Студопедия — Вучэбна-практычныя матэрыялы. Заданне 1. Адзначце сказы,у якіх выдзеленыя словы — злучнікі:
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Вучэбна-практычныя матэрыялы. Заданне 1. Адзначце сказы,у якіх выдзеленыя словы — злучнікі:






 

Заданне 1. Адзначце сказыякіх выдзеленыя словы — злучнікі:

 

1) Адным заўсёды ганаруся, што я — сумленны чала-век (А. Астрэйка). 6) Пах травы быў не такі, як у сярэдзіне лета (І. Мележ)
2) Праспявай мне песню маленства, што спявала не раз над калыскай (П. Трус). 7) Усю ноч Ганна праляжала як нежывая (І. Мележ)
3) Вось і на гэты раз усплыла ў памяці дзікая груша, што расла на невялічкай палянцы ў лесе (Р. Ігна-ценка). 8) I ёсць любоў да горада, складаная і нявыказаная, як радасць і боль (С. Грахоўскі).
4) Што нясе нам вясна маладая? (Я. Колас) 9) Сады стаялі як бы чужыя (П. Галавач).
5) Што значыць адзін чалавек у параўнанні з вялікаю сілай народнай!? (А. Куляшоў) 10) Як не клеіцца работа — ад турботы не ўцячэш (А. Астрэйка).

 

Заданне 2. Пры спісванні сказаў устаўце патрэбныя злучнікі і злучальныя словы. Вызначце від даданых частак. Скажыце, якімі членамі сказа з’яўляюцца злучальныя словы, да якіх часцін мовы яны належаць.

1. Мы прыходзім у свет, … уславіць яго, усё аддаць за жыццё і змаганне (Н.Тарас). Бываюць такія людзі,.., здаецца, і не вызначаюцца нічым асаблівым, а вельмі вабяць да сябе (Я.Брыль). 3. Андрэй ішоў між тоўстых бяроз, … нізка звесілі сваё тонкае вецце (А. Чарнышэвіч). 4. … і змораныя былі нашы падарожнікі, але перад такім незвычайным паляваннем забыліся на ўсё на свеце (Я.Маўр). 5. … прайшло маленства, там пачынаецца радзіма (К. Чорны). 6. З Іванам Дамінікавічам мы бачыліся і размаўлялі часцей за ўсё вечарамі, … ён і сам адпачываў ад напружанай працы (К. Крапіва). 7. Салдат разгаварыўся з Панасам, распытаў, … ён такі, за што забралі (Я.Колас) 8. … ў Айчынную вайну туга душу маю сціскала — нібы праз дымную сцяну прыходзіў да мяне Купала (Э. Агняцвет). 9. Мы не хочам жыць так далей, … жылі нашы дзяды (Я. Колас) 10. Чалавечае шчасце вялікае, быццам сусвет, … ствараюць яго не адзінкі — мільёны людзей (Е. Кірыенка). 11. У вёсцы Пасадзец пабудавана прасторная сярэдняя школа, … прысвоена імя Змітрака Бядулі (М. Хведаровіч).

 

Заданне 3. Спішыце, падкрэсліце злучальныя словы. Скажыце, да якой часіцны мовы яны належаць, якую сінтаксічную ролю ў сказе выконваюць. Пастаўце прапушчаны знакі прыпынку, растлумачце іх.

1. Густы туман што нібы белым дымам пакрываў пасеку і будынкі пачаў марудна і непрыкметна спаўзаць у нізіну (А.Стаховіч). 2.Ваолдзька пазіраў на палеткі і адчуваў як зеленавата-жоўтыя хвалі выклікаюць у сэрцы прыліў радасці (М. Гарэцкі). 3. Іван Мележ шчыра расказваў як ён працаваў над раманам «Людзі на балоце» (М. Аўрамчык). 4. Хоць чалавек ён і не гаваркі аднак яго любяць паслухаць і старыя і малыя. (Р. Сабаленка). 5. І з хваляваннем кожны з нас ступіў на бераг запаветны дзе вырашаўся ў грозны час у бітвах лёс усёй планеты (М.Танк). 6.Станіслаў не помніў як ён вылез з агародчыка і амаль бегам накіраваўся да сакратара камсамольскай арганізацыі (П.Пестрак). 7. І чым далей тым бачу болей я камбайнёраў маладых (Я.Брыль). 8. Ды яна насцярожана чакала чым скончыцца яе маўчанне (І. Шамякін). 9 Непрыкметна зараснікі хвойніку і бярэзніку якія стаялі па баках дарогі перайшлі ў густы векавы бор (М.Гамолка). 10. Ужо кіламетраў пяць прайшоў дзед Талаш калі пачало ўзыходзіць сонца (Я. Колас). 11. Пасля некалькіх шэрых дзён і цёмных начэй надышла ясная яноч калі святло месяца купалася ў струменях Нёмана і рассыпаючыся на мільярды іскраў плыло і плыло — хваліста, мігатліва (П.Пестрак). 12. Потым снег пачаў ісці так густа што на пенчуках на валунах з’явіліся пухнатыя белыя шапкі (М. Лынькоў).

 

Заданне 4. Зрабіце марфалагічны разбор злучніка ў сказе.

1.Стары так кіпеў, што Яўхім не стаў спрачацца.

2. Не шкадуюць рук музыкі, а танцоры — рук і ног.







Дата добавления: 2015-09-04; просмотров: 3034. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Логические цифровые микросхемы Более сложные элементы цифровой схемотехники (триггеры, мультиплексоры, декодеры и т.д.) не имеют...

Принципы и методы управления в таможенных органах Под принципами управления понимаются идеи, правила, основные положения и нормы поведения, которыми руководствуются общие, частные и организационно-технологические принципы...

ПРОФЕССИОНАЛЬНОЕ САМОВОСПИТАНИЕ И САМООБРАЗОВАНИЕ ПЕДАГОГА Воспитывать сегодня подрастающее поколение на со­временном уровне требований общества нельзя без по­стоянного обновления и обогащения своего профессио­нального педагогического потенциала...

Эффективность управления. Общие понятия о сущности и критериях эффективности. Эффективность управления – это экономическая категория, отражающая вклад управленческой деятельности в конечный результат работы организации...

Упражнение Джеффа. Это список вопросов или утверждений, отвечая на которые участник может раскрыть свой внутренний мир перед другими участниками и узнать о других участниках больше...

Влияние первой русской революции 1905-1907 гг. на Казахстан. Революция в России (1905-1907 гг.), дала первый толчок политическому пробуждению трудящихся Казахстана, развитию национально-освободительного рабочего движения против гнета. В Казахстане, находившемся далеко от политических центров Российской империи...

Виды сухожильных швов После выделения культи сухожилия и эвакуации гематомы приступают к восстановлению целостности сухожилия...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия