Студопедия — Характарыстыка тэмпературы паветра
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Характарыстыка тэмпературы паветра






5.5.1. Сутачны ход тэмпературы паветра. Асноўнай крыніцай цяпла для атмасферы з’яўляецца зямная паверхня. Цяпло ад зямной паверхні ў атмасферу перадаецца шляхам турбулентнага і канвектынага перамешвання паветра, а таксама шляхам агрэгатных пераўтварэнняў вады.

На метэастанцыях тэмпература паветра вымяраецца ў псіхраметрычнай будцы на вышыні 2 м. Максімум тэмпературы паветра на гэтай вышыні назіраецца ў 14 – 15 гадзін, а мінімум – пасля ўзыхода сонца. Назіранні сведчаць, што сутачныя і гадавыя амплітуды тэмпературы паветра залежаць ад шыраты. З ростам шыраты сутачныя амплітуды памяншаюцца, а гадавыя – павялічваюцца. Сутачная амплітуда тэмпературы паветра таксама залежыць ад пары году, формы рэльефу і ад адвектыўных працэсаў. У цёплую пару года амплітуда больш, чым у халодную. На выпуклых формах рэльефа сутачныя амплітуды менш, чым на ўвагнутых. Гэта тлумачыцца тым, што на выпуклых формах рэльефу мацней вецер, які адносіць цяпло, і паверхня Зямлі менш награецца, чым на ўвагнутай паверхні. Малыя сутачныя амплітуды паветра характэрны над вадаёмамі (0,5-1˚С).

5.5.2. Змяненні сутачнай амплітуды тэмпературы з вышынёю. Сутачныя амплітуды тэмпературы паветра па меры падняцця ўверх змяншаюцца, а час наступлення максімальнай і мінімальнай тэмпературы зпазняецца. Метэаралагічныя назіранні паказваюць, што над кантынентамі сутачныя амплітуды тэмпературы на вышыні 300 м змяншаюцца ў два разы, а экстрэмальныя значэнні тэмпературы спазняюцца прыкладна на 2 гадз. у параўнанні з прыземнымі слаямі. У сярэдняй трапасферы сутачныя амплітуда становіцца менш 1˚С, а максімальнае значэнне тэмпературы перамяшчаецца на вячэрнія часы.

5.5.3. Неперыядычныя змяненні тэмпературы паветра. Устойлівасць сутачнага і гадавога ходу тэмпературы часта парушаецца адвекцыяй паветранных мас, якія ствараюць неперыядычныя змяненні тэмпературы, найбольш характэрныя для ўмеранага пояса. У трапічных шыротах неперыядычныя змяненні тэмпературы мала значныя і іх сутачны і гадавы ход адрозніваецца ўстойлівасцю.

Ва ўмеранных шыротах над кантынентамі на працягу ўсяго года і ў любы час сутак тэмпература можа хутка змяняцца на ˚С у сувязі з уварваннем арктычных, ці трапічных, марскіх або кантынентальных паветранных мас умеранных шырот.

Так, на Беларусі зімою моцныя пахаладанні звязаны з уварванннем арктычных і кантынентальных паветранных мас умеранных шырот з усходу. А моцныя зімовыя пацяпленні абумоўлены прыходам марскога Атлантычнага паветра. Улетку ж гарачае надвор’е ўсталёўваецца ў выніку паступлення трапічнага паветра.

Халодныя паветраныя масы зімою могуць далёка пранікаць ў трапічныя шыроты, паніжаючы тэмпературу паветра да адмоўных значэнняў.

Адвектыўныя змяненні тэмпературы надаюць ёй міжсутачную і міжгадавую зменлівасць, якая залежыць ад шыраты. З ростам шыраты зменлівасць тэмпературы ўзрастае.

5.5.4. Замаразкі. Замаразкі – гэта паніжэнне тэмпературы ніжэй 0 оС пры дадатнай сярэднясутачнай тэмпературы. Замаразкі назіраюцца, як правіла, вясной і восенню. Часцей і інтэнсіўней яны назіраюцца на паверхні глебе, чым на вышыні псіхраметрычнай будкі (2 м.). Асабліва небяспечныя замаразкі на фоне сярэднясутачных тэмператур вышэй 10 оС, пры якіх працякае актыўная вегетацыя культурных раслін.

На Беларусі замаразкі назіраюцца штогод і прыносяць вялікія страты сельскай гаспадарцы, асабліва пладова-ягадным і агародневым культурам. Бываюць гады, калі замаразкі знішчаюць ураджай агародніны, пладоў і ягад.

У залежнасці ад прычын, якія выклікаюць замаразкі, яны бываюць адвектыўныя, радыяцыйныя і адвектыўна-радыяцыйныя.

Адвектыўныя замаразкі назіраюцца ў выніку ўварвання халодных арктычных паветранных мас, надаючы тэмпературы ў сутачным яе ходзе неперыядычныя змяненні. Адвекцыя халодных паветранных мас выклікае рэзкія і хуткія паніженні тэмпературы да адмоўных значэнняў, ахопліваючы велізарныя терыторыі.

Радыяцыйныя замаразкі ўзнікаюць ў выніку радыяцыйнага ахалоджвання глебы і прылеглых слаёў атмасферы. Такія замаразкі ўзнікаюць у ясныя ціхія ночы пры інтэнсіўным выпраменьванні і пры інверсійным размеркаванні тэмпературы. У ветранае і воблачнае надвор’е верагоднасць радыяцыйных замаразкаў памяншаецца. Воблачнасць істотна паніжае эфектыўнае выпраменьванне, а вецер узмацняе турбулентнае перамешванне, што перашкаджае ўтварэнню замаразкаў.

Радыяцыйныя замаразкі часта маюць лакальнае распаўсюджванне. Часцей яны ўтвараюцца ў нізінах, лагчынах, куды сцякае халоднае паветра з суседніх узгоркаў. Вельмі замаразканебяспечныя асушаныя тарфянікі. Вільготныя глебы, якія маюць больш высокую цеплаёмістасць і цеплаправоднасць, чым сухія, меньш падвержаны замаразкам.

Адвектыўна-радыяцыйныя замаразкі ўзнікаюць пры сумесным дзеянні адвекцыі і радыяцыйнага ахалоджэння падсцілаючай паверхні.

5.5.4.1. Меры барацьбы з замаразкамі. Для аховы цеплалюбівых сельскагаспадарчых раслін ад замаразкаў выкарыстоўваецца шэраг мер.

1) Дымленне – над полем ствараюць дымавую заслону, спальваючы розныя матэрыялы. Дымавая заслона памяньшае эфектыўнае выпраменьванне за кошт павелічэння сустрэчнага выпраменьвання атмасферы, гэтым самым засцерагае зямную паверхню ад ахалоджвання.

2) Пакрыццё раслін паліэтыленавай плёнкай, якая таксама змяньшае эфектыўнае выпраменьванне глебы.

3) Супрацьзамаразкавае арашэнне. Вядома, што сухія глебы валодаюць меньшай здольнасцю акамуліраваць цяпло і больш падвержаны замаразкам, чым вільготныя. Акрамя таго, пры арашэнні вільготнае паветра дасягае стану насычэння пры больш высокай кропцы расы, што спрыяе кандэнсацыі і вылучэнню скрытай цеплаты параўтварэння, якая павышае тэмпературу паветра.

4) Турбулентнае перамешванне паветра, створанае штучным спосабам (палёты верталёта на нізкай вышыні). Гэты спосаб барацьбы з замаразкамі эфектыўны пры ўстойлівай стратыфікацыі атмасферы, пры якой утвараюцца глыбокія інверсіі. У гэтым выпадку верхнія слаі паветра значна цяплей, чым прыземныя. Больш цёплае паветра з вышыні накіроўваецца да зямной паверхні, якая істотна ацяпляецца, што прыпыняе замаразкаўтварэнне.

 







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 751. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Типовые примеры и методы их решения. Пример 2.5.1. На вклад начисляются сложные проценты: а) ежегодно; б) ежеквартально; в) ежемесячно Пример 2.5.1. На вклад начисляются сложные проценты: а) ежегодно; б) ежеквартально; в) ежемесячно. Какова должна быть годовая номинальная процентная ставка...

Выработка навыка зеркального письма (динамический стереотип) Цель работы: Проследить особенности образования любого навыка (динамического стереотипа) на примере выработки навыка зеркального письма...

Словарная работа в детском саду Словарная работа в детском саду — это планомерное расширение активного словаря детей за счет незнакомых или трудных слов, которое идет одновременно с ознакомлением с окружающей действительностью, воспитанием правильного отношения к окружающему...

СИНТАКСИЧЕСКАЯ РАБОТА В СИСТЕМЕ РАЗВИТИЯ РЕЧИ УЧАЩИХСЯ В языке различаются уровни — уровень слова (лексический), уровень словосочетания и предложения (синтаксический) и уровень Словосочетание в этом смысле может рассматриваться как переходное звено от лексического уровня к синтаксическому...

Плейотропное действие генов. Примеры. Плейотропное действие генов - это зависимость нескольких признаков от одного гена, то есть множественное действие одного гена...

Методика обучения письму и письменной речи на иностранном языке в средней школе. Различают письмо и письменную речь. Письмо – объект овладения графической и орфографической системами иностранного языка для фиксации языкового и речевого материала...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия