Студопедия — Шлюб 1972 г.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Шлюб 1972 г.






АЛЯКСАНДР РЫГОРАВІЧ І ШТЫЛІКАВА ГАЛІНА МІХАЙЛАЎНА (03.10.1948г.) в.Надзёжына Ліёзненскага раёна Віцебскай вобласці.

ВОЛЬГА ЮЛІЯ

14.02.1973г. 16.08.1976

 

І вось тут гэтая галіна радаводу павінна абламацца, таму што так лічыцца – жанчыны не з’яўляюцца прадаўжальніцамі роду, хаця, калі разабрацца, то гэта ўмоўна, бо спадчыннасць на генетычным узроўні забяспечваюць у роўнай ступені як маці, так і бацька. У Ізраілі надварот, ад жанчын вядзецца радавод. У нашым выпадку так здарылася, што ў малодшай дачцы знайшоўся сынок Улад Аляксандравіч па прозвішчу Бацяноўскі. Гэта і дало штуршок у пошуках сваіх каранёў, якія жывяць чалавека ўсё жыццё і вызначаюць яго лёс.

Увогуле праз жанчын з родаў Кішка, Фёдаравых, Купрэйчыкавых, Кі тковых, Шымановічаў, Сухадольскіх, Міхейчыкаў, Штылікавых і др., якія ўступалі і будуць уступаць у шлюб з Бацяноўскімі, генетычныя сувязі бясконца пашыраюцца, а гэта значыць мы маем вялікае кола родзічаў. Калі зыходзіць з даследаванняў М. В. Бірылы, то на ўсёй Беларусі налічваецца 58230 прозвішчаў ці ў сярэднім 170 чалавек, якіх родніць не толькі адзіны спадчынны знак, але ў большасці выпадкаў і кроўнасць. Так, на падставе тэлефонных даведнікаў толькі ў Мінску жыве 97 Бацяноўскіх і яшчэ 67 з прозвішчам Бацян, у Смалявічах і раёне – 36.

 

ЛІТАРАТУРНЫЯ КРЫНІЦЫ

Рэвізскія казкі

1. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Фонд 333, вопіс 9, справа 12, с. 269.

2. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Фонд 333, вопіс 9, справа 99, с.701.

3. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Фонд 333, вопіс 9, справа 269, с.18.

4. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Фонд 333, вопіс 9, справа 610, с.14.

5. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Фонд 333, вопіс 9, справа 963, с. 95.

Метрычныя кнігі

6. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Фонд 136, вопіс 13, справа 1320.

7. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Фонд 136, вопіс 13, справа 1329.

8. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Фонд 136, вопіс 13, справа 1377.

9. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Фонд 136, вопіс 13, справа 1387.

10. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Фонд 136, вопіс 13, справа 390.

11. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Фонд 136, вопіс 14, справа 337.

12. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Фонд 136, вопіс 14, справа 341.

13. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Фонд 136, вопіс 34, справа 290.

13.Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Фонд 136, вопіс 34, справа 292.

14. Бірыла М. В. ……

 

БІАГРАФІЧНЫЯ НАРЫСЫ

БАЦЯНОЎСКІ ІВАН РАМАНАВІЧ нарадзіўся 25 верасня 1835 года ў

вёсцы Рудня бацькоў Рамана і Ганны, хроснымі былі Міхаіл Бацяноўскі і Параска Свянціцкая з Рудні. Потым нарадзіліся яшчэ чатыры сястры і брат. У вёсцы школы не было, таму, як і ўсе аднавяскоўцы яго ўзросту, не вучыўся і быў не пісьменным. Але гэта не замінала паспяхова весці сялянскія справы. Ва ўзросце 22 год (27 студзеня 1857 года) ажаніўся на 19-гадовай Анастасіі Іванавай Кітковай з суседняй вёскі Ўсяжкі. Сведкамі былі Паўла Бацяноўскі, Сямён Ядзіновіч і Іосіф Купрэйчык. Адгулялі вяселле, і застаўся жыць з маладой жонкай ў бацькоўскай хаце.

Праз тры гады (11 верасня 1860 года) ва ўзросце 51 год памёр бацька і ўсе клопаты па гаспадарцы прыйшлося ўзяць на сябе. Пайшлі адно за другім дзеці і, каб годна жыць, працавалі ад цямна да цямна. У 1870 годзе 19 сакавіка ў 58 год нечакана ад удушша памерла маці і бабуля, якая дапамагала ў доглядзе ўнукаў, хатніх справах і заўсёды магла даць слушную параду. Але жыццё працягвалася, дзеці выраслі і стваралі ўжо свае сем’і.

Як апавядае сын Павел (30 год) 19 ліпеня 1894 г.: “Сямейства наша складаецца з бацькі, маці, братоў: мяне, Мацея, Пятра, Дзем’яна, Сцяпана і сястры Фёклы. Пётра жыве ў вёсцы Шпакоўшчына ў прымах. Фёкле ўсяго 12 год. З братоў самы малодшы Сцяпан мае 19 год, Дзем’яну 24 гады, Мацею каля 35 год, жанаты і мае трое дзяцей. Я ажаніўся ўсяго два тыдні таму, браты Сцяпан і Дзем’ян халастыя. Усе мы, за выключэннем Пятра, жывем разам з бацькамі ў адной хаце. Нерухомасць і маёмасць у нас не падзелены, зямлі ў нас 7 дзесяцін, ёсць жывёла і др. Грошай ні ў бацькі, ні ў братоў маіх няма, што заробяць, то і расходваюць. Я ўжо пяць гадоў служу лясным ахоўнікам ва ўрочышчы Сцяпянка і Дражня ў купцоў Поцяка і Вайсбрэга. За гэты час сабраў 500 рублёў, якія паступова ўносіў у ашчадную касу пры Мінскім Акружным Дзяржаўным банку на сваё імя. У месяц я атрымліваў ад 11 до 12 рублёў, а харчы ў большым браў з дому, чаму за пяць гадоў сабралася 500 рублёў. Перад вяселлем на расходы я ўзяў 50 рублёў”.

Вядома, што жыццё дарослых людзей на абмяжаванай прасторы, ды сціплыя магчымасці заўсёды прыводзіць да канфліктаў і супярэчнасцей. Па гэтаму адносіны паміж братамі былі напружанымі і часта чуліся папрокі: “С хаты харчы выносіш, а ў хату грошай не прыносіш, усё сабе сабіраеш”, ці напрыклад, хто каго больш “аб’ядае”. Бацькі стараліся гэтыя настроі стрымліваць, каб, як казаў старэйшына сямейства, ”ня рушыць гаспадарку”.

У рэшце, жыццё паставіла ўсё на свае месцы. Дзеці вызначаліся і разляцеліся віць свае гнёзды, акрамя Мацея з сям’ёй. Анастасія Іванава ўжо ўдавой памерла ад запалення лёгкіх 26 лютага 1900 года, яна пражыла 62 гады. Калі закончыў свой зямны шлях Іван Раманаў дакладна невядома, ў метрычных кнігах такога запісу знайсці пакуль не ўдалося. На Прылепскіх могілках месца пахавання таксама не знойдзена, бо не захаваліся надпісы на крыжах.

 

 

БАЦЯНОЎСКІ ПЁТРА ІВАНАВІЧ нарадзіўся 23 жніўня 1864 года ў вёсцы Рудня. Магчыма закончыў 2-3 классы земскага Рудне – Прылепскага народнага вучылішча. Рос у вялікай сям’і ў якой з малых год дзеці ўцягваліся ў пасільную працу, бо хлеб даваўся цяжка.

Быў ён невысокім, каржакаватым, крэпка сбітым і дужым хлопцам. Калі пасталеў, ажаніўся і пайшоў на гаспадарку бацькоў жонкі, што ў вёсцы Шпакоўшчына.

Па запісу ў метрычнай кнізе Прылепскай Свята – Георгіеўскай царквы ў шлюб уступіў 21 верасня 1886 года ва ўзросце 22 год з дзеўкай Герасімовіч Дар’яй Сцяпанавай, сямнадцаці год. Сведкамі ад жаніха былі Рыгор Раманаў Бацяноўскі – родны дзядзька, ад маладой – Даніла Ігнатаў Герасімовіч.

Як і ўсе вяскоўцы, займаўся ў асноўным сялянскай працай. У снежні 1887 года нарадзіўся сын Уладзімір, а ў 1890 годзе другі сын Яўген. У траўні наступнага года напаткала гора – ад сухот ва ўзросце 25 год памерла жонка, а ўслед за ёй (у чэрвені) і сын Яўген. Пахавалі на могілках вёскі Ізбіцкае. Сумаваць удаўцом доўга не выпадала, бо жыццё патрабавала ў хату гаспадыню і ўжо восенню (8 лістапада) ажаніўся на дзеўцы Марыі Сцяпанавай Шымановіч (23г.) з вёскі Ізбіцкае. Адзначылі гэтую падзею і пайшло жыццё па сваім законам. У 1892 годзе нарадзілася дачка Людвіся, у 1895 г. – сын Тамаш, у 1897 г. – сын Мацей, у 1899 г. – дачка Анастасія, у 1901 г. – сын Іван, у 1903 г. – дачка Соня і ў 1906 г. дачка Міхаліна. Усяго васьмёра дзяцей і ўсіх трэба было адзець, абуць і накарміць. Апроч таго, хацелася каб сыны мелі патрэбную адукацыю, таму іх аддалі ў навучанне к мясцовым яўрэям – Тамаша на краўца, а Мацея на каваля.

Стараўся падтрымліваць з суседзямі і аднавяскоўцамі добрыя адносіны. Найбольш добразычлівымі яны былі з Тамашом Мархелям, Зміцерам Бароўскім, якія пісаліся хроснымі ў народжаных.

Прайшоў пэўны час, дзеці выраслі, пажаніліся і павыходзілі замуж. У 1908 годзе (14 красавіка) ад гарачкі ў 45 гадоў памерла жонка, пахавалі на могілках роднай вёскі Ізбіцкае. У трэці раз жаніцца не адчаяўся і жыў у сваей хаце разам з сям’ёй малодшага сына Мацея. Жылі не вельмі багата, бо хлеба і таго ў волю не елі, а дзяржалі пад замком у куфры. Выконваў пасільную працу па гаспадарцы – сеяў самасад, пасвіў кароў, вязаў венікі на продаж, прыглядаў за ўнукамі. Калі выпадала, асабліва на пашы мець падпаскаў ад старэйшага сына, павучаў іх: “ Вучыцеся, тады будзеце мець вакансію”.

Свой зямны шлях закончыў у 70 год. Гэта здарылася восенню ў кастрычніку 1934 года. Наказалі родным. Тамаш за ноч сшыў бацьку абноўку, запрасілі святара. Пахавалі на могілках мястэчка Смалявічы.

 

БАЦЯНОЎСКІ ТАМАШ (ФАМА) ПЯТРОВІЧ нарадзіўся 16 сакавіка 1895 года ў вёсцы Шпакоўшчына Мінскага ўезда Астрашыцка-Гарадзецкай воласці ў сям’і селяніна. Пасля заканчэння 3-4 класаў у памесці Высокае ўладальніка Дзямідава, памагаў бацькам па гаспадарцы, а потым вучыўся на краўца ў яўрэя Вульхы.

Падчас першай сусветнай вайны ў 1914 годзе прызваўся ў царскую армію і пасля абучэння быў накіраван на фронт. Трымаў абарону ў раёне г. Шклова, быў адзначан Георгіеўскім крыжам і другімі ўзнагародамі. Апошняе месца дыслакацыі – мястэчка Талочын, якое і пакінуў у 1916 годзе.

У час рэвалюцыйных падзей бачыў Керынскага, бальшавікоў не падтрымліваў і ў белых не служыў. Прыйшоўшы дамоў у тым жа годзе, ажаніўся на Сухадольскай Ганне Ігнацеўне, з якой быў знаёмы па сумеснай вучобе кравецкай справе.

Праяўляў пачуццё ўласнага гонару за царскія ўзнагароды. Аднойчы сусед Осіп Герасімовіч сарваў іх і кінуў да парогу. Тамаш ня мог сцярпець такое, схапіў пад лаўкай сякеру і нанёс крыўдзіцелю ўдар па галаве, але не смяртэльны, пасля чаго нярэдка прыходзілася хавацца ад помсты.

 

 

У сакавіку 1917 года нарадзіўся сын Міхаіл, у 1920 годзе – дачка Клаўдзія, у 1922 годзе – сын Рыгор і ў 1929 годзе – дачка Вольга. У гэтыя гады мае каля 5 га зямлі, будуе вялікую хату і як кравец выконвае заказы на пашыў адзення, а ў зімку ездзіў абшываць і па навакольных вёсках. За чаркай любіў і заспяваць. Асабліва падабалася яму песня: “Стаканчики гранёные ”. У канцы ліпеня 1931 года нарадзіліся блізняты сын Фёдар і дачка Лідзія. Рыхтуючыся да хрэзбінаў, жонка надарвалася і захварэла на жаночую хваробу. Лячылася ў Смалявіцкай бальніцы, але пасля зваротнай дарогі па бруку стала горш, прыйшлося адвезці зноў, а 2 верасня Ганна Ігнацеўна памерла, было ёй усяго 37 гадоў. Праз месяц амаль адначасова памерлі і дзеці, якіх пахавалі на могілках у Смалявічах.

Праз год у другі раз ажаніўся на аднавяскоўцы Сухадольскай Софіі Антонаўне. У гэтым жа годзе ці ў пачатку 1933 года быў вымушаны ўступіць у калгас, а потым выйшаў разам са сваёй маёмасцю і канём. У 1933 годзе за не выкананне гужавой павіннасці (перавоз крапёжнага лесу для шахт да чыгуначнай станцыі ў Смалявічах) быў асуджаны на тры гады. Спачатку знаходзіўся ў Мінскай турме, што на Валадарскага, а потым адбываў пакаранне ў Віцебскай вобласці Гарадокскага раёна, станцыя Бычыха. У гэты час мачыха пакідае малалетніх дзяцей Рыгора і Вольгу і адыходзіць да сваіх, але праз 2-3 месяцы вяртаецца. Калі мінула паўтара года, быў накіраваны адбываць свой тэрмін па месцу жыхарства на торфапрадпрыемства імя Арджанікідзе Смалявіцкага раёна. (паслабленне меры пакарання было абумоўлена кравецкай працай на карысць начальнікаў). Туды і назад дабіраўся на сваім Буланым, якім кіраваў малодшы сын Рыгор. Затым быў вымушаны ўступіць у калгас, але не працаваў. Свой працоўны мінімум (120 дзён) выпрацоўваў з дапамогай вяскоўцаў, якіх ён абшываў, перапісваючы іх працадні на сябе. Пра Сталіна выказываўся не пахвальна, як: “пачакай, прыдзе некалі і на яго палом”. У 1936 годзе нарадзіўся сын Уладзімір, у 1938 годзе – Сяргей і ў 1940 годзе – Леанід.

У часы Вялікай Айчыннай вайны працягваў працу на ўласнай зямлі і шыў вопратку вяскоўцам і партызанам. Адначасова з нарыхтованнага побач лесу будаваў цераз дарогу другую хату. Гаспадарка па тым часе была моцная: хлеў, пуня, склеп, малацілка, дзве швейныя машынкі (ручная і нажная), адна з іх вытворчасці фірмы “Zinger”. У цёткі Наталкі з вёскі Ізбіцкае купіў каня.

У 1944 годзе пры адступленні немцы спалілі вёску, ў тым ліку і ўсе пабудовы Тамаша. Жыхары ратаваліся ў навакольным балоце. Да прыходу Чырвонай Арміі жылі ў зямлянках. Тамаш пабудаваў часовую хатку (4 х 4 м), якую пасля аддаў сыну Грышу с дакорам: “Я, стары, будую новы дом, а ты, малады, ня хочаш, яшчэ ўкусіць і цябе твая вош!”. Пасля вызвалення быў мабілізаваны у тылавыя часці, служыў па сваей прафесіі – шыў сядзенні для кабін на Мінскім аўтарэмзаводзе.

Пасля дэмабілізацыі ў 1945–1946 гадах пабудаваў новую хату з дапамогай швагроў Сухадольскіх, а таксама надворныя пабудовы. Працаваў у калгасе на розных работах. Часцяком, калі пакрыўдзіць бацька, прыбягаў улетку да дзеда з суседняй вёскі ўнук Шура (малодшага сына) і гасцяваў каля тыдня. У тыя часіны частаваў цукеркамі, даваў парады аб паводзінах, у тым ліку, каб не збіраў акуркі і не курыў, хаця сам паліў. Заўсёды ў канцы аповяда ён падагульняў: “Вот как, дарагой!”. 15 кастрычніка 1955 года ў дзень пераараў бульбянішча, вечарам адчуў сябе дрэнна, прылёг на печ і раніцой памёр. Ёсць меркаванне, што ад прабадной язвы страўніка. Пахавалі Тамаша на могілках Смалявіч разам з першай жонкай і дзецьмі. Пражыў Тамаш 60 год і 7 месяцаў.

 

БАЦЯНОЎСКІ РЫГОР ФАМІЧ нарадзіўся 14 жніўня 1922 года (на Макавея) у вёсцы Шпакоўшчына Емельянаўскага сельскага савета Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці. У 1929 годзе пайшоў у першы клас Емельянаўскай сямігадовай школы, пасля заканчэння якой у 1937 годзе паступіў у Барысаўскае педагагічнае вучылішча. Праз два гады быў накіраваны на працу ў Мхінічскую сямігодку Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці. Вучобу працягваў завочна. У кастрычніку 1940 года быў прызваны ў Чырвоную Армію. Службу праходзіў у 5 гаўбічным артылерыйскім палку 5 танкавай дывізіі ў узводзе боепрыпасаў старшым краснаармейцам на пасадзе лабаранта.

Напад фашыстскай Германіі сустрэў у горадзе Алітусе (Літва) у 12 км ад нямецкай граніцы. У пачатковы перыяд вайны папаў у акружэнне і ў жніўні вярнуўся ў родную вёску Шпакоўшчына, дзе стаў працаваць у бацькі на гаспадарцы. Восенню 1942 года (верасень – кастрычнік) быў сувязным партызанскай брыгады “Смерць фашызму”, а з травеня 1943 года стаў партызанам атрада ім. Калініна гэтай жа брыгады. Злучыўшыся з перадавымі часцямі Чырванай Арміі 2 ліпеня 1944 года ў раёне вёскі Кляннік, быў прыняты на браню танка ў якасці дэсанта па вызваленню Смалявіч.

Трэба адзначыць, што і ў вайну людзі жаніліся, нараджаліся і паміралі. Так і партызан Рыгор у 1942 годзе ўзяўся грамадзянскім шлюбам з дзеўкай Міхейчык Вольгай 20 год з вёскі Пацічова. У 1943 годзе ў іх нарадзіўся сын Мікалай, які неўзабаве памёр ад страўнікава-кішэчнай інфекцыі.

Пасля вызвалення Беларусі быў пакінут для аднаўлення школ народнай асветы. Працаваў у Воратаўскай сямігодцы, Дубровенскай пачатковай школе. У лістападзе 1944 года быў мабілізованы ў Чырвоную Армію і накіраваны ў запасны полк г. Казельск. У сярэдзіне снежня маршавай ротай быў адпраўлены на фронт. Сюды і прыйшла вестка, што ў яго нарадзіўся сын Аляксандр. Рыгор ваяваў наводчыкам 45 мм гарматы ў 598 стралковым палку 207 стралковай дывізіі 3 Ударнай арміі. З баямі прайшоў, вызваляючы Польшчу, Варшаву, Памеранію. Прымаў удзел у штурме Берліна (Імперская канцылярыя, Маабітская турма). Быў паранены, узнагароджан ордэнам Славы 111 ступені, што адпавядала Георгіеўскаму крыжу 111 ступені, медалямі і падзякамі.

Дэмабілізаваўся ў снежні 1945 года, а ў студзені 1946 года пайшоў працаваць настаўнікам пачатковай школы ў вёсцы Ізбіцкае, затым загадчыкам такой жа школы ў вёсцы Куркава. Да бацькавай хаты дабудаваў трохсценак, а таксама хлеў, пуню, склеп. У 1948 годзе нарадзіўся сын Уладзімір, у 1949 годзе – сын Фёдар, а ў 1951 годзе – дачка Лідзія. У 1954 годзе паступіў у Беларускі Дзяржаўны Універсітэт ім. У. І. Леніна на геаграфічны факультэт завочнага адзялення, які закончыў у 1960 годзе.

Працаваў настаўнікам геаграфіі, працоўнага навучання і фізічнай культуры. Па тым часе разам з жонкай зараблялі не благія грошы, трымалі карову, свіней, курэй дый і на агародзе радзіла, адным словам, быў дастатак. Але грашыма не раскідваўся, асабліва на ўцехі. Пры кожным зручным выпадку настаўляў: “Учитесь – корни науки горьки, но плоды их сладки!”. І выўчыліся: дачка атрымала сярэдне-спецыяльную адукацыю, тры сыны атрымалі вышэйшую адукацыю, а старэйшы сын нават стаў кандыдатам навук. Калі прыйшла патрэба, Рыгор дапамог на будоўлю кааператыўных кватэр сярэдняму сыну, дачцэ, а ў 1978 годзе не ўпусціў магчымасці і сам пабудаваў 3-х пакаёвую кватэру ў г.Смалявічы, дзе цяпер жыве яго старэйшы сын. Любіў Рыгор застольныя бяседы, дзе ўмеў слова сказаць, спець ды сыграць. Памёр 10 лютага 2013 года.

 

 

БАЦЯНОЎСКІ АЛЯКСАНДР РЫГОРАВІЧ нарадзіўся 4 снежня 1944 года ў вёсцы Заказінец Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці. У 1951 годзе паўшоў у першы клас Куркаўскай сямігадовай школы, пасля заканчэння якой працягваў вучобу ў Емяльянаўскай сярэдняй школе (пасёлак Усяж), што находзілася ў пяці кіламетрах ад дому. У 1961 годзе паступіў у Барысаўскае медыцынскае вучылішча на фельдшарскае адзяленне. У час вучобы захапляўся лыжным спортам, бегам, боксам. У сакавіку 1964 года, адтрымаўшы дыплом, быў накіраваны на працу ў Вяліка – Мохскую ўчастковую бальніцу Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці. У лістападзе гэтага ж года быў прызваны ў Савецкую Армію. Службу праходзіў у тапаграфічным атрадзе (в/ч 15246, г.Мінск, г.Полацк) шэраговым салдатам, а потым санінструктарам. Пасля дэмабілізацыі (02.11.1967г.) заключыў кантракт на звыштэрміновую службу ў аператыўным палку Міністэрства Унутраных спраў (в/ч 3214, г.Мінск). Служыў на пасадзе старшага фельдшара вучэбнага дывізіёна, бачыў Брэжнева Л. І., стаяўшы ў ачапленні падчас ускладання кветак на плошчы Перамогі. У сакавіку 1969 года быў зволены ў запас, працаваць пайшоў фельдшарам хуткай дапамогі Смалявіцкай раённай бальніцы. У гэтым жа годзе, пасля падрыхтоўчых курсаў паступіў у Віцебскі ветэрынарны інстытут. У час вучобы падпрацоўваў вартаўніком на будаўнічых аб’ектах і грузчыкам у магазіне “ Гародніна, садавіна”. У гэты пярыяд (пасля заканчэння двух курсаў) ажаніўся на Штылікавай Галіне Міхайлаўне 1948 года нараджэння, медсястрэ. Жылі на кватэры, 14 студзеня 1973 года нарадзілася дачка Вольга.

Пасля заканчэння інстытута ў 1974 годзе быў накіраваны на працу ўрачом у саўгас імя Леніна Смалявіцкага раёна. Пасяліўся Аляксандр з жонкай і дачкой ў бацькоўскай кааператыўнай кватэры ў г. Смалявічы. У 1976 годзе паступіў у аспірантуру пры Беларускім навукова – даследчым інстытуце эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага на завочную форму навучання. У гэты час (16 жніўня) нарадзілася другая дачка – Юлія. У 1979 годзе Аляксандр перавёўся на стацыянарную вучобу. Адначасова са звальненнем быў прыняты ў КПСС, бо асэнсоўваваў, што без партыйнай кніжкі магчымасці кар’ернага росту будуць абмежаваныя. Паўнавартасная нацыянальная і гістарычная свядомасць прыйшла згодна дынамікі часу, калі сталі вядомы маштабы злачынства таталітарнага камуністычнага рэжыму. У 1982 годзе (26 сакавіка) у Усесаюзным навукова – даследчым інстытуце незаразных хвароб жывёл (г.Варонеж) абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму: “Гарманальныя змяненні пры затрыманні паследа ў кароў і ўдасканаленне метадаў яго прафілактыкі і лячэння”. Працаваў малодшым, старшым навуковым супрацоўнікам, больш 10 год на пасадзе вучонага сакратара інстытута, пяць год загадчыкам лабараторыі, і па дасягненні пенсіённага ўзросту зноў старшым навуковым супрацоўнікам. У 1987 годзе прысвоена вучонае званне – старшы навуковы супрацоўнік, а ў 2009 годзе на падставе настрыфікацыі – дацэнт. Апублікавана больш 100 навуковых артыкулаў, ёсць і патэнты на вынаходніцтва.

 

У 1988 годзе выкупіў сядзібу з зёмлёй у памеры 60 сотак у вёсцы Ізбіцкае, дзе пабудаваў хату 6 х 10м з верандай 3 х 7м, гараж са склепам, лазню, павець і яшчэ будынак 5 х 9 м для майстэрні і адпачынку, а таксама бяседку 5,7 х 3,8м. У 1991 годзе атрымаў 3-х пакаёвую кватэру ў г. Мінску, дзе жыве з сям’ёй старэйшая дачка, дапамог малодшай дачцы купіць у Смалявічах 1,5 пакаёвую кватэру. Асноўнае захапленне – земляробства, пчалярства і садаводства. Так адтрымлівалася, што як найбольш адукаванаму прыходзілася весці ўсялякія сямейныя ўрачыстасці і жалобныя мерапрыемствы.

 

1993-2015

 

 

 

 







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 461. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Менадиона натрия бисульфит (Викасол) Групповая принадлежность •Синтетический аналог витамина K, жирорастворимый, коагулянт...

Разновидности сальников для насосов и правильный уход за ними   Сальники, используемые в насосном оборудовании, служат для герметизации пространства образованного кожухом и рабочим валом, выходящим через корпус наружу...

Дренирование желчных протоков Показаниями к дренированию желчных протоков являются декомпрессия на фоне внутрипротоковой гипертензии, интраоперационная холангиография, контроль за динамикой восстановления пассажа желчи в 12-перстную кишку...

Растягивание костей и хрящей. Данные способы применимы в случае закрытых зон роста. Врачи-хирурги выяснили...

ФАКТОРЫ, ВЛИЯЮЩИЕ НА ИЗНОС ДЕТАЛЕЙ, И МЕТОДЫ СНИЖЕНИИ СКОРОСТИ ИЗНАШИВАНИЯ Кроме названных причин разрушений и износов, знание которых можно использовать в системе технического обслуживания и ремонта машин для повышения их долговечности, немаловажное значение имеют знания о причинах разрушения деталей в результате старения...

Различие эмпиризма и рационализма Родоначальником эмпиризма стал английский философ Ф. Бэкон. Основной тезис эмпиризма гласит: в разуме нет ничего такого...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.013 сек.) русская версия | украинская версия