыметы, уласцівасці, дзеянні, пачуцці, стан: розуму, подзвігу, гераізму, абавязку, сэнсу, вопыту, шуму, спакою, блакіту, выез­ду, уздыму, пратэсту, руху, адпачынку, гневу, сораму;

грамадскія фармацыі, навуковыя плыні, тэорыі, вучэнні: феадалізму, імперыялізму, матэрыялізму, рэалізму, дарвінізму, фармалізму, сіянізму, антыкамунізму;

 

Заўвага. У «Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (Мінск, 1959) робіцца выключэнне для слоў камунізм, сацыялізм, марксізм, ленінізм, «якія па традыцыі пішуцца з канчаткам -а». Аднак у пісьмовай практыцы апошніх гадоў гэтыя назоўнікі паслядоўна ўжываюцца з канчаткам -у: Будаўніцтва камунізму і камуністычнае выхаванне працоўных — гэта адзіны працэс («Полымя»). Няхай жыве марксізм-ленінізм — вечна жывое інтэрнацыянальнае вучэнне, сцяг барацьбы працоўных усіх краін супраць імперыялізму, за перамогу сацыялізму і камунізму! («Звязда»).

зборныя прадметы, рэчывы, матэрыялы, хімічныя злучэнні і элементы: снегу, пяску, цэменту, цукру, мёду, сыру, чаю, паркалю, капрону, клею, вугляроду, бензіну, азоту, кіслароду, брому, натрыю;

з'явы прыроды, стыхійныя бедствы, падзеі: ветру, гро­му, марозу, агню, сухавею, галалёду, пажару;

прасторавыя паняцці: лугу, шляху, парку, краю, лесастэпу.

Канчатак -у(-ю) у родным склоне маюць назоўнікі са зборным значэннем: пралетарыяту, калектыву, хмызняку, чароту, а таксама назоўнікі, якія ўваходзяць у склад устойлівых выразаў: час ад часу, ні роду ні плоду, звесці са свету, не даць маху, ні свету ні следу, з першага погляду, не да твару.

Ужыванне канчаткаў назоўнікаў мужчынскага роду ў родным склоне залежыць часам ад кантэксту і таго значэння, якое набывае ў ім назоўнік: Прыйдзеш да дуба учатырох,— ледзь стан яго абдымеш (Бр;). Я сказаў, што сястра просіць дубу на калодзеж (Скр.). Параўн. яшчэ: беларускага народа і натоўп народу, кіраўніцтва завода і заводу гадзіннікавага механізма, пыжыка (цяля аленя) і пыжыку (футра).

У давальным склоне адзіночнага ліку назоўнікі мужчынскага роду маюць канчатак -у(-ю): брыгадзіру, студэнту, герою, сталу, краю, берагу, заводу, подыху, пад'ёму, калектыву.

Форма вінавальнага склону назоўнікаў мужчынскага роду залежыць ад катэгорыі адушаўлёнасці-неадушаўлёнасці. Адушаўлёныя назоўнікі маюць канчатак –а (-я), як у родным склоне; неадушаўлёныя маюць нулявы канчатак, як у назоўным склоне: бачу (каго? што?) студэнта, героя, камбайнера, горад, край, калектыў, камбайн.

У творным склоне назоўнікі мужчынскага роду пасля цвёрдых і зацвярдзелых зычных над націскам маюці. канчатак -ом: сталом, будаўніком, гаражом, гаспадаром, не пад націскам -ам: студэнтам, брыгадзірам, лесам, трактарам; пасля мяккіх зычных пад націскам -ём: ласём, агнём, ручаём, не пад націскам -ем: героем, пакоем, аленем.

Найбольш разнастайныя канчаткі назоўнікаў мужчынскага роду ў м е с н ы м склоне. Тут могуць быць канчаткі -е, -і(-ы), -у(-ю).

Канчатак ўжываецца ў неадушаўлёных назоўніках, якія маюць аснову на цвёрды зычны (прычым цвёрды зычны чаргуецца з мяккім): стол — на стале, лес — у лесе, агарод — на агародзе, поплаў — на поплаве. Канчатак маюць таксама назоўнікі з асноваю на задне­язычный г, х, калі яны чаргуюцца са свісцячымі з', с': бе­раг — на беразе, луг — у лузе, верх — на самым версе, кажух — у кажусе.

Назоўнікі з мяккаю асновай незалежна ад націску і катэгорыі адушаўлёнасці-неадушаўлёнасці маюць канчатак : конь — на кані, пень — на пні, вырай — у выраі, а назоўнікі з асноваю на зацвярдзелы –ы; заяц — на зайцы, гараж — у гаражы, дождж — на дажджы.

Канчатак -у(-ю) маюць назоўнікі, якія абазначаюць назвы асоб: пры суседу, артысту, брыгадзіру, герою, кавалю, і назоўнікі з асноваю на г, к, х: на стагу, у пяску, на шляху, у парку. Канчатак ўжываецца таксама ў асобных назоўніках з цвёрдаю асновай (ва ўстойлівых зваротах з прыназоўнікамі на, у): на ляту, на калу, на віду, у хаду, у ладу.

Уласныя асабовыя імёны і прозвішчы мужчынскага роду, якія канчаюцца на зычны, скланяюцца, як адпаведныя агульныя назоўнікі са значэннем асобы: Андрэя Лабановіча, Андрэю Лабановічу, Андрэя Лабановіча, Андрэем Лабановічам, пры Андрэю Лабановічу. У месным склоне такія назоўнікі маюць канчатак -у(-ю: пры Тарасу Бондару, Міхасю Кавалю, па Сымону Міхалапу.

 

Заўвага. У творах мастацкай літаратуры можна сустрэць ужыванне агульных і ўласных асабовых назоўнікаў мужчынскага роду, якія маюць цвёрдую аснову, а канчаткам -е: па сыне, аб агро­номе, аб Міхале, на Сымоне. Такія формы трэба разглядаць як адхіленне ад літаратурнай нормы.

Уласныя назоўнікі мужчынскага роду, якія абазначаюць геаграфічныя і астранамічныя назвы, скланяюцца, як агульныя неадушаўлёныя назоўнікі з адпаведнаю асновай: Брэст — у Брэсце, Крым — у Крыме, Марс — на Марсе; Гомель — у Гомелі, Алтай — на Алтаі, Дунай — па Дунаі; Добруш — у Добрушы, Бобр — на Бабры, Ме­сяц— на Месяцы; Барок — у Барку, Нізок — у Нізку, Таганрог — у Таганрогу.

Назвы паселеных пунктаў на -оў(-аў), -еў(-ёў), -ын (-ін) (у мінулым гэта прыналежныя прыметнікі) скла­няюцца, як агульныя назоўнікі з цвёрдаю асновай: Т. Рагачовам, Лоевам, Шчучынам, Дрыбінам; М. у Рагачове, Лоеве, Шчучыне, Дрыбіне.

Прозвішчы на -ін(-ын), -оў(-аў), -еў(-ёў) тыпу Лужанін, Чыгрын, Пятроў, Астапаў, Якаўлеў, Жураўлёў скла­няюцца, як агульныя назоўнікі 2-га скланення, і толькі ў творным склоне адзіночнага ліку маюць канчатак прыметніка -ым: Лужаніным, Чыгрыным, Жураўлёвым. Такія прозвішчы паходзяць ад прыналежных прыметнікаў, якія перайшлі ў назоўнікі. Жаночыя прозвішчы гэтага тыпу скланяюцца, як прыналежныя прыметнікі.

 

Заўвага. Іншамоўныя прозвішчы на -ін-(ын), -аў тыпу Дарвін, Чаплін, Вірхаў у творным склоне маюць канчатак -ам: Дарвінам, Чаплінам, Вірхавам.

 

Назоўнікі н і я к а г а роду з асноваю на цвёрды і зацвярдзелы зычны ў назоўным і вінавальным склонах пад націскам маюць канчатак : сяло, вядро, малако, не пад націскам : жыта, сонца, мора; пасля мяккіх зычных або (у залежнасці ад націску): поле, узмор'е, галлё, кап'ё.

У родным склоне назоўнікі ніякага роду маюць канчатак –а (-я), у давальным –у
(-ю)
. Канчатак творнага склону залежыць не толькі ад характару асновы, але і ад націску: пасля цвёрдых і зацвярдзелых зычных — -ом (пад націскам) або -ам (не пад націскам): сялом, вядром, малаком, сонцам, жытам, морам; пасля мяккіх зычных -ём (пад націскам) або -ем (не пад націскам): галлём, кап'ём, полем, калоссем, узмор'ем.

У месным склоне ўжываюцца канчаткі -е, -і(-ы). Канчатак маюць назоўнікі тыпу сяло, жыта, акно, у якіх апошні цвёрды зычны чаргуецца з мяккім: сяло — у сяле, жыта — у жыце, акно — на акне; канчатак –і — назоўнікі з мяккаю асновай: поле — на полі, галлё — у галлі, узмор'е — на ўзмор'і; — з зацвярдзелаю асновай: сонца — на сонцы, мора — на моры, падарожжа — у падарожжы. Слова малако ў месным склоне мае націскны канчатак : у малацэ.

Да 2-га скланення трэба аднесці пяць назоўнікаў на -мя: семя, цемя, вымя, полымя, бярэмя, якія скланяюцца, як і ўсе назоўнікі ніякага роду з мяккаю асновай: Н. семя, полымя — як поле, лісце; Р. семя, полымя — як поля, лісця; Д. семю, полымю — як полю, лісцю і г. д.

Уласныя назоўнікі — назвы гарадоў, вёсак, рэк, якія маюць форму ніякага роду, скланяюцца, як і агульныя назоўнікі з адпаведнаю асновай: Т. Гроднам, Барадзіном, Каўшовам, Уруччам; М. у Гродне, Каўшове, Барадзіне; у Залессі, Заслаўі; у Падлужжы, Уруччы, на Дняпры.







Дата добавления: 2015-09-04; просмотров: 6941. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...

Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Тема 2: Анатомо-топографическое строение полостей зубов верхней и нижней челюстей. Полость зуба — это сложная система разветвлений, имеющая разнообразную конфигурацию...

Виды и жанры театрализованных представлений   Проживание бронируется и оплачивается слушателями самостоятельно...

Что происходит при встрече с близнецовым пламенем   Если встреча с родственной душой может произойти достаточно спокойно – то встреча с близнецовым пламенем всегда подобна вспышке...

Ситуация 26. ПРОВЕРЕНО МИНЗДРАВОМ   Станислав Свердлов закончил российско-американский факультет менеджмента Томского государственного университета...

Различия в философии античности, средневековья и Возрождения ♦Венцом античной философии было: Единое Благо, Мировой Ум, Мировая Душа, Космос...

Характерные черты немецкой классической философии 1. Особое понимание роли философии в истории человечества, в развитии мировой культуры. Классические немецкие философы полагали, что философия призвана быть критической совестью культуры, «душой» культуры. 2. Исследовались не только человеческая...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия