Студопедия — Вільгацеадыябатычны градыент пры розных тэмпературах і ціску
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Вільгацеадыябатычны градыент пры розных тэмпературах і ціску






Ціск, гПа Тэмпература, ºС
-20 -10   +10 +20
  0,88 0,86 0,83 0,77 0,78 0,76 0,72 0,64 0,66 0,64 0,59 0,52 0,54 0,52 0,47 0,41 0,44 0,42 0,38 0,33

 

Як вядома, вільгацеўтрыманне паветра вызначаецца яго тэмпературай. Пры паніжэнні тэмпературы вільгацеўтрыманне паветра памяншаецца, а вільгацеадыябатычны градыент набліжаецца да адзінкі. Пры высокай тэмпературы і вялікім утрыманні вадзяной пары больш вылучаецца цеплаты кандэнсацыі і павольней паніжаецца тэмпература паветра. З паніжэннем ціску вільгацеадыябатычны градыент тэмпературы памяншаецца, таму што памяншаецца шчыльнасць паветра і звязаная з ім цеплаёмістасць.

Пры апусканні насычанага паветра, калі ў паветры не засталіся прадукты кандэнсацыі (кроплі і крышталі), змяненні тэмпературы ідуць паводле сухаадыябатычнага закону. Калі ж у паветры захаваліся прадукты кандэнсацыі, то пры яго апусканні частка цяпла ідзе на выпарэнне кропель і крышталяў, пераходзячы ў скрытую цеплату параўтварэння. Тэмпература ў такім паветры будзе павышацца паводле вільгацеадыябатычнага закона (менш 1 ºС на 100 м), пакуль усе прадукты кандэнсацыі не выпарацца. Пасля чаго будзе адбывацца павышэнне тэмпературы па сухаадыябатычнаму закону.

Узровень кандэнсацыі h, на якімпачынаюцца вільгацеадыябатычныя працэсы, можа быць разлічаны пры дапамозе наступных формул:

h=122 (t – td) (3.31)

h=22 (100 – f) (3.32)

дзе t – тэмпература паветра; td – кропка расы; f – адносная вільготнасць.

    Рыс. 3.3. Вільготныя (1) і сухія (2) адыябаты     Рыс. 3.4. Крывая змянення стану паветра   Змяненні тэмпературы паветра з вышынёю пры вільгацеадыябатычных працэсах таксама адлюстроўваюць графічна (рыс. 3.3). Лініі сувязі тэмпературы з вышынёю называюцца вільготнымі адыябатамі. У адрозненне ад сухіх, вільготныя адыябаты ўяўляюць сабой крывыя лініі. Гэта тлумачыцца тым, што вільгацеадыябатычны градыент тэмпературы, ад якога залежыць нахіл вільготных адыябат, з’яўляецца зменлівай велічынёй. Звычайна каля зямной паверхні паветра знаходзіцца ў ненасычаным стане. Таму пры падняцці такога паветра яго стан змяняецца спачатку па сухаадыябатычнаму закону ўздоўж сухой адыябаты (рыс. 3.4). Вышэй узроўня кандэнсацыі змяненні тэмпературы ідуць па вільгацеадыябатычнаму закону – уздоўж вільготнай адыябаты. Вертыкальны профіль змянення тэмпературы пры адыябатычных працэсах называецца крывой змянення фізічнага стану паветра.  

Змяненні стану паветра пры адыябатычных працэсах вызначаюць пры дапамозе аэралагічнай дыяграмы (рыс. 3.5). Такая дыяграма ўяўляе графік, на які нанесены сухія і вільготныя адыябаты пры розных значэннях тэмпературы і вышыні. Ведаючы пачатковую тэмпературу, ціск і вільготнасць паветра на аэралагічнай дыяграме вызначаюць узровень кандэнсацыі, магутнасць воблачнага покрыва і г.д.

 

Рыс. 3.5. Аэралагічная дыяграма

Суцэльныя лініі з вялікім вуглом нахілу – сухія адыябаты, з меншым вуглом нахілу – вільготныя адыябаты, перарывістыя лініі – ізалініі ўдзельнай вільготнасці ў стане насычэння.

 

Аэралагічная дыяграма, якая дазваляе вызначаць шматлікія фізічныя характарыстыкі паветра, шырока выкарыстоўваецца ў службе надвор’я пры сінаптычным аналізе.

3.8.3. Псеўдаадыябатычныя працэсы. Яныпрацякаюць пры паслядоўным падняцці і апусканні паветранай масы. Пры гэтым прадукты кандэнсацыі поўнасцю выпадаюць у выглядзе ападкаў. Разгледзім змяненні фізічнага стану паветра пры псеўдаадыябатычных працэсах на аэралагічнай дыяграме (рыс. 3.6).

Дапусцім, з кропкі А паднімаецца ненасычанае парай паветра, тэмпература якога паніжаецца з удзелам сухаадыябатычнага працэса на 1ºС /100 м да ўзроўня кандэнсацыі (кропка В). Вышэй узроўня кандэнсацыі (ад кропкі В да кропкі С) тэмпература паветра будзе працягваць паніжацца ўжо па вільгацеадыябатычнаму закону ў сярэднім на 0,5 – 0,7ºС/100 м. Пры гэтым выдзяляецца скрытая цеплата параўтварэння, якая і запавольвае паніжэнне тэмпературы.

    Рыс. 3.6. Псеўдаадыябатычны працэс на аэралагічнай дыяграме: ад кропкі А да кропкі В тэмпература паветра паніжаецца паводле сухаадыябатыч-нага закону, ад кропкі В да кропкі С – паводле вільгацеадыябатычнага зако-на, ад кропкі С да кропкі D павяличваецца паводле сухаадыябатычнага закона Дапусцім, што прадукты кандэнсацыі выпалі ў выглядзе ападкаў, і паветра стала зусім сухім. Калі гэта паветра пачне апускацца з кропкі С, то яго награванне будзе адбывацца ўжо па сухаадыябатычнаму закону, г. зн. на 1ºС/100 м. На першапачатковы ўзровень (кропка D) паветра вернецца па сухой адыябаце з больш высокай тэмпературай, чым у кропцы А. Псеўдаадыябатычныя працэсы з’яўляюцца ўмовай утварэння мясцовага ветру – фёна.  

 

 







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 580. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Этапы творческого процесса в изобразительной деятельности По мнению многих авторов, возникновение творческого начала в детской художественной практике носит такой же поэтапный характер, как и процесс творчества у мастеров искусства...

Тема 5. Анализ количественного и качественного состава персонала Персонал является одним из важнейших факторов в организации. Его состояние и эффективное использование прямо влияет на конечные результаты хозяйственной деятельности организации.

Билет №7 (1 вопрос) Язык как средство общения и форма существования национальной культуры. Русский литературный язык как нормированная и обработанная форма общенародного языка Важнейшая функция языка - коммуникативная функция, т.е. функция общения Язык представлен в двух своих разновидностях...

МЕТОДИКА ИЗУЧЕНИЯ МОРФЕМНОГО СОСТАВА СЛОВА В НАЧАЛЬНЫХ КЛАССАХ В практике речевого общения широко известен следующий факт: как взрослые...

СИНТАКСИЧЕСКАЯ РАБОТА В СИСТЕМЕ РАЗВИТИЯ РЕЧИ УЧАЩИХСЯ В языке различаются уровни — уровень слова (лексический), уровень словосочетания и предложения (синтаксический) и уровень Словосочетание в этом смысле может рассматриваться как переходное звено от лексического уровня к синтаксическому...

Плейотропное действие генов. Примеры. Плейотропное действие генов - это зависимость нескольких признаков от одного гена, то есть множественное действие одного гена...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия