Гаспадыня.Вельмі рада, што вы так шмат ведаеце аб ручніках. Але ж, каб ручнік атрымаўся, трэба шмат папрацаваць. І праца гэта нялёгкая. Нездарма наш народ злажыў шмат прымавак i прыказак аб працы. Давайце ix успомнім. Я называю першую частку, а вы — другую. Дзе няма ахвоты/ там няма работы. Работу словам / не заменіш. Зямлю грэе сонца / а чалавека — праца. Хто адзін аднаму дапамагае, / той у працы перамагае. Дзе гультай ходзіць, / там зямля не родзіць. Малайчынкі! Добра ведаеце прыказкі i прымаўкі аб працы. I не спужаліся работы. Мы запрашаем ycix дзяўчат у гэтай зале, хто жадае павучыцца, хто паспяваць — ну i, канешне, любай стаць. (Уключаецца фанаграма.) Падымайся на сцэну, Падымайся сюды. Уcix дзяўчат мы запрашаем, Усе сядайце вось сюды. Гаспадыня. Як вы лічыце, каб атрымаць такую кудзелю, што мы спачатку павінны зрабіць? Сапраўды — пасеяць лянок. Давайце яго пасеем у пecнi "Ox, i сеяла Ульяніца лянок". (інсцэніроўка песні.) Ox, i сеяла Ульяніца лянок, Ox, i сеяла Іванаўна лянок, Ох, сэрца лянок, Мая радасць ты, лянок, Белы, слаўны кужалёк! Ox, i рвала Ульяніца лянок, Ox, i рвала Ульяніца лянок, Ох, сэрца лянок, Мая радасць ты, лянок, Белы, слаўны кужалёк! А сарваўшы, у снапочкі сабрала, А сарваўшы, у снапочкі сабрала, Ох, сэрца лянок, Мая радасць ты, лянок, Белы, слаўны кужалёк! Ox, i мяла Ульяніца лянок, Ox, i мяла Ульяніца лянок, Ох, сэрца лянок, Мая радасць ты, лянок, Белы, слаўны кужалёк! Ox, i прала Ульяніца лянок. Ox, i прала Ульяніца лянок. Ох, сэрца лянок, Мая радасць ты, лянок, Белы слаўны кужалёк.
|