Студопедия — БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ






Як піша А.Я. Міхневіч: “З мноства ўласцівасцей чалавека вылучаецца адна, найбольш істотная – валоданне мовай” [2, с. 175]. А таму задача школы ўвогуле і ўрокаў беларускай мовы ў прыватнасці – выхаванне новага чалавека, усебакова развітай асобы, выхаванне ў вучняў высокай культуры маўлення, без якой немагчыма ўявіць гарманічнага чалавека, які спалучае духоўнае багацце, маральную чысціню і фізічную дасканаласць.

Асноўнае месца ў навучанні мове ў такім разе павінны займаць пытанні семантыкі тэксту, сінтаксісу тэксту, стылістыкі тэксту, ці лінгвістыкі тэксту. Такі падыход да навучання беларускай мове ў школе стаў магчымым дзякуючы, па-першае, развіццю навукі аб мове, па-другое, патрэбам і заказу грамадства школе ўвогуле і навучанню мове (-ам) у прыватнасці.

Асноўным і зыходным палажэннем паводле матэрыялу для навучання беларускай мове з’яўляецца выкарыстанне тэкстаў як асноўнага дыдактычнага матэрыялу, калі на кожным уроку дэманструецца, аналізуецца тэкст на пэўную тэму з мэтай знаёмства з інфармацыяй тэксту, успрымання, асэнсавання і засваення яе, з мэтай выяўлення прыкмет тэксту (асноўных і паступова больш дэталёвых), яго тыпу паводле розных паказчыкаў, выяўлення адзінак мовы і іх дзеяння ў тэксце паводле пэўных законаў і правілаў функцыянавання як адзінак маўлення, іх сувязей з іншымі і ўтварэнне адзінага цэлага і інш. Такім чынам, тэкст на ўроках беларускай мовы выступае асноўным сродкам навучання, асноўным аб’ектам назірання і важным сродкам выхавання.

Тэксты з’яўляюцца сапраўднымі захавальнікамі культуры кожнага народа. Далучэнне навучэнцаў да культуры адбываецца шляхам прысваення ім “чужых” тэкстаў. Менавіта тэкст захоўвае інфармацыю пра гісторыю, этнаграфію, нацыянальную псіхалогію, нацыянальныя паводзіны, г. зн. пра ўсё, што складае змест культуры.

Тэкст на занятках па беларускай мове выкарыстоўваецца як матэрыял, крыніца для выяўлення і аналізу пэўных моўных адзінак паводле іх выкарыстання ў тэксце, іх ролі ў ім, але пры гэтым акцэнт змяшчаецца на выяўленне іх ролі ў тэксце. Разгледзім паасобныя пытанні будовы тэкстаў ва ўзаемасувязі з вывучэннем розных раздзелаў школьнага курса беларускай мовы, у прыватнасці, асобных пытанняў.

 

 

2.1 Праца над тэкстам і вывучэнне сінонімаў і антонімаў. Як заўважана, дзеці ў вусным маўленні часцей за ўсё карыстаюцца лексічным паўторам для сувязі сказаў у звязаным маўленні. Каб не паўтараць недахопы, не варта згадваць “узоры” вучнёўскіх работ такога характару. Лепш для ілюстрацыі выкарыстаць, напрыклад, заўвагі Я. Скрыгана пра аднастайнасць выкарыстання аднаго толькі слова:

Вырашыць. Мы пішам прыблізна так: “Была вольная часіна, і я вырашыў схадзіць у тэатр”, “Так расхвалілі гэтую кнігу, што я вырашыў пачытаць яе”, “Я вырашыў купіць сабе новае паліто”, “Цяжка быць непісьменным, і я вырашыў вучыцца”, “Думаў я, думаў і вырашыў заняцца пчалаводствам”, “Доўга не было вестак ад брата, і я вырашыў наведаць яго”.

Нельга сказаць, каб гэта было няправільна. Сэнс перададзены. Але ж ці хапае гэтага? Ці не абакралі мы сябе, заспакоіўшыся толькі на сэнсе? А дзе ж каларыт мовы, дзе тыя адценні, якія кожнаму выпадку надаюць свой характар? Дзе ж багацце, якое так і пераліваецца ў жывой гаворцы? Ясна, што калі б гаварылі жывыя людзі, то яны не абышліся б толькі гэтым “вырашыць”. Давайце падумаем, як бы мы маглі сказаць, хоць прыблізна”.

А затым прапанаваць вучням папрацаваць над падборам сінонімаў да слова вырашыць у кожным выпадку яго ўжывання, пасля чаго можна зверыць з тымі, якія прапануе пісьменнік:

 

Можа нават сказалі б і так: “Была вольная часіна, і я надумаў схадзіць у тэатр”, “Так расхвалілі гэтую кнігу, што я захацеў пачытаць яе”, “Я сабраўся купіць сабе новае паліто”, “Цяжка быць непісьменным, і я насмеліўся пачаць вучыцца”, “Думаў я, думаў і намысліў заняцца пчалярствам”, “Доўга не было вестак ад брата, і я намерыўся з’ездзіць да яго”. (Я. Скрыган).

 

Вывучэнне сінонімаў варта весці ў русле як лексіка-семантычным (сінонімы як лексічныя адзінкі з адметным значэннем), так і ў русле структурна-семантычным, г. зн. выяўляць іх ролю як сродкаў сувязі сказаў у тэксце і выпрацоўваць навыкі такога ўжывання сінонімаў, калі пэўны член з папярэдняга сказа выступае пэўным членам наступнага сказа, але ён ужо па-новаму названы, тым самым дэталізуючы, удакладняючы назву прадмета, асобы і пад. Для прыкладу можна прапанаваць верш “Хлебныя словы” Петруся Броўкі і выдзеліць у ім блізкія па значэнні словы, вызначыць ролю іх выкарыстання ў пэўных радках з улікам сэнсу і сродку тэкстаўтварэння:

 

Я помню, на паству калі выпраўлялі,

Дык лустачку хлеба з сабою давалі.

Які ж ён быў смачны!

Як сёння прыпомню –

Збіраў беражліва і крошкі з далоні.

Я помню,

як з хлебам выходзілі з дому,

Каб серп і каса не прысталі ад стомы,

Я помню –

у кайстру буханкі складалі,

Калі навабранцаў у войска склікалі.

Я помню хлеб горкі, з мякінай, з паловай,

І сціплую пайку ў час грозны, вайсковы.

Я помню, як крошцы былі вельмі рады

Няшчасныя дзеці з пакут Ленінграда.

Калі ж я зняважаны хлеб дзе пабачу,

Дык вельмі балюча,

Я ледзьве не плачу.

Хто кінуў,

дык годнасць людскую ён страціў,

Абразіўшы гэтым зямлю, сваю маці.

Нанёс ёй, няўдзячны, глыбокую рану,

Я думаю, кім жа такі ўзгадаваны?!

Работа над выпрацоўкай уменняў выкарыстоўваць сінонімы для сувязі сказаў у тэксце павінна весціся пастаянна, але пачынаць яе варта ў час вывучэння сінонімаў, тым самым асэнсоўваючы розныя тыпы сінонімаў і іх функцыянальную ролю ў маўленні. І ўсё ж спачатку варта засяродзіцца на семантычных сінонімах, якія найбольш лёгка ўспрымаюцца вучнямі. Для ілюстрацыі возьмем наступны тэкст, дзе выяўляюцца розныя словы для абазначэння аднаго і таго ж, ці дублеты:

 

Міша і Грыша не толькі ўсімі лічыліся, але і сапраўды былі закадычнымі сябрамі. Сяброўства іхняе пачалося яшчэ з першага школьнага дня першага школьнага года. За шэсць школьных класаў адбылося нямала розных змен у іх характарах і росце, але ў шчырай, самаадданай дружбе іхняй нават самыя прыдзірлівыя крытыкі не заўважылі б ніякіх змен. І ўсе так прывыклі да гэтай дружбы, што цяпер цяжка было і ўявіць сабе Мішу без Грышы, а Грышу без Мішы. Можа, таму і празвалі іх адным здвоеным імем Міша-Грыша або Грыша-Міша, гледзячы па тым, да каго звярталіся. (А. Якімовіч)

 

У тэксце відавочным выступае сэнсавая ланцуговая сувязь праз паўтор кораня слоў сябар і сяброўства, а затым праз выкарыстанне сінонімаў сяброўства і дружба. З вучнямі важна вызначыць, што аб’ядноўвае гэтыя словы іх лексічнае значэнне: сяброўства ‘адносіны паміж кім-небудзь, якія грунтуюцца на духоўнай блізкасці, агульнасці інтарэсаў, узаемнай прыхільнасці і пад.’ і дружба ‘блізкія прыязныя адносіны паміж кім-небудзь, заснаваныя на ўзаемнай прыхільнасці, агульнасці інтарэсаў і пад.; сяброўства’.

А вось тэкст для ілюстрацыі семантычных сінонімаў:

Дарогі Палесся

Добрыя цяпер на Палессі дарогі. Ідуць па шашы нагружаныя машыны, спяшаюцца, вязуць лён, бульбу, гародніну, малако. Дзе і падзеліся сыпкія, пыльныя, пясчаныя гравійкі. (Паводле А. Андруховіча)

Сказы ў тэксце звязаны сінонімамі. Пра іх пойдзе гутарка настаўніка з вучнямі:

Пра што паведамляецца ў тэксце? (Пра дарогі Палесся)

Як яшчэ названы яны ў наступных сказах? (Шаша, гравійка)

Чым адрозніваюцца гэтыя дарогі паводле сваёй назвы ад назоўніка дарога? (Шаша – дарога, мошчаная шчэбнем, пакрытая асфальтам або іншым цвёрдым пакрыццём, прызначаная для руху бязрэйкавага транспарту; гравійка – дарога, насыпаная гравіем (асадкавай горнай пародай у форме акругленых дробных каменьчыкаў, звычайна з прымессю пяску і галькі).

Як называюцца такія словы, як дарога, шаша, гравійка? (Сінонімамі).

Ці можна замяняць гэтыя словы ў тэксце адно другім без уліку значэння? (Нельга)

Якімі словамі можам дапоўніць гэты сінанімічны рад? (Шлях, аўтастрада, аўтамагістраль, тракт, гасцінец, бальшак...).

Цяпер, карыстаючыся слоўнікам, установім значэнне прыведзеных сінонімаў да слова дарога.

Ёсць розніца ў тым, якім словам назваць дарогу? (Ёсць).

А зараз прадоўжым тэкст, выкарыстоўваючы новыя сінонімы да слова дарога для апісання і параўнання дарог, якія былі раней і якімі яны сталі ў наш час.

Для ўдакладнення семантыкі сінанімічных слоў з дамінантным словам дарога можна звярнуцца і да наступнага тэксту:

 

Вёска была на ўзгорку, а лес – ніжэй. Да яго вяла селавая дарога з выбітаю каляінаю ў сухой гліне. Калі па гэтай дарозе доўга ісці, выйдзеш да шашы – шырокай, асфальтаванай. Усе з далёкіх дарог вяртаюцца ў вёску па гэтай вось дарозе. Яна бывае гразкаю вязною і ўвосень, белаю – зімою. Яна бывае і вось такою – сухою, з выбітымі каляінамі, як цяпер. (Л. Арабей)

 

Размова будзе датычыць найперш сродкаў сувязі сказаў у тэксце, лексічнага паўтору лексемы дарога і выкарыстання ў ім сінанімічнага слова шаша:

Пра што прапанаваны тэкст? (Пра дарогу, якая вядзе да вёскі).

Аб якой дарозе ідзе гутарка? (Аб селавой).

Чым адрозніваецца селавая дарога ад шашы? (Памерам і апрацоўкай, падрыхтоўкай для перамяшчэння па ёй: пра першую можна сказаць вузкая, бо паведамляецца, што шаша шырокая, дарога абазначае неўпарадкаваную, спецыяльна не апрацаваную палоску зямлі – з выбітымі каляінамі, гразкаю, сухою, а шаша – шырокая і спецыяльна апрацаваная, бо паведамляецца, што яна асфальтаваная).

Якое значэнне мае слова дарога ў спалучэнні са словам далёкіх? (У кантэксце можна палічыць сінонімам да падарожжа, іншых месцаў).

У звязку з папярэднімі тэкстамі і ў сувязі з аналізам семантычных сінонімаў да слова дарога, а таксама з мэтай папярэдзіць памылкі пад уплывам рускай мовы адносна ўжывання слоў шлях і дарога можна падумаць разам з вучнямі над разважаннямі Янкі Скрыгана аб слове дарога ў пераносным значэнні:

 

Шлях .Мы пачалі карыстацца ім супроць законаў мовы. Пішам: “ добрага шляху табе”, “ у добры шлях ”, “ пайшоў у шлях ”, “ у далейшы шлях “. Гэтым мы навязваем мове сваю недасведчанасць у ёй і непісьменнасць. Справа ў тым, што ў беларускай мове разуменне “шлях” толькі канткрэтнае. Калі мы гаворым “шлях”, то нават уяўляем сабе шырокую наезджаную дарогу. “Паедзеш палявою дарогаю, а там выедзеш на шлях”. Мы нават прывыклі бачыць такую дарогу з прысадамі, уяўляем, як далёка наперад забягае яе палатно. А ў адцягненае разуменне ў нас пераходзіць не шлях, а дарога. Кажуць: “ добрай дарогі ” або “ шчаслівай дарогі ”, “ пайшоў у дарогу ”, “ пусціўся ў дарогу ”, “ выбраў сабе дарогу ”. Якраз тое, што па-руску перадаецца словам “путь”. А мы літаральна гэта перакладаем, думаючы, што пішам па-беларуску. Бо нават формы такой – “ у добры шлях”, “ у шчаслівы шлях” – няма, а ёсць “ добрай дарогі”, “ шчаслівай дарогі”. (Я. Скрыган).

 

Нярэдка сінанімічныя словы і выразы ў тэкстах мастацкай літаратуры выкарыстоўваюцца дыстантна ў ролі сродкаў сувязі, тэматычнай аднастайнасці твора. Для прыкладу праілюструем трыма першымі строфамі верша “Пад Новы год” Якуба Коласа:

 

Ноч глухая, цьма, завея,

Не відаць і свету,

Толькі снег адзін бялее,

Ў шэрань лес адзеты.

Ні праезду, ні праходу,

Белы пыл у полі,

Як бы тут дарожак з роду

Не было ніколі.

Свішча, плача і галосіць,

Вые завіруха,

Хаты, гумны, ўсё заносіць

Гурбамі наглуха.

У тэксце, тэма якога зімовая непагадзь, сродкамі сувязі сказаў выступаюць назоўнік снег і перыфраза белы пух, а таксама сінонімы-назоўнікі завея і завіруха. Акрамя таго сказы аб’яднаны адзінствам выражэння дзеясловаў-выказнікаў незакончанага трывання ў форме цяперашняга часу 3-яй асобы адзіночнага ліку.

Асабліва часта ў мастацкіх і публіцыстычных тэкстах выкарыстоўваюцца сінанімічныя дзеясловы, якія служаць і адным са сродкаў сувязі сказаў у іх. Таму варта звярнуцца да дакіх прыкладаў, як наступныя:

І. Снег ішоў з самага ранку. Ён сыпаў і сыпаў, зацярушваючы ўсе дарогі і сцежкі. А чацвёртай гадзіне снег паваліў так густа, што ў кабінеце адразу пацямнела. (В. Хомчанка)

 

ІІ. Узрадаваны поспехам, Серж сказаў:

Я сёння хачу паехаць у школу на машыне.

Не свавольнічай, ідзі так, як усе дзеці, – мармытнуў сабе пад нос бацька.

Ай! На машыне! – яўкнуў Серж мацней яшчэ, як першы раз, і з радасцю ўбачыў, што бацька зноў заткнуў вушы.

Ай, ехаць на машыне! – запішчаў ён другі раз. (К. Чорны)

У кожным з прыведзеных тэкстаў вучні выяўляюць дзеясловы-сінонімы, іх сэнсавую блізкасць і стылістычную афарбоўку, іх ролю ў кожным як сродку выразнасці і дакладнасці, сродку сувязі сказаў у тэксце дзякуючы аднастайнасці трывання і формам часу.

Пасля асэнсавання семантычных сінонімаў як сродкаў сувязі сказаў можна перайсці да разгляду тэкстаў і аналізу ролі кантэкставых сінонімаў у іх, ці вобразна-выяўленчых сінонімаў як сродкаў сувязі сказаў у тэксце. Напрыклад, гэта можна праілюстраваць на матэрыяле наступнага тэксту:

 

Шпачыная навука

Стары садавод стаў сведкам забаўнай гісторыі. Ён наглядаў, як шпакі вучаць сваіх дзяцей. Гэта было тады, калі ў шпакоў паявіліся пяцёра жаўтаротых птушанят. Бацькі з раніцы да вечара насілі папераменна ў драўляны домік корм.

У хуткім часе надышла пара і малышам вылятаць на самастойны пошук ежы. Толькі адзін з іх застаўся ў наседжаным гняздзе, не робячы нават спробы яго пакінуць.

Некалькі дзён шпакі працягвалі як ні ў чым не бывала карміць дамаседа. Дарослым дапамагала юная змена. Але вось аднойчы раніцай ля шпакоўні сабралася ўся сям’я. Кожны трымаў у дзюбе якую-небудзь пажыву, але аддаваць яе не спяшаўся. Дражнячы апетыт гультая, яны праляталі зусім блізка ад яго і садзіліся побач на галінках яблыні. Голад выштурхнуў птушаня з гнязда. Калі ж яно села на галінку, усе астатнія спусціліся на зямлю. А там ужо птушаня само знайшло сабе снеданне. (Часопіс “Родная прырода)

 

У размове настаўніка з вучнямі асноўная ўвага скіроўваецца на кантэкставыя сінонімы ў тэксце:

Аб якім выпадку ідзе размова ў тэксце? (Аб вучобе шпакоў свайго малога птушаняці).

Як называюцца шпакі ў наступных сказах? (Бацькі, шпакі, дарослыя)

Ці можна гэтыя словы лічыць сінонімамі да слова шпакі? (Не зусім).

А што ж іх збліжае? (Сэнс, змест тэксту).

Як можна назваць іх? (Тэкставымі, кантэкставымі сінонімамі).

А як у тэксце названы малыя шпакі? (Дзеці, жаўтаротыя птушаняты, малышы, юная змена).

Як аўтар называе адного з іх? (Дамасед, гультай).

Каго мы так назавем – чалавека ці птушаня? (Чалавека).

Чаму ж так аўтар называе малога шпака? (Таму што ён лянуецца вылятаць з гнязда).

Для чаго гэтыя ўсе словы выкарыстоўваюцца ў тэксце? (Яны дапамагаюць пазбегнуць паўтораў і, характарызуючы птушаня, яго бацькоў і другіх птушанят, злучаюць сказы ў тэксце).

Як успрымаўся б тэкст без гэтых кантэкставых сінонімаў? (Вучні агучваюць тэкст, паўтараючы словы шпакі, птушаняты ці птушаня).

Для чаго выкарыстаны тэкставыя сінонімы і ад чаго залежыць іх ужыванне ў тэксце? (Вучні спрабуюць адказаць, пасля чаго настаўнік падагульняе, што, сапраўды, кантэкставыя сінонімы ўжываюцца для сувязі сказаў, іх ужыванне заснавана на аснове падабенства, прыпадабнення аднаго прадмета другому ў залежнасці ад тэмы, зместу тэксту, яго асноўнаму замыслу).

Вось яшчэ прыклады такіх тэкстаў для вызначэння тыпу і сродкаў сувязі сказаў:

І. Папаўзлі па небе снегавыя хмары. Вось закружыўся ў паветры белы лёгкі пушок і нячутна лёг на зямлю. Усё часцей залёталі гэтыя белыя халодныя зімовыя матылькі і пасыпалаіся на зямлю. Хутка бялее зямля. Дзеці рады першаму снегу. (Паводле Я. Коласа)

ІІ. На ўскрайку горада Жодзіна стаіць манумент у гонар беларускай маці. Скульптурная кампазіцыя паказвае маці, якая праводзіць на вайну сваіх пяцярых дзяцей. Яна з надзеяй глядзіць ім услед.

ІІІ. Рана вяртаецца жаўрук у наш край з выраю. Толькі адкрыецца першая праталіна за вёскай, а пяюн вясны ўжо тут як тут.

 

Пры аналізе мастацкіх тэкстаў важна падкрэсліць у сінонімах тое агульнае, што дазваляе іх ставіць у адзін рад з іншымі словамі і выразамі, і тое адметнае, што дазваляе выразіць адносіны аўтара, перадаць па-мастацку, вобразна і так, як бачыць гэта аўтар. Тым самым для вучняў становіцца відавочным, яны вучацца, як выражаць свае адносіны пры апавяданні пра што-небудзь, перадаючы апісанне чаго-небудзь і пад.

Праца над сінонімамі, неаднаразова праведзеная на матэрыяле розных тэкстаў на розных этапах навучання мове, выпрацоўвае ў вучняў, з аднаго боку, свядомыя адносіны да выбару і ўжывання сінонімаў, з другога – навыкі выкарыстання рознага тыпу сінанімічнай сувязі сказаў у тэксце.

Радзей, але не менш эфектыўна выкарыстоўваюцца тэкстаўтваральныя магчымасці антонімаў, якія дазваляюць надаць выразнасць і дакладнасць маўленню, сцісласць і даходлівасць зместу выказвання. Вось як апісвае Я.Маўр сваіх герояў у аповесці “Палескія рабінзоны”:

У такі час і трапілі сюды гэтыя два хлопцы. Яны былі аднагодкі і мелі разам гадоў трыццаць пяць. Але выгляд, а таксама і характары іх былі зусім адменныя. Мірон быў худы, цыбаты дзяцюк, з блакітнымі вачыма, доўгім птушыным носам і доўгімі светлымі валасамі. Віктар, наадварот, – прысадзісты, карчасты, чарнявы, з круглым пляскатым тварам.

Мірон быў больш разважлівы, спакойны хлопец, а Віктар – жвавы, імклівы. Яны заўжды спрачаліся паміж сабою, але былі найлепшымі сябрамі і жыць не маглі адзін без аднаго. (Я. Маўр)

 

Словы-антонімы набываюць асаблівае гучанне і надзвычай выразна раскрываюць сваё значэнне, калі трапляюць у пэўны кантэкст, дзе сутыкаюцца паміж сабой. Вось прыклад паэтычнага тэксту з выкарыстаннем антонімаў як тэкстаўтваральных сродкаў:

Мне разгадаць бы вечнасці сакрэт –

адмоўнай сіметрычнасці прычыну:

святло і цемра,

свет і антысвет,

хлусня і праўда часу,

плюс і мінус.

Паўторана, нібы люстраным шклом,

зусім наадварот палова свету:

усход і захад,

і дабро і зло,

нянавісць і любоў,

зіма і лета.

То сціхне, то ўзгарыцца ў галаве

сусветнага адзінства супярэчнасць,

але ў сабе шануе чалавек

святло,

дабро,

любоў

ды праўду

вечна. (А. Русецкі)

 

Нярэдка антонімы выступаюць тэмай тэксту і асновай яго ўтварэння, як, напрыклад, верш Вячаслава Рагойшы:

Першы – апошні

 

У спісе ты –

Першы.

А бэсціць пачаў

І родную мову,

І пожні –

То хто б ні хваліў цябе,

Што б ні казаў –

Апошні, браток, ты,

Апошні.

Цікавую разнавіднасць сувязі сказаў у тэксце люструе наступны тэкст, дзе першы і другі сказы аб’яднаны сэнсам антанімічных слоў: у першым сказе пры прамым парадку слоў выказнік вынесены ў канец сказа, у другім – пры адваротным парадку выказнік вынесены ў пачатак, у выніку чаго такая сінтаксічная пабудова двух суседніх сказаў дазваляе выразіць іх сэнсавую сувязь, антанімічныя лексемы па-за кантэксту тут з’яўляюцца крайнімі кропкамі сінанімічнага рада слоў і адлюстроўваюць розныя, але паслядоўныя этапы ў жыцці героя, якія ідуць адзін за другім:

 

(1) Дзяцінства канчалася. (2) Наступала новае жыццё. (3) Шкада было кідаць вольную Загоршчыну, абшары паплавоў і лясоў, свіст качыных крыл... (4) Шкада было мяняць усё гэта на гарадскую цеснату, на гімназічную муштру і зубрэнне, на казённыя муры, на шэры снег у асеннім халодным горадзе. (У. Караткевіч)

 

Антонімы шырока выкарыстоўваюцца ў мастацкіх і публіцыстычных тэкстах, у звычайнай гутарцы як сродак яркай ацэнкі і характарыстыкі розных прадметаў, з’яў, вобразаў. Напрыклад:

 

Воблакі... Адкуль яны? Куды нясуцца?

Не наглядзецца на воблакі ў бязвоблачны дзень. Яны могуць расці, могуць знікаць, як дым.

У ветраны дзень часцей бываюць нізкія воблакі. Яны імчацца па небе на адной вышыні, як ганцы. Шпарка, без аглядкі, гуртам. Сонца між іх то выгляне, то схаваецца. А зірнеш угору, вышэй верхавіння дрэў, туды, дзе бягуць шпаркія воблакі, бягуць здалёку ці зблізку, і падумаеш: “Гэта жыццё імклівае бяжыць. Якое яно імклівае!..”

Воблакі бываюць высокія і нізкія, рэдкія і суцэльныя.

Адны прыносяць яснасць, пагоду, другія – непагадзь і навальніцу. (І. Грамовіч)

 

Аналіз тэксту паводле выяўлення месца і ролі антонімаў, іх часцінамоўнага выражэння прыводзіць да вываду, што тут антонімы пранізваюць увесь тэкст, служаць яго ўтварэнню.

Для ілюстрацыі тэкстаўтваральнай ролі антонімаў вельмі добра выкарыстоўваць тэксты прыказак, гэтых унікальных тэкстаў вуснай народнай творчасці, многія з якіх пабудаваны на антаніміі, супрацьпастаўленні лексем пры наяўнасці ў іх агульнага значэння. Напрыклад: Мір будуе, а вайна разбурае; Свая хатка – родная матка, а чужая – мачаха; Згодаю двор збудуеш, а нязгодаю – гатовае разбурыш; Лёгка пасварыцца, цяжка памірыцца; Плётку ў адно вуха ўпусці, а ў другое – выпусці і інш.

Асабліва выразнае выкарыстанне ў мове мастацкіх твораў набываюць два асноўныя прыёмы, заснаваныя на антаніміі, антытэза і аксюмаран як экспрэсіўныя сродкі маўлення. Вось для прыкладу ілюстрацыя выкарыстання антытэзы ў безыменным вершы Ніла Гілевіча:

 

Ісціна, адвечная, як свет:

Шчасце ходзіць толькі ў пары з горам.

За надзеяй – боль зняверу ўслед,

За пашанай – прыніжэння сорам.

За святлом знаходкі – горыч страты,

За агнём любві – разлукі снег.

За абдымкамі – падножка здрады...

Ісціна, адвечная як свет.

А ніжэй прыведзены публіцыстычны тэкст Якуба Коласа, які пабудаваны на аснове прыёму антытэзы, ці супрацьпастаўлення процілеглых паняццяў:

 

(1) У людской грамадзе ёсць розныя людзі. (2) У ёй ёсць вялікія таленты. (3) Як ранішні золак, усходзяць яны над народам і асвятляюць яму дарогі ў заўтрашні дзень. (4) У ёй ёсць героі, гатовыя ўсё аддаць для народа, для Радзімы. (5) Але ёсць у ёй і расколы-адшчапенцы, ганьбуючыя свой народ. (6) Ёсць у ёй розны людскі бруд, шкурнікі і прадажнікі, іуды, гатовыя гандляваць і нажывацца на крыві народа.

Вучні чытаюць тэкст (возьмем для аналізу апошні), даказваюць, што гэта тэкст, вызначаючы тэму – ёсць розныя людзі ў грамадстве, асноўную думку – як важна стаць сапраўдным чалавекам, ведаючы пра сутнасць адшчапенцаў, яго структуру: тэкст складаецца з шасці сказаў, віды сувязі, якой звязаны сказы ў межах тэксту: другі сказ з першым звязаны паводле мадэлі “акалічнасць – акалічнасць” (у людской грамадзе – у ёй) займеннікавай лінейнай сувяззю, трэці з другім паводле мадэлі “дзейнік – дзейнік” (таленты – яны) – займеннікавай лінейнай сувяззю, чацвёрты выразна дэманструе дыстантную паралельную сувязь з другім, што выяўляе падабенства будовы і асабліва адзінапачатак (У ёй ёсць...), пяты сказ зноў звязаны паралельнай сувяззю і з дапамогай супраціўнага злучніка а, які далучае новую думку, і шосты сказ з пятым – паралельнай сувяззю з адзінапачаткам (Ёсць у ёй), а паміж сабой пяты і шосты злучаны паўторам ў адваротным парадку адзінапачатку другога і трэцяга сказаў ёсць у ёй замест у ёй ёсць як акцэнтацыя ўвагі і падкрэсліванне блізкасці і адметнасці, але найперш супрацьпастаўленнем назоўнікаў (таленты, героі і расколы-адшчапенцы, бруд, шкурнікі і прадажнікі, іуды). Пачынаецца тэкст сказам-зачынам пра розныя людзі, які патрабуе далейшага тлумачэння, што і адлюстроўваецца ў наступных сказах, якія супрацьпастаўляюцца паміж сабой, раскрываючы сутнасць гэтых розных людзей грамадства.

2.2 Месца і роля розных часцін мовы ў тэксце. Розныя часціны мовы па-рознаму ўдзельнічаюць у стварэнні тэксту, выконваюць тэкстаўтваральную функцыю, забяспечваючы разгортванне тэмы, кампазіцыйную і сінтаксічную яго арганізацыю. Для большай выразнасці і ў сувязі з паслядоўнай падачай кожнай часціны мовы ў школьнай праграме курса беларускай мовы, а значыць і іх паслядоўнага вывучэння спынім увагу паасобку на вызначэнні месца і ролі кожнай часціны мовы, пачаўшы з самастойных часцін мовы.

Н а з о ў н і к як адна з самых колькасных самастойных часцін мовы беларускай мовы выступае і адной з асноўных паводле свайго выкарыстання і ролі ў тэксце. Паколькі назоўнік з’яўляецца носьбітам значэння прадметнасці, то яго ўжыванне ў тэксце забяспечвае “паўнату адлюстравання ў маўленні носьбітаў мовы матэрыяльнага і духоўнага свету” [1, с. 87]. Галоўная тэкстаўтваральная роля назоўнікаў – забеспячэнне тэматычнага адзінства тэксту. Так, у тэксце тыпу апавядання назоўнікі, якія выконваюць сінтаксічную ролю дзейнікаў і дапаўненняў, называюць удзельнікаў, выканаўцаў дзеяння і непасрэдна звязаны з тэмай тэксту. Напрыклад:

 

Нейкі белаваты струмень, нібы рака, перасек хлопцам дарогу і пачаў адносіць човен убок. Мірон упарта стаў з ім змагацца.

– Сцеражыся! – раптам крыкнуў Віктар.

На іх нёсся вялізны, рагаты корч. Сутычка была немінучай: праскочыць з такім нязграбным чоўнам было ўжо нельга.

Кладзіся! – крыкнуў Мірон і сам прыціснуўся да дна. Потым працягнуў наперад вясло, упёрся ў корч і паступова пачаў паслабляць руку, каб зменшыць штуршок. Корч не стукнуўся аб човен, але затое яны сашчапіліся і далей паплылі ўжо абодва разам. (Я. Маўр)

 

Менавіта назоўнікі адыгрываюць важную ролю для шырыні і паўнаты раскрыцця тэмы, што звязана і непасрэдна залежыць ад набору фактаў, рэалізацыя якіх непасрэдна звязана з абранымі назоўнікамі. Напрыклад:

 

У Савосева суседа

Быў пярэсценькі каток,

Выхаванец Паўла-дзеда,

Такі слаўны пестунок!

Нос чарнявы,

Хвост бялявы,

Задзірасценькі;

Кіпцік- шчыпчык

Заграбасценькі;

Лапкі- драпкі

Машастковыя,

А шарсціначкі

Шаўковыя;

Губкі, зубкі

Адмысловыя;

Вусы -русы

Патырчастыя;

Тая спінка,

Як націнка,

Выгінастая.

Вушкі- слушкі

Не мыляюцца,

Вочкі ў ночку

Запаляюцца.

Ну, такі каток харошы,

Як драпянка за тры грошы! (Я. Колас)

 

Тэкст пачынаецца і заканчваецца сказамі, у якіх дзейнікам выступае назоўнік каток,а асноўная частка – гэта набор фактаў для ілюстрацыі, які каток і якія адносіны да яго. Але для ўяўлення пра катка, для тэматычнай аднастайнасці тэксту і яго развіцця аўтар задзейнічае амаль усе найбольш важныя часткі яго цела, ці саматызмы (параўн. грэч. soma, родны склон somatos – цела): нос, хвост, кіпцік, лапкі, губкі, зубкі, вусы, спінка, вушкі, вочкі, а таксама шарсціначкі ў больш шырокім ужыванні тэрміна саматызм. Варта заўважыць і аб выкарыстанні назоўнікаў у ролі недапасаваных азначэнняў тыпу кіпцік- шчыпчык, вушкі- слушкі, а таксама у параўнальным звароце як націнка. Дарэчы тут будзе звярнуць увагу на прыметнікі, асабліва ў прэдыкатнай функцыі – чарнявы, бялявы, задзірасценькі, заграбасценькі, машастковыя, шаўковыя, адмысловыя, патырчастыя, выгінастая, паколькі яны дазваляюць даць дакладнае апісанне, вобразна намаляваць катка, аргументаваць, што “каток слаўны”, што і падводзіць вынік заключны сказ-канцоўка: “Ну, такі каток харошы!”, г. зн. прыгожы, паколькі тэкст прысвечаны апісанню вонкавага выгляду катка.

А вось другі вершаваны тэкст Якуба Коласа:

Зіма

Надышлі марозы, Мяккая пярына

Рэчкі закавалі, Вочы адбірае.

Белыя бярозы Белая раўніна –

Шэранем убралі. Ні канца, ні краю.

 

Замялі дарогі Пад пялёнкай белай

Ветрыкі снягамі. Травы і лісточкі.

Лес, як дзед убогі Рэчка анямела,

З доўгімі вусамі. Змоўклі ручаёчкі.

Апусціў галіны Амярцвелі лозы,

І стаіць журботна, Чуць галлём хістаюць,

Зрэдку верхавіны А ў палях марозы

Зашумяць маркотна. Ды вятры гуляюць.

Гэты тэкст складаецца з зачыну – першая страфа і канцоўкі – апошняя страфа, аб’яднаныя агульным дзейнікам-назоўнікам марозы, а асноўная частка ўключае шэраг назоўнікаў прадметнага і прасторавага значэння, якія складаюць кампазіцыйную аснову апісальнага тэксту з тыповым значэннем “прастора і яе характарыстыка па выніках дзеяння”. Дзякуючы назоўнікам разгортваецца тэкст, забяспечваецца яго звязанасць і цэласнасць, кампазіцыйная арганізацыя.

У тэкстах назоўнікі са значэннем канкрэтных прадметаў, назваў прасторы і яе частак складаюць кампазіцыйна-сінтаксічны каркас тэкстаў-апісанняў. Напрыклад:

 

Нарачанская зямля. Край азёр і пушчаў, сцюдзёных крыніц, край песень і легенд. Сярод лясоў, на краі балота побач з Нараччу, стаіць сціплы помнік у выглядзе скрыжаваных вінтовак. А наўкола – векавыя хвоі, імшастыя паляны, беластволыя бярозы. Недалёка пад шатамі кучаравых сосен відаць тры зямлянкі. Гэта былая партызанская база брыгады імя Варашылава. (Паводле І. Чыгіра)

 

У маўленні вучняў нярэдка адзначаецца паўтор уласных назоўнікаў, напрыклад, пры перадачы біяграфіі пісьменніка, пры аналізе яго твораў тыпу Янка Купала..., Янка Купала... і інш. Для папярэджання такіх памылак варта паказаць узоры, як лепш, як патрэбна, для чаго можна выкарыстаць ніжэй прыведзены тэкст (дарэчы будуць такія ўзоры і пры вывучэнні ўласных назоўнікаў):

Вяртанне ў Вільню

 

(І) (1) Восень. (2) Вільня ў тумане. (3) Пасля Пецярбурга, адкуль прыехаў Янка Купала па заканчэнні агульнаадукацыйных курсаў Чарняева, знаёмы горад здаўся задуменным, сумным, нават трохі насцярожаным.

(4) Іван Дамінікавіч нетаропка ішоў па вузкіх вуліцах і завулках, прыязна пазіраў на людзей, што трапляліся насустрач. (5) Чулася разнамоўная гаворка: руская, беларуская, польская, літоўская, яўрэйская.

(ІІ) (1) Усхваляваны сустрэчай з Вільняй, Іван Дамінікавіч непрыкметна дайшоў да Дамініканскай вуліцы, дзе ў сутарэнні дома № 13 змяшчалася кнігарня. (2) Сюды часта ішлі людзі, каб пазнаёміцца з навінкамі літаратуры.

(3) Некалькі хвілін паэт стаяў каля змрочнай быдыніны, збіраючыся з думкамі. (4) Калі ж спускаўся па прыступках уніз, у кнігарню, яго адразу заўважылі і сустрэлі сяброўскімі прывітаннямі. (5) Твар яго засвяціўся, шэра-блакітныя вочы праясніліся. (6) Так прыемна зноў сустрэцца з сябрамі. (А. Есакоў)

Пасля прачытання ўстанаўліваецца, што гэты тэкст тыпу апавядання з ярка выражанай тэмай у загалоўку складаецца з дзвюх частак. Мікратэма першай, якая ахоплівае два абзацы, – вяртанне і сустрэча Купалы з Вільняй. Усе сказы ў ёй звязаны лінейнай сувяззю, а сродкамі сувязі выступаюць назоўнікі. Так, у зачыне першай часткі спачатку ўжываецца назоўнік Вільня для дакладнага абазначэння месца, куды прыехаў, дакладней, вярнуўся з Пецярбурга Янка Купала. Затым у наступным сказе ён замяняецца на агульны назоўнік горад, а псеўданім Янка Купала як найбольш пашыраны ва ўжыванні замяняецца ў наступным сказе на ўласнае двухкампанентнае імя Іван Дамініквавіч.

Мікратэма другой часткі – наведванне Купалам кнігарні і сустрэча сяброў. Тут у першым сказе-зачыне зноў узнаўляюцца ўласныя назоўнікі – Вільня і Іван Дамінікавіч як сродкі сувязі дзвюх частак. У межах часткі сказы звязаны лінейнай сувяззю: другі сказ звязаны з першым паводле мадэлі “дзейнік – акалічнасць” (кнігарня – сюды), трэці з другім – “акалічнасць – дапаўненне” (сюды – будынінай), чацвёрты з трэцім і пяты з чацвёртым – займеннікавай сувяззю паводле мадэляў “дзейнік – дапаўненне” (паэтяго) і “дапаўненне – дапаўненне” (яго – яго). Звяртаецца ўвага на паслядоўнае ўжыванне ў другой частцы уласнага назоўніка Іван Дамінікавіч, затым назоўніка паэт і пасля займенніка яго.

Для навучання тэкстатворчай дзейнасці важна, з аднаго боку, паказаць тыя тыповыя памылкі і такім чынам папярэдзіць іх ужываннеі, а з другога – тое тыповае, што характарызуе ўжыванне гэтай часціны мовы як сродку сувязі, матываванае ў пэўных выпадках. Так, для аналізу прапануем тэкст творчай работы вучня:

 

Мая школа размешчана блізка ад майго дома. Мая школа вялікая і займае вялікі ўчастак. Школа агароджана прыгожым металічным плотам. Каля школы многа кветак. Мы любім і летам бываць у школе.

 

Вучні вызначаюць, якой сувяззю – лінейнай ці паралельнай – звязаны сказы ў тэксце, які сродак сувязі, колькі разоў паўтараецца назоўнік школа ў ім для сувязі сказаў, і прыходзяць да вываду, што паўтор слова школа псуе тэкст: робіць яго грувасткім, цяжкім. Вучні спрабуюць яго выправіць.

Але важней на першым часе засяродзіць увагу вучняў і пазнаёміць іх з магчымымі выпадкамі паўтору назоўнікаў як сродкаў сувязі сказаў у тэкстах пэўных тыпаў і стыляў:

1. Так, у навуковых і афіцыйна-справавых тэкстах паўтор назоўнікаў абумоўлены ўжываннем тэрмінаў ці дакладных назваў. Напрыклад, паўтор назоўніка-тэрміна – зусім заканамерная з’ява для тэксту навуковага стылю, як у наступным выпадку, дзе тэрмін сінтаксіс як назва раздзела навукі аб мове паўтараецца, у тым ліку і ў складзе словазлучэнняў з ім – эмпірычны сінтаксіс, тэарэтычны сінтаксіс:

 

Сінтаксіс як навука працяглы час характарызаваўся, а ў значнай ступені працягвае характарызавацца, дыспрапорцыяй паміж нязмернай колькасцю прыватных назіранняў і даследаванняў і нешматлікасцю прац, прысвечаных асэнсаванню сабранага матэрыялу і шырокім абагульненням. Гэта колькаснае адрозненне можа быць інтэрпрэтавана як адрозненне паміж пераважна эмпірычным сінтаксісам, меўшым галоўным прадметам вывучэнне злучэнняў слоў (тыпы словазлучэнняў), і сінтаксісам тэарэтычным, асноўнай задачай якога з’яўляецца высвятленне заканамернасцей спалучальнасці слоў (заканамернасцей словаспалучальнасці). Проціпастаўленне эмпірычнага сінтаксіса і сінтаксіса тэарэтычнага адноснае, як, дарэчы, і любое іншае проціпастаўленне. Аднак на даным этапе яно, несумненна, карыснае, бо зусім ясна, што адно







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 2252. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Понятие массовых мероприятий, их виды Под массовыми мероприятиями следует понимать совокупность действий или явлений социальной жизни с участием большого количества граждан...

Тактика действий нарядов полиции по предупреждению и пресечению правонарушений при проведении массовых мероприятий К особенностям проведения массовых мероприятий и факторам, влияющим на охрану общественного порядка и обеспечение общественной безопасности, можно отнести значительное количество субъектов, принимающих участие в их подготовке и проведении...

Тактические действия нарядов полиции по предупреждению и пресечению групповых нарушений общественного порядка и массовых беспорядков В целях предупреждения разрастания групповых нарушений общественного порядка (далееГНОП) в массовые беспорядки подразделения (наряды) полиции осуществляют следующие мероприятия...

Понятие о синдроме нарушения бронхиальной проходимости и его клинические проявления Синдром нарушения бронхиальной проходимости (бронхообструктивный синдром) – это патологическое состояние...

Опухоли яичников в детском и подростковом возрасте Опухоли яичников занимают первое место в структуре опухолей половой системы у девочек и встречаются в возрасте 10 – 16 лет и в период полового созревания...

Способы тактических действий при проведении специальных операций Специальные операции проводятся с применением следующих основных тактических способов действий: охрана...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия