Студопедия — Музыка.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Музыка.






А зараз трэба бацьку i маці ў "Лявонісе" скруціць!

(Гучыць "Ллвоніха ", гаспадары танчаць.)

Лявон i Лявоніха спяваюць "Божаж мой..."

Лявоніха (выводзіць дзяўчыну з радоў).

Ёсць у мяне дачка Волечка — тоненькая, як бярозка, а салодкая, як цукерка. Адшукай ей, бацька, добрую пару!

Лявон.

Kaлi твая дзяўчына сохне ад кручыны, то мой Вадзік якраз ей да пары — вясёлы, добры хлопец.

(Гучыць "Лявоніха ", у танцы маладых падводзяць адзін да аднаго.)

Лявон i Лявоніха спяваюць "Вадзімка — сынулечка..."

Лявон (выводзіць дзяўчыну з зала).

Вось у мяне дзяўчына дык дзяўчына! Абцерушыце пыл з вушэй, каб не запарушыў вачэй. Такіх дзяўчат шукаюць гадамі, у замежных краінах за марамі, а яны вось тут, разам з намі.

Хлопец.

Татуля, аддай Таццянку за мяне замуж!

Лявон.

Вось i добра, ты, Яўгенка, хлопец працавіты. Танечка, згодна?

(Дзяўчына згаджаецца, гучыць "Лявоніха ", маладыя падыходзяць да першай пары, якая знаходзіцца на апошнім плане пляцоўкі.)

Лявон.

Ой, мае вы даражэнькія, вы толькі паглядзіце, які хлопец, як тваё імя? (Хлопец адказвае.)

Лявоніха.

А мая прыгажуня Галечка якраз яму да пары.

Спяваюць "Галечка-душачка", усе астатнія пары ўтвараюць "ручаёк", ідзе гульня, адна дзяўчына застаецца без пары.

Лявоніха.

Пагляньце, якая перад вaмi дзяўчына, i адна, без пары!

(На пляцоўку ідзе Бахур.) Бахур.

Мне спадабалася гэтая дзяўчына, я даўно яе ўгледзеў!

(Становіцца з дзяўчынай у "ручаёк ".) Лявоніха.

Дай вам Бог шчасця ў нянасці i харошую долю ў волю!

(Пары з ручайка разыходзяцца ў паўкола, Шчодра выносіць пірог, гурт спявае "Цярэшка-Цярэшачка...", гаспадары абносяць пірагом пары.)

Лявоніха.

Пойдзем жа ў карагодзе, каб шчасце нас не мінала! Лявон.

Пойдзем жа ў карагодзе, каб жыццё наша лепшым стала! Лявоніха.

Пойдзем жа ў карагодзе, каб не спыніўся вечнага жыцця круг,

Усе.

Каб ачысціўся наш дух!

(Усе ідуць у карагодзе i спяваюць "У карагодзе мы былі".)

Пасля карагода ўсе спяваюць калядную развітальную песню "Будзь ваша здароўе".

Пакроўскае ігрышча

На пляцоўцы стаяць два кошыка: у адным — паленне, у другім — бульба. З аднаго боку стаіць свечка, каля яе ляжаць яшчэ некалькі свечак, з другога боку на ручніку — печаныя булачкі. Па цэнтры на задніку вісіць вяночак. На стале стаяць чаравічкі, ляжаць бубен i дудачка.

(Гучыць беларуская танцавальная мелодыя. На пляцоўку выходзіць жанчына, якая выконвае ролю Cвaxi.)

Сваха.

Добры дзень, людзі добрыя! Са святам Пакровы! Кажуць, на Пакровы заўсёды былі cвaxi, якія хадзілі i сваталі дзяўчат, ладзілі знаёмствы. Дык вось, гэту справу буду сёння рабіць я. Так што запрашаю ўcix — i старых, i малых, дзяўчат i хлопцаў — пакаштаваць бліноў, на свяце пабываць, сябе паказаць, у гульні пагуляць, паспяваць i вясёлы настрой не губляць!

(Музыка змаўкае.)

Сваха.

Вось i прыйшлі Пакровы. А яны спытаюцца — ці да зімы гатовы? Ці ёсць у каморы i ў аборы? Ці пажалі жыцечка? Ці пакапалі градачкі? Паказалі парадачкі? Вось паслухайце, як было здаўна. Свята Пакроў адзначалася кожны год глыбокай восенню, калі заканчваліся ўсе работы ў полі. Гаспадары рыхтавалі смачныя стравы да святочнага стала. Казалі людзі: "Прыйшоў Пакроў з yciм дабром!". Няхай, дарагія людзі, будзе ўciм сытна i ў кожнага будзе духмяны хлеб з новага ўраджаю!

(Гучыць вясёлая танцавальная музыка.)

Сваха.

Песні сыплюць, нібы зоры,

Сэрцу хочацца прасторы...

Прыходзьце, хто толькі хоча, да нас на свята. Усім будзе i прьвет, i пачастунак шчодры... Я ўжо бачу: завіталі да нас суседзі-цыганы. Рады вам, далучайцеся да ўcix.

(Гучыць народная песня "Ой, на гары цыганы cmaялi".)

Ой, на гары цыганы стаялі, 2р.

Стаяла, думала цыганачка малада, 2 р.

Цыганачка малада.

Ён цыганачку сабе выбipae 2 р.

Стаяла, думала цыганачка малада, 2 р.

Цыганачка малада.

Ты, цыганачка, будзь мая каханка, 2 р.

Стаяла, думала цыганачка малада, 2 р.

Цыганачка малада.

Сваха.

Без вясёлых цыганоў свята не свята. А дзяўчаты-цыганачкі яюя прыгожыя, могуць i паваражыць.

(Гучыць мелодия "Цыганачка".)

А вось i "Цыганачка" запрашае паскакаць. Ціздольныя дзяўчаты да скокаў? Kaлi здольныя, то мы зараз пабачым: хто як працуе, той так i танцуе. А вы, хлопцы, глядзіце, каму якая падабаецца. Заўсёды на Пакроў сваталіся хлопцы да дзевак, дамаўляліся аб шлюбе. Я сваха, буду вам падказваць, з якой вёскі дзяўчына i якога роду. Дамовіліся? Калі так, то пайшлі скакаць!

Сваха.

Добра скакалі нашы дзеўкі! Ну вось, я бачу, што знайшлася першая пара, мабыць, i ўсе нашы дзяўчаты не застануцца без суджаных. Вы знаеце, калісьці на Пакроў гулялі ў гульню з чаравікамі.

Хлапец становіцца на адно калена перад дзяўчынай, трымаючы ў руцэ пару чаравікаў, i кажа: "Ці падабенькі пасталенькі?". Kaлi яна згодна пайсці за яго замуж, то кажа: "Падабенькі". А калі не, то я, сваха, запрашаю другую пару.

(Гучыць беларуская народная песня "Лявоніха ". Ідзе гульня.)

Тыя, хто падабраў сабе пару, танцуюць "Лявоніху".
Сваха.

На Пакроў заўсёды было весела, шмат збіралася народу, і сёння так. Прыйшлі i прыехалі i нават з сабою прывезлі новыя прыпеўкі. Зараз паглядзім, якія вы спрытныя ў прыпеўках.

(Ідзе конкурс прыпевак, выканаўцы атрымліваюць узнагародыкошык бульбы.)

На Пакровах я была,

Бачыла Міхася.

Ён хацеў пацалаваць,

А я не далася.

Ой, Пакроўскі кірмаш!

Даражэнькі ты наш,

А што грошы палучыла —

Я ў краму падарыла.

Як па восені ў нас

Быў Пакроўскі кірмаш.

Прадавалі, таргавалі—

Хлопцы дзевак выбіpaлi!

Хлопцы дзевак выбіpaлi,

Ix да шлюбу рыхтавалі,

Падарункі ім куплялі,

Моцна, моцна цалавалі.

Сваха.

У дзень Івана Шаптуна, перад Пакровамі, cвaxi патаемна дамаўляліся з жаніхамі наконт нявест, падказвалі, якую браць замуж, а якую не. Прыказка сцвярджае: "Прыходзяць Пакровы — раве дзеўка, як карова".

Дык вось, каб дзеўкі не плакалі, а былі радасныя — ёсць я. Сваю справу я ведаю. Зараз я запрашаю да сябе аднаго хлопца i як мага больш дзевак. Хлопец становіцца тварам да гледачоў, а дзяўчаты ззаду яго па чарзе кажуць: "Я — твая нявеста". Хлапец павінен па голасу пазнаць сваю. Затым падыходзіць другі хлапец, трэцці... Усе па чарзе павінны пазнаць па голасу сваю нявесту.

(Праводзіцца гульня "Я— твая нявеста ".)

Сваха.

Ого, колькі пар атрымалася! Прыміце ў падарунак па свечцы. I памятайце, што я, сваха, пачэсны госць на вяселлі. А якая ж дзеўка не хоча выйсці замуж?! Ці хлапец знайсці пару на ўсё жыццё?

Звычайна ў дзень Пакрова дзяўчаты хадзілі ў царкву, ставілі свечку перад іконаю Пакрова са словамі: "Святы Пакроў пакрыў зямлю i ваду — пакрый i мяне, маладу!".

А яшчэ варажылі. Дык вось я прапаную вам гульню-варажбу "Паленне".

(Раскідваюцца паленні. Дзяўчаты разам хуценька пачынаюць збіраць. Потым пачынаюць лічыць. Чым больш паленняў збярэ дзяўчына, тым багацейшы будзе ў яе жаніх.)

Сваха.

Ну вось, цяпер вы, дзяўчаткі, ведаеце, што чакае вас у жыцці. (Гучыць вясёлая музыка.)

Вось i музыка гучыць, скора чакаць шмат шчаслівых вяселляў. А зараз я запрашаю дзяўчат i хлопцаў. Дзяўчаты, станавіцеся па адзін бок, а хлопцы — па другі. Пагуляем у "Дудку- самадудку". Гуляюць i хлопцы, i дзяўчаты. Хлапцы спяваюць песню пра свята, а дзяўчаты стаяць кругам i перадаюць з рук у рукі "дудку-самадудку" да таго часу, пакуль спяваецца песня. Па заканчэнні песні тая дзяўчына, у якой застанецца дудка, пераходзіць на бок хлопцаў i дапамагае спяваць. (Ідзе гульня.)

У нашага свата галава

I яшчэ вялікая барада.

А ў нашага свата доўгі нос,

І яшчэ за годзік ён падрос.

Песня паўтараецца некалькі разоў. У выніку застаецца адна дзяўчына.

Сваха.

Не журыся, дзяўчынка, зараз мы выберам табе хлопца ў час танцаў. Я ведаю, што ў нас вельмі любяць "Кракавяк". Дык ycix, i старых, i маладых, я запрашаю паскакаць разам з намі.

(Ідуць скокі. Тыя пары, якія пазнаёміліся ў час гульні, атрымліваюць маленькія каравайчыкі-булачкі.)

Сваха.

Ну вось, справу сваю я зрабіла, шмат засватала дзяўчат. Пасля Пакрову будзе дзе разгуляцца! Ото ж, якая я добрая сваха! Ой, i шмат вяселляў будзе. Ну, няхай на здароўе жывуць.

Мы ўciм маладым жадаем жыць-пажываць

І дабра нажываць!

Хай шчасце вашу хату не мінае!

Каханне хай яе не пакідае!

Павагі, дабрабыту, весялосці

Жадаем вам — я, жыхары i госці!




ЗМЕСТ

Уступ............................................................ 3

Калядныя варожбы.................................... 7

Шчодры вечар - добры вечар................... 14

Калядкі Дзеда Мароза.............................. 18

Добры вечар таму, хто ў гэтым даму. 27

А ў нас сёння Каляда.................................. 31

Ішла Каляда................................................. 35

Зіма з вясною сустракаюцца.................. 52

Масленка...................................................... 70

Масленічныя забавы.................................. 78

А мы Масленку чакалі............................... 83

Гуканне вясны............................................. 89

Юр’ я.............................................................. 96

Юр ‘я на парог вясну прывалок............... 101

Прыйшла Юр'ева раса............................... 108

Юр'ева матка ў свет пайшла................. 115

Юр’еўскія забавы........................................ 122

Сёння свята для ўcix будзе...................... 128

Юр'еў дзень.................................................. 137

Куток халастых........................................ 143

Камаедзіца................................................... 146

Птушыныя гульні...................................... 152

Вялікдзень..................................................... 155

Сёмуха.......................................................... 161

Фэставыя гульні........................................ 164

Дзіцячы санны цягнік................................. 168

Матчын ручнік........................................... 177

Гары, не згасай, зорка любові.................. 182

Лясная казка................................................ 190

Яблычны спас............................................... 198

Спас - усяму час.......................................... 202

Багач............................................................. 206

Жаніцьба Цярэшкі...................................... 211

Пакроўскае ігрышча………………………………… 213







Дата добавления: 2015-09-07; просмотров: 842. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Меры безопасности при обращении с оружием и боеприпасами 64. Получение (сдача) оружия и боеприпасов для проведения стрельб осуществляется в установленном порядке[1]. 65. Безопасность при проведении стрельб обеспечивается...

Весы настольные циферблатные Весы настольные циферблатные РН-10Ц13 (рис.3.1) выпускаются с наибольшими пределами взвешивания 2...

Хронометражно-табличная методика определения суточного расхода энергии студента Цель: познакомиться с хронометражно-табличным методом опреде­ления суточного расхода энергии...

Травматическая окклюзия и ее клинические признаки При пародонтите и парадонтозе резистентность тканей пародонта падает...

Подкожное введение сывороток по методу Безредки. С целью предупреждения развития анафилактического шока и других аллергических реак­ций при введении иммунных сывороток используют метод Безредки для определения реакции больного на введение сыворотки...

Принципы и методы управления в таможенных органах Под принципами управления понимаются идеи, правила, основные положения и нормы поведения, которыми руководствуются общие, частные и организационно-технологические принципы...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.008 сек.) русская версия | украинская версия