Студопедия — РасПаўсюджанне Пораху ў еўроПе
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

РасПаўсюджанне Пораху ў еўроПе






У XIII – пачатку XIV ст., як сведчаць гістарычныя крыніцы, феерверкі на еўра-

пейскім абшары наладжваліся эпізадычна. Так, у 1254 г. у Францыі было наладжана

свята з нагоды вяртання з крыжовага паходу караля Людовіка IX. Пасля вяртання са

святой зямлі Палесціны кароль накіраваўся ў абацтва Сен-Дэні, дзе прынёс ахвяры

ў некропалі. На наступны дзень адбылося ўрачыстае прыбыццё караля ў сталіцу:

яго вітала працэсія, складзеная з духавенства і святочна апранутых парыжан: ноччу

было арганізавана народнае гулянне з феерверкам. Гэты факт дае u1087 падставу для

меркавання, што еўрапейцы дастаткова поўна азнаёміліся з баявым прымяненнем

гаручых сумесяў на аснове салетры ў час крыжовых паходаў у Палесціну (1250 г.) і

прымянілі запазычаныя саставы ў святочных дзеяннях.

У 1313 г. Філіп IV Прыгожы ў сувязі з пасвячэннем яго сына ў рыцары наладзіў

чатырохдзённае свята з многімі відовішчамі і забавамі, турнірам для дзяцей,

інсцэніроўкай рая, танцамі і феерверкамі. У гэтым жа свяце пры ўездзе ў Парыж

1 Эберхард В. Китайские праздники. М., 1977, с. 30 – 52; Малявина В.В. Китай-

цы.// Календарные обычаи и обряды народов Восточной Азии. Новый год. М., 1985,

– с. 44-58.

1

караля Філіпа IV Прыгожага на плошчы ўпершыню разыгралi містэрыю «Страсці

Гасподні» з ужываннем вогненна-светлавых і піратэхнічных эфектаў.

Лепшымі майстрамі феерверкаў у гэтыя часы па праву лічыліся італьянцы. Яны

наладжвалі феерверкі на драўляных памостах, упрыгожаных статуямі, і шырока вы-

карыстоўвалі ілюмінацыю.

Статуі вывяргалі языкі полымя, а жывапісныя палотны ўяўлялі сабою транспа-

ранты, падсвечаныя агнём. Шыкоўныя, дорага каштуючыя феерверкі наладжвалі,

як правіла, у асоба ўрачыстых выпадках, такіх як каранацыя царствуючых асоб, іх

дні нараджэння, у дні галоўных рэлігійных святаў. У многіх святах былі выкарыста-

ны тэатральныя машыны, створаныя геніяльным Мікола Перыколлі з Трыболо. Ён

выкарыстоўваў вяртушкі – прылады з дрэва ў форме круга, на якім замацоўваліся

цыліндрыкі з порахам, якія пры запальванні моцна круціліся і стваралі вогненныя

кругі.

Такім чынам, ужо пачынаючы с XIV ст. аб феерверках можна гаварыць, як аб

відзе відовішчнага мастацтва Еўропы. У гэты час пры правядзенні феерверкаў сталі

ўжываць розныя дадатковыя сродкі – архітэктуру і жывапіс. Будавалі спецыяльныя

памосты для размяшчэння феерверачных фігур (такія памосты называлі феерверач-

ным тэатрам), істотна пашырыўся арсенал феерверачных вырабаў, феерверк стаў

адлюстроўваць сутнасць урачыстасці1.

Свецкая і ваенная піратэхніка ў тыя часы развівалася паралельна і адначасова,

іх здабыткі выкарыстоўвалі u1118 ў розных святах і відовішчах.

У італьянскай камедыі дэль артэ ў XV ст. былi выкарыстаны ў розных сцэнічных

дзеях маніпуляцыі піратэхнічных агнёў: маленькія петарды, якія давалі паслядоўныя

выбухі, а таксама «фальгарэта «– маленькая ракета без стрыжня, што пры ўзлёце

выдавала рэзкі свіст. У Італіі XV ст. ў час правядзення святаў, урачыстых цырымоній

шырока ўжывалі і разнастайныя вогненна-светлавыя дзеі. Так, у 1459 г., калі папа Пій

II вярнуўся ў Рым з кангрэсу ў Мантуi, увесь народ сустрэў яго факельным шэсцем,

якое акружыла палац вялізным светавым колам. У рымскіх карнавалах XV ст. звы-

чайнай карцінай былі факельныя шэсці вершнікаў альбо калясніц. У Венецыі замест

калясніц у святочных урачыстасцях карысталіся цудоўна ўпрыгожанымі гандоламі.

Сустрэча на Бунцытаўры герцагіні Эленарыі Беатрычэ д’Эстэ ў 1491 г. уяўляла ка-

зачнае відовішча, судзячы па дайшоўшаму да нас апісанню і расказам сучаснікаў.

Сустрэчу двух знатных асоб суправаджалі цэлыя флатыліі гандол, розных судоў і

барак, якія былі ўпрыгожаны дыванамі, гірляндамі палаючых факелаў і іскрыстых

бенгальскіх агнёў.

У пачатку XV ст. піратэхніку шырока выкарыстоўвалі ў рэлігійных святах. Так,

у 1420 г. італьянскі інжэнер Джавані дэ Фантанэ стварыў «магічны ліхтар», праз які

ўдавалася паказваць жудасных дэманаў, ведзьму з крыламі кажана, дзе дзве ракеты

па баках стваралі рух, а канатная сістэма адказвала за сінхронны рух крылаў, хваста

і рогаў.

У XIV ст. ў Еўропе з’явiлася пірабалістычная артылерыя, заснаваная на пры-

мяненні выбуховай сілы пораху. Менавіта з гэтым відам зброі ў Еўропе звязаныя

шматлікія святочныя піратэхнічныя дзеі з выкарыстаннем гукавых і светлавых эфек-

таў.

Цікава было бы прасачыць, якім чынам порах і артылерыя з’явіліся ў Еўропе.

Даследчыкі лічаць, што першым еўрапейскім вучоным, які апісаў методыку ачысткі

салетры і прыгатавання з яе пораху, з’яўляецца англійскі манах Роджэр Бекон (1214

– 1294 гг.). Але галоўныя раздзелы (9-12) яго кнігі «Ліст аб тайнах мастацтва і нікчэм-

1Крылов О.А. Основы фейерверочного u1080 искусства. М., 1996, с. 7 – 8.

1396797550

насці магіі «(«Epistola de Secretus Operidus Artis et Naturae et de Nullitate Magia»»)

тагачасныя людзі так і не змаглі прачытаць. Р. Бекон быў перакананы, што порах не

павінен трапіць ў рукі неадукаваных людзей, якія могуць нанесці шкоду сабе і іншым.

Ён лічыў гэту сумесь настолькі небяспечным рэчывам, што зашыфраваў спосаб

атрымання чорнага (дымнага) пораху, і для яго сучаснікаў гэтая інфармацыя заста-

лася закрытай. Поўная расшыфроўка публікацыі Роджэра Бекона адбылася толькі ў

канцы ХІХ ст., таму ад першых запісаў рэцэпта пораху да яго шырокага прымянення

прайшло даволі многа часу.

Доўгі час у Еўропе вынаходнікам пораху і артылерыі лічылі Бертольда Шварца з

Фрайбурга. Францысканскі манах Бертольд Шварц да свайго манаства быў майстрам

залатых спраў і, верагодна, займаўся алхіміяй, з-за чаго яго абвінавацілі ў вядзьмяр-

стве і пасадзілі ў турму. Але і там ён праводзіў свае хімічныя вопыты. Згодна легендзе,

алхімік Бертольд Шварц у пошуках «філасофскага каменя» пераціраў песцікам у

ступцы сумесь салетры, серы і вугалю. У выніку трэння нечакана для самаго даслед-

чыка адбыўся выбух порахавай сумесі, пры гэтым песцік пад дзеяннем парахавых

газаў выляцеў са ступкі. Адсюль і ўзнікла думка аб выкарыстанні пораху для кідання

снарадаў. Розныя крыніцы падаюць супярэчлівыя дадзеныя пра час вынаходніцтва

Б. Шварцам пораху (згубленая ў пазнейшыя часы хроніка г, Гета – 1313 г., апісанне

ва ўніверсітэцкай бібліятэцы г. Фрайбурга – 1432 г., надпіс на мануменце ў гонар Б.

Шварца ў г. Фрайбургу – 1353 г.).

Акрамя Бертольда Шварца, вынаходнікамі пораху называлі і іншых сярэднявеч-

ных вучоных. Так, у сярэдзіне XIII ст. швабскі епіскап, філосаф і багаслоў Альберт

фон Бальштэдт (Альберт Вялікі 1193-1282 гг.) ў сваім сачыненні занатаваў рэцэпт

пораху. Магчыма, Бертольд Шварц удасканаліў існаваўшы ўжо раней састаў, але роля

гэтага адкрыцця была настолькі вялікая, што ўдзячныя нашчадкі ў XIX ст. паставілі

яму помнік.

Сучаснымі даследчыкамі пераканаўча даказана, што ў Еўропе порах і агняст-

рэльная зброя з’явіліся толькі ў пачатку XIV ст. і што яны – ўсходняга паходжання.

Несумненна, што гэтыя піратэхнічныя ваенныя сродкі былі занесеныя ў Еўропу з

Кітая і Індыі праз арабскія краіны.

Арабскі вучоны Шаме эд Дзін Магамед у сваёй працы «Звесткі па розным галінам

мастацтва» (1320 г.) сведчыць, што агнястрэльная артылерыя атрымала сваю назву

ад вогнекідальнай модфы, уяўляўшай сабой ствол, прызначаны для накіравання

выкідваемых дзеяннем пораха запальных рэчываў для «абпальвання ворага». Маўры

яшчэ ў 1118 г. ўжывалі гарматы пры аблозе Сарагосы. У першай палове XIV ст. пры

іх дапамозе здзяйснялі аблогу іспанскіх гарадоў База, Мартас і Алікантэ, а ў 1342 г.

прымянілі модфу пры абароне г. Альхезіраса ад войск іспанскага караля Альфонса

XI. Стралялі з модфы невялікімі каменнымі ядрамі, якія арабы называлі бандок, што

значыць «арэх». Выстрал суправаджаўся «громам, маланкай і воблакамі дыму» і кідаў

ядры да 200 м. Безумоўна, што такая гармата не магла прычыніць ворагу вялікай

шкоды, таму што снарад, нават трапiўшы ў натоўп, выводзіў са строю ўсяго аднаго-

двух чалавек. I ўсё ж такі стральба з гэтай гарматы аказвала вялікае ўраджанне на

прымхлівых іспанцаў і выклікала ў іх панічны жах. Іспанцы вымушаныя былі зняць

аблогу, таму невыпадкова, што звестка аб вогненнай стральбе хутка абляцела ўсю

Еўропу.

З Іспаніі агнястрэльная зброя распаўсюдзілася па ўсёй Заходняй, Паўднёвай і

Цэнтральнай Еўропе. ¡ Італіі артылерыя была вядомая ўжо ў 1326 г. Французы выка-

рысталі пушкі пры аблозе г. Пюн-Гійома ў 1338 г. у бітве пры Крэссі (1346 г.) англічане

1 Прочко И.С. История развития артиллерии, с. 19.

16

паспяхова прымянілі пушкі супраць французаў1.

Што тычыцца усходнеславянскіх земляў, то тут з’яўленне пораху і агнястрэльнай

зброі шэраг даследчыкаў датуюць 1184 г., грунтуючыся на успамінах Іпацеўскага

летапісу. Сапраўды, у гэтым старажытнейшым помніку славянскай літаратуры за-

натавана наступнае: «Пошел бяше оканьный и треклятый Кончак со множеством

Половець на Русь, похупся яко пленити хотя грады Рускые и пожещи огньм: бяше бо

обрел мужа такового бесурменина, иже стреляше жывым огньм, бяху же у них луци

тузи самострелыци, едва 50 муж можаметь напрящи»1.

Дэталёвы аналіз гэтага ўспаміна паказвае, што, па-першае, тут ідзе размова аб

прымяненні зброі не рускімі, а полаўцамі, а па-другое, аб прымяненні не вогнестрэль-

най зброі, а вогнекідальных сродкаў (запальныя стрэлы або зарады з запальнымі

сумесямі), якія да гэтага часу атрымалі параўнальна шырокае распаўсюджанне ў

народаў усходу і апісаны ў шэрагу крыніц. Так што тэзісы даследчыкаў аб з’яўленні

ў 1184 г. агнястрэльнай зброі ўсходніх славян можна лічыць беспадстаўнымі.

На самой справе гэта падзея адбылася значна пазней, у XIV ст., ў час першых

сутычак беларуска-літоўскіх войскаў з крыжакамі.

Тэўтонскі ордэн быў заснаваны нямецкімі рыцарамі – удзельнікамі крыжовых

паходаў яшчэ ў 1197 г. ў Палесціне. Паколькі тэўтонцы так і не змаглі дабіцца тут

перамогі, яны перанеслі сваю дзейнасць у Еўропу, дзе пад апекай рымскага папы

Ганорыя III набылі землі ў Германіі, Італіі, заваявалі прускія землі (1283 г.) і затым

пачалі наносіць удары па Вялікаму княству Літоўскаму. У пачатку ХІV ст. ўжо быў

створаны такі від зброі, як мушкеты (1313 г.). Нямецкі алхімік Бертольд Шварц вы-

найшоў агнястрэльную гармату пад назвай «бамбарда» (1350 г.), якая мела выгляд

ступкі, выраблялася з каванага жалеза, страляла каменнымі ядрамі і прызначалася

для аблогі фартэцый. Крыжакі ўзялі артылерыю на ўзбраенне, і ўжо праз чатыры

гады пасля яе вынаходніцтва Ордэн валодаў паходнымі, абложнымі і марскімі гар-

матамі-бамбардамі.

Хронікі і літаратурныя крыніцы гэтага часу раскрываюць эпізадычныя факты

прымянення агнястрэльнай лёгкай зброі і артылерыі супраць Вялікага княства

Літоўскага2.

Так «Хроніка Літоўская і Жамойцкая» распавядае, што ў 1316 г. у бітве каля

мястэчка Жэймы (Аўкштайція) конныя загоны Вялікага князя Літоўскага Гедыміна

крыжакі сустракалі стральбой з ручніц, «которые того часу были вымышлены». Але

агнястрэльная зброя крыжакам не дапамагла, і ўсё закончылася поўным разгромам

Ордэна.

27 снежня 1377 г. «воі Хрыстовы» ўварваліся ў Бельск і рынуліся на штурм замка.

Крыжацкія гарматы білі ядрамі па сценах, лучнікі сыпалі стрэламі з запальнымі суме-

сямі. Лёс цвержы быў амаль вырашаны. Але абаронцы паранілі стралой удзельніка

бітвы – будучага караля Англіі Рычарда II, і ўстрывожаны комтур быў вымушаны

зняць аблогу.

27 жніўня 1390 г. ордэнскае войска (52 тысячы вояў) пад Вільняй агнём гармат

разбілі войска літвінаў і прымусілі іх адступіць да Трок. Затым крыжакі ўзялі ў аблогу

Вільню, ўкапалі гарматы на бліжэйшых пагорках каля Вышняга замку і сталі страляць

па крэпасці. Але на пяты тыдзень аблогі ў ордэнцаў скончыўся порах для гармат і

харчы. Крыжакі знялі аблогу, Вільня выстаяла.

Пералічаныя факты яскрава сведчаць, што першыя знаёмствы ўсходніх славян-

беларусаў з агнястрэльнай зброяй адбыліся на працягу 1316-1377 гг.

1 Полное собрание русских летописей (ПСРЛ). М., 1979, с. 35.

2 Чаропка В. Імя ў летапісе. Мн., 1994, с. 202 – 204; 272, 280.

3 Сагановіч Г.М. Войска Вялікага княства Літоўскага. Мн., 1994, с.

1396797550

Згодна дадзеных беларускага гісторыка Г.М. Сагановіча, напачатку 1380-х гадоў

у беларуска-літоўскай дзяржаве было асвоена прымяненне запазычанай у крыжакоў

агнястрэльнай зброі (гармат), а затым і яе вытворчасць3.

Першае ўпамінанне аб баявых дзеях беларуска-літоўскай артылерыі датуюцца

1382 г., калі Вялікі князь Літоўскі Кейстут павёў сваё войска на прускі горад Юрбарг.

Але ні катапульты, якія разбівалі сцены каменнямі, ні гарматы не дапамаглі яму ава-

лодаць замкам: пакуль доўжылася аблога, з Прусіі з’явілася войска і пачало пагра-

жаць літвінам з тылу. Кейстут адступіў. І ўсё ж, нягледзячы на няўдачу пахода, 1382

год можна лічыць годам з’яўлення беларуска-літоўскай артылерыі. У Расіі першыя

гарматы з’явіліся на сем гадоў пазней, у 1389 г. (у час княжэння Дзімітрыя Данскога).

У Галіцынскім летапісу адзначаецца, што «Лета 6879 (1389) вывезли из немец на

Русь арматы (гарматы – П. Г.) и стрельбу огненную, и от того часу уразумели в них

стреляти»1.

Такім чынам, можна лічыць даказаным, u1096 што артылерыя ўсходніх славян мае не

азіяцкае, а заходнееўрапейскае паходжанне.

У Вялікім княстве Літоўскім за кароткі перыяд была наладжана не толькі ўласная

вытворчасць пораху і гарматаў, але і падрыхтоўка спецыялістаў «вогненнай спра-

вы». Ужо ў верасні 1384 г., калі Ягайла з войскам выступіў на крыжацкую цвержу

Марыенвердэр, у яго абозе везлі абложныя машыны і гарматы, адлітыя на ліцейным

двары ў Вільні. У час аблогі, па словах самога майстра Ордэна, літоўскія гарматчыкі

– «людзі, што паказалі вялікае майстэрства ў гэтай справе», палілі з гарматаў, крышылі

замкавыя сцены і вежы. Марыенвендэр быў узяты. У 1390 г. бамбарды Ягайлавага

войска абстрэльвалі крыжакоў, прыведзеных у замак Гародня маршалам Конрадам

Валенродам. У выніку бесперапыннай стральбы бамбардаў мноства ордэнцаў было

забіта і паранена. Гародня была вызвалена2.

Такiм чынам, у войсках Вялікага княства Літоўскага порах і ўласная артылерыя

з’явіліся ў 1382 г. Гэта была важнейшая падзея ў развіцці беларуска-літоўскай ваеннай

справы і піратэхнікі. Першыя крокі на шляху баявой дзейнасці айчыннай артылерыі

заклалі пачатак нашай піратэхнікі, далі імпульс далейшага развіцця творчасці і шы-

рокага прымянення гукавых, а затым і светлавых піратэхнічных сродкаў у грамадскіх,

рэлігійных і сямейных святах.







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 387. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

Типовые примеры и методы их решения. Пример 2.5.1. На вклад начисляются сложные проценты: а) ежегодно; б) ежеквартально; в) ежемесячно Пример 2.5.1. На вклад начисляются сложные проценты: а) ежегодно; б) ежеквартально; в) ежемесячно. Какова должна быть годовая номинальная процентная ставка...

Выработка навыка зеркального письма (динамический стереотип) Цель работы: Проследить особенности образования любого навыка (динамического стереотипа) на примере выработки навыка зеркального письма...

Словарная работа в детском саду Словарная работа в детском саду — это планомерное расширение активного словаря детей за счет незнакомых или трудных слов, которое идет одновременно с ознакомлением с окружающей действительностью, воспитанием правильного отношения к окружающему...

Влияние первой русской революции 1905-1907 гг. на Казахстан. Революция в России (1905-1907 гг.), дала первый толчок политическому пробуждению трудящихся Казахстана, развитию национально-освободительного рабочего движения против гнета. В Казахстане, находившемся далеко от политических центров Российской империи...

Виды сухожильных швов После выделения культи сухожилия и эвакуации гематомы приступают к восстановлению целостности сухожилия...

КОНСТРУКЦИЯ КОЛЕСНОЙ ПАРЫ ВАГОНА Тип колёсной пары определяется типом оси и диаметром колес. Согласно ГОСТ 4835-2006* устанавливаются типы колесных пар для грузовых вагонов с осями РУ1Ш и РВ2Ш и колесами диаметром по кругу катания 957 мм. Номинальный диаметр колеса – 950 мм...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия