Студопедия — Доўгахвалевая радыяцыя зямной паверхні і атмасферы
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Доўгахвалевая радыяцыя зямной паверхні і атмасферы






4.12.1. Выпраменьванне зямной паверхні. Зямная паверхня як усякае цела, нагрэтае да тэмпературы вышэй абсалютнага нуля, выпраменьвае доўгахвалевую электрамагнітную радыяцыю. Гэту зямную радыяцыю называюць уласным выпраменьваннем зямной паверхні. Адпаведна закону Стэфана-Больцмана, выпраменьванне абсалютна чорнага цела прапарцыянальна абсалютнай тэмпературы ў чацвёртай ступені Т:

Еа.ч.ц.= σТ4 (4.9)

дзе пастаянная σ;=5,7·10-8Вт/(м2 К4).

Аднак Зямля не з’яўляецца абсалютна чорным целам. Пагэтаму выпраменьванне Зямлі крыху менш выпраменьвання абсалютна чорнага цела пры той жа тэмпературы. Адносны каэфіцыент выпраменьвання δ для розных тыпаў падсцілаючай паверхні хістаецца ад 0,85 да 0,99.

Найбольшай выпраменьвальнай здольнасцю валодае снег (δ=0,986). У сярэднім для Зямлі δ =0,95. З улікам δ выпраменьванне Зямлі Es вызначаецца пры дапамозе формулы:

Es=δσТ4 (4.9)

Пры сярэдняй тэмпературы зямной паверхні 288К інтэнсіўнасць зямнога выпраменьвання складае 373 Вт/м2.

Абсалютныя тэмпературы на Зямным шары змяняюцца ад 190 да 350К. Адпаведна гэтым тэмпературам уласнае выпраменьванне Зямлі адносіцца да доўгахвалевага інфрачырвонага выпраменьвання з даўжынямі хваляў 4 – 120 мкм. 99 % цеплавой энергіі гэтага спектра прыходзіцца на інтэрвал даўжынь хваляў ад 4 да 40 мкм, а максімум энергіі – на 10 – 15 мкм.

На аснове тэмпературных кантрастаў падсцілаючай паверхні развіваецца дыстанцыйнае зандзіраванне Зямлі пры дапамозе штучных спадарожнікаў. Розная ступень нагрэтасці паверхні і энергетычная яркасць у інфрачырвоным дыяпазоне дазваляе выяўляць розныя элементы ландшафта, складаць разнастайныя тэматычныя карты (глебы, расліннасці, рэльефу, увільготненасці і г.д.).

4.12.2. Сустрэчнае выпраменьванне атмасферы. Атмасфера, паглынуўшы частку сонечнай радыяцыі (23 %) і ўласнае выпраменьванне зямной паверхні, атрымаўшы цяпло шляхам турбулентнай цеплаправоднасці і пры кандэнсацыі вадзяной пары, награецца вышэй абсалютнага нуля. У гэтым выпадку атмасфера сама выпраменьвае нябачную інфрачырвоную доўгахвалевую радыяцыю. Гэту радыяцыю называюць сустрэчным выпраменьваннем атмасферы Еа, інакш супрацьвыпраменьваннем.

70 % атмасфернай радыяцыі вяртаецца да зямной паверхні, а 30 % уходзіць у сусветную прастору. Зямная паверхня амаль поўнасцю паглынае сустрэчнае выпраменьванне атмасферы.

Асноўным паглынальнікам зямнога выпраменьвання ў атмасферы з’яўляюцца вадзяная пара, дыаксід вугляроду, азон і іншыя газы. Аднак інтэнсіўнасць сустрэчнага выпраменьвання перш за ўсё карэлюе з утрыманнем у атмасферы вадзяной пары. Так, над экватарам, дзе атмасфернае вільгацеўтрыманне максімальнае на Зямлі, сустрэчнае выпраменьванне складае 0,35 – 0,42 кВт/м2, а ў палярных шыротах яно памяншаецца да 0,21 кВт/м2.

Паводле дадзеных А.Х. Хргіана (1978), каля 20 % патока сустрэчнага выпраменьвання атмасферы фарміруецца ў ніжнім слоі атмасферы, магутнасцю 1 м, а 35 % - у слоі магутнасцю 6 м. Гэтыя дадзеныя сведчаць, што асноўнымі фактарамі, якія вызначаюць паток сустрэчнага выпраменьвання, з’яўляюцца тэмпература і ўтрыманне вадзяной пары.

Патрэбна зазначыць, што сустрэчнае выпраменьванне атмасферы дапаўняе паглынутую сонечную радыяцыю і з’яўляецца крыніцай энергіі для зямной паверхні.

4.12.3. Эфектыўнае выпраменьванне. Сустрэчнае выпраменьванне часцей за ўсё некалькі менш, чым зямное. Гэта тлумачыцца тым, што тэмпература атмасферы ніжэй, чым тэмпература зямной паверхні. Рознасць паміж уласным выпраменьваннем зямной паверхні і сустрэчным выпраменьваннем атмасферы называецца эфектыўным выпраменьваннем Ее:

Ее= Es – Еа (4.10)

Эфектыўнае выпраменьванне існуе цэлыя суткі. Днём яно кампенсуецца паглынутай радыяцыяй, таму зямная паверхня днём цяплей, чым уначы.

Эфектыўнае выпраменьванне зямной паверхні залежыць ад яе тэмпературы, а таксама ад тэмпературы і вільготнасці паветра. З павялічэннем тэмпературы падсцілаючай паверхні эфектыўнае выпраменьванне павялічваецца, а пры павялічэнні тэмпературы і вільготнасці паветра – памяншаецца.

Звычыйна эфектыўнае выпраменьванне дадатнае. Зрэдку бываюць выпадкі, што пры магутных тэмпературных інверсіях і пры тэмпературы воблакаў вышэй, чым тэмпература падсцілаючай паверхні, эфектыўнае выпраменьванне становіцца адмоўным. Гэта значыць, што зямная паверхня награецца доўгахвалевай радыяцыяй атмасферы.

Паводле Б.А. Сяменчанка (2002), у сярэднім у безхмарнае надвор’е эфектыўнае выпраменьванне змяняецца ў межах 70 – 140 Вт/м2. Максімальныя значэнні эфектыўнага выпраменьвання назіраюцца над сушай днём і дасягаюць 280 – 300 Вт/м2. Над акіянамі ў трапічных шыротах эфектыўнае выпраменьванне складае каля 80 Вт/м2, хістаючыся ад 56 да 115 Вт/м2.

 







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 507. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

Тема 2: Анатомо-топографическое строение полостей зубов верхней и нижней челюстей. Полость зуба — это сложная система разветвлений, имеющая разнообразную конфигурацию...

Виды и жанры театрализованных представлений   Проживание бронируется и оплачивается слушателями самостоятельно...

Что происходит при встрече с близнецовым пламенем   Если встреча с родственной душой может произойти достаточно спокойно – то встреча с близнецовым пламенем всегда подобна вспышке...

Эффективность управления. Общие понятия о сущности и критериях эффективности. Эффективность управления – это экономическая категория, отражающая вклад управленческой деятельности в конечный результат работы организации...

Мотивационная сфера личности, ее структура. Потребности и мотивы. Потребности и мотивы, их роль в организации деятельности...

Классификация ИС по признаку структурированности задач Так как основное назначение ИС – автоматизировать информационные процессы для решения определенных задач, то одна из основных классификаций – это классификация ИС по степени структурированности задач...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия