Студопедия — ВОБРАЗ ІНТЭЛІГЕНТА Ў ТВОРЧАСЦІ ШАМЯКІНА 90 ГАДОЎ 20 СТ.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

ВОБРАЗ ІНТЭЛІГЕНТА Ў ТВОРЧАСЦІ ШАМЯКІНА 90 ГАДОЎ 20 СТ.






Сусветная літаратура, у тым ліку і беларуская, заўсёды скіроўвалася да сацыяльна значных праблем і маральных пытанняў чалавечага быцця. Канец 20 - пачатак 21 ст. не з’яўляецца ў гэтым сэнсе выключэннем. На працягу цэлых дзесяцігоддзяў актыўным мастацкім летапісцам часу, распрацоўшчыкам новых тэм і сацыяльных вобразаў-тыпаў па праву з’яўляецца І. Шамякін, які так тлумачыў сваю адданасць сучаснай тэме: “Калі мы будзем імкнуцца адысці на нейкую адлегласць, чакаць, калі ўсё супакоіцца, стабілізуецца, а не ісці па гарачых слядах, не думаю, што з’явяцца глыбокія творы пра сённяшняе жыццё. Я ніколі не быў прыхільнікам “тэорыі дыстанцыі”. Ні Гогаль, ні Тургенеў, ні Дастаеўскі, ні Купала, ні Колас яе не прытрымліваліся”. [7, с. 100].

Адлюстраванне падзей і рэалій, актуалізацыя надзенных праблем мае сацыяльна-мастацкую каштоўнасць, бо пісьменнік стварае партрэт часу, паказвае асобу ў інтэр’еры сваёй эпохі. Аднак у крытычную, пераломную эпоху асаблівае, нават першаступеннае значэнне ў творчасці пісьменніка набылі “духоўная напружанасць… напружанасць быцця, светаадчування, думкі, страсцей яго герояў”. [8, с. 3]. У лепшых традыцыях гуманістычнай літаратуры І. Шамякін, рэагуючы на штодзённае, хутказменлівае, плыннае, імкнецца найперш выявіць чалавечы змест быцця: ён найперш раскрывае маральныя дачыненні таго ці іншага героя з іншымі людзьмі, грамадствам, раскрывае ўнутраны стан, сацыяльна-этычныя паводзіны, светаадчуванне асобы.

Чалавек і сучаснасць - гэта праблема пастаянна знаходзілася ў цэнтры ўвагі І. Шамякіна. Постсавецкі час звязаны не толькі з разбурэннем міфаў і ілюзій у масавай свядомасці. Гэты час пачаўся з сацыяльна-грамадскай ломкі асноў быцця, што спарадзіла ў творчасці пісьменніка ўсхваляваныя публіцыстычныя размежаванні, палемічныя ацэнкі, шчырую грамадзянскую трывогу. І. Шамякін прапанаваў уласную мастацкую канцэпцыю чалавека і рэчаіснасці, суб’ектыўную, а ў многім і аб’ектыўную, версію падзей, існавання асобы ў грамадстве. “Чалавецтва ў сваім развіцці пайшло не па той дарозе” [8, с. 4]., - такой думкі прытрымліваецца пісьменнік і даводзіць, што сучаснае грамадства аддаляецца ад ідэі каштоўнасці чалавечага жыцця, роўнасці людзей і чалавечага братэрства. Карэнным чынам абнавіўся, імкліва пашырыўся сацыяльны тыпаж герояў у шамякінскай прозе 90 г. новыя вобразы дало само жыццё.

Іван Шамякін стварыў галерэю дэгенератыўных тыпаў: гэта камерсант, уладальнік булачнай, які застраліў дзіця. Цынічны пракурор Якімнін бярэ хабар, каб закрыць Анкудаву крымінальную справу (“ Без пакаяння”); амаральны прыстасаванец і эгаіст Раман Юшкоўскі (“Падзенне”); Леанід Узёнак – прайдзісвет і хапуга (“Сатанінскі тур”); дэспат і чэрствы, бяздушны былы камуніст Валяр’янавы (“Палеская мадонна”); безразважная і жорсткая Арыядна, якая з хаўруснікам Феліксам Гольбахам тэрарызуе роднага бацьку багацея, каб той заплаціў за яе выкраданне выкуп (“Крывінка”); была камсамольскі лідар і пярэварацень Уладлен Супец (“Выкармак”) і інш. Страту маральнага імунітэту асобы раскрываюць словы з аповесці “Падзенне”: “Два дні баяўся, каб сумленне не штурхнула яго на неабычлівы крок. Не, трохі пасмактала душу, як дзіця пустышку, і …заснула – сумленне заснула” [9, с. 32]. Усе пералічаныя вобразы для празаіка па сутнасці антыгероі, антыподы яго аўтарскай філасофіі жыцця.

Але найбольш ярка выражана наступнае кола вобразаў –гэта вобраз інтэлігента.

Аповесці “Paradies auf Еrden” (рай на зямлі) (1992), “Вернісаж” (1992), “Адна на падмостках” (1993) аб’яднаны тэмай лёсу мастака ў сучасным грамадстве. Стаўленнем, адносінамі да пісьменнікаў, мастакоў, артыстаў І.Шамякін правярае духоўную паўнацэннасць грамадства і ўвогуле дзяржавы. Недзе, магчыма, празаік гіпербалізуе, але робіць гэта, каб зазірнуць у наш заўтрашні дзень. У асноўных сваіх назіраннях і высновах ён не памыляецца: хоць жыццё цяжкае, час неспрыяльны, але нельга таптаць гонар і сумленне народа. Мастацтва і людзі мастацтва апынуліся на задворках сучаснасці, да іх сёння нікому няма справы. Таму Іван Андрэевіч, герой аповесці “Раradies auf erden”, замушаны гандляваць на праспекце аўтарскімі экзэмплярамі кніг, вядомы мастак Міхаіл Рачыцкі – прадаваць свае карціны ў замежжа (“Вернісаж”), а народная артыстка зноў просіцца выйсці на тэатральныя падмосткі, каб зарабіць на жыццё (“Адна на падмостках”). Кожны з гэтых таленавітых людзей перажывае ўнутраную драму, бо востра адчувае несправядлівасць, расчалавечанасць свету, сябе ў ім няўтульна і бездапаможна. Гераіня аповесці “Адна на падмостках” лічыць, што “чым цяжэй нам жыць, тым дабрэйшыя мы павінны быць адзін да аднаго” [10, с. 186]. Аднак жаль,час іншых людзей – маральна здрадлівых, хлуслівых, далёкіх ад ахвярнасці і патрыятызму. У вышэй згаданых творах пісьменніка паказаны такія персанажы, якія ўспрымаюцца як збіральна- абагульняльныя тыпы: гэта вербнікі, хіхелі, пяснярыкі… Ён не хаваў сваёй антыпатыі да іх. Нельга не пагадзіцца з І. Шамякіным і ў тым, што наш нацыянальны аптымізм ніколі нічога не будзе варты, калі мы не зменім сваіх падыходаў да асобы чалавека, таленту, мастацтва.

Ганебныя, прыкрыя з’явы нашай рачаіснасці паказаны і ў аповесці “Сатанінскі тур” (1993). Малады навуковец-філолаг Уладзіслаў ніколі не меў здольнасці да камерцыі. Аднак не ад добрага жыцця ён едзе ў Польшчу, каб там на базары прадаць прадукты харчавання і рэчы, што ашчадна собрала яго жонка Марына. Па дарозе здарылася трагедыя: вф Уладзіслава здало сэрца, і ён памёр. Але спадарожнікаў, якія ехалі разам з ім у аўтобусе, смерць не спыніла, не прымусіла адумацца і спытаць: “Што мы робім? Няўжо мы не людзі?” [11, с. 106]. Каб не прагарэў бізнес, не страціць грошы за аплачаную паездку, яны нястрымна кіруюцца да мэты – на Варшаўскі базар. Нябожчыка кладуць на задняе сядзенне, маскіруюць, укрываючы брызентам, і так перавозяць на той бок мяжы: “даўно вядома: сатанінская прапанова, задума штурхае людзей, паміма волі іх, на такое ж сатанінскае здзяйсненне” [11, с. 191]. Несумненна, што такія авантурысты і прайдзісветы, як арганізатар турпаездкі Лёня Узёнтак, сталі служкамі сатаны, бо выракліся сваёй чалавечай існасці. Пісьменнік выяўляе ўсю жахлівасць маральнай дэградацыі нашага грамадства, уражліва гаворыць і перасцерагае, што сёння людзі заражаны вірусам д’ябальскай слепаты, бяздушнасці. [11, с. 199].

Ігнат Андрэевіч Мятліцкі, герой аповесці “Пошукі прытулку” (1999) – доктар навук, акадэмік аграрнай акадэміі, былы дырэктар інстытута, які прайшоў шлях ад калгаснага агранома да вядучага вучонага-селекцыянера. Мятліцкі вывеў новыя гатункі бульбы, выдаў тры манаграфіі, у свой час, і з яго думкай лічыліся у навуковых колах, у міністэрстве, ва ўрадзе. Ён думаў і дбаў пра высокія ўраджаі, пра тое, каб накарміць людзей. У працы і клопатах прайшло жыццё і насунулася старасць. “Вучонасць не старэе. Вучоныя старэюць” -,так кажа шамякінскій герой. [12, с. 56]. Ігнат Андрэевіч адчувае сябе адзінокім і непатрэбным, думае пра смерць. “А за пяць гадоў пенсіянерства забыліся,што не вельмі даўно быў такі нацыянальны вучоны. Праўда,за гэтыя гады свет перавярнуўся дагары нагамі…” [12, с. 58]. Ён, ужо нямоглы пенсіянер, шукае паратунак у працы: ” Ігнат Андрэевіч сеў за стол дапісваць артыкул пра раянаванне выведзеных іхнім інстытутам гатункаў бульбы. Даўно даводзіў, што не ўсе гатункі любяць адну і тую ж зямлю…Ведаў, што яго доказы павісалі ў паветры нават у савецкія часы. А цяпер?..Хто будзе чытаць ягоны артыкул і кіравацца ім?! Аднак пісаў. Праца – сіла, якая трымала на свеце і адганяла адчуванне марнасці, непатрэбнасці жыцця. А жыць яшчэ хацелася!” [12, с.77]. Згадайма, што працай заўсёды ратаваліся героі твораў Кузьмы Чорнага, Івана Мележа…Высілкі Мятліцкага інтэлектуальныя, аднак ён добра ведае, што такое сялянская праца, пастаянна працаваў на зямлі (і ў калгасах, і на доследных участках, і на дачы). Вучоны-аграрнік жыве думкай пра зямлю. Мятліцкі адчуў сябе зусім інакш, нават пачаў хадзіць без кійка, калі апынуўся ў тых мясцінах, якія некалі збудаваў сам, лазня з жарам і пахам свежай бярозы, сялянскія стравы…Тут,у вёсцы,ён хоць на нейкі час “набыў душэўную ўпэўненасць” [12, с. 93].. Эканамічныя веды Мятліцкага імкнецца скарыстаць дырэктар сельгасфірмы Кузьма Гайка. А яшчэ былі размовы з былой жонкай Марынай, вяскоўцамі, з якімі калісьці працаваў ці сустракаўся ў маладосці.

У горадзе Ігната агарнулі сум і адзінота не толькі таму, што ён адлучаны ад любімай справы і больш не запатрабаваны яго навуковы вопыт. У акадэміка Мятліцкага памерла другая жонка Ангеліна, якую кахаў і якая стварыла ўтульны, спрыяльны сямейны асяродак. Ігнат Андрэевіч застаўся дажываць век з сям’ёй свайго сына Андрэя, следчага пракуратуры. Па сутнасці, галоўная яго радасць і ўцеха – малая ўнучка Света. Здавалася б, чаго яшчэ жадаць яму, старому чалавеку? З адыходам жонкі памянялася ўспрыманне жыцця,усё стала не так,як было раней,яго прыгнечвае пытанне: “Каму патрэбны?” Мятліцкаму, як і многім старым людзям, не хапае цяпла, звычайнай чалавечай увагі, спагады. Сын і нявестка Паліна мала прыносілі радасці, былі занятыя сваімі справамі і клопатамі, заставаліся безуважнымі да старога бацькі, яго хвароб: ”Розумам Ігнат Андрэевіч усведамляў логіку дзяцей і не злаваўся на іх – дай Бог ім шчасця. Але ўсё ж было крыўдна! І каб менш думаць пра сваю няўтульную старасць, ён аглушаў сябе снатворным” [12, с. 102]. Падсумоўваючы жыццёвыя рахункі і вынікі, Мятніцкі губляе душэўны спакой, яго апаноўваюць бязрадасныя думкі: “Можа, вінаватыя не толькі смерць жонкі, старасць, але і развал таго, за што ваяваў, што будаваў усё сваё доўгае жыццё” [12, с. 156].. Ён пачынае шукаць прытулак і апірышча: перш наведвае сям’ю сваёй дачкі Тамары ад першага шлюбу, а затым едзе да былой жонкі Марыны, якая пасля іх разводу так і засталася ў вёсцы адна. “Я так не магу: каб на ўсё жыццё крыўда”, ”сэрца счарнее” [12, с. 170]. -, так сустракае яна Ігната Андрэевіча. Падчас сваёй вандроўкі ў вёску Мятліцкі думаў пра перажытае, спрабаваў зразумець памылкі і пралікі. Вяртаючыся ў горад, ён адчуў сябе вінаватым. Але ў чым – зразумець не мог. Жыццё яго пражыта так, як было наканавана лёсам, і нельга адкруціць час назад, каб вярнуцца ў маладосць ці штосьці памяняць. Дык хто ён, Ігнат Андрэевіч Мятліцкі? Відаць, не толькі былы франтавік, вучоны з пенсіянерскім статусам, непрыкаяны адзінотнік. Магчымыя і такія адказы: нявольнік сваёго лёсу і часу, чалавек, які стаўся на схіле жыцця, на вялікі жаль, лішнім.

Галоўны герой аповесці “Крывінка” (1997) Георгій Яўменавіч Галаван, прэзідэнт дзвюх фірмаў, “не жадаў быць камусці абавязаным, акрамя хіба сваіх блізкіх: дачцэ абавязаны – для яе жыве, працуе, будуе” [13, с. 52]. Бацька да бяспамяцтва любіць сваю Рыначку. Ён з дзяцінства пеставаў дачушку, і нават тады, калі ўжо пасталела і стала студэнткай лінгвістычнага універсітэта, даруе яе капрызы. Даючы волю гарэзлівай весялосці і вар’яцкай фантазіі, Арыядна спіхнула ў басейн госця – сябра сям’і Васіля Раманавіча Навагодава. Урачыснасць з нагоды асвячэння шыкоўнага катэжа была падпасавана. Свята, на якое прыйшлі паважаныя людзі, раптоўна скончылася. Як жа павёў сябе ў гэтай сітуацыі бацька? “Злосці на Арыядну за яе “хуліганскую выхадку” хапіла хіба да вечара таго дня… Ды і як жа можна злаваць на дачку, якую любіў да забыцця? За гэтае, можа, і любіў, што яна вось такая – гарэза. Ён сам у маладосці на хаду абцасы абрываў” [13, с. 87]. Бацька не чакаў, падумаць нават не мог, што неўзабаве сам стане ахвярай безразважнай прыдумкі дачкі.

Далей сюжэт твора разгортваецца, як у дэтэктыве. Галаван атрымлівае жахлівую вестку: Арыядну выкралі з мэтай выкупу. Дзеля яе, роднай крывінкі, ён гатовы на ўсё, таму рыхтуе патрэбную суму і аддае вымагальнікам. ” Рыначка, дзіця маё, за цябе я жыцця не пашкадую” [13, с. 134], - кажа бацька, калі выбавіў дачку з няволі. Галаван прыстаўляе да Арыядны целаахоўніка, але, як той ні сачыў, дзяўчына знікла зноў. Бацька не знаходзіць сабе месца, не можа займацца справамі фірмы: “ … А ён і вачэй не звёў. Да паўночы сустракаў кожны аўтобус. Пасля хадзіў па плітах двара і скуголіў разам з Барсам. Смяртэльна палохала,што і аўчарка скуголіла, як прадчувала бяду, і гэта нагнятала страх. Думкі,адна страшнейшая за другую, вірыліся ў галаве.Адганяў іх. Хрысціліся, як ад нячыстай сілы. Нічога не памагала..” [13, с. 496].

Арыядну не знайшлі, жыццё для бацькоў страціла сэнс. Тыя чакалі, пакутавалі і малілі Бога вярнуць дачку. Прайшоў час – і агеньчык надзеі патух, па Арыядне зладзілі памінкі. Галаван шукае вінаватага ў смерці дачкі, у сваіх здагадках прыходзіць да пераканання, што злачынства хутчэй за ўсё здзейснена па замове Навагодава, з якім у яго сапсаваліся ранейшыя сяброўскія адносіны. Маўляў, ён не дараваў Арыядне бяздумны ўчынак, тое свавольства ў басейне. Галаван вырашыў адпомсціць і звярнуцца да кілера: Васіль Раманавіч у хуткім часе апынуўся пад коламі электравоза. Бізнесоўцу цяжка было знайсці спакой і раўнавагу, яго ахапілі страх і трывога, душу вярэдзілі пакуты сумлення, ён запіў. І вось аднойчы апоўначы зазваніў тэлефон – бацька не мог даць веры, здранцвеў і занямеў, бо пачуў родны голас: “ …Божа мой! Чый голас! Што гэта – галюцынацыя? Дык не дапіўся ж яшчэ да такога стану. Сатанінскае ці Божае выпрабаванне?

- Татунь! Ты? Цалую цябе. Добры вечар. У вас ужо ноч. Што ты анямеў? Падай голас! Гэта я. Я! Твая Рыначка – крывіначка. Ды адзавіся ты!

- Ты –ы? – язык – як распух.

- Я! Я! Не прывід! Не палохайся. Слухай, ойча мой дарагі. Я тут села на мель.Моцна села. Пяцьдзесят тысяч тваіх… скупенда ты, бацька, мы прахукалі за месяц. Што тут пяцідзесят мільёнаў мала. Авантурыст мой міжнародны… ріякі ён не Гольбах… аб’явіўся фтлосаф – матэрыяліст!.. кінуўмяне… без грошай, добра, што пашпарт не прыхапіў. Бандзюга! Уцёк з багатай амерыканкай…” [13, с. 562].

Гэтая размова раскрывае лёгкадумную і эгаістычную натуру Арыядны, якой кіруюць карыслівыя інтарэсы, наіўна – сляпы разлік. Авантуру з выкраданнем дачкі спланаваў мастак і кіраўнік рэкламнай фірмы Фелікс Гольбах, якога Арыядна пазнаёміла з бацькамі і гасцямі падчас асвячення катэджа. Да новага абранніка дачкі Галаван паставіўся насцярожна, з недаверам. Але здарылася тое, што здарылася: Арыядна з “міжнародным авантурыстам” з’ехала ў Парыж. Яна прагне уцехаў. Вясёлага і бесклапотнага жяцця. Паміж ёю і бацькамі на самой справе ляжыць прорва бездухоўнасці, разбэшчанасці, маральнай безадказнасці. Праз вобраз Арыядны пісьменнік паказвае, што ў псіхалогіі асобных маладых людзей адбываюцца жахлівыя мутацыі. Чаго чакаць бацькам і грамадству ад спажыўцоў, марнатраўцаў, цынікаў – можна пераканацца на прыкладзе шамякінскай гераіні. Сляпая бацькоўская любоў не апраўдае Галавана, які бачыў у дачцэ найдаражэйшую каштоўнасць. Яго жонка Антаніна Прохараўна, павервўшы ў “небыццё дачкі”. Ратуе сябе ў богашукальніцтве, чытае Новы Запавет. Можа паспачуваць яе мацярынскаму болю і душэўным пакутам. Аднак міжволі ўзнікае пытанне: а ці так, як належыць, яны разам з мужам выхоўвалі дачку? Пісьменнік скіроўвае нашу ўвагу да гэтага і многіх іншых пытанняў, якія звязаны з праблемамі сям’і і сучаснага жыцця. Ён лічыць, што “такое грамадства асуджана” – грамадства, пазбаўляе этычных ідэалаў, духоўнасці і заснавання на кульце грошай, “воўчых законах: што схапіў, тое і маё”. [8, с. 5 ].

Такім чынам, усе ўзятыя для разгляда аповесці ў гэтым раздзеле, аб’яднаны тэмай лёсу мастака ў сучасным грамадстве. Стаўленнем, адносінамі да пісьменнікаў, мастакоў, артыстаў І. Шамякін правярае духоўную паўнацэннасць грамадства і ўвогуле дзяржавы. Недзе, магчыма, празаік гіпербалізуе, але робіць гэта, каб зазірнуць у наш – заўтрашні дзень. У асноўных сваіх назіраннях і высновах ён не памыляецца: хоць жыццё цяжкае, час неспрыяльны, але нельга таптаць гонар і сумленне народа.

 

3 “ГЕРОЙ УЧАРАШНЯГА ДНЯ”

Іван Мацвеевіч Жыгуновіч, галоўны персанаж аповесці “Бумеранг”, як і яго папярэднікі (Георгій Яўменавіч Галаван ”Крывінка; Іван Андрэевіч і актрыса Аляксандра Паўлаўна “Paradies auf Erden” і “Адна на падмостках; мастак Міхаіл Рачыцкі ”Вернісаж”; Уладзіслаў Булаўскі “Сатанінскі тур”), таксама належыць да герояў “учарашняга дня”. Але разам з тым у гэтым вобразе закладзены іншыя матывы, галоўны з якіх – матыў вінаватасці чалавека, які адступіўся ў сваім жыцці ад галоўнай хрысціянскай запаведзі “не забі”. Жыгуновіч некалі разам з іншымі гулагаўскімі вязнямі працаваў над падарункам Сталіну. Ствараючы першую атамную бомбу. Вучоныя гулага, сярод якіх быў і Іван Мацвеевіч, вырашылі падарыць “бацьку ўсіх народаў” пісьмовы прыбор, начыніўшы яго радыёактыўнымі элементамі. Такім чынам, Жыгуновіч таксама грэшнік. Грэшнік, бо яны, тады пераступілі мяжу чалавечнасці. За гэта герой нясе цяпер пакарання, самае невыноснае для сябе як бацькі: ад прыбора, які ўвесь гэты час захоўваўся ў музеі, захварэла на прамянёвую хваробу яго дачка Алена.

Евангельска-хрысціянскія матывы – гэта новая ўласцівасць мастацкай свядомасці І. Шамякіна, хоць у той жа час і заканамерная. Пісьменнік з адметным гуманістычным стаўленнем да людзей, ён заўсёды змагаўся за маральную чысціню чалавека. Цяпер жа празаік падыходзіць да праблемы маральнай адказнасці чалавека як адказнасці абсалютнай і бескампраміснай, адказнасці агульначалавечай, хрысціянскай.

У аповесці “Зона павышанай радыяцыі” (1997) пісьменнік паказвае, як вайна ў Афганістане і аварыя на Чарнобыльскай АЭС сурова перайначылі і без таго нялёгкага жыццё Паўла Паўлавіча Вятрэнкі і яго жонкі галіны Кузьмінічны. Ужо ў рамане “Злая зорка” (1991) І. Шамякін адгукнуўся на гэтыя трагічныя падзеі. У аповесці ён працягвае асэнсоўваць сваю эпоху праз лёс канкрэтнага чалавека і сям’і. Твор быў напісаны пасля наведвання радзімы, і тая сустрэча пакінула ў душы і памяці балючы след. І. Шамякін згадвае: “ У 1996 годзе я пакланіўся магілам. Убачыў жахлівыя сляды радыяцыі: знесены пасёлак, разбуралася вялікая ваенная база – амерыканцы рэзалі снарады,ракеты. Вынікі паездкі – сюжэт сумнай аповесці з публіцыстычнай назвай “Зона павышанай радыяцыі”. [14, с. 172]. Празаіка цікавіць найперш унутраны, псіхалагічна – эмацыянальны змест жыцця асобы ў цеснай суаднесенасці з часам і яго наступствамі.

У вобразе палкоўніка Паўла Паўлавіча Вятрэнкі ўвасоблены лепшыя якасці савецкага афіцера: перад намі паўстае надзвычай кампетэнтны прафесіянал – вайсковец, які адданы арміі, службе, высокім маральным прынцыпам жыцця. Шамякінскі герой аповесці жыў не толькі па загадах, але і па абавязку сэрца. Ён нёс сваю службу так, як і належыла сапраўднаму афіцеру: годна, сумленна, адказна. Вятрэнка добра ведае, што такое зона. І не толькі чарнобыльская, дзе яны жывуць разам з жонкай. Амаль усе гады сваёй афіцерскай службы, за выключэннем вучобы ў ваенна-інжынернай акадэміі ў Маскве, ён можна сказаць, быў адлучаны ад жыцця сучаснай цывілізацыі. Заўсёды служыў на краі свету: на самым паўднёвым востраве Курыл, пасля заканчэння акадэміі трапіў на Кольскі паўвостраў, і нават тады, калі апынуўся ў роднай Беларусі, на поўдні Гомельшчыны, то аналагічна ракетная база была размешчана ў лесе. Палкоўнік Вятрэнка, спецыяліст па хімічнай і радыяцыйнай абароне, разумеў небяспеку чарнобыльскай радыяцыі для жыцця, таму і падняў, як кажуць, трывогу, паслаў лісты ў высокія інстанцыі: “…Але я так не мог. Я жыў сярод людзей, а людзі жылі ў зоне павышанай радыяцыі. Іх трэба ратаваць. А на іх забыліся. Ды што там нейкі пасёлак лясны, нейкі батальён. З’яўлялася адчуванне, што ўся вялікая краіна жыве ў зоне павышанай радыяцыі” [15, с. 141]. Праз сваю сумленнасць і праўдашукальніцтва Вятрэнка быў датэрмінова звольнены ў запас. Герой аповесці гаворыць, што быў крытычна настроены супраць грамадскай бюракратыі, бяздушнасці, абыякавасці чыноўнікаў, асуджаў негатыў у арміі. Больш таго, ён прызнаецца: ”Афганістан, смерць сына, Чарнобыль узбунтавалі мяне і як кажуць, завялі на крутыя абароты” [15, с. 139]. Аднак нягледзячы на перажытую ўласную трагедыю і іншыя цяжкасці, Вятрэнка ўнутрана не мог прыняць крытыку і абвінавачвані, якія гучалі з тэлеэкранаў на адрас людзей у пагонах і той савецкай арміі, службе ў якой прысвяціў усё сваё жыццё. Сын Жэня пайшоў следам за бацькам, стаў прафесійным вайскоўцам – і загінуў у далёкай афганскіх гарах: ” Бой ішоў да паўдня. Маджахеды занялі камандную вышыню.Батальён капітана Вятрэнкі штурмаваў яе. Жэня падняў людзей у атаку,і яго скасіла аўтаматнай чаргой…”[15, с.281]. Такія ж афіцэры, як капітан Вятрэнка, і савецкія салдаты не мелі ніякага выбару, іх “пагналі ў Афганістан”. Малодшы Вятрэнка меў спачуванне да ворагаў і не быў бяздумным “вінцікам” у жахлівай ваеннай мясарубцы, у чым пераконвае яго шчырая размова з бацькам. Палкоўнік Вятрэнка зрабіў спробу ўратаваць адзінага сына: добраахвотнікам паехаў у Афган, каб быць блізка да Жэні.

Балючая памяць прыкавала сэрцы бацькоў да зоны, дзе пахаваны іх сын. Яны засталіся, нягледзячы на тое, што паўсюль распаўзлася “зараза гэтая”, але іх не палохае пошасць радыяцыі і смерць, бо адзінае іх жаданне – быць пахаванымі каля свайго Жэнечкі. Жыццё гэтых адзінотнікаў і пустэльнікаў набывае зусім іншы сэнс. Усвядомлены, па сваёй сутнасці экзістэнцыяльны, выбар ужо немаладых людзей, якія асудзілі самі сябе на пакуты і смерць у зоне, раскрывае не толькі асабістую трагедыю шамякінскіх герояў, але і агульнанародную бяду. Можа падацца, што яны страцілі інстынкт самазахавання і адчуванне суровай чарнобыльскай рэальнасці. Аднак, як думаецца, іх найперш абпаліла радыяцыя, што прысутнічала “ва ўсім жыцці”, бо сацыяльна-маральны Чарнобыль быў не менш небяспечны для людзей, якія доўга жылі ў няпэўнасці, напружанні і ператварыліся ў вечных вандроўнікаў. Яны не былі па-сапраўднаму свабоднымі, ахвяравалі сабой, як здавалася, дзеля чагосьці вышэйшага і значнага. Жыцці гэтых людзей скарыстала дзяржава і ўлада, змусіўшы да стаіцызму, існавання ва ўмовах пастаяннай ізаляцыі. А што яны ў выніку набылі? Праз шмат гадоў сям’я Вятрэнкаў урэшце займела родную “зямлю запаветную”, аднак фактычна адзіная іх уласнасць – доўгачаканы дом і Жэнева магіла. Чарнобыль паставіў людзей у складаныя абставіны, і на гэты раз яны маюць магчымасць выбару. Родны кут для іх даражэй з ўсё на свеце, памяць пра сына – святое. Павел Паўлавіч Вятрэнка – “чалавек зоны”, у якога ёсць свая філасофія выжывання: “…Але менавіта таму,што я знаю многа, я не веру ў блізкую смерць. Так што дарэмна высяляльнікі ўсіх рангаў называюць нас самазабойцамі. Не, мы не самазабойцы! Мы тыя, хто лагічна працягвае сваё жыццё пад тым жа напружаннем, пад якім яно было бадай увесь час, у той жа “зоне”. [15, с. 306]. У “ м ё р т в а й з о н е”, яна не мёртвая, але “зона”. Твор напісаны ад імя “я” героя, і гэтая яго споведзь нагадвае плынь свядомасці чалавека – Чалавека трагічнага лёсу, які, паблукаўшы па “чарнобыльскім пекле”, прыходзіць да разумення жыцця як вялікай і непераходнай каштоўнасці “А цяпер раблюся аптымістам, цяпер загадваю сабе: трэба жыць!” [15, с. 308].

Такім чынам, І. Шамякін мэтанакіравана даследаваў з’явы і падзеі сучаснасці па-свойму рэаганаваў на іх. Пры гэтым яго цікавіла грамадская, народная думка, чалавек у часе, яго ўнутраны лад жыцця. Праз свядомасць і паводзіны сваіх герояў, іх міжасабовыя стасункі пісьменнік раскрыў рэальныя абставіны і маральна-этычныя праблемы сучаснасці. Найноўшая ява, постсавецкая эпоха ўспрымаліся І. Шамякіным без аптымізму, наадварот, ён паказаў сацыяльныя кантрасты і парадоксы, тое, як хаос і абсурд робяцца вызначальнымі з’явамі рэчаіснасці ў так званы пераходны перыяд. Пісьменніка трывожыў наступ негатыву: у сям’і, у людскіх узаемаадносінах. Яго ідэал – сацыяльна справядлівае грамадства, у якім будзе шанавацца “маленькі чалавек”.

 

 

4 “НОВЫ ЧАЛАВЕК”

У цэнтры аповесцей “Падзенне” і “Без пакаяння” стаяць ужо іншыя дзеючыя асобы, прадстаўнікі новай генерацыі, але таксама героі трагічнага кшталту, бо, на думку пісьменніка, яны не маюць гістарычнай перспектывы свайго развіцця.

Маральнае падзенне Рамана Юшкоўскага, супрацоўніка рэспубліканскага прамысловага камітэта (“Падзенне”), пачалося незаўважна для самога, з сустрэчы са сваім былым школьным і інстытуцкім сябрам Маратам Вістуном, цяпер прэзідэнтам вядомай маскоўскай камерцыйнай фірмы. Раман выхаваны дзедам, старым бальшавіком-гулагаўцам, у крыштальнай сумленнасці. Яшчэ працуючы ў райкаме партыі, вёў бязлітасную барацьбу з тымі, хто краў, браў хабар. Насцярожана ставіўся герой і да з’яўлення новага класа – наваяўленых капіталістаў, ці, як называў іх Вялікі Дзед, ”паразітаў”, за іх хабарніцтва, несумленнасць, уседазволенасць. Здавалася, нішто не пагражае маральнай свабодзе Рамана. Ён “радаваўся, што акрамя ўнутраных, у яго ёсць і такія моцныя тармазы – жонка, дачка, дзед” [8, с. 8]., якія абароняць яго, не дазволяць пераступіць праз маральныя прынцыпы, якімі ён кіраваўся ўсё сваё папярэдняе жыццё. Але маральнае балота здолела засмактаць і Рамана: толькі два дні ліхаманіла героя сумленне пасля таго, як Марат Вістун пакінуў у яго кабінеце “дыпламат” з грашыма. Нават не ліхаманіла, “не, трохі пасмактала душу, як дзіця пустышку, і... – сумленне заснула” [16, с. 632].

Трагізм героя ў тым, што ён нарэшце разумее, у якім становішчы апынуўся, у які маральны тупік зайшоў сам і завёў сваіх блізкіх. Аўтар судзіць свайго героя жорстка, без права на рэаблітацыю. Судзіць за тое, што “гэта ж мы, вышэйшыя тварэнні бога, гэтак усё спаганілі, забрудзілі! З жыцця зрабілі свінушнік. І ўсе мы свінні. Усе! ” За тое, што ад веры дзедаўскай адступілі, ад іх ахвярнасці ў імя “народнага шчасця”, пераключыўшыся на здабывання шчасця “для сябе”. [16, с. 632].

Аповесць “Падзенне” – гэта твор не толькі аб маральным падзенні асобнага чалавека, хоць і аб гэтым таксама, але ў першую чаргу аб маральным падзенні дзяржавы, якая ў сваей прадажнасці зайшла ў такі тупік, з якога пісьменнік выйсця не бачыць.

Як працяг тэмы падзення разглядаецца характар Казіміра Анкуды, галоўнага героя аповесці “Без пакаяння”. Уласнік трох магазінаў Казік страляе ў хлопчыка за тое, што апошні украў у яго батон белага хлеба. Забойства падлетка вывела Анкуду са звыклай каляіны. Ён, сын вёскі і выхаванец савецкай школы, як сведчыць аўтар, яшчэ не зусім маральна дэградаваў. Недзе падсвядома ў душы героя ідзе барацьба, якая і падштурхоўвае яго да пакаяння. Казімір Пятровіч гатовы прыняць пакаянне перад жонкай, маці і нават Богам у царкве. Толькі аўтар гэта ўжо задаволіць не можа. Яму патрабуецца поўнае, абсалютнае пакаянне – пакаянне перад людзьмі. Такога пакаяння герой здзейсніць не можа. На гэта ў яго не хапае мужнасці і сіл.

Казік Анкуда – не толькі герой свайго часу, але і яго ахвяра. Ён трагічны “вінцік” таго сацыяльнага механізму, які нясе свету хаос і разбурэнне. Пісьменнік адмаўляе гэтаму класу людзей, ён не бачыць за імі будучыні, бо менавіта яны, новыя гаспадары, адкрыліся ад мінулага, груба перарвалі сацыяльную гармонію свету.

Іван Шамякін стварае калі не цалкам адмоўныя, то амбівалентныя тыпы герояў. Алег Журковіч і Іван Ціхотка з аповесці “Завіхрэнне” (1998) – людзі заблытаных лёсаў, абодва прайшлі праз “турэмную акадэмію” і, урэшце, апынуліся на волі. Падчас гутаркі ў парку яны згадваюць рамантычныя мары-памкненні, якія з’яднялі іх у няволі, разважаюць пра сваё месца ў новым жыцці. Былых зэкаў выдве турэмна-лагерны жаргон, але ў гэтым насычаным дыялогу гучыць думка, што трэба жыць “па-боску”. І мы пераконваемся, што яны не ператварыліся, як бывае нярэдка, у адпетых падонкаў ці закончаных нягоднікаў. Наадварот, абодва імкнуцца пачаць жыць па-іншаму: сумленна і па справядлівасці. А пачаць ці перапісаць, як кажуць, жыццё з новага, чыстага аркуша няпроста і нялёгка. Алегу Жыкковічу цяжка адаптавацца на свабодзе і змірыцца з тым, што яго несправядліва і сурова пакаралі Маладога архітэктара суд прызнаў забойцам каханай дзяўчыны Рагнеды, абвінавачванне, грунтавалася на адсутнасці алібі і на падставе яе дзённікавага запісу: ”Зноў пасварылася з Алегам. Ён сказаў, што яму хочацца забіць мяне. Ой, як страшна!...” [8, с. 11]. Не стрымаў хлопец сябе, вырваліся гарачыя словы, і за гэта давялося заплаціць ледзь не сваім жыццём. Журковічу пагражаў расстрэл. Але на камісіі, разглядаючы яго просьбу аб памілаванні, у дыскусію з генпракурорам уступіў пісьменнік, які паставіў пад сумнеў вінаватасць асуджанага, маўляў, не мог той забіць дзяўчыну, якую кахаў. Камісія даравала Журковічу жыццё, з камеры смяротнікаў яго адправілі на этап, і ён апынуўся на кранавых рудніках. У зоне “без віны вінаваты” мусіў пазнаць лагерныя зоны, “невыносныя пакуты… маральнага падзення”. Нямала мінула часу, пакуль злавілі маньяка, серыйнага забойцу, які звёў са свету больш дзесяці жанчын, у тым ліку забіў і Рагнеду Карэцкую. Прайшоўшы праз цяжкія выпрабаванні лёсу, Алег Журковіч не зламаўся і застаўся чалавекам, які ўсёй сваёй існасцю жадае іншага жыцця: ”А я хачу быць на святле. Я хачу навярстаць страчанае, вярнуць гады, якія ў мяне ўкралі…! ” [16, с. 633]. Несправядліва пакараны чалавек мае свой рахунак да суддзі і пракурора, якія зрабілі, як лічыць былы лагернік, недаравальную памылку праз сваё верхаглядства, тэндэнцыйны разгляд крымінальнай справы. “Сем гадоў ён капіў на правасуддзе тае ўлады, якая невіноўнага асудзіла на смерць… Як лёгка можна чалавека прыхлопнуць. Як муху. Рухнула тая ўлада…”[16, с. 634]. Аднак Алег Журковіч персаніфікуе тагачаснае зло, бо не толькі тагачасная савецкая судовая сістэма вінавата ў яго скалечаным лёсе, і расшуквае суддзю Абабурку і пракурора Загадая. Ён вырашыў патрабаваць у іх матэрыяльную кампенсацыю за сем гадоў лагерных пакутаў, а калі тыя не пагодзяцца па-добраму, то дамагчыся гэтага праз суд.

Сустрэча з былой суддзёй Фросяй Абабуркай расчаравала: яна працуе натарыусам, пастарэла, неахайная, да таго ж яе дачка даглядае малога сына-інваліда. Крыўда і неўтаймаваны гнеў перапаўняюць Журковіча, аднак быць жорсткім і без ніякіх маральных прынцыпаў – гэта не яго амплуа. Адчуванне сябе ахвярай трагічнай памылкі не ператварыла яго ў сляпога чалавеканенавісніка “Я грэшны: усім дараваў…суддзі, нават суддзі…”[16, с. 636]. А вось каму не можа дараваць лагерны пакутнік, дык гэта пракурору Багдану Загадаю, які не шкадаваў прамоўніцкага імпэту і гневу, ”з садысцкім задавальненнем падводзіў маладога архітэктара пад “вышку” [16, с. 636]. Журковіч – закладнік не толькі судовай сістэмы, але ахвяра кар’ерных амбіцый пракурора: “Усе такія, як ён, толькі матэрыял, з якога пракурор будаваў дабрабыт сваей сям’і, а не людзі, чалавекі” [8, с. 170]. Алег перад памяццю Рагнеды прагне помсты кар’ерысту і хапугу: ”Мяне, невінаватага, падвялі пад “вышку”, і сумленне іх не грызе. Ні Загадая, ні Абабурку. Я прымушу іх заплаціць за мае пакуты. І ты не можаш мяне асудзіць. Гэта будзе помста і за тваю смерць. Не яны забілі. Але яны не шукалі забойцу” [16, с. 340]. Не маючы ўласнага жытла і атрымаўшы ў якасці кампенсацыі ад Загадая старую дачу, ён, тым не менш, і тут не можа пераступіць за мяжу маральнай дэградацыі, пераўвасобіцца ў раз’ятранага грабежніка: “…Але заставацца яшчэ нават паўгадзіны ў кампаніі пракурора не было ніякага жадання. Цяпер, калі галоўная мэта, можна лічыць, дасягнута, хочацца хутчэй забыцца на гэтага чалавека, які сваёй падатлівасцю, уступлівасцю, спалоханасцю маральна расслабляў яго, рабіў талстоўцам: даруй ворагу свайму” [17, с. 176]. Алег Журковіч захоўвае сваю непрыязнасць да пракурора, пагарджае гэтым загнаным у кут нікчэмным служкам, канфлікт паміж імі па сваёй маральна-этычнай сутнасці невырашальны. Пісьменнік раскрывае ўнутраную драму і траўмаваную свядомасць Журковіча, разглядае яго паводзіны і ўчынкі ў святле так званага робінгудства, гуманнай ідэі “талстоўства”. Алег Карнеевіч імкнецца мужна і годна перанесці ўдар лёсу, знайсці сябе ў надзвычай складаным сучасным свеце. “Ты проста многа корпаешся ў сваёй душы” [17, с. 174]., - заўважае яго хаўруснік-аднадумца Іван Ціхотка, на што “талстовец адказвае: ”Я разграбаю там завалы, вымятаю смецце. Будую адстойні… Уся каламуць павінна адстаяцца” [17, с. 174]. У лагеры былы смяротнік піша раман, на волі ён, ужо “сівы мужчына”, выдае газету – і ўсё гэта робіць дзеля памяці пра Рагнеду, высвятлення праўды, ”моманту ісціны”. Хто ж ён, Журковіч: ахвяра трагічнай памылкі, вязень з абвостраным пачуццём справядлівасці ці проста высакародны разбойнік, які хоча “ўзяць… у зладзеяў багатых, каб дапамагчы бедным? ” [17, с. 177]. Вось якое вызначэнне ў творы яму дае стары пісьменнік Іван Андрэевіч “….Але ў жыцці ён не герой, ён – святы пакутнік…”[17, с. 177].

Алег Карнеевіч кажа пра Івана Ціхотку, што ён “сумленнейшы хлопец”. Ці так гэта на самай справе? Яго, хворага на клептаманію, тройчы адпраўлялі ў турму за кватэрныя крадзяжы. Ціхотка рабуе толькі багатых, заможных людзей. У яго свая праўда, але ён яшчэ не страчаны чалавек, пра гэта сведчыць яго шчырае пакаянне: “Мне сорамна было толькі аднойчы за ўчынак свой – калі краў кашалёк у сялянкі, што прадала на рынку парсючка. Яна галасіла. А я смяяўся. А пасля часта сніў гэтае грэхападзенне і мне ўсё больш рабілася сорамна” [17, с. 181]. Ціхотка, калі апынуўся ў чарговы раз у зняволенні, трапіў пад уплыў Алега Карнеевіча, паверыў у рамантычныя казкі і гісторыі, якія той распавядаў. “Украсці ў багатых, каб памагчы бедным” [16, с. 638]., - стала дэвізам яго жыцця, якія бессорамна рабуюць народ і краіну: ”… Дык я – анёл бязгрэшны ў параўнанні з імі, хто купіў такія магазіны, ”мерседэсы” [16, с. 639]. Парадаксальная, дзіўная рэч: учарашні “крымінальнік”, які думае пра бедных і хворае дзіця Ірэны Сопкі, мае большыя шансы стаць героем узвіхранага жыцця і часу, чым тыя, што зрабіліся галоўнымі хапугамі. Ціхотка – вораг “сістэмы багатых”, антаганіст грамадства, у якім жывуць не па-боску і не па справядлівасці, яго выказванні супадаюць з аўтарскім падыходам да ацэнкі негатыўных падзей сучаснасці, якія спарадзілі разбурэнне сацыяльна-этычных асноў светаўладкавання.

Журковіч і Ціхотка хочуць стаць сучаснымі робінгудамі і здзейсніць высакародныя ўчынкі дзеля тых, хто мае ў гэтым патрэбу. Алег зрабіўся для Ціхоткі настаўнікам жыцця, які вучыць: “Запомні: самае цяжкае – аддзяліць справядлівае ад несправядлівага, ці наадварот. Спачатку давай навучымся рабіць добрыя справы” [16, с. 640]. Журковіч і Ціхотка адгукнуліся на крык роспачы маладой маці Ірэны Сопкі, якая праз газету звярнулася з просьбай дапамагчы ўратаваць яе васьмігадовую дачку. Яны дасталі патрэбныя грошы для аперацыі дзяўчынкі ў Германіі - і выратавалі ёй жыццё. Але дзе ж гэтыя “высакародныя супермены” бяруць валюту? Яны ўчыняюць, як лічаць, справядлівую экспрапрыяцыю ў пракурора-хабарніка Загадая, а частку з выкрадзенай Ціхоткам сумы ахвяруюць на лячэнне малой Хрысціны.

Рэальнасць калізій і рамантызацыя “робінгудства” папярэднічае дэтэктыўнай развязцы падзей, звязаных са стрэлам у Івана Ціхотку і смерцю Валеры Загадая, сына пракурора. Эпілог у творы завяршае сюжэтныя лініі. Ёсць тут і рысы хэпі-энду (шчаслівага фіналу): Ірэна згадзілася выйсці за Алега замуж. Сюжэтны псіхалагізм у “Завіхрэнні” грунтуецца на драматызацыі дзеяння, сінтэзе эмацыянальнага і аналітычнага пачаткаў.

Пісьменнік, ствараючы вобразы маральных дэгенератаў, не шкадуе сатырычных фарбаў, і перад усім – гратэску. З аповесці “У засені Палаца” (2000) паўстаюць два выразна індывідуалізаваныя тыпы. Паступова адбываецца палярызацыя герояў – сацыяльная і маральная. Пенсіянер Адам Фадзеевіч Стрыжэўскі на сваёй сям’і зведаў усе цяжкасці і нягоды так званага пераходнага перыяду. Ён адносіцца да ліку тых сацыяльных слаёў грамадства, якія апынуліся на мяжы выжывання і беднасці. У шыкоўны прыватны супермаркет ён ходзіць пераважна на экскурсію, бо атрыманую пенсію даводзіцца ашчаджаць. Валянцін, сын Стрыжэўскага, марыць “у якую б фірму перайсці з гэтага гаража, каб атрымаць чалавечую зарплату” [18, с. 24]. Матэрыяльная нястача і адсутнасць у бліжэйшы час пэўнай жыццёвай перспектывы змушаюць адама Фадзеевіча пагадзіцца з прапановай былога падначаленага (Прытокі) вартаваць дачу. Меркаванні сямейнікаў адносна будучай працы Стрыжэўскага падзяліліся. Ён паслухмяна выконвае ўсе даручэнні багатага дабрадзея, які прыніжае і зневажае яго годнасць. Відаць, раней, працуючы на адказнай пасадзе, ён кіраваўся правілам – працаваць д







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 1649. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Факторы, влияющие на степень электролитической диссоциации Степень диссоциации зависит от природы электролита и растворителя, концентрации раствора, температуры, присутствия одноименного иона и других факторов...

Йодометрия. Характеристика метода Метод йодометрии основан на ОВ-реакциях, связанных с превращением I2 в ионы I- и обратно...

Броматометрия и бромометрия Броматометрический метод основан на окислении вос­становителей броматом калия в кислой среде...

Оценка качества Анализ документации. Имеющийся рецепт, паспорт письменного контроля и номер лекарственной формы соответствуют друг другу. Ингредиенты совместимы, расчеты сделаны верно, паспорт письменного контроля выписан верно. Правильность упаковки и оформления....

БИОХИМИЯ ТКАНЕЙ ЗУБА В составе зуба выделяют минерализованные и неминерализованные ткани...

Типология суицида. Феномен суицида (самоубийство или попытка самоубийства) чаще всего связывается с представлением о психологическом кризисе личности...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.014 сек.) русская версия | украинская версия