Студопедия — Міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне метэаралогіі
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне метэаралогіі






Атмасферныя працэсы і з’явы маюць глабальны характар. Каб іх добра ведаць і прадказваць, патрэбны звесткі аб стане атмасферы і зямной паверхні з усёй планеты.

Пачатак міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне метэаралогіі быў пакладзены на Першым міжнародным метэаралагічным кангрэсе, што адбыўся ў Вене ў верасні 1873 г. На гэтым кангрэсе была створана Сусветная метэаралагічная арганізацыя (СМА), стаўшая ў 1950 г. спецыялізаванай ўстановай Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. СМА ажыццяўляе абмен метэаралагічнымі данымі паміж службамі ўсіх краін, сочыць за выкананнем адзінай методыкі назіранняў, клапоціцца аб распаўсюджванні вынікаў навукова-метадычных даследванняў ва ўсім свеце. Кожная краіна ў пэўныя тэрміны перадае даныя метэаралагічных назіранняў па тэлефонных і тэлеграфных лініях у сусветныя метэаралагічныя цэнтры. Метэаралагічныя назіранні з усяго Паўночнага паўшар’я могуць быць сабраны службай любой краіны за 3 – 4 гадзіны, а з усяго Зямнога шара – за 7–10 гадзін.

З мэтай збору больш поўных даных аб стане гідрасферы і атмасферы і іх узаемадзеянні сусветным супольніцтвам праводзіліся так званыя Міжнародныя гады. Першы і Другі міжнародныяпалярныя гады (МПГ) былі праведзены ў 1882 – 1883 і 1932 – 1933 гг. У перыяд з 1 ліпеня 1957 г. па 31 снежня 1958 г. была ажыццяўлена праграма Міжнароднага геафізічнага года, якая ахапіла комплекснымі геафізічнымі даследаваннямі тэрыторыю ўсёй планеты ў адрозненне ад Першага і Другога гадоў, калі назіраннямі была ахоплена палярная вобласць Паўночнага паўшар’я.

Аднак пры значных дасягненнях у міжнародным развіцці метэаралогіі яшчэ застаецца мноства нявырашаных праблем. Да такіх праблем адносяцца: узаемадзеянне атмасферы і акіяна, агульная цыркуляцыя атмасферы, забруджванне прыроднага асяроддзя, узнікненне і развіццё ўраганаў, сонечна-зямныя сувязі, фізічныя працэсы ўтварэння хмарнасці і ападкаў, структура цеплавога і радыяцыйнага балансу і яе ўплыў на атмасферныя працэсы, распрацоўка методыкі доўгатэрміновага прагнозу надвор’я. Асаблівую актуальнаць набыла праблема змянення клімату як пад уплывам прыродных фактараў, так і ў выніку чалавечай дзейнасці.

Для вырашэння гэтых праблем СМА распрацавана і ажыццяўляецца грандыёзная Праграма даследаванняў глабальных атмасферных працэсаў (ПДГАП), якая ўключае шэраг буйных падпраграм. Гэта трапічны эксперымент (ТРАПЭКС), Палярны эксперымент (ПАЛЭКС), Комплексны энергетычны эксперымент (КЭНЭКС), Мусонны эксперымент (МЭКС), Эксперымент энергаактыўных зон акіяна “Разрэзы”, Глабальны эксперымент (ГЛАБЭКС) і іншыя.

Усе міжнародныя эксперыменты выконваюцца на аснове сучасных тэхнічных сродкаў і пераапрацоўкі інфармацыі аб стане атмасферы, гідрасферы, сушы і касмічнага асяроддзя. Напрыклад, у 1974 г. быў праведзены Атлантычны трапічны эксперымент (АТЭП-74), у якім вялі назіранні вялікая колькасць метэаралагічных станцый, 35 суднаў, 12 самалётаў, дзве сістэмы спадарожнікаў на палярных арбітах. Судны былі аснашчаны радыёзондамі і метэаракетамі, сучаснымі вылічальнымі машынамі і раўнамерна размешчаны па ўсёй трапічнай зоне Атлантыкі ад Афрыкі да Амерыкі. Задачай эксперыментаў з’яўлялася вывучэнне вертыкальных рухаў паветра і іх ролі ва ўтварэнні воблакаў, паветраны перанос вільгаці і цяпла з тропікаў у высокія шыроты і выкарыстанне атрыманых даных у павышэнні дакладнасці прагнозаў надвор’я.

У 1979 г. праведзены Глабальны эксперымент (ГЛАБЭКС-79), у якім прынялі ўдзел усе краіны, што ўваходзяць у СМА. ГЛАБЭКС меў на мэце вывучэнне агульнай цыркуляцыі атмасферы, стварэнне яе фізіка-матэматычнай мадэлі для вырашэння праблемы прагнозаў надвор’я.

Ва ўсіх міжнародных праграмах і даследаваннях вялікае значэнне надаецца вывучэнню ўздзеяння сусветнага акіяна на надвор’е і клімат. Гэта тлумачыцца тым, што акіян і атмасферы безупынна абменьваюцца цяплом, вільгаццю і рухам. Аднак гэты абмен адбываецца на розных акваторыях не з аднолькавай інтэнсіўнасцю. У акіяне існуюць вобласці з вельмі інтэнсіўнай аддачай цяпла ў атмасферу. Гэтыя вобласці атрымалі назву энергаактыўных зонакіяна (ЭАЗА).

Метэаралагічныя працэсы, што развіваюцца ў ЭАЗА, маюць вялікае значэнне для рашэння праблемы доўгатэрміновага прагнозу надвор’я і змяненняў клімату. У сувязі з гэтым СМА распрацавала і ажыццявіла праграму “Разрэзы ”, мэтай якой з’яўляецца вывучэнне ў раёнах ЭАЗА метэаралагічных працэсаў, іх залежнасці ад стану водаў акіяна, уплыву гэтых працэсаў на надвор’е і клімат кантынентаў, пабудова фізіка-матэматычных мадэляў узаемадзеяння сістэмы акіян – атмасфера – кантыненты.

Міжнароднае супольніцтва прыняло да выканання Сусветную кліматычную праграму (СКП). Задачамі гэтай праграмы з’яўляюцца: 1) распрацоўка метадаў выкарыстання ведаў аб клімаце ў розных галінах чалавечай дзейнасці; 2) правядзенне даследаванняў уздзеяння клімату на дзейнасць чалавека; 3) вывучэнне змяненняў клімату пад уздзеяннем прыродных і антрапагенных фактараў.

Важным паказчыкам міжнароднага супрацоўніцтва з’яўляецца прынятая Сусветная праграма даследаванняў клімату (СПДК). Гэта праграма прадугледжвае вырашэнне двух задач: 1) вызначыць межы прадказальнасці клімату; 2) даследаваць маштабы ўплыву антрапагеннага фактару на клімат. Аб’ект даследавання СПДК – уся кліматычная сістэма, галоўнымі кампанентамі якой з’яўляюцца атмасфера, якіяны, крыасфера і суша, а таксама прамыя і адваротныя сувязі, што існуюць паміж гэтымі кампанентамі. Асноўнай мэтай праграмы з’яўляецца вывучэнне змяненняў клімату на працягу невялікіх прамежкаў часу – ад некалькіх тыдняў да некалькіх дзесяцігоддзяў. Менавіта для невялікага цягу часу магчыма атрымаць рэпрэзентатыўныя дадзеныя і ажыццявіць колькаснае мадэліраванне атмасферных працэсаў (стварыць прагноз) для практычнага выкарыстання ў гаспадарчай дзейнасці.

Сусветным згуртаваннем прынята Рамачная Канвенцыя ААН абзмяненні клімату (Рыа-дэ-Жанейра, 1992). У Рамачнай Канвенцыі адзначаецца, што ў выніку чалавечай дзейнасці адбылося істотнае павелічэнне канцэнтрацыі парніковых газаў у атмасферы, што ўзмацняе парніковы эфект і вядзе да пацяплення паверхні і атмасферы Зямлі, аказвае негатыўнае ўздзеянне на прыродныя сістэмы і жыццядзейнасць чалавецтва. Канчатковая мэта Канвенцыі заключаецца ў змяншэнні выкідаў у атмасферу парніковых газаў, што павінна прадухіліць небяспечнае антрапагеннае ўздзеянне на кліматычную сістэму.

Асноўнымі абавязкамі ўдзельнікаў Канвенцыі з’яўляюцца наступныя:

- вывучэнне змяненняў клімату на глабальным і нацыянальным узроўнях;

- ацэнка ўплыву глабальнага пацяплення на прыроднае асяроддзе і сацыяльна-эканамічную сферу;

- інвентарызацыя парніковых газаў;

- распрацоўка метадаў адаптацыі прыродных і антрапагеннах геасістэм да глабальнага пацяплення;

- ажыццяўленне практычных мерапрыемстваў па скарачэнні эмісіі парніковых газаў.

Для вырашэння праблемы глабальнага змянення клімату да Рамачнай Канвекцыі прыняты Кіотскі пратакол (1997 г.), што прадугледжвае рэгуліраванне выкідаў парніковых газаў кожнай краінай свету ў межах устаноўленых міжнародных квот (норм), якія не дапускаюць адмоўнае антрапагеннае ўздзеянне на кліматычную сістэму.

На Сусветнай сустрэчы на вышэйшым узроўні па ўстойліваму развіццю (Іоханэсбург, 2002 г.) выказана неабходнасць прыпыніць павелічэнне канцэнтрацыі парніковых газаў у атмасферы, і, гэтым самым, прадухіліць небяспечнае антрапагеннае ўмешальніцтва ў кліматычную сістэму.







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 483. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Логические цифровые микросхемы Более сложные элементы цифровой схемотехники (триггеры, мультиплексоры, декодеры и т.д.) не имеют...

Тема: Изучение приспособленности организмов к среде обитания Цель:выяснить механизм образования приспособлений к среде обитания и их относительный характер, сделать вывод о том, что приспособленность – результат действия естественного отбора...

Тема: Изучение фенотипов местных сортов растений Цель: расширить знания о задачах современной селекции. Оборудование:пакетики семян различных сортов томатов...

Тема: Составление цепи питания Цель: расширить знания о биотических факторах среды. Оборудование:гербарные растения...

Внешняя политика России 1894- 1917 гг. Внешнюю политику Николая II и первый период его царствования определяли, по меньшей мере три важных фактора...

Оценка качества Анализ документации. Имеющийся рецепт, паспорт письменного контроля и номер лекарственной формы соответствуют друг другу. Ингредиенты совместимы, расчеты сделаны верно, паспорт письменного контроля выписан верно. Правильность упаковки и оформления....

БИОХИМИЯ ТКАНЕЙ ЗУБА В составе зуба выделяют минерализованные и неминерализованные ткани...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.044 сек.) русская версия | украинская версия