Студопедия — Рэкі і азёры Беларусі
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Рэкі і азёры Беларусі






***

Увесну з неба льецца сіняя вада: блакітныя кроплі шамацяць па даху, са звонам разбіваюцца аб далоні і прасочваюцца скрозь скуру, яны рассякаюць цемру і запаўняюць слых — запаўняюць увесь горад і самі становяцца горадам. У маю фортку залятае вецер, ласкоча рукі, быццам прагне выпіць халоднага малака іхняй скуры, гоніць мяне з дому, кажа, што азёры вызваліліся з ледзянога палону, а рэкі ўжо парушылі ідэальную шкляную роўнядзь вады і выйшлі з берагоў. Калі сінія кроплі вады на карце — гэта вочы Беларусі, то гэтыя вочы расплюшчваюцца ўвесну.

Мост, пад якім фіялкавай стужкай бруіцца Дзвіна, трапляе ва ўладу вады і сонца. Побач з ім столькі вады і сонца, што можна адчуць сябе адначасова і вадою, і сонцам. Неба над мостам увесь час абменьваецца з вадою колерамі, пакуль аблокі не становяцца зусім шкляна-срэбнымі, а неба зусім агменевым. Прачынаецца світанне.

Да сустрэчы. Да сустрэчы. Белы вецер. Сіні дзень.

Ходзіць сонца па зарэччы па калені у вадзе.

Старажытных соснаў веча. Птушак грай і смех людзей.

Да сустрэчы. Да сустрэчы. Сіні вецер. Белы дзень.

Хто ведае, можа, вада Ясельды была для Яўгеніі Янішчыц тым чарнілам, якое клалася на паперу дасканалымі радкамі? Нават самая маленькая і на першы погляд нязначная рачулка у прамым і пераносным сэнсе ўплывае на лёс спачатку — людзей, потым — гарадоў, а пасля гэтага і народаў. Наўрад ці Віцебск быў бы Віцебскам, а Полацак — Полацкам, калі б не Віцьба і Палата. У межах Беларусі налічваецца больш за 10 тысяч азёраў, 20 тысяч рэк, ахутаных безліччу легендаў і паданнняў. Так, возера Нарач быццам атрымала сваю назву ад імя прыгажуні Нары, якая ахвяравала сваім жыццём у знак помсты за смерць бацькі і каханага ад рук пана, Князь-возера называецца так ад сапраўднага, але няшчаснага кахання князя, што кінуўся ў ваду. Максім Танк называў азёры “слядамі Бога”, а Віктар Гардзей параўноўвае іх з незабудкамі:

Крычаць патрывожана гусі

У мройны азёрны разліў.

А карта маёй Беларусі –

Як луг, што блакітна зацвіў.

 

Якая ж нязнаная сіла

І вабіць сюды, і заве,

Дзе Нарач нябёсы ўтапіла,

Дзе Свіцязь плюскоча ў траве.

 

Запеў пастушковае дудкі

Ля плёсаў яшчэ не замёр.

І росна цвітуць незабудкі

Маіх беларускіх азёр.

Найбольш буйныя з азёраў звязаны ў народнай памяці са шматлікімі вусна-паэтычнымі творамі. Звярніце ўвагу, што яны, нашы продкі, у большасці выпадкаў непісьменныя, гэтак клапаціліся пра захаванне духоўнай спадчыны.

Даволі часта можна пачуць, што азёры — гэта слёзы, кроў і пот змардаваных людзей. Гэтулькі даводзілася бачыць жорсткасці ды несправядлівасці, што быццам сама зямля правальвалася ў тых мясцінах, дзе гэтага гора назбіралася найболей, і цэлыя гарады знікалі назаўсёды, а на іх мясцінах з’яўляліся азёры.

Вада натхняе. Свіцязь — Адама Міцкевіча, Няшчарда — аднаго з першых беларускіх пісьменнікаў, аўтара зборніка “Шляхіц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” Яна Баршчэўскага. Дарэчы, узгадайце, што сам шляхціц Завальня жыў на выспе, якая сёння існуе пасярод Асвейскага возера. Легенды пра палескае Князь-возера натхніла кампазітара Залатарова на стварэнне аднайменнага балета. “Рака Пціч” Рыгора Барадуліна, “Перад Нёманам” Дануты Бічэль, “Запрашэнне на возера Нарач” Максіма Лужаніна, “Песня Дзвіны” Тараса Хадкевіча... З вобразамі ракі паэты заўсёды звязвалі хуткацечны бег часу, імклівы рух жыцця, глыбіню і чысціню духоўных памкненняў чалавека. Плынь магутных рэк і невялікіх рачулак неаднойчы жывіла паэтычную думку, скіроўвала да быційна-філасофскіх роздумаў, разваг Яўгена Хвалея:

Рака маяпраз дні мае віротныя бяжыш –

Твой разумею спех...

Ды недзе тамза выдмай, паваротам,

Прыпынішяк і я на хвілю бег.

Нам ёсць над чым падумаць...

Бо стагоддзіплылі зтабой,

Нібы варагі ў грэкі.

Легенды, былі ў маім народзе

Жывуць часцейтам, дзе крынічаць рэкі...

Беларусь называюць сінявокаю ад мноства вады на нашай зямлі — калі падняцца ў космас ці хаця б зірнуць з-пад крыла самалёта, кожны ўбачыць, як уся наша краіна ўпрыгожана сінімі вачамі-люстэркамі азёр і спавіта блакітнымі стужкамі рэк. Некаторыя нават сёння мяркуюць, што рака Свіслач нараджаецца ад слёз нашай княгіні Рагнеды, якія ператварыліся ў чыстыя крыніцы. Амаль усе нашы азёры, асабліва на поўначы Беларусі, падараваў нам ледавік, які ссунуўся на нашу зямлю са Скандынавіі. 22 сакавіка ўсе людзі Зямлі святкуюць Міжнародны дзень водных запасаў — Свята вады.

Сёння рэкі і азёры вывучае гідраніміка. У гідронімах славянскага паходжання семантыка выступае выразна: Вадзіца, Дабраводка, Водка, Князь-возера. У назве адзначаюцца фізіка-геаграфічныя характарыстыкі: Быстрыца, Лянівіца; каляровае адценне вады — так на Беларусі ёсць Сіняе, Чырвонае, Чорнае, Белае азёры, рэчкі Зялёнка, Галубка, Красніца, Сініца. Неславянскія гідронімы вельмі даўнія, сэнс іх глыбока прыхаваны і становіцца зразумелым толькі пры спецыяльным даследаванні. Напрыклад, назвы еўрапейскіх рэк Дняпро, Дон, Дунай, Днестр утрымліваюць іранамоўны элемент дон = рака, вада. Сэнс ‘рака, вада, возера’ мае шэраг гідранімічных канчаткаў тыпу — ша (Лоша, Уша), -са (Арэса, Лучоса). Шматлікія гідронімы захоўваюць у сваім складзе словы, якія даўно выйшлі з ужытку. Зараз вядома, што гідронім Чачэра паходзіць ад слова ‘чачэра’ — старое рэчышча, Гвозніца — ад гвозд ‘чорны лес’. Неаднаразова рабіліся спробы растлумачыць паходжанне старажытных назваў Дзвіна, Нёман, Прыпяць, Сож. Нарач, аднак, на жаль, ні адна з іх пакуль не завяршылася поспехам.

Назвы скіроўваюць у гісторыю, а сама гісторыя адбіваецца ў люстэрку вады. Плыні рэк нясуць у бяздонне Балтыйскага і Чорнага мораў нашы лёсы. Веснавым акварэльным ранкам ты глядзішся ў люстэрка вады, у якім бачыш храмы і людзей свайго горада, сябе ўчорашняга, сённяшняга і заўтрашняга. Нават неба, калі прачынаецца, глядзіцца ў валошкава-сінія вочы нашай зямлі, каб упрыгожыцца аблокамі. Звярніце ўвагу на тое, што і ў даўно знаёмых радках Уладзіміра Караткевіча першымі згадкамі пра родны край становяцца сімвалы хараства і адметнасці беларускай зямлі — Нёман, Дняпро, Дзвіна, Прыпяць.

Дзе мой край? Там, дзе вечную песню пяе Белавежа,

Там, дзе Нёман на захадзе помніць варожую кроў,

Дзе на ўзвышшах Наваградскіх дрэмлюць суровыя вежы

І вішнёвыя хаты глядзяцца ў шырокі Дняпро.

Ты ляжыш там, дзе сіняя Прыпяць ласкава віецца,

Дзе Сафія плыве над Дзвіною, нібы карабель...

Там, дзе сэрца маё з першым крокам, як молат, заб’ецца,

Калі б нават сляпым і глухім я прыйшоў да цябе.

 

***

“Якія ж у нас азёры самыя прыгожыя? Самыя прыгожыя, кажаце? Ніякія! Няма ў нас такіх”.

Думка, выказаная Янкам Сіпаковым у кнізе “Зялёны лісток на планеце Зямля”, уразіла мяне, нават выклікала абурэнне. Але ж усё патлумачыў наступны сказ: “Няма ў нас такіх, бо ўсе нашыя азёры самыя прыгожыя”.

А самае прыгожае і самае вялікае на Беларусі возера Нарач. Беларускае мора – так паважліва называюць яго, і нездарма, бо плошча гэтага волата ажно 80 км.кв. Ды Нарач уражвае не толькі сваімі памерамі, яно проста ўражвае: дастаткова яго ўбачыць. Вось як апісаў свае пачуцці пасля сустрэчы з Нараччу Міхаіл Шыманскі: “Усё адразу спынілася. З-пад ног у самае неба ішла светла-блакітная роўнядзь. А можа, гэта неба дакранулася да ног? Здавалася, што ты стаіш не на зямлі, а ўзняўся ў блакітнае бяздонне”.

Шмат хто чуў легенду пра ўзнікненне возера Нарач: дзяўчына і хлопец, няшчаснае каханне, разбітае люстэрка. Але наўрад ці ўсе ведаюць прыкмету, якая звязана з гэтым возерам: чайкі, адлятаючы з Нарачы, забіраюць з сабой добрае надвор’е.Так, на развітанне гэтыя птушкі пакінулі навальніцу ў апавяданні Віталя Вольскага. Ды і Уладзімір Ягоўдзік ўпэўніўся ў тым, што “на Нарачы бываюць дні, калі процілеглы бераг зліваецца з небам, калі лодку шпурляе, як пярынку”.

Возера Доўгае не можа пахваліцца такой жа плошчай, але з’яўляецца пераможцам у іншай катэгорыі: самае прыгожые і самае глыбокае. Не можа не здзівіць той факт, што возера мае назву Доўгае, а на самай справе – глыбокае. Ды якіх толькі цудаў не бывае на свеце! Дарэчы, глыбіня Доўгага складае 53,7 метра. Каб па-сапраўднаму асэнсаваць гэтую лічбу, прапаную ўявіць дом на 25 паверхаў. Уявілі? Колькі тады цікавага і незвычайнага хавае яно ў сваіх глыбінях! Можа, пра возера Доўгае пісаў Максім Багдановіч:

Як у нязнаны свет акно,

Ляжыць, халоднае, яно,

Жыццё сабою адбівае

І ўсё, што згінула даўно,

У цёмнай глыбіні хавае.

Але ж не ўсё згінула. Аказваецца, ледавіковая эпоха пакінула ў таямнічым бяздонні Доўгага жывога пасланца – драбнюткага рачка, што занесены ў Чырвоную кнігу. Толькі вось рыбам не забароніш ласавацца такім “веліканам”.

Самым прыгожым і другім пасля Нарачы па велічыні ёсць возера Асвейскае. Пачакайце, гэта яшчэ не ўсе яго вартасці. Кожную раніцу ад дотыку пяшчотных промняў сонца разам з возерам расплюшчвае вочы пасля салодкага сну і самы вялікі востраў Беларусі. Уяўляючы гэткую карціну, я хачу запытацца словамі Алеся Разанава з кнігі “Дождж: возера ў акупунктуры”:

Выспалася?

Паўстае

З возера выспа.

Сёння на гэтым востраве ніхто не жыве, чаго не скажаш пра выспу з твора Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”: “Яго сядзіба стаяла ў чароўнай мясціне. На поўнач паблізу жылля – Нешчарда. Калі ўсходзіў вецер, ад возера плыў роўны шум і відаць было, як пакрытыя пенаю хвалі падымаюццца і зноў кідаюць уніз рыбацкія лодкі”.

Сваёй загадкавай прыгажосцю вабяць і Браслаўскія азёры – блакітныя каралі Беларусі, якія зіхацяць 300 пацеркамі. І ў кожнага возера свой характар. Назіральнаму Міхаілу Шыманскаму ўдалося заўважыць, што “перад захадам сонца возера Дрывяты пераліваецца пяшчотнай пазалотай, а суседняе – Цно – блішчыць светла-зялёнымі фарбамі. Возера Войса цёмнае, загадкавае, а Струста – блакітнае”.

Возера Свіцязь не ззяе ў блакітных каралях Беларусі, але яно можа распавесці самым цікаўным, пра што гутарылі два школьныя сябры, Ян Чачот і Адам Міцкевіч, калі бывалі на яго берагах. Адам Міцкевіч, зачараваны прыгажосцю возера, легендамі пра свіцязянак і горад, што знік пад вадой, прысвяціў Свіцязі баладу:

Не знаеш, – з-пад ног, можа, гэта шкляная

Ідзе аж да неба дарога

Ці неба шкляное скляпенне схіляе

Табе аж пад самыя ногі.

І той, другі, бераг убачыць не ў сілах –

З вышынямі возера зліта.

Нібыта вісіш ты на птахавых крылах

У нейкім бяздонні блакіту!..

…і хто сцвердзіў, што неба адно на ўсіх?

У нас, беларусаў, 11000 нябёсаў. Задумлівыя і легкадумныя, зразумелыя і таямнічыя, блізкія і недасяжныя. Яны люструюць нашыя думкі і памкненні. Чулая душа разумее душу чалавечую і супакойвае пяшчотнвй блакітнасцю. А разважлівая, мудрая плынь нясе ачышчэнне і праўду.

 

Газета “Наша ніва”

Маўклівае цемрыва ночы было разбіта грымотамі свабоды. І ўпершыню пасля доўгага маўчання загучала Слова. Роднае, светлае, праўдзівае. І ўпершыню пасля бясконцага, як здавалася, панавання цемры нясмела заблішчаў першы сонечны прамень. Прайшоў час, і агніста-прамяністыя словы запоўнілі ўсю літаратурную прастору ад зямлі да неба.

Маўклівае цемрыва ночы было разбіта грымотамі свабоды. Яны адгукнуліся рэвалюцыйным уздымам тысяча дзевяцьсот пятага года, што разняволіў і акрыліў нацыянальна-адраджэнскі рух. Яго струменьчык не быў дужа моцным і шырокім, але ж не перасыхаў з часоў Кастуся Каліноўскага. Вестуном яго стала беларускае друкаванае слова, не забароненае зусім пры царызме, але ўсяляк абмежаванае. Ды пасля рэвалюцыйных падзей усе абмежаванні для развіцця літаратуры на роднай мове былі адменены.

І загучала беларускае слова. Загучала свабодна, адкрыта са старонак першых легальных газет “Наша доля” і “Наша ніва”.

“Наша ніва” выходзіла з першага верасня тысяча дзевяцьсот шостага года ў віленскай друкарні абодвума шрыфтамі. “Дайце беларусу такую кніжку, каб ён зразумеў, што ў ёй напісана. Толькі кніжка, напісаная на мове бацькоў яго, зможа сноп свету закінуць у цяжкае жыццё беларуса і паказаць яму дарогу да яснейшай долі”, – сцвярджалася ў рэдакцыйным артыкуле. На жаль, лёс газеты складваўся неспрыяльна. І асноўная частка супрацоўнікаў выйшла з рэдакцыі і стварыла новую газету “Наша ніва”, якой суджана было стаць у міжрэвалюцыйны час выразніцай думак і настрояў беларускага народа. Стваральнікі газеты верылі, што словы Янкі Лучыны стануць яваю і што:

Сонца навукі скрозь хмары цёмныя

Прагляне ясна над нашаю ніваю,

І будуць жыці дзеткі патомныя

Добрай доляю — доляй шчасліваю!

“Наша ніва”, якая выходзіла штотыднёва і амаль бесперапынна з другога снежня тысяча дзевяцьсот шостага года да жніўня тысяча дзевяцьсот пятнаццатага, стала цэлай эпохай у беларускім грамадска-культурным жыцці, за што даследчыкі справядліва назвалі гэты перыяд “нашаніўскім”. Ужо ў першым нумары акрэслівалася мэта выдання: “Мы будзем служыць усяму скрыўджанаму буларускаму народу, пастараемся стаць люстрам жыцця, кад ад нас, як ад люстра, свет падаў у цёмнасць… Мы будзем старацца, каб усе беларусы, што не ведаюць, хто яны ёсць, – зразумелі, што яны беларусы і пазналі правы свае”. І сапраўды, дзякуючы “Нашай ніве” адбывалася адкрыццё народа, геніяльна ўвасобленае купалаўскім “А хто там ідзе?”.

Ул. Конан адзначаў, што “нацыянальнае адраджэнне звычайна пачынаецца з абвяшчэння роднай мовы нацыянальнай каштоўнасцю і святыняй народа”. І таму нядзіўна, што на старонках “Нашай нівы” шмат увагі надзялялася развіццю роднай мовы. Артыкулы Вацлава Ластоўскага, Янкі Купалы, Антона Луцкевіча сцвярджалі: беларуская мова — багацце беларусаў, народны скарб, у якім сабрана і захавана ўсё найлепшае, што ўзвышае чалавека.

Асаблівую ролю газета адыграла і ў станаўленні беларускай літаратуры. Найбольш шчодрымі нумары выдання былі на вершы, друкавалася шмат публіцыстыкі, з’яўляліся творы драматургіі. “Наша ніва” спрыяла таму, што разрозненыя пісьменніцкія сілы аб’ядноўваліся на старонках газеты, якая, як слушна заўважыў М. Ермаловіч, “у значнай ступені стрымала адток талентаў у іншыя літаратуры, што назіралася ў ранейшыя часы і было, бадай, ці не самай балючай нашай ранай”. Магчымасць друкавацца на роднай мове дапамагала стварыць трывалы мацярык беларускай літаратуры, які замацаваўся не на літаратурных традыцыях, а на ўмовах самога жыцця.

Рэгулярна з’яўляліся ў “Нашай ніве” вершы Янкі Купалы, які спачатку быў яе супрацоўнікам, а пасля і рэдактарам. Да таго ж, як адзначаў Кузьма Чорны, “уплыў Янкі Купалы на фарміраванне і рост беларускай паэзіі быў незвычайным. І сам факт яго літаратурнай дзейнасці абуджаў новыя сілы і ўзводзіў іх на дарогу”. Амаль у кожным нумары друкаваліся вершы і проза Якуба Коласа, урыўкі з паэмы “Новая зямля”, якую Уладзімір Ліпскі пазней назаве лепшай кнігай стагоддзя, душой народнага жыцця, помнікам беларускай мове. Асаблівая роля належыць братам Луцкевічам, якія стаялі ля вытокаў стварэння газеты, а Антон Луцкевіч быў яе палымяным публіцыстам. Практычна не было ніводнага пісьменніка, які б не выступаў у “Нашай ніве”. Для многіх з іх шлях у літаратуру пачынаўся з публікацый менавіта ў гэтай газеце. Са старонак “Нашай нівы” ўпершыню загучалі галасы Максіма Багдановіча, Змітрака Бядулі, Цішкі Гартнага, Ядвігіна Ш., Цётк. Тут паўстала і ўзмужнела ў развагах і дыскусіях беларуская крытычная думка, прадстаўленая яркімі асобамі Купалы, Багдановіча, Палуяна, Ластоўскага. Дзякуючы газеце беларускі свет пачуў “Песні жальбы” Янкі Коласа і ўбачыў “Вянок” Максіма Багдановіча.

“Наша ніва” выгадавала цэлае суквецце талентаў, што за кароткі тэрмін стварылі такую літаратуру, якая па праву заняла пачэснае месца сярод літаратур іншых народаў.

Высока ацаніў дзейнасць і ролю “Нашай нівы” ў жыцці мовы і народа Ядвігін Ш. у артыкуле ”Хто чым можа — хай дапаможа: “Цярпелі мы многа, маўчалі доўга, але ўскалыхнулася сэрца, ударыла з душу народа, і скрытая моц у ім адазвалася. Такім сэрцам для нас — наша беларуская газета. У ёй нашы думкі; у ёй нашы скаргі, нашы ўцехі; у ёй наша родная мова. Родная мова — гэта кроў народа: пакуль жыве яна — жыве народ”.

 







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 3149. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...

Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Типовые примеры и методы их решения. Пример 2.5.1. На вклад начисляются сложные проценты: а) ежегодно; б) ежеквартально; в) ежемесячно Пример 2.5.1. На вклад начисляются сложные проценты: а) ежегодно; б) ежеквартально; в) ежемесячно. Какова должна быть годовая номинальная процентная ставка...

Выработка навыка зеркального письма (динамический стереотип) Цель работы: Проследить особенности образования любого навыка (динамического стереотипа) на примере выработки навыка зеркального письма...

Словарная работа в детском саду Словарная работа в детском саду — это планомерное расширение активного словаря детей за счет незнакомых или трудных слов, которое идет одновременно с ознакомлением с окружающей действительностью, воспитанием правильного отношения к окружающему...

Роль органов чувств в ориентировке слепых Процесс ориентации протекает на основе совместной, интегративной деятельности сохранных анализаторов, каждый из которых при определенных объективных условиях может выступать как ведущий...

Лечебно-охранительный режим, его элементы и значение.   Терапевтическое воздействие на пациента подразумевает не только использование всех видов лечения, но и применение лечебно-охранительного режима – соблюдение условий поведения, способствующих выздоровлению...

Тема: Кинематика поступательного и вращательного движения. 1. Твердое тело начинает вращаться вокруг оси Z с угловой скоростью, проекция которой изменяется со временем 1. Твердое тело начинает вращаться вокруг оси Z с угловой скоростью...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия