Студопедия — ПРЫКМЕТЫ ТЭКСТУ
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

ПРЫКМЕТЫ ТЭКСТУ






Тэкст выступае найперш як пэўнае завершанае паведамленне, якое валодае сваім зместам (інфармацыя тэксту), сваім сэнсам (выражэнне асноўнай думкі, пэўнага меркавання), арганізаванае паводле мадэлі адной з існуючых у літаратурнай мове формы паведамлення (функцыянальнага стылю, яго разнавіднасці і жанру) і якое характарызуецца сваімі прыкметамі.

Адной з прыкмет тэксту з’яўляецца яго інфармацыйнасць, ці яго змест, хаця не заўсёды можна паставіць знак роўнасці паміж паняццямі, абазначанымі тэрмінамі “інфармацыя” і “змест” тэксту.

Праз тэксты вучні далучаюцца да ведаў, да разнастайных звестак, назапашаных людзьмі за гады і стагоддзі практычнай і тэарэтычнай дзейнасці, што асабліва важна для падрыхтоўкі і ўдзелу вучняў у сацыяльным жыцці, для сумеснай з іншымі сацыяльнай дзейнасці.

Змест тэксту цесна звязаны з яго формай выражэння. Катэгорыя зместу тэксту ўключае два асноўныя паняцці – тэма (прадмет тэксту, тое, пра што апавядаецца, апісваецца, разважаецца) і ўласна змест, суадносіны паміж якімі могуць мяняцца ў розных тыпах тэкстаў. Так, у тэкстах афіцыйна-справавой і навуковай сфер тэма і змест вельмі блізкія і могуць нават супадаць. Тэма можа быць сфармулявана ў назве, ці загалоўку, тэксту або ў самым пачатку тэксту. Напрыклад, тэкст “Даверанасць” як афіцыйна-справавы дакумент ужо самой назвай выяўляе яго тэму, а змест яго – удакладненне таго, хто каму і што давярае зрабіць, выканаць і пад.

У газетных артыкулах адносіны паміж загалоўкам і зместам больш складаныя і могуць быць нават супярэчлівымі. Напрыклад, у газеце “Звязда” змешчана наступнае паведамленне:

 

Навука цаной у $323 тысячы

Праваахоўнікамі на аўтадарозе Мінск – Магілёў паблізу Беразіно былі затрыманы аўтамашыны, якія перавозілі з тэрыторыі Расіі нафтапрадукты – 140 тон дызельнага паліва і 32 434 літры бензіну нармаль-80 – па суправаджальных дакументах, якія не адпавядалі рэчаіснасці. Транспартныя сродкі і нафтапрадукты, агульным коштам 323 500 долараў канфіскаваны. Штраф – 28 мільёнаў рублей.

Прачытаўшы загаловак прыведзенай вышэй газетнай інфармацыі, адразу па-рознаму можна меркаваць пра яе змест: гэта кошт за навучанне каго-небудзь, гэта сума атрымання хабару за навуку і інш. Але, прачытаўшы ўвесь тэкст, відавочным становіцца яго змест: цана штрафу за парушэнне як кара і навука на будучае.

У выніку ўзаемадзеяння тэмы і зместу ўзнікае новае паняцце іншага ўзроўня – ідэя, ці асноўная думка. Праілюструем яго наступным тэкстам:

Гняздо ў траве

Аднойчы раніцай я пайшоў у грыбы. Хаджу, прыглядаюся. Раптам з-пад ног маіх пырхнула маленькая птушка – пеначка. Яна замітусілася над маёй галавой і трывожна заценькала:

– Цень-цень-цінь-цінь!..

Я прысеў на мяккі верас, уважліва паглядзеў вакол сябе і знайшоў у траве птушынае гняздзечка. У гняздзечку пішчалі птушаняты.

Жывіце на здароўе, – сказаў я ім і пайшоў далей ад гнязда.

А дні праз тры я зноў трапіў на тое месца. Успомніў пра гняздо пеначкі і зайшоў зірнуць. Глянуў і здзівіўся. Гняздо, якое было так добра захавана ў верасе, цяпер узвышалася над ім. Я спачатку падумаў, што гэта работа нейкага свавольніка. Але яшчэ больш здзівіўся, калі нагнуўся ніжэй. Гняздзечка ляжала на шапцы вялікага грыба баравіка. Грыб рос з зямлі і падняў яго.

Птушаняты к гэтаму часу паўбіраліся ў пер’е і на віду ўсяго лесу не дужа спакойна сябе адчувалі. Паблізу трывожна лёталі птушкі-бацькі.

Ах ты, шкоднік, – засмяяўся я, зрэзаў баравік і паклаў яго ў кошык. – Мала табе месца ў лесе было?

А гняздо на ранейшае месца палажыў і прыцерушыў яго лісцем. Няхай гадуюцца птушаняткі. (Паводле В. Хомчанкі)

Тэма тэксту – “гняздзечка пеначкі на грыбе”, што часткова і адлюстравана ў назве тэксту, а асноўная думка яго – беражыце ўсё жывое (Няхай гадуюцца птушаняткі).

Катэгорыя формы ўключае свае два паняцці – кампазіцыю і мову, якія, як тэма і змест, узаемадзейнічаюць, актыўна суадносяцца адно з другім. Разам узаемадзеянне тэмы і зместу, кампазіцыі і мовы ў іх перапляценнях дае структуру тэксту. Агульны характар выкладу, яго стыль вызначаецца моўнымі адзінкамі і кампазіцыяй. Менавіта кампазіцыя забяспечвае звязанасць, цэласнасць і завершанасць тэксту.

Паняцце звязанасці тэксту як яшчэ адной прыкметы найбольш поўна выяўляецца праз вылучэнне звышфразавых адзінак і выяўленне спосабаў аб’яднання самастойных сказаў у межах звышфразавых адзінак і звышфразавых адзінак паміж сабой. Звязанасць забяспечваецца сэнсавай сувяззю паміж сказамі, паміж звышфразавымі адзінствамі тэксту, паміж адносна самастойнымі часткамі тэксту, а гэта сувязь выражаецца з дапамогай розных відаў і моўных сродкаў: лексічных (паўтор лексемы, замена сінонімам, займеннікам, займенным словам, эліпсіс, умаўчанне), граматычных (парадак слоў, трывальна-часавая сістэма дзеясловаў, ступені параўнанняў, пытальна-адказавая форма, сінтаксічны паралелізм, пабочныя словы і сказы), семантычных (адзінае семантычнае поле, парадак паслядоўнасці сказаў, падткст), рытмікамеладычных (даўжыня фразы, тэмп, гармонія, рытміка, эмфазы, інтанацыя), графічных (знакі прыпынку, чырвоны радок, розныя шрыфты), стылістычных (паўторы, мастацкія фігуры – антытэза, градацыя, паралелізм і інш.) і інш. Паняцце звязанасці арыентуецца на структурную арганізацыю тэксту. Структурная сувязь выражаецца логіка-інтанацыйнымі сродкамі і праз словы. Напрыклад:

 

Усе рэкі Беларусі дужа прыгожыя. Дняпро з высокім правым берагам і неагляднымі далячынямі зарэчных паплавоў, паплямаваных дубамі і сінімі люстэркамі старыц. Прыпяць з яе празрыстай чыстай вадою, астравамі, пратокамі і шапкамі буслянак на прырэчных дрэвах. Дзвіна, сціснутая крутымі ўрвішчамі, зарослымі мачтавым лесам. Ласкавы Нёман, у воды якога глядзяцца старажытныя вежы і густыя лістоўныя пушчы. Нават невялічкая Шчара са сваімі шлюзамі ў цені неабхватных, серабрыстых таполяў. З раптоўным патокам вады, што вырываецца са шлюза і выносіць на сабе плыты з людзьмі, якія рухава і спрытна працуюць шастамі і бусакамі. (У. Караткевіч)

У прыведзеным тэксце У. Караткевіча выяўляецца левабаковая сувязь з дапамогай слоў Дняпро, Прыпяць, Дзвіна, Нёман, Шчара, таму што гэтыя назоўнікі ў паслядоўных адзін за другім сказах адразу скіроўваюць увагу і суадносяцца з кантэкстам папярэдніх, а ўсе разам са словамі усе рэкі Беларусі першага сказа. Два апошнія сказы хутчэй спалучаны правабаковай сувяззю: у перадапошнім сказе слова шлюзы ўдакладняецца новай інфармацыяй апошняга парцэляванага сказа, дзе назіраецца паўтор гэтага слова.

Яшчэ адной прыкметай, ці катэгорыяй, тэксту выступае яго камунікацыйнасць, якая праяўляецца ў розных спосабах і сродках арыентацыі на інтарэсы камунікантаў.

Завершанасць як прыкмета тэксту не мае фармальных паказчыкаў, яна выяўляецца на аснове цэласнасці, унутранай звязанасці і характарызуецца прадметна-сэнсавай вычарпальнасцю ў адносінах да замыслу і рэалізуецца ў розных формах зачынаў і канцовак. Асаблівую ролю ў вызначэнні завершанасці тэксту адыгрывае загаловак, які, як сігнал, накіроўвае ўвагу чытача на праспектыўны выклад думкі і ставіць межы такому выкладу. Завершанасць – гэта ўласцівасць цэлага тэксту, а не яго часткі. Завершаным можна лічыць такі тэкст, калі асноўныя паняцці ў ім раскрыты, сувязі паміж імі яўныя.

Завершанасць тэксту складаюць такія яго паказчыкі, як тэматычнае адзінства, паслядоўнасць выкладу тэмы і яе раскрыццё, унутраная звязанасць і цэласнасць. Так, у тэксце Янкі Скрыгана чытаем:

Прыназоўнік для. Яго мы зрабілі надта універсальным. Пішам: ён сумленна жыў для навукі; цяпер вядома, для чаго ён збіраў лекавыя травы; не астаецца часу для заняткаў; яна стала для яго за маці; яна спявае для вас; для свайго часу гэта было прагрэсіўнай з’явай; я купіў для цябе кнігу; купіў бочку для капусты; для таго і стрэльба, каб з яе страляць; для яго гэта пацеха; для чаго гэта патрэбна. Усюды мы абыходзімся адным толькі для. А давайце прыгледзімся, ці не лепш было б напісаць так, як патрабуе сама мова: цяпер вядома, навошта ён збіраў лекавыя травы; не астаецца часу на заняткі; яна стала мне за маці; яна спявае дзеля вас; на свой час гэта было прагрэсіўнай з’явай; я купіў табе кнігу; купіў бочку пад (або на) капусту; на тое і стрэльба, каб з яе страляць; усё робіцца дзеля карысці справы; яму гэта цяжка; навошта гэта патрэбна; каму гэта патрэбна. Вунь колькі прастору і лёгкасці стала ў гэтых фразах.

Тэма гэтага тэксту – неправемернае злоўжыванне прыназоўніка для. Усе сказы тэксту цесна звязаны паміж сабой сэнсава, пра што сведчыць логіка выкладу: ад агульнага палажэння ў першым сказе, заўвагі аб непамернай пашыранасці ўжывання прыназоўніка для і ілюстрацыі яго шэрагам прыкладаў да палажэння аб магчымасці ўжывання іншых канструкцый і ілюстрацыі гэтага на прыкладах з выражэннем сваіх, аўтарскіх адносін у апошнім сказе.

Сказы ў тэксце паслядоўна ідуць адзін за другім паводле лінейнай сувязі, а сродкамі сувязі іх выступаюць: 1) займеннік яго, які ўжываецца ў другім сказе замест прыназоўнік для ў першым сказе; 2) тэматычная сувязь ці прыналежнасць дзеясловаў зрабілі, пішам, калі трэці сказ раскрывае змест другога за кошт пераліку прыкладаў як пацвярджэнне аб універсальным прыназоўніку для;3) прыслоўе ўсюды, якое ўводзіць у наступным сказе думку-заключэнне аб аднастайнасці ўжывання прыназоўніка, 4) паўтор словазлучэння прыназоўнік для; 5) супраціўны злучнік а ў новым сказе для дакладнага выражэння сувязі з папярэднім і далейшага пераліку ілюстрацый-правак; 6) указальны прыназоўнік вунь як вынік успрынятага ў папярэднім сказе і яго сувязі з новым сказам, які скіроўвае ўвагу на папярэднія прыклады.

Усё разам вызначае цэласнасць тэксту, які складаецца з уступнай часткі-тэзіса, ці палажэння, аб універсальным прыназоўніку для, асноўнай часткі – ілюстрацыя прыкладаў з нязменным ужываннем ва ўсіх прыкладах прыназоўніка для, затым закліку пабудаваць інакш прыведзеныя прыклады і ілюстрацыі змененых аўтарам выразаў, і заключэння, у якім аўтар выражае свае адносіны (колькі прастору і лёгкасці.. у фразах), тым самым падводзячы вынік сваім назіранням.

Такім чынам, цэласнасць як прыкмета тэксту вызначаецца адзінствам сэнсаў, закладзеных у мікратэмах, і звязаных агульнай тэмай (макратэмай) і выяўляецца ў камунікацыйнай пераемнасці элементаў, якія яго ўтвараюць. Гэта азначае неабходнасць выявіць гэтыя элементы цэлага, яго складнікі, альбо ўстанавіць, з якіх частак, адзінак складаецца тэкст, вырашыць пытанне аб члянімасці тэксту.

 

1.1 Члянімасць тэксту адбываецца на аснове розных паказчыкаў.

Паводле змястоўна-лагічнага члянення ў тэксце звычайна выдзяляюцца тры часткі – уступ, галоўная частка і заключэнне, з якіх у галоўнай частцы могуць быць выдзелены свае часткі ці адрэзкі тэксту.

Уступ звычайна ўводзіць у тэму, знаёміць з прадметам маўлення. Так, у навуковым выкладзе можа паведамляцца праблема, вызначаюцца задачы даследавання, абгрунтоўваюцца шляхі і спосабы, абраныя для вырашэння і інш. У публіцыстычных тэкстах на інфармацыйныя задачы накладаюцца задачы псіхалагічнага плана (зацікавіць, пераканаць і пад.), у сувязі з чым многія адзначаюць вялікую ролю пачатку тэксту.

Галоўная частка раскрывае асноўную тэму, намечаную ва ўступе. Менавіта ў гэтай частцы тэксту поўна раскрываецца тэма (тэма – гэта прадмет тэксту, гэта тое, аб чым гаворыцца ў ім, што апісваецца, пра што апавядае ці разважае аўтар), калі паведамляюцца асноўныя звесткі ці сутнасць справы, апісваецца дзеянне, падзея ва ўсіх яе праявах, даецца ўсебаковае апісанне аб’екта, прыводзяцца аргументы на карысць пацвярджэння ці адмаўлення пэўнага палажэння, станоўчай ці адмоўнай ацэнкі яго і інш. Паўната раскрыцця тэмы забяспечваецца падборам падтэм, якія ўключаюцца аўтарам для адлюстравання і асэнсавання таго, пра што ён піша, а глыбіня залежыць ад таго, наколькі дэталёва аўтар раскрывае змест падтэм і тэмы ў цэлым паводле яго прагматычнай мэты выказвання.

Заключэнне, ці заключная частка, тэксту прысвечана падвядзенню выніку раней выкладзенаму, калі фармуліруюцца пэўныя вывады, падсумоўваецца апісанае, намячаюцца новыя задачы, якія патрэбна яшчэ вырашыць, выказваюцца адносіны да апісаных з’яў, падзей і інш.

Менавіта на трохчасткавым дзяленні заснавана школьная класічная схема функцыянальна-сэнсавых тыпаў маўлення – апавядання, апісання, разважання, кожная з якіх мае сваё напаўненне:

1) апавяданне – 1) пачатак дзеяння, 2) развіццё дзеяння і 3) заканчэнне. Напрыклад, тэкст-апавяданне:







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 4487. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Принципы резекции желудка по типу Бильрот 1, Бильрот 2; операция Гофмейстера-Финстерера. Гастрэктомия Резекция желудка – удаление части желудка: а) дистальная – удаляют 2/3 желудка б) проксимальная – удаляют 95% желудка. Показания...

Ваготомия. Дренирующие операции Ваготомия – денервация зон желудка, секретирующих соляную кислоту, путем пересечения блуждающих нервов или их ветвей...

Билиодигестивные анастомозы Показания для наложения билиодигестивных анастомозов: 1. нарушения проходимости терминального отдела холедоха при доброкачественной патологии (стенозы и стриктуры холедоха) 2. опухоли большого дуоденального сосочка...

Приложение Г: Особенности заполнение справки формы ву-45   После выполнения полного опробования тормозов, а так же после сокращенного, если предварительно на станции было произведено полное опробование тормозов состава от стационарной установки с автоматической регистрацией параметров или без...

Измерение следующих дефектов: ползун, выщербина, неравномерный прокат, равномерный прокат, кольцевая выработка, откол обода колеса, тонкий гребень, протёртость средней части оси Величину проката определяют с помощью вертикального движка 2 сухаря 3 шаблона 1 по кругу катания...

Неисправности автосцепки, с которыми запрещается постановка вагонов в поезд. Причины саморасцепов ЗАПРЕЩАЕТСЯ: постановка в поезда и следование в них вагонов, у которых автосцепное устройство имеет хотя бы одну из следующих неисправностей: - трещину в корпусе автосцепки, излом деталей механизма...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия