Студопедия — НАВУКОВЫ СТЫЛЬ 2 страница
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

НАВУКОВЫ СТЫЛЬ 2 страница






Анатацыя. Кароткі выклад зместу кнігі, артыкула і пад..

Рэцэнзія. Крытычны водзыў на што-небудзь напісанае, створанае, пра спектакль, фільм і пад. Рэцэнзія на паэтычны зборнік. Аддаць манагра- фію на рэцэнзію. Станоўчая рэцэнзія.

Манаграфія. Навуковы твор, што даследуе адно якое-небудзь пы- танне, асвятляе адну тэму.

Эсэ. Празаічны нарыс невялікага аб’ёму і вольнай кампазіцыі на прыватную тэму, якая трактуецца суб’ектыўна і няпоўна. Філасофскае эсэ.

Рэзюмэ. Кароткі вывад са сказанага, напісанага. Рэзюмэ артыкула.

 

5.1. Матэрыялы для стылістычнага практыкума «Сістэма жанраў навуковай літаратуры»

Пытанні для самакантролю і падрыхтоўкі да заліку:

1. Ваша меркаванне пра жанравую разнастайнасць навуковага сты- лю? Сфармулюйце агульныя патрабаванні для іх напісання і афармлення.

2. У чым падабенства і адрозненне даклада і рэферата?

3. Вызначце паняцці, абазначаныя тэрмінамі «рэцэнзія», «эсэ», «анатацыя»?

4. З якімі манаграфіямі вы знаёміліся ў працэсе навучання ў школе? ва ўніверсітэце? Назавіце іх.

5. Якія групы слоў складаюць лексіку навуковых тэкстаў?

6. Якая розніца ва ўжыванні агульналітаратурных слоў у мастацкім і навуковым тэкстах?

7. Якая група лексікі вызначае адметнасць мовы навукі і тэхнікі?

8. Чаму фразеалагізмы абмежавана выкарыстоўваюцц ў навуковых тэкстах?

9. Словы якой часціны мовы не ўжываюцца у навуковым маўленні?

10. Чаму ў навуковым маўленні з усіх тыпаў складаных сказаў пера- важае складаназалежны сказ?

Тэсты: Заданні для самакантролю і індывідуальнай працы пад кантролем выкладчыка

1. Дайце азначэнне. Навуковая мова ўяўляе сабой…

2. Артыкул– гэта…

3. Перакладзіце на беларускую мову. Падкрэсліце тэрміны. Вызначце, у якой прафесіянальнай сферы яны выкарыстоўваюцца, і растлумачце значэнне. (№ 1, с.211, ВМК).

4. Перакладзіце на беларускую мову. Назавіце моўныя асаблівасці тэксту (№ 2, с.212, ВМК).

5. Перакладзіце на беларускую мову. Вызначце, да якога стылю адносіцца тэкст; адказ аргументуйце. (№ 3, с.212-213, ВМК).

6. Запішыце тэкст па беларуску. Ваша меркаванне? (№ 4, с. 213-214, ВМК).

7. Напішыце даклады (рэфераты) на тэмы:

8. Кастусь Астрожскі – славуты гетман Вялікага Княства Літоў- скага;

9. Давыд Гарадзенскі – слаўны абаронца Айчыны ад крыжакоў-заваёўнікаў;

10.Вацлаў Ластоўскі – выдатны палітычны і культурны дзеяч;

11.Лёс і трагедыя: Усевалад Ігнатоўскі;

12.Кветкі – жывыя барометры;

13.Грыбы Беларусі (іх назвы ў беларускай і рускай мовах) і інш.

14.(Гл.: Прыкладныя тэмы вусных паведамленняў і рэфератаў с.242.);

15.Напішыце рэцэнзію: а) на ВМК па асноўнай спецыяльнасці; б) на кнігу аўтара-земляка.

16.Прачытайце эсэ У.Караткевіча (Збор твораў у васьмі тамах, Т.8, кн.2, сс.129-252). Напішыце рэзюмэ на які-небудзь празаічны нарыс (эсэ) пісьменніка.

1. Перакладзіце на беларускую мову.

Энергосберегающая технология

возведения железобетонных конструкций в зимних условиях

Объектом исследования является бетон, модифицированный добавками СПС и ПВК белорусских предприятий, при режимах выдерживания соответствующих производству работ в зимнее время. Используемые методы испытаний регламентированы действующими стандартами и инструкциями. Для проведения исследований использован метод математического планирования эксперимента.

Разработана энергосберегающая технология возведения монолитных железобетонных конструкций в зимних условиях, заключающаяся в организации производства бетонных работ с применением беспрогревных и малоэнергоемких режимов, и отличающаяся тем, что с целью экономии энергоресурсов и интенсификации процессов возведения железобетонных конструкций предложено модифицировать бетоны химическими добавками белорусских предприятий с разработкой методики определения рациональных составов бетона и энергосберегающих режимов возведения железобетонных конструкций, что позволит в 1,8–2,0 раза сэкономить тепловую энергию и ускорить на 50–70% сроки возведения монолитных конструкций, которые в совокупности обеспечивают значительный экономический эффект.

2. Перакладзіце на беларускую мову.

Буроинъекционное упрочнение

оснований зданий и сооружений при реконструкциях

Выполнены исследования с целью выявления эффективных конструктивных и технологических схем инъекционного упрочнения грунтов в основаниях реконструируемых зданий и сооружений и осуществления прогноза изменения их несущей способности.

Исследованы впервые на физических моделях зоны уплотнения и разуплотнения песчаных и глинистых грунтов вокруг скважин за счет пневматической и инъекционной опрессовки: выявлены особенности изменения прочностных и деформационных характеристик глинистых грунтов при различных их состояниях по плотности и влажности в соответствующих зонах опрессовки вокруг расширяющихся скважин: на базе опытных данных предложены рекомендации по совершенствованию технологических приемов инъекций при усилении фундаментов и упрочнении их оснований с учетом дренирующих свойств грунтов и повышенного водоцементного отношения закачиваемых растворов: исходя из результатов экспериментальных исследований уточнены расчетные схемы и предложены способы расчета несущей способности упрочненных инъекций оснований.

Результаты исследований внедрены при геотехнических реконструкциях четырех объектов в городах Минске, Несвиже, Копыле и Гродно.

3. Перакладзіце на беларускую мову.

Экономика

За последние десять лет объем бытовых услуг, оказываемых населению Беларуси, сократился на семьдесят процентов. При этом девяносто процентов оказываемых сегодня услуг являются убыточными.

Отрасль бытовых услуг находится в глубоком кризисе. Как сообщил генеральный директор Белорусского государственного объединения организаций бытового обслуживания населения («Белбыт») Владимир Тележников, количество занятых в этой сфере снизилось со 105–110 тыс. в 1990 году до 35–37 тыс. в 2000 году. Половина предприятий убыточная. Из многих видов бытовых услуг прибыльные только прокат, пошив и ремонт трикотажных изделий, изготовление и ремонт мебели, ремонт обуви и услуги прачечных.

Среди планируемых путей выхода из кризиса: снижение убыточности бытовых услуг путем минимизации количества социально значимых услуг и снятие ряда ценовых ограничений; контроль за соответствием цен качеству услуг; содействие развитию негосударственного сектора (его доля в общем объеме оказываемых услуг занимает сейчас 35–40%) (Д.Власов, БелоПАН).

4. Перакладзіце на беларускую мову.

Комментарий

к указу президента республики Беларусь № 479 от 31 августа 2000 года

«О государственном стимулировании использования

объектов интеллектуальной собственности»

Указ предусматривает освобождение субъектов хозяйствования от уплаты налога на прибыль при постановке объектов интеллектуальной собственности, которые прошли в установленном порядке экспертизу точности оценки их собственности, на бухгалтерский учет в виде нематериальных активов, а также от уплаты налога на добавленную стоимость и прибыль от оборотов по предоставлению прав на использование объектов интеллектуальной собственности на территории Республики Беларусь. Советом Министров Республики Беларусь будет разработан порядок направления льготируемых средств на финанси- рование научно-исследовательских, исследовательско-конструкторских и исследовательско-технологических работ, а также на развитие и укрепле- ние материально-технической базы.

Исключение из налогооблагаемой базы субъектов хозяйствования налога на прибыль и налога на добавленную стоимость в гражданский оборот даст возможность образовать на предприятиях страны и реально осуществлять постепенное накопление средств для переоснащения произ- водства и выпуска конкурентноспособной продукции без привлечения дополнительных средств (Газета «Звязда»).

 

6. АФІЦЫЙНА-СПРАВАВЫЯ ДАКУМЕНТЫ

(Тэарэтычныя звесткі)

 

Віды афіцыйных папер і агульныя патрабаванні да іх

Кожнаму чалавеку трэба ўмець афармляць дакументы, з якімі даводзіцца сутыкацца ў штодзённым жыцці.

Службовая карэспандэнцыя - адна з форм пісьмовых зносін паміж асобамі, установамі, дзяржавамі. Гэта заявы і аўтабіяграфіі, распіскі і акты, афіцыйныя лісты і паведамленні, пратаколы і справаздачы, загады, дэкрэты, ноты, пагадненні і інш.

Мэта большасці афіцыйных папер - нешта паведаміць. Так, напрыклад, з аб'яў даведваемся, дзе і калі адбудзецца сход, заняткі гуртка, дыспут, канферэнцыя, з пратакола бачым, як ішло абмеркаванне пэўнага пытання. У аўтабіяграфіях пішуць пра свойжыццёвы шлях. У дагаворах афіцыйна сцвярджаецца пагадненне паміж асобамі, установамі, дзяржавамі, групамі дзяржаў.

Дакументы трэба афармляць вельмі дакладна, каб адразу можна было зразумець іх асноўную думку. Таму неабходна пісаць сцісла, проста і акуратна. Каб не было двухсэнсавых і невыразных выказванняў, у тэксце звычайна ўжываюць словы з прамым значэннем. Мове службовых даку- ментаў і афіцыйнай перапіскі не ўласціва эмацыяльна афарбаваная лексіка, размоўная і ўзнёслая фразеалогія. У заяве, напрыклад, ніхто не піша: Пра- шу прыняць мяне на працу ў школу, бо я хачу быць сейбітам разумнага, добрага, вечнага. Затое ў службовых паперах звычайна ўжываюць выразы, якімі часта карыстаюцца ў справаводстве, напрыклад: аказаць дапамогу, тарыфная стаўка, грашовае ўзнагароджанне, давесці да ведама, уступіць у дзеянне, давяраю атрымаць, подпіс сведчу, прашу дазволіць. Стандарт- насць і дакладнасць зместу афіцыйных папер дасягаецца таксама ўжываннем спецыяльных тэрмінаў (дэкрэт, указ, пастанова, нарматыў, хадайнічаць, сведчыць, наймальнік, вышэйадзначаны), паўтарэннем ад- нолькавых слоў і ўжываннем зваротных дзеясловаў: На работах са шкод- нымі ўмовамі працы прадастаўляецца бясплатнае па ўстаноўленых нор- мах лячэбна-прафілактычнае харчаванне.

У афіцыйных зносінах выпрацаваліся формы многіх дакументаў, адны з іх строга захоўваюцца (заява, даверанасць, пратакол), другія слу- жаць узорам, якога можна прытрымлівацца толькі збольшага (аб’ява, спра- ваздача, афіцыйны ліст).

6.1. МАТЭРЫЯЛЫ ДЛЯ САМАКАНТРОЛЮ І ПАДРЫХТОЎКІ ДА ЗАЛІКУ ПА ТЭМЕ «АФІЦЫЙНА-СПРАВАВЫЯ ДАКУМЕНТЫ»

1. Прачытаць наступныя дакументы і вызначыць асноўныя асаблівасці іх афармлення.

I. Аб адзіным моўным і арфаграфічным рэжыме школы

7 снежня 1995 г., № 452

3 мэтай ажыццяўлення адзіных патрабаванняў да вуснай і пісьмовай мовы вучняў, удасканалення праверкі і ацэнкі іх ведаў, уменняў і навыкаў загадваю:

1.Зацвердзіць Адзіны моўны і арфаграфічны рэжым школы.

2.Увесці ў дзеянне Адзіны моўны і арфаграфічны рэжым школы з 1 студзеня 1996 года.

3.Галоўнаму ўпраўленню агульнай сярэдняй адукацыі (Фяськоў М.С.) своечасова давесці Адзіны моўны і арфаграфічны рэжым школы да ўсіх агульнаадукацыйных навучальных устаноў і органаў адукацыі.

Міністр В. I. СТРАЖАЎ

II. Вытрымкі з правілаў бібліятэкі

1.Білет абавязкова паказваць кожны раз пры ўва-
ходзе ў бібліятэку і чытальную залу.

2.Перадача білета другім асобам забараняецца.

3.Выносіць кнігі з чытальні ў другія пакоі забараняецца.

4. Чытачы бібліятэкі нясуць матэрыяльную адказнасць за атрыманыя кніжкі.

5. Уваход у чытальныя залы з друкаванымі выданнямі, якія не належаць бібліятэцы, з папкамі, партфелямі і сумкамі забараняецца.

III. Ліст Івана Мележа славацкаму прафесару Вацлаву Жыдліц- каму

24 лістапада 1974 г., Мінск

Паважаны Вацлаў Жыдліцкі, я доўгі час не быў у Мінску, вярнуўся толькі некалькі дзён назад, таму адказваю з такім спазненнем.

Разам з тваім пісьмом прыйшло да мяне пісьмо ад д-ра Міраслава Драпала з выд-ва «Працэ», у гэтым пісьме ён паведамляе, што выдавецтва мае намер выдаць мой раман («Людзі на балоце») у 1976 годзе, у адной з серый. Відаць, таму, што названы і год і серыя, на гэты раз выдавецтва вядзе размову, да якой трэба паставіцца мне з сур’ёзнасцю і давер’ем.

Я толькі што напісаў адказ д-ру Драпалу. У гэтым пісьме я напісаў, што спадзяюся, што пераклад рамана будзе зроблены з арыгінала.

Наогул павінен сказаць, што гэта доўгая гісторыя з выданнем рамана мне даволі-такі надакучыла. I непрыемная яна мне, і незразумелая.

Але - аб справе. Я, вядома, згодны, каб за перакдад рамана ўзяўся Вацлаў Жыдліцкі. Так што гэты ліст няхай будзе патрэбнай згодай.

Што да самога выдання, то няхай будзе, як піша М. Драпал, - спачатку «Людзі на балоце». Не абавязкова разам. Перакладзіце «Людзей» і выдайце, тады можна ўзяцца за «Подых». Так вырашыцца пытанне з аб’ёмамі ў выдавецкім плане. У «Подыху» можна будзе зрабіць некаторыя скарачэнні (асабліва ў раздзеле да Сесіі ЦВК).

Я наогул думаю, што «Подых», можа быць, варта раздзяліць на дзве кнігі, - выдзеліць у асобную кнігу ўсе раздзелы пра Апейку. Зрабіць з аднаго вялікага рамана два меншыя.

Што да трэцяга рамана, то гаварыць пакуль рана. Але я патроху працую, і ён патроху ідзе ўперад. Сур’ёзная кніга, відаць, павінна выйсці.

Аб Караткевічу, яго рамане, трэба рабіць запытанне нашаму ВААПУ. Праз іх дабівацца згоды. Прыватныя думкі, у тым ліку мае, тут пад увагу не прымаюцца. Я ў свой час гаварыў ужо, што раман, пры пэўнай рэдактуры, можна друкаваць. Але гэтага аказалася мала. Усяго добрага!

І. Мележ

24.ХІ.74 г.

 

2. Прачытаць складзены настаўнікам педагагічны кодэкс і вы- казаць адносіны да напісанага.

Доўгі час я, відаць, як і шмат іншых маіх калег, жыў па правілах для вучня. Вучань абавязаны гэта, яму забараняецца тое. Правілы для вучняў забараняліся, мяняліся, а вось для настаўнікаў я за сваё жыццё правілаў не сустракаў.

I тады я вырашыў скласці для сябе ўласны кодэкс педагагічнай этыкі. На гэта пайшло каля двух гадоў.

Трэба адзначыць, што гэты кодэкс неаднойчы дапамог мне з гонарам выйсці з многіх складаных сітуацый. Спадзяюся, што і многім іншым, асабліва пачынаючым настаўнікам, ён дапаможа перагледзець свае адносіны з вучнямі. Вось мой кодэкс педагагічнай этыкі.

1. Уваходзь у клас з усмешкаю. Гэта ўверцюра радаснага ўрока.

2. Спачатку навучы - потым апытвай.

3. Будзь справядлівым у ацэнцы ведаў і паводзін вучняў.

4. Моцна трымай дадзенае слова дзецям.

5. Абарані вучняў ад усіх відаў свавольства.

6. Строга захоўвай дзіцячыя тайны.

7. Будзь вытрыманым і цярплівым. Ніколі не апускайся да абразы і знявагі вучняў, і яны ніколі не абразяць і не зняважаць цябе.

8. Будзь прыкладам ва ўсім: у працы, адзенні, паводзінах.

9. Ніколі не патрабуй ад вучняў таго, чаго не робіш сам.

10.У любой сітуацыі ўмей паставіць сябе на месца вучня.

11.Памятай: зразумець вучня ты зможаш, толькі калі палюбіш яго.

12.Ні на хвіліну не пераставай вучыцца. Будзь уважлівым, і ты шмат чаму навучышся і ў сваіх калег, і ў сваіх вучняў.

13.Ніколі не скардзіся на сваіх вучняў. Памятай: добры настаўнік бывае незадаволены толькі сабой.

14.Не параўноўвай вучняў: у адных гэта развівае зайздрасць і злосць, у другіх - ліслівасць і крывадушнасць.

15.Давярай вучням. Адмоўся ад дробязнай апекі ў адносінах да іх.

16.Будзь велікадушным да таго, хто выпадкова спатыкнуўся.

17.Калі праўда не твая - папрасі ў вучня прабачэння.

18.Адшукай добрае нават у самага нядбайнага вучня. Пастарайся ўзвысіць яго ва ўласных вачах, і ён апраўдае твае надзеі.

19.Жыві інтарэсамі дзяцей, і ты зразумееш, што радасць цесных зносін з дзецьмі - адна з найвялікшых зямных радасцей.

20.У школу ідзі, як на свята. Інакш табе няма чаго там рабіць (А. Вайцяховіч).

3. Аб’ява

Калі неабходна абвясціць, што адбудзецца нейкае мерапрыемства (сход, дыспут, сустрэча з пісьменнікамі, канферэнцыя, заняткі гуртка і інш.), на відным месцы вывешваюць аб’яву. У кожнай аб’яве дакладна называецца дата, час і месца правядзення сходу, нарады, сустрэчы. Унізе, з правага боку, звычайна паказваецца, хто робіць аб’яву. Вось два ўзоры.

3.1. Аб’ява

10 кастрынніка ў 14 гадзін у актавай зале адбудзецца сустрэча з галоўным рэдактарам часопіса «Роднае слова».

Кафедра беларускага мовазнаўства.

3.2. Аб’ява

Заўтра, 2 сакавіка, пасля заняткаў, у аўдыторыі № 16 збіраюцца сябры Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны.

Рада ТБМ.

У аб’явах пра сход паведамляюць таксама парадак дня і называюць адказных за падрыхтоўку ўнесеных на абмеркаванне пытанняў, напрыклад:

3.3. Аб’ява

13 лютага, 14.00 Аўдыторыя № 46

 

Адбудзецца прафсаюзны сход філфака

 

Парадак дня:

1. Вынікі зімовай сесіі і задачы на другі семестр. -

Даклад члена прафбюро Асташонак М. В.

2. Пра падрыхтоўку да студэнцкай навуковай канферэнцыі. - Інфармацыя старшыні Савета СНТ факультэта Ярашэвіч Т. I.

Прафсаюзнае бюро.

3.4. Скласці аб’яву пра сустрэчу. У аб’яве даць кароткую інфарма- цыю пра чалавека, сустрэча з якім адбудзецца (настаўнік-метадыст, пісь- меннік, ветэран вайны).

3.5. Напісаць аб’яву пра ўрачысты вечар, прысвечаны юбілей- най даце. У аб’яве паказаць парадак вечара.

3.6. Напісаць аб’яву пра дыспут па кнізе, папярэдзіць, што на дыспуце будзе прысутнічаць аўтар кнігі.

 

4.Заява

 

Калі афіцыйна звяртаюцца да службовай асобы, ва ўстанову, грамадскую арганізацыю, пішуць заяву. У гэтым дакуменце звычайна просяць прыняць на вучобу, у члены арганізацыі, на работу, просяць вырашыць якое-небудзь пытанне.

Зверху ў заяве на ўвесь радок пішацца назва арганізацыі, установы ці пасада, прозвішча, імя, імя па бацьку (ініцыялы) службовай асобы; пасля з правага боку на трэцюю частку радка ў слупок - прозвішча, імя, імя па бацьку таго, хто падае заяву. Калі трэба, называецца яго пасада і адрас. Праз адзін-два радкі пасярэдзіне ліста пішуць слова Заява. 3 чырвонага радка пачынаецца тэкст заявы. Пісаць трэба, як і ва ўсіх паперах, дакладна і проста. Калі да заявы прыкладаюцца дакументы (даведкі, пасведчанні, рэкамендацыі, акты і інш.), іх пералічваюць у канцы асноўнага тэксту.

На заяве ўнізе злева ставяць дату (дзень, месяц, год), а справа - подпіс.

 

Дэкану філалагічнага факультэта

дацэнту Назарэвічу I. А.

студэнта трэцяга курса гр.АБ-1

Жывіневіча Віктара Аляксеевіча

 

4.1. Заява

Прашу перавесці мяне на індывідуальны графік заняткаў. Усе пяпярэднія экзаменацыйныя сесіі я здаў на «8–10», цяпер буду адначасова вучыцца і працаваць лабарантам кафедры беларускага мовазнаўства.

16 верасня 2010 г. Жывіневіч

4.2. Напісаць заяву з просьбай: а) прыняць у члены прафсаюза; б) паслаць на практыку ў той раён, дзе жывуць родныя; в) дазволіць датэр- мінова здаць экзамен (прычына - работа летам у будаўнічым атрадзе).

5. Аўтабіяграфія

У аўтабіяграфіі коратка расказваюць пра свой жыццёвы шлях, таму гэта папера пішацца ад першай асобы. Зразумела, змест аўтабіяграфій розны, але ёсць агульныя патрабаванні, прытрымлівацца якіх неабходна кожнаму.

У пачатку тэксту трэба назваць сваё прозвішча, імя і імя па бацьку, час і месца нараджэння, сказаць пра заняткі бацькоў. Пасля гэтага коратка гавораць пра гады вучобы, называюць асноўнае з працоўнай і грамадскай дзейнасці.

У канцы тэксту ставяць дату і подпіс.

Вось прыкладны тэкст.

5.1. Аўтабіяграфія

Я, Засімовіч Тамара Пятроўна, нарадзілася 15 сакавіка 1980 года ў вёсцы Харава Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька мой, Пётр Міхайлавіч, працуе брыгадзірам у калгасе, маці, Ганна Антонаўна, - настаўніца беларускай мовы і літаратуры.

У 1986 годзе я паступіла ў Хараўскую сярэднюю школу, якую закончыла ў 1997 годзе. Два гады працавала ў калгасе. У1999 годзе паступіла ў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт на філалагічны факультэт. Цяпер займаюся на другім курсе.

Дата Подпіс

 

У некаторых аўтабіяграфіях (асабліва творчых людзей) могуць быць падрабязныя апісанні асобных этапаў жыцця і разгорнутыя разважанні. А. Асіпенка, напрыклад, аўтабіяграфію, надрукаваную ў кнізе «Пра час і пра сябе», пачынае так: Жыццё - бясконцая казка, якую да канца не раскажаш. Казка ўжо таму, што з вышыні пражытых гадоў былое здаецца залатой парой, хоць тады хапала і слёз, і горычы, і трывог, і пакут.

Я не адношуся да тых людзей, што задаволены сваім жыццём і гатовы другі раз ісці той дарогай, якой ішлі спярша. Мне здаецца заўсёды, што я нешта недарабіў, недзе не пабываў, штосьці згубіў, кагосьці дарэмна пакрыўдзіў і ўжо ніколі не выпраўлю памылак маладосці, бо на гэта не хопіць жыцця. Зрэшты, думаю я, ніводнаму чалавеку не хапае часу, каб здзейсніць усё тое, што ім задумана. I толькі пасля гэтых радкоў пісьменнік гаворыць пра час і месца нараджэння, пра жыццёвы і творчы шлях.

У творчых аўтабіяграфіях толькі прыблізна захоўваецца агульная схема гэтай паперы і праз выклад жыццёвых фактаў выразна выяўляецца асоба чалавека, у аўтабіяграфіях-дакументах паказваюцца галоўныя этапы жыцця.

5.2. Прачытаць аўтабіяграфію К. Чорнага (1926). Звярнуць увагу на асаблівасці яе формы і зместу.

Радзіўся я ў сялянскай сям’і, на Случчыне. Дзяцінства правёў у адзіноце панскага фальварку, дзе бацька служыў. Пасля бацькі пераехалі на радзіму - у м. Цімкавічы, дзе пачалі заводзіць гаспадарку. Вялікі ўплыў на развіццё адчуванняў і дум мела маці, жанчына простая, што навучылася чытаць сама праз сябе, але развітая і многа чытаўшая, пачынаючы бібліяй і канчаючы Львом Талстым і палітычнымі ўсякімі брашурамі, – што можна было ў нязначным ліку і з вялікімі труднасцямі дастаць у глушы. Памерла маці ад сухот, здабытых ад жыцця (страшэнная беднасць).

Скончыў я настаўніцкую семінарыю, адбыў вайсковую службу, а пасля пунктам імкненняў стаў універсітэт. Тады ў канцы лета 1923 г. прыйшоў я першы раз у Мінск. Ва ўніверсітэт прынялі. Тады пачаў дабівацца стыпендыі. Студэнцкая арганізацыя, пасля допытаў і запаўнення анкет, прызнала, што ў стыпендыі не маю патрэбы. Пачаў грузіць на станцыях дровы, наймаўся калоць іх. Не еўшы два дні і пакалоўшы цераз сілу дроў, захварэў кішэчнай хваробай. У клініцы зрабілі аперацыю. Тады ўжо меў тры надрукаваныя апавяданні ў «Савецкай Беларусі». Пасля аперацыі пачаў шукаць лягчэйшае працы. Знайшоў я яе ў рэдакцыі «Беларускай вёскі». Працы там аказалася столькі, што не было калі ні вучыцца, ні займацца літаратурай. А тут зусім пачало псавацца здароўе, і прыйшлося кінуць універсітэт. У 1924 г. стаў «маладнякоўцам».

Як пачынаў я пісаць, шчыра мяне спаткаў у рэдакцыі, з нейкай радаснай прыхільнасцю Змітрок Бядуля. Усё, што напісаў дагэтуль, - не тое, што б мяне задаволіла. Усё напісана прыхваткамі, пасля рэдакцыйнай працы.

Цяпер жадаю аднаго: каб такія рэчы, як літаратура, не тварыліся прыхваткамі і саматужна...

25 лютага 1926 г. К. Чорны (М. Раманоўскі)

5.3. Напісаць аўтабіяграфію.

6. Распіска

Распіска - дакумент, які сцвярджае, што ва ўстанове або ад прыватнай асобы атрыманы рэчы, дакументы, грошы. Напрыклад:

6.1. Распіска

Я, стараста групы «А» першага курса філалагічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта Вашкевіч Ніна Рыгораўна, атрымала ў бухгалтэрыі ўніверсітэта 23 000 000 (дваццаць тры мільёны) беларускіх рублёў на выдаткі, звязаныя з паездкаю па літаратурных мясцінах роднага краю.

Дата Подпіс

 

 

Яшчэ прыкладны тэкст:

6.2. Распіска

Я, Барысюк Павел Сямёнавіч, студэнт III курса групы АБ-1 філалагічнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта 18 чэрвеня 2010 года атрымаў ад загадчыка склада ўніверсітэта Навіцкай Тамары Сяргееўны 1 (адну) брызентавую палатку і 5 (пяць) рукзакоў.

Пасля 28 чэрвеня ўсё атрыманае вярну на склад.

18 чэрвеня 2010 г. Подпіс

6.3. Скласці распіску на атрыманне: а) фотаматэрыялаў для дыялекталагічнай экспедыцыі; б) грошай ад прыватнай асобы.

7. Даверанасць

Калі каму-небудзь давяраюць атрымаць грошы, пасылку, абсталяванне для кабінетаў і іншае, пішуць даверанасць. Яна можа выдавацца ўстановай або службовай ці прыватнай асобай.

У даверанасці называюцца: а) установа, якая давярае, або прозвішча, імя і імя па бацьку таго, хто давярае; б) пасада, прозвішча, імя і імя па бацьку таго, каму давяраюць; в) што і адкуль трэба атрымаць; г) дата і подпіс.

Унізе даверанасці, выдадзенай установай, падпісваецца кіраўнік і ставіць пячатку. Калі даверанасць дае прыватная асоба, яе подпіс завяраецца на месцы вучобы або працы (у дэканаце, канцылярыі, аддзеле кадраў).

Некалькі прыкладных тэкстаў.

7.1. Даверанасць

Дэканат філалагічнага факультэта Беларускага педагагічнага ўніверсітэта давярае кіраўніку літаратурнага гуртка Семенюку Івану Фёдаравічу атрымаць у кнігарні «Светач» раней выбраныя і аплачаныя (рахунак М 384) кнігі.

Дата Подпіс

М. П.

7.2. Даверанасць

Я, Дземідовіч Марыя Іванаўна, студэнтка філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта, давяраю Гардзей Людміле Антонаўне атрымаць на пошце пасылку, дасланую на маё імя.

18 верасня 2010 г. Дземідовіч

 

Подпіс студэнткі Дземідовіч М. I. сведчу:

В.М.Лухверчык, дэкан філалагічнага

факультэта Гродзенскага ўніверсітэта Подпіс

18 верасня 2010 г.

М.П.

7.3. Напісаць даверанасць на атрыманне: а) стыпендыі за летнія месяцы; б) каштоўнай бандэролі, дасланай на групу.

 

8. Акт

Акт складаецца тады, калі трэба перадаць абсталяванне другой асобе, спісаць матэрыяльныя каштоўнасці, што сталі непрыгоднымі, прыняць зробленае па дагаворы або нешта калектыўна сцвердзіць.

Акт афармляецца наступным чынам. У пачатку тэксту называюць дату напісання паперы, прозвішчы і пасады асоб, якія складаюць акт; коратка выкладаюць тое, што трэба сцвердзіць, часам робяць вывады з фактаў; у канцы дакумента складальнікі (калі трэба, і тыя асобы, што прысутнічалі пры здачы або праверцы) ставяць подпісы.Прыклад акта.

8.1. Акт праверкі студэнцкага клуба «Арбіта»

17 лістапада 2000 года мы, старшыня прафкома ўніверсітэта Марчук Павел Іванавіч, член групы народнага кантролю Піліпчык Валян- ціна Міхайлаўна і намеснік старшыні студсавета Сацута Мікалай Трафі- мавіч, праверылі, як захоўваецца абсталяванне ў студэнцкім клубе «Арбі- та», і выявілі наступнае:

1. Уся мэбля, атрыманая клубам, захоўваецца добра, толькі два крэслы расклеіліся, іх трэба адрамантаваць.

2. У зале студклуба стаіць тэлевізар «Віцязь», музычны цэнтр «Панасонік», ёсць відэамагнітафон «НОТА»- 580 ЕЕ. Тэлевізар няспраўны.

3. Апаратура радыёстанцыі «Арбіта» ў парадку. Адказны за выпуск перадач Стэльмашук П. А. строга выконвае правілы тэхнічнай бяспекі.

4. Шторы на вокнах выцвілі ад сонца.

5. Часопісы і газеты падшываюцца нерэгулярна, таму асобныя нумары знайсці цяжка або зусім нельга.

Вывады каміссіі:

1.Прафсаюзнаму камітэту студэнтаў набыць і перадаць студклубу новы тэлевізар, бо рамантаваць стары ўжо немэтазгодна.

2.Прасіць гаспадарчую частку ўніверсітэта выдаць новыя шторы (дванаццаць метраў, шырыня 1,5 м) і дапамагчы адрамантаваць мэблю.

3.Савету студклуба сачыць, каб уся літаратура, якую перадаюць з чытальнай залы і выпісваюць, падшывалася і захоўвалася.

Марчук П. I. Піліпчык В. М. Сацута М. Т.

8.2. Скласці неабходны акт на аснове наступнай інфармацыі.

Дыялекталагічны гурток сабраў матэрыялы, якія патрэбна тэрмінова надрукаваць. Загадчык кафедры беларускай мовы прапанаваў кіраўніку гуртка і старасце дамовіцца з машыністкай, якая працуе ў рэдакцыі газеты. Матэрыялы надрукаваны. Гэта патрэбна дакументальна сцвердзіць, каб машыністка магла атрымаць плату.

9. Пратакол

Мэта пратакола - занатаваць усё найбольш важнае з таго, што абмяркоўваецца на сходзе, пасяджэнні.

У пратаколе абавязкова запісваюць колькасць прысутных, хто быў старшынёй і сакратаром сходу (пасяджэння), якія пытанні і ў якім парадку абмяркоўваліся, хто дакладваў і выступаў і што пастанавілі.

Той, хто вядзе пратакол, не зможа запісаць усё даслоўна, таму трэба паслядоўна перадаваць асноўныя думкі выступленняў і дакладна фармуляваць пастановы. Напрыклад:

 

9.1. Пратакол № 7

пасяджэння савета СНТ Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта 14 красавіка 2001 г.

Прысутнічала 26 чалавек

 

Парадак дня:

1. Арганізацыя студэнцкай навуковай работы на філалагічным факультэце.

2. Пра падрыхтоўку навуковых прац на рэспубліканскі конкурс.

I. Слухалі:

Справаздачу старшыні савета СНТ філфака Ярашэвіч Т. Р. пра арганізацыю студэнцкай навуковай работы ў 2000/01 навучальным годзе. (Тэкст справаздачы прыкладаецца.)

Выступілі:

Новік Г. Н. адзначыла, што, дапамагаючы рыхтаваць пытанне на савет, цікавілася, як на філфаку працуюць навуковыя гурткі, як вядуцца даследаванні пад індывідуальным кіраўніцтвам выкладчыкаў. 3 адзінац- цаці названых у справаздачы гурткоў найлепш працуюць дыялекта- лагічны, краязнаўчы, культуры роднай мовы і сучаснай беларускай паэзіі. У гэтых гуртках многа студэнтаў першых і другіх курсаў. Добра, што першакурснікі, атрымаўшы тэмы даследаванняў, выступаюць на занят- ках гурткоў, канферэнцыях з невялікімі паведамленнямі, якія перараста- юць у курсавыя працы, а ў некаторых – у грунтоўныя даследаванні, вар- тыя таго, каб даслаць на конкурс, надрукаваць.







Дата добавления: 2015-09-07; просмотров: 970. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Типовые ситуационные задачи. Задача 1. Больной К., 38 лет, шахтер по профессии, во время планового медицинского осмотра предъявил жалобы на появление одышки при значительной физической   Задача 1. Больной К., 38 лет, шахтер по профессии, во время планового медицинского осмотра предъявил жалобы на появление одышки при значительной физической нагрузке. Из медицинской книжки установлено, что он страдает врожденным пороком сердца....

Типовые ситуационные задачи. Задача 1.У больного А., 20 лет, с детства отмечается повышенное АД, уровень которого в настоящее время составляет 180-200/110-120 мм рт Задача 1.У больного А., 20 лет, с детства отмечается повышенное АД, уровень которого в настоящее время составляет 180-200/110-120 мм рт. ст. Влияние психоэмоциональных факторов отсутствует. Колебаний АД практически нет. Головной боли нет. Нормализовать...

Эндоскопическая диагностика язвенной болезни желудка, гастрита, опухоли Хронический гастрит - понятие клинико-анатомическое, характеризующееся определенными патоморфологическими изменениями слизистой оболочки желудка - неспецифическим воспалительным процессом...

Решение Постоянные издержки (FC) не зависят от изменения объёма производства, существуют постоянно...

ТРАНСПОРТНАЯ ИММОБИЛИЗАЦИЯ   Под транспортной иммобилизацией понимают мероприятия, направленные на обеспечение покоя в поврежденном участке тела и близлежащих к нему суставах на период перевозки пострадавшего в лечебное учреждение...

Кишечный шов (Ламбера, Альберта, Шмидена, Матешука) Кишечный шов– это способ соединения кишечной стенки. В основе кишечного шва лежит принцип футлярного строения кишечной стенки...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия