Студопедия — Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва ХVІІІ ст.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва ХVІІІ ст.






 

Ювелірныя вырабы і злотніцтва.

Перыяд інтэнсіўнага развіцця і росквіту ювелірнага мастацтва, якое дасягнула высокага узроўню. Гэта адчуваецца перш за ўсё па вырабах, прызначаных для культавага ужытку. Асабліва вызначаюцца абклады і воты абразоў і кніг, якім уласціва разнастайнасць пластычнага вырашэння і багацце дэкаратыўнага аздаблення. Не меньш высокі мастацкі ўзровень маюць прадметы літургічнага прызначэння, для якіх характэрна выкарыстанне разнастайных тэхнік і прыёмаў у апрацоўкі паверхні. Імкненне арыстакрацыі да вытаньчанага быту патрабавала вытворчасці розных рэчаў для упрыгожання інтэр'ера і посуду.

Ліцейныя вырабы.

Званаліцейная справа была наладжана у многіх гарадах беларусі, і не гледзячы на дарагавізну гэтага прадпрыемства, званы адліваліся ў вялікай колькасці. Буйным цэнтрам званаліцейнай справы была Вільня, якая аказвала значны уплыў на развіцце гэтага віда мастацтва ў Беларусі. З сярэдзіны XVIII стагоддзя вытворчасць літых вырабаў з жалеза і чугуна адбывалася за кошт прыватных прадпрыемстваў, з якіх найбуйнейшым быў чыгуналіцейны завод графа Храптовіча, заснаваны у 1794 годзе ў Вішнева.

Кавальскія вырабы.

Значную частку прадукцыі з металу складалі каваныя вырабы. Кавальская справа была распаўсюджана у многіх гарадах Беларусі і працавала на задавальненне патрэб як касцёлаў і цэркваў так і прыватных асоб.

Кераміка. Кафля.

У пачатку XVIII стагоддзя ў Беларусі, як у іншых краінах, шырокае распаўсюджанне атрымоўвае распісная кафля, якая вырабляецца па ўзору галандскай. Для яе характэрна пераход ад барэльефнага дэкору да размалёўкі з адлюстраваннем бытавых сцэн. Акрамя таго працягвала равівацца традыцыя паліўной керамікі, закладзеныя ў мінулыя стагоддзі.

Фаянс.

XVIII стагоддзе лічыцца часам узнікнення беларускага фаянсу, цэнтрамі вытворчасці якога сталі мануфактуры ў Свержані і Целеханах. Прадукцыя гэтых манкфактур, якая была прызначана для ўнутранага рынку і ішла на ўпрыгожанне палацаў і паркаў, на раннім этапе нагадвала творы славутых фабрык Італіі і Францыі, а больш позняя, барочная па форме і дэкору, набыла мясцовы характар з характэрным лаканізмам і стрыманасцю аздаблення.

Мастацкае шкло.

У XVIII стагоддзі дасягнула высокага ўзроўня шкляная вытворчасць, асабліва прадукцыя шкляных мануфактураў князёў Радзівілаў у Налібоках і Урэччы, якія славіліся таксама крышталёвымі вырабамі. Шкляныя вырабы у XVIII стагоддзі ў асноўным былі з безколернага шкла. Для вырабаў характэрна асіметрычнасць прафіляваных ножак і чаш бакалаў, кілішкаў, кубкаў. Па узроўню дасягненняў урэцка-налібоцкае шкло з'ява не меньш значная, чым слуцкія паясы, і з'яўляецца такім жа сымвалам беларускага мастацтва, як крышталь "бакара" у Францыі, венецыянскае шкло ў Італіі, багемскае шкло і хрусталь у Чэхіі.

Мэблявая вытворчасць.

Мэблявая вытворчасць вызначалася вялікай разнастайнасцю вырабаў, што было абумоўлена новымі патрабаваннямі эпохі. У той час калі асартымент вырабаў для храмаў быў абмежаваны сакральнай традыцыяй, то ў вырашэнні палацавых інэр'ераў, у параўнанні з папярэдняй эпохай, мэбля адыгрывала вызначальную ролю. Не гледзячы на шырокае карыстанне прывазнымі вырабамі з Францыі, Фландрыі, Германіі і поўначы Польшчы, прадукцыя мясцовых майстроў займала таксама важнае месца.

Тканіны і вышыўка.

У VIII стагоддзі ў Беларусі была наладжана вытворчасць разнастайных відаў шаўковых і залотных тканін, шаўковых і залотных карункаў, набіванкі. У тканінах мясцовых мануфактур прасочваецца стылістычная эвалюцыя ад барока і ракако да класіцызму. Перамены у вышыўцы былі звязаны з увядзеннем новых матэр'ялаў і тэхнічных прыёмаў, выкарыстоўванні шкляруса, перламутру, бліскавак. Вышыўка выконваецца біццю і каніцеллю. Рэльефная вышыўка змяняецца гладдзю. Сур'ёзная увага надаецца аплікацыі з выкарыстаннем галуна, вышыўкі каляровымі шаўковымі ніткамі.

Тэкстыльная вытворчасць. Шоўкавыя паясы.

Характэрная для стылю барока ў XVIII стагоддзі зацікаўленасць культурай Усходу знайшла адбітак у захапленні тканымі шоўкавымі паясамі, сярод якіх найбольшым побытам карысталіся персідскія. Значны попыт на паясы і іх высокі кошт падштурхнулі гандляроў перйсці да іх самастойнай вытворчасці, для чаго аткрываліся спецыяльныя ткацкія мануфактуры - "персіярні".

Шпалеры • Дываны • Кiлiмы.

Багатая мастацкая традыцыя беларускага ткацтва спрыялі стварэнню мануфактур па вырабу шпалер, ворсавых дываноў, кілімаў. Найбольшую вядомасць набыла радзівілаўская мануфактура па вытворчасці шпалер ў Карэлічах. Да нашых дзён захавалася некалькі шпалер з серыі, якую выткалі па загаду князя Міхала Радзівіла і якія з'яўляюцца вышэйшымі дасягненнямі з вядомых карэліцкіх вырабаў. Шырока была распаўсюджана вытвочасць кілімаў і дываноў. Тэхніка выканання апошніх, якая на тэрыторыі Беларусі дагэтуль была амаль не знаёмая, вызначала і характар арнаментацыі - усходнія узоры з невялікімі уключэннямі мясцовых матываў.

Цэнтрамі ДПМ у ХVІІІ ст. становяцца Вільня, Гродна, Полацк і Мінск. Сярод відаў ДПМ на першае месца выходзяць ткацтва і шкларобства.

У ХVІІІ ст. пры магнацкіх памесцях узнікаюць першыя ткацкія мануфактуры. Багатыя мастацкія традыцыі беларускага ткацтва спрыялі стварэнню мануфактур па вырабу шпалер і ворсавых дываноў. Пачатак вырабу шпалер паклала Ганна Радзівіл. У 1733-1734 гг. ткачы ў рэзідэнцыях у Міры і Бялай выткалі свае першыя вырабы. У 20—30-ыя гады ХVІІІ ст. Ганнай Радзівіл былі заснаваны шкляныя мануфактуры (гуты) у Налібоках і Урэччы, дзе вырабляліся аконнае шкло, шкляны посуд, крышталёвыя вырабы, люстэркі і інш. Пасля смерці маці Міхаіл Радзівіл адкрыў тапісярні ў Альбе, Карэлічах, Камянцы. У Карэлічах былі вытканы самыя славутыя шпалеры ў габеленнай тэхніцы. 1752 г. – серыя шпалер, якія праслаўлялі род Радзівілаў (“Міхайло Радзівіл Чорны ў 1764 г.”, Прысяга на вернасць каралю Жыгімонту Аўгусту і яго шлюб з Барбарай Радзівіл”, “Каранацыя Барбары Радзівіл” і інш.).

Акрамя таго, Радзівілам належалі шырока вядомыя фаянсавая мануфактура ў Свержані, Слуцкая фабрыка шаўковых паясоў, Нясвіжская суконная мануфактура. Усяго ж на сваіх землях Радзівілы мелі 23 мануфактуры.

Працавалі мануфактуры і ў маёнтках некаторых іншых магнатаў: паперня, суконная і палатняная фабрыкі князя Сапегі ў Ружанах (Слонімскі павет), шкляныя заводы графа Салагуба ў мястэчку Ілля (Менскі павет), гетмана Масальскага ў маёнтку Мыш (Наваградскі павет) і інш. Прыватнаўласніцкія мануфактуры, створаныя магнатамі ў сваіх уладаннях, абслугоўваліся пераважна працай залежных сялян, наёмныя работнікі былі яшчэ рэдкасцю.

Але ў другой палове ХVІІІ ст. неабходнасць заснавання мануфактур была ўсвядомлена і на дзяржаўным узроўні, і менавіта дзяржаўная ўлада выступіла ў той час як ініцыятар стварэння мануфактур.

Заснаванне першых фабрык сукна і палатна ў Гродна адбылося ў 1766—1768 гг. Аднак гэта не былі “фабрыкі” ў поўным сэнсе гэтага слова, а хутчэй мануфактуры з некалькімі станкамі, пры якіх працавалі адзін або два рамеснікі з невялікай колькасцю вучняў. Пачаткам шырокай мануфактурнай вытворчасці ў Гродне можна лічыць 1770 год, калі ў Варшаве была ліквідавана “Кампанія Ваўняных Мануфактур” і суконны мануфактурны цэнтр перамясціўся ў Гродна. Раней менавіта гэтая кампанія адкрыла тры суконныя мануфактуры на тэрыторыі Беларусі: у Гарадніцы, Ласосне і Берасці, якія пасля спынення дзейнасці кампаніі набылі пэўную самастойнасць. У 1777 г. гродзенскі прамысловы цэнтр налічваў ужо больш за 15 прамысловых прадпрыемстваў. Тут дзейнічалі гарбарная мануфактура, мануфактуры па вытворчасці гармат і ружжаў, вырабаў з золата, свечак, панчошная, тытунёвая, карэтна-экіпажная, металаапрацоўчая, шаўкаткацкая, карункавая, капялюшная, дывановая, шаўковых паясоў, па вырабу ігральных карт, гузікаў, фарбы і іншых тавараў, а таксама цукраварня і паперня. Самымі буйнымі на той час былі шаўковая фабрыка, дзе выкарыстоўваліся 62 розныя станкі, і суконная, толькі ў ткацкім аддзяленні якой было 40 станкоў. Станкі прывозіліся з-за мяжы, і ў дакументах яны звычайна адзначаліся як “машыны ангельскія”

Не толькі машыны (станкі), але таксама інструменты, іншае абсталяванне і каля 70% сыравіны для гродзенскіх мануфактур прывозіліся з-за мяжы. На мясцовых рынках куплялася толькі каля 25% сыравіны, 5% спецыяльна пастаўляла Гродзенская эканомія (воўну, дрэва, вугаль і да т.п.). Натуральна, што мануфактурная вытворчасць, акрамя ўсяго іншага, стымулявала развіццё розных галін эканомікі ўнутры краіны, у прыватнасці авечкагадоўлю, лясную і перапрацоўчую прамысловасць.

Асартымент тавараў, якія выпускаліся на мануфактурах, быў вельмі разнастайны: жупаны, хусткі, шалі, атлас. Шаўковыя тканіны вырабляліся на шаўкаткацкай мануфактуры; на палатнянай — муслін, батыст, палатно для абрусаў і сурвэтак; цвікі, рыдлёўкі, замкі, напільнікі і іншыя рэчы з жалеза выраблялі на металаапрацоўчай мануфактуры; на карункавай і залататкацкай плялі каштоўныя карункі, выраблялі залатую і срэбную ніці, а таксама некаторыя ювелірныя ўпрыгажэнні; мануфактура пацерак выпускала, акрамя саміх пацерак, яшчэ і шкляны посуд; а на карэтна-экіпажнай мануфактуры майстравалі экіпажы “накшталт парыжскіх”. Відавочна, што пераважную большасць пералічаных тавараў складалі прадметы раскошы. Асноўнымі пакупнікамі мануфактурнай прадукцыі былі каралеўскі двор і войска.

Мануфактуры ствараліся не толькі ў Гродне: суконна-капялюшная мануфактура была адкрыта ў мястэчку Азёры Гродзенскага павета, тонкасуконная – у мястэчку Ласосна Гродзенскага павета. У Рэчыцы пад Брэстам былі заснаваны суконная мануфактура, шліфавальня, фабрыка для выпрацоўкі медзі, жалезная гута.

Слуцкія паясы. Жамчужына высокага майстэрства беларускіх ткачоў, гонар беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У ХVІІІ ст. за р. Случ па вуліцы Сенатарскай, у невялікім двухпавярховым будынку і заснаваў князь Міхаіл Казімір Радзівіл фабрыку паясоў — персіярню, для работы на ёй князь прывёз персаў і туркаў. Праз некаторы час мясцовыя маладыя рабочыя Ян Гадоўскі і Томас Хаецкі былі накіраваны ў г. Станіслаў (цяпер г. Івана-Франкоўск, Украіна) для навучання. У той час горад славіўся вытворчасцю паясоў. Адтуль было завезена і абсталяванне для фабрыкі — 28 станкоў. Пазней тут працавала каля 60 чалавек. Праз 10 —15 га-доў на фабрыку прыйшлі ў асноўным мясцовыя жыхары — гараджане са Слуцка і Нясвіжа, сяляне з вёсак. Да нашых дзён дайшлі іх імёны — Іосіф Барсук, Міхаіл Баранцэвіч, Лойка, Канчыла і іншыя.

Асаблівага росквіту фабрыка дасягнула ў тую пару, калі яе ўпраўляючым стаў таленавіты майстар Ян Маджарскі, які пераехаў у Беларусь у 1757 г. і кіраваў мануфактурай да 1776 г. Менавіта пры ім узнік той тып пояса, які атрымаў назву слуцкага.

Для слуцкага пояса характэрны высокая якасць і непаўторнасць. Яны ткаліся з шаўковых, сярэбраных і залатых нітак. Даўжыня пояса была ад 3 да 4 метраў, шырыня ад 20 да 30 сантыметраў. Паясы, вытканыя з золата і серабра, пракатваліся на спецыяльных катках, якія тайна па частках былі прывезены Янам Маджарскім з Канстанцінопаля (пазней іх устройства было асвоена слуцкімі майстрамі), Паясы ўпрыгожваліся шыкоўным арнаментам: поле звычайна запаўнялася папярэчнымі палоскамі альбо лускавым малюнкам, канцы — гірляндамі з кветак і лісця. Сустракаліся і такія паясы, канцы якіх абшываліся махрамі. 3 часам слуцкі пояс набыў гарманічныя суадносіны частак. Выпрацавалася выразная структура арнаменту, усё часцей у яго пачалі ўключацца кветкі мясцовай флоры — гваздзікі, валошкі, незабудкі, жалуды 1 дубовае лісце. Так мянялася ўсходняя стылізацыя і арнаментацыя пояса, набывала рэалістычныя рысы. На абодвух канцах пояса была метка на лацінскай мове ці кірыліцы: «Мяне зрабілі ў Слуцку», «Зроблены ў Слуцку», «Слуцк», «Во градзе Слуцку». Калі мануфактурай кіраваў сын Яна Маджарскага, з'явіўся надпіс «Лео Маджарскі». У слуцкага пояса звычайна адзін бок быў святлейшы, а другі цямнейшы, ці зусім чорны, гэта давала магчымасць насіць яго на абодва бакі. Такі пояс называлі двухбаковым (двухліцавым). А былі яшчэ чатырохбаковыя. У год выпускалася звычайна да 200 паясоў. Слуцкія паясы былі раскошай і абавязковым упрыгожаннем касцюма магната і багатага шляхціца. Былі яны святочнымі, будзённымі, вясельнымі і жалобнымі. У гэтым і заключалася своеасаблівасць майстэрства Слуцкай пёрсіярні. Попыт на слуцкія паясы быў такі вялікі, што выклікаў з'яўленне падобных персіярняў у розных частках Рэчы Паспалітай — у Кабылках, Ліпкаве, Кракаве і інш. гарадах. Але ўсе гэтыя прадпрыемствы знаходзіліся пад моцным уплывам Слуцкай фабрыкі і іх паясы звычайна ішлі пад назвай «слуцкі». Растучы попыт на паясы прыцягнуў увагу купцоў і прамыслоўцаў. Вытворчасцю паясоў тыпу «слуцкіх» заняліся шаўкаткацкія прадпрыемствы Францыі. Такія паясы стала выпускаць фабрыка ў Ліёне.

У Слуцку фабрыка праіснавала да 1846 г. Але ў апошні час прадукцыя яе змянілася. Пасля Яна Маджарскага ўпраўляючым стаў яго сын Леан. У гады яго кіравання вытворчасць спачатку развівалася, але рэформы 90-х гадоў XVIII ст. у Рэчы Паспалітай адбіліся як на становішчы самога Леана Маджарскага, так і на прадукцыі. Пасля далучэння Беларусі да Расіі ў пачатку XIX ст. было забаронена насіць кафтаны (кунтушы), У сувязі з гэтым адпала неабходнасць у слуцкіх паясах. Іх вытворчасць скарацілася, а фабрыка пачала выпускаць узорыстыя і залатныя тканіны ў асноўным для патрэб царквы. Так страцілі паясы сваё практычнае значэнне.

У 1846 г. па загадзе князя Л.Вітгенштэйна мануфактура была зачынена. Аднак мастацкая каштоўнасць слуцкіх паясоў засталася нязменнай.

Самая багатая калекцыя слуцкіх паясоў мелася ў Нясвіжы, у князёў Радзівілаў. Пазней гэта калекцыя з 32 паясоў была перададзена ў Беларускую дзяржаўную карцінную галерэю. У гады Вялікай Айчыннай вайны яна страчана. Цяпер буйнейшыя калекцыі слуцкіх паясоў знаходзяцца ў Маскве ў гістарычным музеі, у Санкт-Пецярбургу ў Эрмітажы і ў Расійскім этнаграфічным музеі, шмат іх на Украіне, у Літве, Польшчы і інш. краінах. I зусім мала засталося ў Беларусі. Экспануюцца слуцкія паясы ў музеях Мінска, Гродна, Маладзечна, але ў слуцку паясоў няма.

Урэцка-налібоцкае шкло. Да сапраўдных скарбаў можна смела аднесці і ўрэцкае шкло. Цяпер узоры вытворчасці старадаўняй Урэцкай шкломануфактуры захоўваюцца ў музейных зборах Масквы, Пецярбурга, Львова, Кракава, Варшавы, некаторых музеях нашай краіны. У свой час творы ўрэцкіх майстроў набывалі і звычайныя мяшчане, і магнаты, і каралі Рэчы Паспалітай. Шкада, што ў нас на слыху цяпер крышталь і шкло багемскае (чэшскае), а слава айчынных майстроў больш цікавіць музейных работнікаў.

Шкломануфактура ва Урэччы была заснавана ў 1737 годзе. Тады Радзівілы заключылі кантракт з майстрамі Сэнтэнбергскай фабрыкі ў Саксоніі, і тыя згадзіліся працаваць ва Урэччы з умовай навучаць майстэрству гравіроўкі і шліфоўкі шкла тутэйшых здольных жыхароў - як прыгонных сялян, так і вольных работнікаў. Колькасць іншаземцаў з часам змяншалася. У 1740 годзе ва Урэччы працавала 20 дрэздэнскіх майстроў, у 1760 - менш дзесяці, а ў 1764 - толькі адзін. І ў той жа час шырылася слава мясцовых умельцаў.

Як арганізатары гутнай справы, Радзівілы не былі навічкамі. Ужо колькі гадоў да таго аналагічная заснаваная імі шкляная мануфактура дзейнічала ў Налібоках. Там рабіўся акцэнт на выраб шклянога посуду. Ва Урэччы ж разлічвалі на вытворчасць аконнага шкла і люстэрак, з-за чаго і фабрыка спачатку называлася люстэркавай. Але ў 1750 годзе з Налібокаў сюды было прывезена абсталяванне для вытворчасці шклянога посуду, адтуль прыбылі і майстры. І з часам асартымент абедзьвух мануфактур ужо амаль не адрозніваўся. Нездарма ў цяперашняй літаратуры сустракаецца тэрмін “урэцка-налібоцкае шкло”. Ва Урэччы выраблялі ліставое шкло, люстэркі, крышталёвыя люстры і іншыя разнастайныя свяцільнікі. Асаблівы попыт быў на посуд - бакалы, кубкі, кілішкі, келіхі, чашы, штофы, бутлікі, якія вырабляліся з каляровага і бясколернага шкла, а таксама з крышталю. Вырабы аздабляліся граненнем, гравіроўкай, гарэльефнай разьбой, размалёўкай плацінай, золатам, серабром, фарбамі, упрыгожваліся накладнымі медальёнамі.

На працягу дваццаці пяці гадоў мануфактурай кіраваў немец Т. Шэрбер. Ён укараняў дасягненні нямецкіх, французскіх, багемскіх, англійскіх майстроў. Пазней кіраўнікамі былі беларусы. Захаваліся прозвішчы цэлых дынастый беларускіх майстроў - Кахановічаў, Дубіцкіх, Бялькевічаў, Галубовічаў. Запазычаныя ў саксонцаў формы з часам мяняліся і набывалі адметныя мясцовыя абрысы. Посуд дэкарыраваўся гравіраванымі арнаментамі, матывы якіх утрымлівалі выявы васількоў, каласкоў, цюльпанаў, мясцовыя архітэктурныя і пейзажныя матывы, надпісы. На характар твораў спачатку ўплывалі стылі барока і ракако, потым на змену ім прыйшоў класіцызм.

Акрамя шкляных вырабаў, на мануфактуры выпускалі кафлю, тут меліся ганчарная, сталярная, слясарная майстэрні, працавалі майстры па апрацоўцы метала, дрэва, керамікі.

Дзейнічала Урэцкая шкляная мануфактура да 1846 года. Адной з прычын закрыцця стала тое, што форма арганізацыі вытворчасці ў выглядзе магнацкай мануфактуры на гэты час стала выглядаць архаічнай, яна не вытрымлівала канкурэнцыі з нараджаючыміся новымі формамі арганізацыі працы.

Прадукцыя Урэцкай шкломануфактуры вызначалася высокай мастацкай якасцю. У еўрапейскім шкларобстве ўрэцкае шкло займае самастойнае месца, а ў гісторыі беларускай культуры гэта з’ява не менш значная, чым слуцкія паясы.

Творчасць беларускіх цанінікаў у Маскве (Ігнат Максімаў з Копысі, Пётр Заборскі, Сцяпан Іваноў («Палубес») з Мсціслава, Павел Буднееў, Драфейка, Якаў Андрэеў, Савелій Аляксееў, Пётр Фёдараў з Копысі і інш.).

Цаніннікі (ад польск. cyna – волава). Цаніна – эмалевае пакрыццё кафлі, састаўной часткай якога было волава. Назва перайшла на майстроў шматколернай рэльефнай кафлі, якая ўжывалася для аздаблення інтэр'ераў і фасадаў будынкаў.

Менавіта майстэрства вырабу паліхромнай (шматколернай) кафлі прынесла найбольшую славу беларускім майстрам у XVII стагоддзі. Усе сучасныя керамісты ведаюць творы мсціслаўца Сцяпана Іванова па мянушцы Палубес. Трапіўшы ў Маскву ў 1654 годзе яшчэ вельмі маладым чалавекам, ён аздобіў рэльефнай паліхромнай кафляй шмат якія маскоўскія храмы, а таксама царскі палац.

Палубес, сапраўднае імя – Сцяпан Іваноў – беларускі цаніннік др. паловы 17 ст., нарадзіўся ў Мсціслаўлі. Майстар паліхромных рэльефаў. З 1654 г. працаваў у Маскве ў князя Аляксея Мікіціча Трубяцкога, які і прывёз яго ў Расію. З 1666 г. — майстар Аружэйнай палаты Маскоўскага Крамля. Мяркуюць, што ўдзельнічаў у аздабленні Церамнага палаца, царквы Спаса за залатой рашоткай і Аптэкарскага прыказа ў Крамлі. Найбольш значны твор — маёлікавыя рэльефы апосталаў для царквы Успення ў Ганчарах.

Сцяпан Іваноў жыў наделёка ад царквы Успення ў Ганчарах, дзе размяшчалася і яго майстэрня, у якой ён вырабляў кафляныя фрызы і пано. Поліхромная кафля Палубеса ўпрыгожваюць прыдзел і трапезную. На паўночным фасадзе яны ўтвараюць шырокі фрыз, паўднёвы бок храма ўпрыгожаны асобнымі ўстаўкамі. Цікава аформлена глава прыдзела Ціхана Амафунцкага – на ёй размешчаны адзін з любімых сюжэтаў Палубеса – пано з выявай чатырох евангелістаў.

Сцяпан Іваноў стаў вядомым дзякуючы работам у Іосіфа-Валакаламскім, Новаіерусалімскім, а таксама Салотчынскім манастырах. У 1667 годзе Палубес вырабіў для цара пячную кафлю, якую падараваў яму, пасля чаго майстру з яго вучнямі даверылі вырабіць упрыгожванні для храма Грыгорыя Неакесарыйскага, які будаваўся на сродкі царскага двара. Гэта работа, як і работа ў Іосіфа-Валакаламскім і Новаіерусалімскім манастурах паказала, што Сцяпан Палубес – майстар колеру. Ён заўсёды асаблівую ўвагу ўдзяляў прыродзе, прыглядаўся да яе, пераўтвараючы яе ў сваёй творчасці. Творчасць Палубеса ўтрымлівае і жывапіснасць, і казачнасць, і народнасць.

Вытворчасць шматкаляровай кафлі з рэльефнай паверхняй арганізаваў настаяцель Іверскага Святазерскага манастыра Нікан побач ў абіцеллю, размешчанай у сяле Багародзіцыне. На гэтай вытворчасці сталі працаваць майстры з Беларусі, якія адкрылісакрэты вырабу глухіх чатырохкаляровых алавяных эмаляў: жоўтай, белай, блакітна-зялёнай і сіняй. Таксама яны выкарыстоўвалі ў рабоце празрыстую паліву карычневага колеру, якая давала на чырвонай кафлі прыгожае карычневае адценне. Таксама з’явілася такая навінка, як прамавугольная асноўная пласціна кафляной пліткі, якую раней не выкарыстоўвалі. Часцей кафля з адным і тым жа малюнкам мела мноства варыянтаў расфарбоўкі. Гэты новы від шматколернай кафлі, якую яшчэ называлі цаніннай, вельмі добра адпавядаў густам тых часоў і спалучаўся з пышным дэкорам культавых і свецкіх пабудоў.

Вытворчасць цаніннай кафлі наладзілася ў пач. 1655 года, калі з’явіліся пячная кафля, зробленая ганчаром Ігнатам Максімавым з гліны, знойдзенай у раёне сяла Багародзіцына. У пачатку 1670-х гадоў шматкаляровая кафля стала вырабляцца ў маскоўскай ганчарнай слабадзе.

Работа беларускіх цаніннікаў была ў вялікай пашане. Беларускія майстры кафляной справы, якія працавалі пры Нікане, унеслі вялікі ўклад у развіццё манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Расіі. Менавіта гэтым людзям яно абавязана сваім росквітам у другой палове XVII ст. Беларускія майстры ўнеслі ў рускую мастацкую практыку такія навінкі, як змененая форма арнаменту, актыўна ўкаранялі ў рускае дэкаратыўнае мастацтва і архітэктуру агульнаеўрапейскія матывы дэкора, якія даволі хутка прыжыліся ў Расіі.

 







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 2611. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Логические цифровые микросхемы Более сложные элементы цифровой схемотехники (триггеры, мультиплексоры, декодеры и т.д.) не имеют...

БИОХИМИЯ ТКАНЕЙ ЗУБА В составе зуба выделяют минерализованные и неминерализованные ткани...

Типология суицида. Феномен суицида (самоубийство или попытка самоубийства) чаще всего связывается с представлением о психологическом кризисе личности...

ОСНОВНЫЕ ТИПЫ МОЗГА ПОЗВОНОЧНЫХ Ихтиопсидный тип мозга характерен для низших позвоночных - рыб и амфибий...

Анализ микросреды предприятия Анализ микросреды направлен на анализ состояния тех со­ставляющих внешней среды, с которыми предприятие нахо­дится в непосредственном взаимодействии...

Типы конфликтных личностей (Дж. Скотт) Дж. Г. Скотт опирается на типологию Р. М. Брансом, но дополняет её. Они убеждены в своей абсолютной правоте и хотят, чтобы...

Гносеологический оптимизм, скептицизм, агностицизм.разновидности агностицизма Позицию Агностицизм защищает и критический реализм. Один из главных представителей этого направления...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия