Студопедия — Польска-савецкая вайна. Другое абвяшчэнне ССРБ.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Польска-савецкая вайна. Другое абвяшчэнне ССРБ.






 

Польская дзяржава канчаткова адрадзілася пасля капітуляцыі Германіі ў лістападзе 1918 г. Польская эліта марыла аднавіць сваю дзяржаву ў межах Рэчы Паспалітай 1772 г. З гэтай мэтай у першай палове лютага 1919 г. Польша пачала ваенныя дзеянні супраць Савецкай Расіі. Польскае камандаванне спяшалася адарваць ад Савецкай Расіі найперш Беларусь, бо праз беларускія землі Чырвоная Армія найбліжэй падыходзіла да Варшавы.

Фінансавая падтрымка і ваенныя пастаўкі Францыі, Англіі, ЗША далі магчымасць Польшчы да канца студзеня паставіць пад ружжо ўзброную 100-тысячную армію, а ў красавіку 1920 г. яе колькасць на савецка-польскім фронце складала 300 тыс. чалавек.

14 лютага 1919 г. адбылася першая польска-савецкая сутычка ля Бярозы Картузскай, якая і паклала пачатак вайне. Знясіленая грамадзянскай вайной Чырвоная Армія не магла аказаць добра ўзброенаму польскаму войску сур’езнага супраціўлення. 19 лютага быў створаны Заходні фронт. 8 красавіка 1919 г. у Літоўска-Беларускай Савецкай рэспубліцы было ўведзена ваеннае становішча.

19 красавіка 1919 г. польскія войскі захапілі Вільню. На трэці дзень Пілсудскі выступіў з адозвай “Да жыхароў былога Вялікага княства Літоўскага” і прапанаваў стварыць федэрацыю Польшчы, Беларусі, Літвы і Украіны ў межах 1772 г. Аднак такі план не задавальняў краіны Антанты. 8 снежня 1919 г. Вярхоўны савет Антанты вызначыў усходнюю мяжу Польшчы. Яна атрымала назву “ лініі Керзона”. Міністр замежных спраў Велікабрытаніі Дж. Керзон у ліпені 1920 г. патрабаваў спыніць наступленне Чырвонай Арміі РСФСР па гэтай лініі. Не жадаючы абвастраць адносіны з Антантай, Ю. Пілсудскі скарэкціраваў свае ваенныя планы – паставіў задачу “вызваліць” ад Саветаў тэрыторыю Беларусі і Украіны, якая ўваходзіла у склад РП да яе першага падзелу ў 1772 г.

У такіх умовах 12 снежня 1919 г. у Мінску з дазволу польскіх акупацыйных улад пачала працу Рада БНР. Пасля захвата Вільні ўрад ЛітБела пераехаў у Мінск. Збіраючыся ў паход на Міншчыну, Віцебшчыну і Магілеўшчыну, Ю. Пілсудскі шырока абвясціў жыхарам былога ВКЛ, што польскі меч нясе ім волю і дабрабыт. Кіраўнік Польскай дзяржавы Ю.Пілсуцкі, які лічыў сябе беларусам, не скупіўся на прывабныя абяцанні.

У сваю чаргу ўрадам Савецкай Расіі былі зроблены прыгатаванні да вайны. ЦВК Расіі прыняў 1 чэрвеня 1919 г. пастанову аб аб’яднанні ваенных сіл савецкіх рэспублік. Была праведзена тэрміновая мабілізацыя ў Чырвоную армію.

Але польскія войскі мелі значную первагу. 8 жніўня 1919 г. яны ўвайшлі ў Мінск. Горад перайшоў у рукі польскага генерала С.Шаптыцкага. Польскае войска падышло да р. Беразіны (на лінію Любань – Барысаў – Полацк –Дзвінск) і тут фронт стабілізаваўся да вясны 1920 г. Большасць беларускіх зямель трапіла пад польскую акупацыю.

Занятымі беларускімі тэрыторыямі кіраваў Генеральны камісарыят усходніх зямель. Яго ўзначальваў Е.Асмалоўскі. Ужо ў жніўні 1919 г. выйшаў загад аб вяртанні нацыяналізаванай бальшавікамі маёмасці былым уласнікам. Памешчыкі атрымлівалі вышэйшыя пасады як у цэнтры, так і на месцах. Палякі жорстка распраўляліяся з камуністамі. Зноў пачалася паланізацыя. Беларускія школы маглі працаваць толькі ў Мінскай акрузе. Частка беларускіх нацыянальных дзеячаў пайшла на супрацоўніцтва з польскімі акупацыйнымі ўладамі.

Яскравай праявай непрыняцця насельніцтвам Беларусі польскай акупацыйнай ўлады з’явілася разгортванне партызанскага руху. Гэта быў актыўны стыхійны пратэст насельніцтва. Актыўную ролю ў разгортванні партызанскай барацьбы сыгралі падпольныя бальшавіцкія арганізацыі, якія дзейнічалі ў Мінску, Бабруйску, Мазыры, Слуцку, Гродне і інш. гарадах. У тыле акупантаў стваралася разгалінаваная сетка партызанскіх атрадаў, байцамі якіх былі, галоўным чынам, сяляне і рабочыя. У Мінскім павеце дзейнічалі партызанскія атрады С. Плашчынскага, В. Пагірэйчыка.. Арганізатарам партызанскага атрада ў Мазырскім павеце быў В.Талаш.

Восенню 1919 г. быў створаны штаб па кіраўніцтву партызанскім рухам у Мінскім павеце.

На барацьбу з партызанскім рухам польскія акупацыйныя ўлады вымушаны былі здымаць з фронту вайсковыя часці. Так у студзені 1920 г. у Рудабельскую вобласць быў накіраваны карны атрад з 1500 чалавек пры 30 куляметах. Карнікі палілі дамы і гаспадарчыя пабудовы. Рабавалі і забівалі мірных жыхароў. 200 партызан і невялікі атрад чырвонаармейцаў былі акружаны ў раёне вескі Новая Дуброва. Завязаўся няроўны бой. Загінулі памочнік камандзіра партызанскага атрада Максім Ус, многія партызаны. Карнікі таксама панеслі значныя страты. Толькі каля вескі Дуброва партызаны знішчылі 75 польскіх салдат.

Аднак рэпрэсімі польскія акупацыйныя ўлады не змаглі спыніць партызанскі рух. Пад вясну 1920 г. чыгуначныя ўчасткі Мінск-Вільня, Мінск-Баранавічы, Мінск- Барысаў амаль поўнасцю кантраляваліся партызанамі.

14 мая 1920 г. Чырвоная арміяперайшла ў наступленне, якое, аднак закончылася няўдала. Затое ў ліпені поспех спадарожнічаў чырвонаармейцам. Праводзілася шырокая мабілізацыя,стваралісязагараджальныя атрады для дэзерціраў. Толькі ў Гомельскай губерні у канцы 1919-пачатку 1920 г.”вылоўліванню” падлягала 170 тыс. беларускіх мужчын, якія адмовіліся ад мабілізацыі ў Чырвоную Армію.

Камандуючы Заходнім фронтам М. Тухачэўскі, выхадзец з беларускай смаленскай шляхты, трымаў курс на Варшаву, каб распаўсюдзіць і на Еўропу ідэі сацыялізму. 11 ліпеня Чырвоная Армія захапіла Мінск, а да сярэдзіны жніўня падышла да Варшавы, але там сустрэла ўпартае супраціўленне. 16 жніўня польскае войска змагло перайсці ў контрнаступленне. Разлік Савецкага ўрада на падтрымку Чырвонай Арміі польскім пралетарыятам, на уздым рэвалюцыйнай хвалі ў Польшчы не апраўдаўся. Наадварот, адказам на наступленне Чырвонай Арміі быў магутны нацыянальна-патрыятычны ўздым польскага народа ў абарону сваей радзімы.

У выніку контрнаступлення Мінск зноў на нейкі час (15-17 кастрычніка) перайшоў у рукі польскіх улад. Дзесяткі тысяч палонных чырвонаармейцаў, у тым ліку і беларусаў, гінулі ад голаду і хвароб.

Грамадзянская вайна пераканала У.Леніна, што без падтрымкі прасавецкіх нацыянальных сіл бальшавіцкую Расію не уратаваць. 31 ліпеня 1920 г. была апублікована Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь (ССРБ). Яе тэрыторыя не мела пэўных межаў і складалася з 18 паветаў пераважна Мінскай губерні. Функцыі ўрада савецкай Беларусі выконваў Ваенна-рэвалюцыйны камітэт на чале з А.Чарвяковым. Дэкларацыя толькі паўтарала Маніфест ўрада З. Жылуновіча.

12 кастрычніка 1920 года было падпісана перамірье і папярэднія умовы міру у г. Рыга. На перамовах удзельнічалі, з аднага боку – Расія і Украіна, з другога – Польша. Беларускіх прадстаўнікоў на перамовы не запрасілі. 18 сакавіка 1921 г. падпісаны Рыжскі мірны дагавор паміж Польшчай, Савецкай Расіяй і Украінай. Да Польшчы адыходзіла заходняя тэрыторыя Беларусі плошчай больш за 100 тыс. кв. кв. і насельніцтвам больш за 4 млн. чалавек. Т.ч. тэрыторыя Беларусі была падзелена на 3 часткі: заходняя частка адышла да Польшчы. Усходняя часка заставалася ў складзе РСФСР і толькі тыя ж 6 паветаў Мінскай губерні ў цэнтральнай частцы Беларусі склалі тэрыторыю БССР.

 

 







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 767. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

Виды сухожильных швов После выделения культи сухожилия и эвакуации гематомы приступают к восстановлению целостности сухожилия...

КОНСТРУКЦИЯ КОЛЕСНОЙ ПАРЫ ВАГОНА Тип колёсной пары определяется типом оси и диаметром колес. Согласно ГОСТ 4835-2006* устанавливаются типы колесных пар для грузовых вагонов с осями РУ1Ш и РВ2Ш и колесами диаметром по кругу катания 957 мм. Номинальный диаметр колеса – 950 мм...

Философские школы эпохи эллинизма (неоплатонизм, эпикуреизм, стоицизм, скептицизм). Эпоха эллинизма со времени походов Александра Македонского, в результате которых была образована гигантская империя от Индии на востоке до Греции и Македонии на западе...

Виды и жанры театрализованных представлений   Проживание бронируется и оплачивается слушателями самостоятельно...

Что происходит при встрече с близнецовым пламенем   Если встреча с родственной душой может произойти достаточно спокойно – то встреча с близнецовым пламенем всегда подобна вспышке...

Реостаты и резисторы силовой цепи. Реостаты и резисторы силовой цепи. Резисторы и реостаты предназначены для ограничения тока в электрических цепях. В зависимости от назначения различают пусковые...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия