Студопедия — Www.Homoliber.org
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Www.Homoliber.org






 

Гаспадарчая сістэма першых двух пяцігодак параджала безгаспадарлівасць, а недэмакратычная дзяржаўнасць – бюракратызм і злоўжываннні. Такія парадкі ў краіне, здавалася, маглі завесці толькі ворагі, і масы аховотна верылі ў існаванне разгалінаванага шкодніцтва. Сталінскае кіраўніцтва выкарыстоўвала даволі эфектыўны ў тых умовах спосаб маніпуляцыі грамадскай думкай: усё добрае – ад партыі, савецкай улады і Сталіна; усё дрэннае (адсутнасць прадуктаў харчавання, жылля, шырокамаштабныя рэпрэсіі, злоўжыванні і г.д.) – ад ворагаў і шкоднікаў. Разам з тым палітыка тэрору пастаянна павялічвала колькасць незадаволеных і азлобленых. Натуральна, гэтыя людзі не былі ворагамі свайго народу, але многія з іх ненавідзелі створаную Сталіным дзяржаўныю сістэму.

НКУС прэтэндаваў у гэты перыяд на поўную бескантрольнасць і для хуткасці следства выкарыстоўваў любыя сродкі, не лічачыся нават з фармальным захаваннем законнасці. Ужо ў першыя месяцы вялікай чысткі апарат НКУС у цэнтры і на месцах быў павялічаны ў некалькі разоў. Як успамінаў Хрушчоў: “Сталин… решил брать туда на работу людей прямо с производства, от станка. Это были люди неопытные, иной раз политически совершенно неразвитые. Им достаточно было какое-то указание сделать и сказать: «Главное, арестовывать и требовать признания»[1]. Адчуваючы сваю бязмежную ўладу над людзьмі, многія з такіх “навічкоў” хутка авалодвалі прыёмамі катаў і пераўтвараліся ў закончаных садыстаў. Так, у НКУС БССР арыштаваных зацягвалі ва ўціхамірвальныя кашулі, аблівалі халоднай вадой і выстаўлялі на мароз, улівалі ў нос нашатырны спірт, здзекліва называемы “каплямі шчырасці”. У Асобым аддзеле Беларускай Вайсковай Акругі арыштаваных прымушалі прысядаць сотні разоў з бібліяй у выцягнутых руках, гаўкаць па-сабачы і інш.[2]

У 1938 – 1939 гг. справа дайшла і да НКУС. “Разборка” з гэтымі органамі адбывалася па адпрацаванаму імі самімі сцэнарыю: іх супрацоўнікаў абвінавацілі ў стварэнні антысавецкай фашысцкай арганізацыі, якая ставіла мэтай звяржэнне ўлады працоўных, працавала па заданнях варожых краін і г.д. “Вследствие вражеской работы наносился оперативный удар по честным советским гражданам, а вражеский к.р. элемент умышленно сохранялся на свободе”[3]. Зноў ва ўсім вінаватымі аказаліся ворагі і шпіёны, на гэты раз, якія “прабраліся” ў НКУС. Разам з тым, у пастанове СНК і ЦК ВКП(б) “Об арестах, прокурорском надзоре и ведении следствия” адзначалася, што ў 1937—1938 гг. органы НКУС пад кіраўніцтвам партыі правялі вялікую работу па разгрому ворагаў народа і шпіёнска-дыверсійнай агентуры замежных разведак. Такім чынам, прынцыповая правільнасць папярэдняга курсу не адвяргалася, больш таго, канстатавалася, што справу ачысткі СССР ад шпіёнаў, шкоднікаў, тэрарыстаў і дыверсантаў неабходна працягваць. Аднак многае ў папярэдняй дзейнасці НКУС было падвергнута крытыцы: масавыя аперацыі, спрошчанае вядзенне следства, увядзенне “лімітаў”, здзекі над падследнымі. Органам НКУС і Пракуратуры забаранялася праводзіць якія б то ні было масавыя аперацыі па арыштах і высяленню, а самі арышты прадпісвалася здзяйсняць у адпаведнасці з Канстытуцыяй толькі па пастанове суда ці з санкцыі пракурора. Ліквідаваліся “тройкі”, справы неабходна было перадаваць на разгляд судоў ці Асобай нарады пры НКУС[4].

Пачалося выяўленне “ворагаў” у органах НКУС. Усплылі страшэнныя факты. Так, напрыклад, высветлілася, што НКУС даваў устаноўкі мясцовым органам на максімальную колькасць арыштаў, устанаўліваліся нормы і ліміты разаблачэння ворагаў на аднаго следчага, для арыштаваных ствараліся такія ўмовы, што яны прызнавалі ўсё, чаго ад іх дабіваліся следчыя, якія мелі “нормы выпрацоўкі” (прымяналіся гэтак званыя “стойкі”, “канвеерныя допыты”, заключэнне ў карцэр ці рэжымныя камеры, утрымліванне ў спецыяльна абсталяваных сырых, халодных ці вельмі гарачых (“парылкі”) памяшканнях, пазбаўленне сна, вады, збіенні і інш.). У выніку здзекаў і катаванняў многія арыштаваныя паміралі, канчалі жыццё самагубствам, станавіліся калекамі, вар’яцелі. Стала актуальным гаварыць і аб такіх злачынных фактах: “В мае м-це 1937 г. Гомельским горотделом НКВД была арестована группа граждан из 15 человек по обвинению в принадлежности к бунду и антисоветской организации. Следствие продолжалось до ноября 1938 г., половина людей из этой группы умерла во время следствия, а другая половина в ноябре м-це 1938 г. освобождена из под стражи и дело прекращено”[5].

Адмова ад масавых рэпрэсій адбывалася ціха, без асаблівага шуму і выкрыццяў. Тыя, хто дачакаўся справядлівасці і быў вызвалены, як правіла, рэдка маглі вяр­нуцца да ранейшага жыцця: гаспадаркі былі разбураны, здароўе страчана, лёсы паламаны. Частковая рэабілітацыя арыштаваных насіла хутчэй дэманстратыўны характар.

Працэс “разбору” з ворагамі з НКУС быў далёкім ад дэмакратычнага: замест адных ворагаў знайшлі другіх. Уся праца вялася таемна, перапіска пад грыфам “надзвычай сакрэтна”. Сакратар Лельчыцкага райкама партыі Адамейка на актыве раёна даволі падрабязна інфармаваў прысутных аб папярдняй дзейнасці органаў НКУС. На імя Панамарэнкі паступіла дакладная: “В результате такого антипартийного поведения Адамейко и его выступления на собрании актива партийной организации, в Лельчицком районе появлись нездоровые настроения по отношению к органам НКВД, используемые вражескими элементами для распространения всевозможных провокационных слухов и толкований”[6].

Сакратар ЦК КП(б)Б Панамарэнка 13 снежня 1938 г. папярэджваў ЦК ВКП(б) аб праблемах, якія могуць узнікнуць у сувязі з “ускрыццём варожай дзейнасці” НКУС: “Это даст большую трещину в авторитете наших органов. Ибо ни один арестованный, ни один обвиняемый, который прошел эту школу наших оперативных групп, в свое время молчавший об этом – теперь молчать не будет”[7]. Увогуле, па пытанню расследавання парушэнняў рэвалюцыйнай законнасці з боку апарату НКУС БССР, Панамарэнка першапачаткова займаў пазіцыю адхілення ўсіх працаўнікоў, якія прымалі ўдзел у збіеннях арыштаваных, але высветлілася, што ў гэтым выпадку патрэбна зняць з працы і перадаць суду 80% апарата[8]. Тым больш, што прымяненне мер фізічнага ўздзеяння да арыштаваных санкцыянаваў асабіста Сталін, пры чым зрабіў гэта ад імя ЦК ВКП(б). 10 студзеня 1939 г. ім была накіравана шыфраваная тэлеграма сакратарам абкамаў, крайкамаў, ЦК нацкампартый, наркамам унутраных спраў, начальнікам Упраўленняў НКУС. У гэтай тэлеграме гаварылася:

“ЦК ВКП(б) разъясняет, что применение физического воздействия в практике НКВД было допущено с 1937 года с разрешения ЦК ВКП(б)Б... Известно, что все буржазные разведки применяют физическое воздействие в отношении представителей социалистического пролетариата и притом применяют его в самых безобразных формах. Спрашивается, почему социалистическая разведка должна быть более гуманна в отношении заядлых агентов буржуазии, заклятых врагов рабочего класса и колхозников. ЦК ВКП(б) считает, что метод физического воздействия должен обязательно применяться и впредь, в виде исключения, в отношении явных и неразоружающихся врагов народа, как совершенно правильный и целесообразный метод”[9].

 

У архіўна-следчых справах маюцца шматлікія скаргі і заявы арыштаваных аб прымяненні да іх падчас следства мер фізічнага ўздзеяння, аб пытках, здзеках, катаваннях. Гэтыя скаргі, у тым ліку і адрасаваныя Сталіну, Молатаву і іншым, у сваёй большасці не разглядаліся. Але яны былі скарыстаны для “навядзення парадку” у органах НКУС, пры чым, практычна тымі ж метадамі, за якія караліся “доблесныя органы”.

Ніжэй прыведзены дакументы, якія з’яўляюцца сведчаннем тых страшэнных часоў. Пры чым сведчаннем не толькі тых, хто прайшоў пекла, але і непасрэдных яго стваральнікаў. З дакументаў вынікае, што многія следчыя працавалі “не за страх, і не за сумленне”, а атрымлівалі сапраўднае задавальненне “ад працы”. Таталітарная дзяржава стварыла спрыяльныя ўмовы для садыстаў.

Лісты, скаргі, заявы тых, хто прайшоў усё колы пекла, але змог выжыць, утрымліваюць даволі падрабязныя апісанні “метадаў савецкага следства” і, разам з тым, з’яўляюцца сведчаннем таго, як людзі тлумачылі для сябе тую навалу. Другая частка падборкі (“Сведчанні катаў”) прыкладна аб тым жа, аднак прадстаўляе погляд “па той бок”, ці як самі каты-інквізітары маглі патлумачыць перад пагрозай знішчэння іх саміх свае звярыныя паводзіны. Трэцяя частка ўтрымлівае дакументы, якія характэрызуюць дзейнасць НКУС увогуле і яго асобных спрацоўнікаў у папярэдні перыяд.

 

1. СВЕДЧАННІ ПАЦЯРПЕЛЫХ

 

1. Ліст ў ЦК КП(б)Б “Ад 3000 штучных шпіёнаў выпушчаных парылкай Гомельскага абласнога НКУС, якія знаходзяцца ў Гомельскай адміністрацыйнай турме: рабочых, калгаснікаў, камуністаў і беспартыйных” [10]

Не пазней 2 верасня 1938 г. [11]







Дата добавления: 2015-09-07; просмотров: 477. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Именные части речи, их общие и отличительные признаки Именные части речи в русском языке — это имя существительное, имя прилагательное, имя числительное, местоимение...

Интуитивное мышление Мышление — это пси­хический процесс, обеспечивающий познание сущности предме­тов и явлений и самого субъекта...

Объект, субъект, предмет, цели и задачи управления персоналом Социальная система организации делится на две основные подсистемы: управляющую и управляемую...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит...

Кран машиниста усл. № 394 – назначение и устройство Кран машиниста условный номер 394 предназначен для управления тормозами поезда...

Приложение Г: Особенности заполнение справки формы ву-45   После выполнения полного опробования тормозов, а так же после сокращенного, если предварительно на станции было произведено полное опробование тормозов состава от стационарной установки с автоматической регистрацией параметров или без...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия