Студопедия — Практычны модуль № 1.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Практычны модуль № 1.

Напішыце творчую работу на адну з тэм: “Роля стылістыкі ў павышэнні моўнай культуры журналістаў”, “Як я разумею слова “стыль”?”, “Роля стылістыкі ў выхаванні моўнага густу грамадства”, “Паняцце “норма” ў мове, у стылістыцы і ў маім жыцці”, “Роля стылістыкі ва ўмацаванні маўленчых нормаў”.

Практычны модуль № 1.

Тэма: Стылістыка як філалагічная дысцыпліна

І. Тэарэтычная частка

1. Папярэднікі сучаснай стылістыкі – антычныя тэорыі мовы і стылю, антычныя, расійскія, беларускія і заходнееўрапейскія рыторыкі. Гісторыя стылістычных вучэнняў.

2. Змест і задачы стылістыкі. Функцыянаванне моўных і маўленчых сродкаў як галоўны аспект вывучэння стылістыкі. Паняцце аб стылістыцы мовы, стылістыцы маўлення і стылістыцы мастацкай літаратуры.

3. Сучасны стан стылістыкі як навукі. Найважнейшыя напрамкі ў сучасным мовазнаўстве і стылістыцы. Камунікатыўны аспект вывучэння мовы СМІ. Прагматычны аспект вывучэння мовы СМІ. Размежаванне мовы і маўлення. Структура і класіфікацыя маўленчых актаў. Віды выказванняў, іх інтэрпрэтацыя.Сацыяльныя і сацыяльна-псіхалагічныя функцыі маўленчых зносін пры дапамозе СМІ.

4. Сацыялінгвістычны аспект вывучэння мовы СМІ. Сацыяльная дыферэнцыяцыя мовы. Мова і культура. Мова і палітыка. Мова і ўлада. Праблемы моўнай палітыкі.

5. Стылістыка як навуковая і прыкладная дысцыпліна, якая вывучае: а) функцыянаванне слоў, словазлучэнняў, сказаў, абзацаў, празаічных строф (складаных сінтаксічных цэлых) і цэлых завершаных тэкстаў; б) функцыянальныя стылі, якія складаюць стылістычную структуру літаратурнай мовы; в) маўленне як увасабленне мовы, яго структура, тыпы і віды, маўленчыя адзінкі і жанравыя формы; г) ацэньвае моўныя варыянты; д) вызначае найбольш мэтазгоднае выкарыстанне сродкаў мовы ў адпаведнасці са зместам тэксту, яго жанрам і прызначэннем.

6. Стылістыка і сумежныя дысцыпліны: сучасная беларуская і руская мовы, функцыянальная стылістыка, лінгвістыка тэксту, літаратурнае рэдагаванне.

7. Паняцце нормы як адно з найважнейшых у стылістыцы маўлення. Абавязковасць моўных нормаў. Норма моўная і функцыянальна-стылёвая. Варыятыўнасць нормы. Парушэнне нормы як стылістычная памылка і свядомае адхіленне ад нормы як стылістычны прыём.

8. Роля стылістыкі ў павышэнні моўнай культуры журналістаў, у выхаванні моўнага густу грамадства, ва ўмацаванні маўленчых нормаў.

Слоўнічак: камунікатыўная задача; камунікатыўная роля; матыў зносін;маўленчая камунікацыя; маўленчая сітуацыя; маўленне; сацыяльная роля; сацыяльная сфера; мэта выказвання, мэта зносін.

ІІ. Развіццёвая частка

1. Пабудуйце схему:

Віды маўленчай дзейнасці

2. Дапоўніце табліцу:

Этапы маўленчай дзейнасці Змест этапу
Матывацыйна-пабуджальны этап  
Аналітыка-сінтэтычны этап  
Выканаўчы этап  

 

3. Якое месца ў маўленчай сітуацыі маюць унутраныя абставіны? Паразважайце, карыстаючыся табліцай. Што, на ваш погляд, можна назваць знешнімі абставінамі?

 

Унутраныя абставіны зносін
Матыў Маўленчыя намеры
Якую рэакцыя чакаю? Што хачу пачуць у адказ? З якой мэтай гавару?

3. Прааналізуйце табліцу “Маўленчая сітуацыя”. Прывядзіце прыклад маўленчай сітуацыі з улікам усіх пазіцый.

Маўленчая сітуацыя
ХТО (адрасант)/ сацыяльная роля КАМУ (адрасат)/ сацыяльная роля
АБ ЧЫМ (тэма)
ДЗЕ (месца)
КАЛІ (час)
ЧАМУ (матыў)
З ЯКОЙ МЭТАЙ (мэта)

4. Пісьмова патлумачце, як вы разумееце характар фактараў:

Фактары маўленчай сітуацыі Характар фактараў Тлумачэнне
Зносіны непасрэдныя, прамыя; апасродкаваныя;   гутарка, пісьмовае распараджэнне і інш.;   выступленне ў сродках масавай інформацыі;  
Зносіны кантактныя; дыстантныя;     у непасрэднай блізкасці;   здзяйсняемае на адлегласці;  
Колькасць удзельнікаў маналог;   дыялог;   палілог;    
Мэты зносін пазнавальныя;   рэгулятыўныя;   каштоўнасна-арыентацыйныя;   этыкетныя;   забаўляльныя;  
Характар зносін дзелавы, афіцыйны;   абыходкавы, неафіцыйны;  

ІІІ. Практычная частка

1. Расшыфруйце скарачэнні, якія прымяняюцца ў лексікаграфічных крыніцах: абл., ав., агульн., адз., анат., архіт., астр., афіц., бат., біял., буд., бухг., ваен., вет., выкл., выс./высок.,гандл., геад., геал., геагр., гідр., гіст., гл., горн., грам., жыв., заал., займ., зб./збор., зневаж., канц., карт., кніжн., крав., кул., ласк., лаянк, лес, лінгв., літ., лог., мар., мат., мед., метэар., мін., міф., мн., муз., нар.-паэт., неадабр., нескл., пагардл., палігр., паліт., паляўн., памянш., памянш.-ласк., паэт., пед., перан., прастам., прыназ., пчал, радыё, разм., рыб., рэл., с.-г., сад., спарт., спец., стал., тэатр., тэкст., тэх., уст., фальк., фам., фарм., фіз., фізіял., філас., фін., фота, хім., царк., цясл., часц., чыг., шав., шахм., школ., эк., эл., этн., юр.

2. Падбярыце з якога-небудзь шырока вядомага твора тэкст маўлення каго-небудзь з персанажаў. Прымяніце да яго вядомую схему: Хто гаворыць? Каму? Пры якіх абставінах? Што гаворыць? З якой мэтай? Як выражае думку? Які вынік? На кожны пункт схемы можа быць дадзены лаканічны адказ ці адказ у выглядзе тэзісаў. Павінен атрымацца звязны тэкст. Паспрабуйце даць загаловак.

3. Прымяніце вышэй апісаную схему да 2-3 сітуацый з Вашага жыцця; напішыце тэзісы так, каб яны былі зразумелы вашаму чытачу.

4. Стварыце не менш за 5 маўленчых сітуацый, звязаных з Вашай прафесіяй, апішыце іх.




<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Практычны модуль № 1. Список обозначается словом «Литература», размещается в конце отчета. | 

Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 1761. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Репродуктивное здоровье, как составляющая часть здоровья человека и общества   Репродуктивное здоровье – это состояние полного физического, умственного и социального благополучия при отсутствии заболеваний репродуктивной системы на всех этапах жизни человека...

Случайной величины Плотностью распределения вероятностей непрерывной случайной величины Х называют функцию f(x) – первую производную от функции распределения F(x): Понятие плотность распределения вероятностей случайной величины Х для дискретной величины неприменима...

Схема рефлекторной дуги условного слюноотделительного рефлекса При неоднократном сочетании действия предупреждающего сигнала и безусловного пищевого раздражителя формируются...

Анализ микросреды предприятия Анализ микросреды направлен на анализ состояния тех со­ставляющих внешней среды, с которыми предприятие нахо­дится в непосредственном взаимодействии...

Типы конфликтных личностей (Дж. Скотт) Дж. Г. Скотт опирается на типологию Р. М. Брансом, но дополняет её. Они убеждены в своей абсолютной правоте и хотят, чтобы...

Гносеологический оптимизм, скептицизм, агностицизм.разновидности агностицизма Позицию Агностицизм защищает и критический реализм. Один из главных представителей этого направления...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия