Студопедия — Лекцыя 13. Заключэнне
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Лекцыя 13. Заключэнне






Шмат часу прайшло з моманту завяршэння Вялікай Айчыннай вайны, зыходзіць пакаленне, якое памятае жахі гэтай страшэннай трагедыі нашага народу. Але людзі памятаюць пра вайну. Яна прайшла праз кожную хату ці кватэру, у кожнай сям’і ёсць загінуушыя ў віхуры ваенных падзей. Таму не можа згінуць так проста памяць пра тое гора, якое прыйшло да нас 65 год таму назад.

Павінны мы памятаць і пра нашых герояў. Каля 400 тыс. воінаў-беларусаў узнагароджаны баявымі ардэнамі і медалямі, урадавымі ўзнагародамі СССР. 444 беларусы ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза, чацвёра з іх – маёр авіяцыі П.Я.Галавачоў, камандзір танкавай брыгады І.І.Гусакоўскі, камандзір танкавай брыгады С.Ф.Шутаў, камандзір танкавай брыгады І.І.Якубоўскі – двойчы. 67 беларусаў сталі кавалерамі ордэна Славы трох ступеней – савецкага аналага Георгіеўскага крыжа Расійскай імперыі.

Сотні тысяч беларусаў самааддана працавалі ў савецкім тыле, у прамысловасці і сельскай гаспадарцы, забяспечвалі Чырвоную Армію зброяй, боепрыпасамі, амуніцыяй, харчовымі прадуктамі. Дзесяткі тысяч нашых суайчыннікаў за свой працоўны подзвіг у час Вялікай Айчыннай вайны былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі. Пяцёра машыністаў-чыгуначнікаў сталі Героямі Сацыялістычпай Працы: А.В.Глебаў, М.А.Макараў. І.П.Першукевіч, А.М.Чухнюк, А.А.Янкоўскі.

Подзвіг нашых герояў увекавечаны ў шматлікіх мемарыялах, помніках, манументах і абелісках на нашай зямлі і за яе межамі. У 1949 г. у Берліне ў Трэптаў-парку адкрыты помнік, які сімвалізуе Перамогу над фашызмам і нацызмам. У Польшчы, Чэхіі, Славакіі, Венгрыі, Балгарыі, Югаславіі пасля вайны адчынены мемарыялы загінуўшым на тэрыторыі гэтых краін савецкім салдатам.

У рэспубліках былога СССР уведзена больш за 100 тыс. помнікаў і мемарыялаў. На беларускай зямлі 8,5 тысяч помнікаў, мемарыялаў, абеліскаў з імёнамі тых, хто не вярнуўся з вайны, быў закатаваны акупантамі, і без імёнаў.

Увекавечванне памяці загінаўшым у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі пачалося яшчэ ў ваенныя гады. Увекавечыць памяць аб важнейшых бітвах імкнуліся перш за ўсё самі воіны. І ужо за гады вайны з’явілася шмат часовых абеліскаў і проста крыжоў над магіламі нашых салдат. У сакавіку 1944 г. СНК БССР прыняў пастанову «Аб ахове і выкарыстанні гістарычных і архітэктурных помнікаў і ўвекавечваць памятных месцаў і падзей, якія звязаны з вызваленнем Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў». А пасля заканчэння вайны, у ліпені
1945 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Закон «Аб азнаменаванні перамогі і ўвекавечванні памяці воінаў Чырвонай Арміі і партызан, загінуўшых у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны Савецкага Саюза». Менавіта ў ім упершыню 3 ліпеня аб’яўлялася усенародным святам Перамогі і вызвалення беларускага народа. Закон прадугледжваў узвядзенне помніка Перамогі ў Мінску і шматлікіх помнікаў на магілах воінаў і партызан, над якімі бралі шэфства школы, прамысловыя прадпрыемствы, грамадскія арганізацыі.

У 1966 г. урад рэспублікі прыняў рашэнне аб стварэнні Хатынскага мемарыялу – помніка 9200 беларускім вёскам, якія поўнасцю ці часткова былі знішчаны фашыстамі. Мемарыял быў адчынены 5 ліпеня 1969 г. да 25-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і стаў адразу вядомы ва ўсім свеце. Менавіта гэты мемарыял сімвалізуе ўсе тыя незвычайныя, невыносныя пакуты, якія зведаў беларускі народ. Уражлівае помнік у горадзе Жодзіна ў гонар маці-патрыёткі Анастасіі Фамінічны Купрыянавай, чые пяць сыноў змагаліся з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і загінулі. Малодшы з іх – Герой Савецкага Саюза Пётр Купрыянаў закрыў сваім целам амбразуру варожага дзота, паўтарыўшы подзвіг А.Матросава.

Асобае месца ва ўшанаванні подзвігу салдата, які змагаўся супраць нацызму і фашызму, займае Брэсцкая крэпасць. Мемарыял крэпасці-герою быў адкрыты 25 верасня 1971 г. Кампазіцыйным цэнтрам ансамбля з’яўляюцца галоўны манумент «Мужнасць» – нагрудная скульптура воіна і штык-абеліск вышынёй 100 м. Побач – трыбуны і трохярусны некропаль, дзе пахаваны астанкі 850 абаронцаў крэпасці, непадалёк гарыць Вечны агонь Славы. Мемарыял ствараўся як помнік гераізму савецкіх салдат, але не трэба забывацца і на тое, што ў верасні 1939 г. крэпасць зведала тыднёвую жорсткую асаду нямецкіх войск, і абаранялі яе беларусы, салдаты польскай арміі.

Як даніна ўдзячнасці беларусаў Чырвонай Арміі вырас і
5 жніўня 1969 г. быў адкрыты велічны Курган Славы. Сотні тысяч людзей прыняло ўдзел яго насыпанні. Сімвалам славы беларускіх воінаў і партызанаў з’яўляецца ансамбль плошчы Перамогі ў Мінску, дзе Вечны агонь – гэта жывы напамінак аб патрыётаў, аддаўшых жыццё за Беларусь.

Помнікаў трохгадовай партызанскай барацьбы з’яўляецца мемарыял «Прарыў», які створаны ў 1971 г. паблізу Ушач у Віцебскай вобласці. На вяршыні ўзгорку ў разрыве бетоннай глыбы бронзавая 9-метровая фігура партызана, нахіленая наперад. Побач умураваны 33 надмагільныя пліты з імёнамі герояў прарыву.

Імёны воінаў, партызан, падпольшчыкаў увекавечаны ў назвах паркаў, плошчаў, праспектаў, вуліц гарадоў і гарадскіх пасёлкаў. Своеасаблівым летапісам народнага подзвігу стала кніга «Навечна ў памяці народнай», у якой сабраны біяграфіі больш за 2 тыс. Герояў Савецкага Саюза, прадстаўнікоў 42 нацыянальнасцяў, якія змагаліся за вызваленне Беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў. Праяўленнем глыбокай павагі і светлай памяці воінаў, партызан, падпольшчыкаў і мірных жыхароў, расстраляных і спаленых жывымі з’яўляецца 146-тамовае выданне гісторыка-дакументальных хронік «Памяць», якое будзе завершана да 60-годдзя Вялікай Перамогі.

Ніхто не забыты, нішто не забыта – гэтыя словы гавораць аб тым, што гераічнае мінулае навекі застанецца ў народнай памяці як слава ветэранаў, як боль страт. Жыве гэтае мінулае ў свядомасці і сэрцах не толькі людзей старэйшага пакалення, але і іх дзяцей, унукаў, праўнукаў, якія не ведалі вайны. Жыве і вучыць жыць па самых высокіх мерках патрыятызму і маралі. Вучыць ненавідзець вайну, цаніць і абараняць мір.








Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 442. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Конституционно-правовые нормы, их особенности и виды Характеристика отрасли права немыслима без уяснения особенностей составляющих ее норм...

Толкование Конституции Российской Федерации: виды, способы, юридическое значение Толкование права – это специальный вид юридической деятельности по раскрытию смыслового содержания правовых норм, необходимый в процессе как законотворчества, так и реализации права...

Значення творчості Г.Сковороди для розвитку української культури Важливий внесок в історію всієї духовної культури українського народу та її барокової літературно-філософської традиції зробив, зокрема, Григорій Савич Сковорода (1722—1794 pp...

Типовые примеры и методы их решения. Пример 2.5.1. На вклад начисляются сложные проценты: а) ежегодно; б) ежеквартально; в) ежемесячно Пример 2.5.1. На вклад начисляются сложные проценты: а) ежегодно; б) ежеквартально; в) ежемесячно. Какова должна быть годовая номинальная процентная ставка...

Выработка навыка зеркального письма (динамический стереотип) Цель работы: Проследить особенности образования любого навыка (динамического стереотипа) на примере выработки навыка зеркального письма...

Словарная работа в детском саду Словарная работа в детском саду — это планомерное расширение активного словаря детей за счет незнакомых или трудных слов, которое идет одновременно с ознакомлением с окружающей действительностью, воспитанием правильного отношения к окружающему...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия