Студопедия — Усяслаў Полацкі
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Усяслаў Полацкі






 

Полаўцы лупяць на Альце князёў і дружыну.

Кіеўскі князь люд абманвае – зброі няма.

Ды не правесці кіеўскі люд на мякіне.

Просяць паспольна Усяслава:

“Ты княства прымай!”

Данута Бічэль-Загнетава

Самай цікавай постаццю на тэрыторыі беларускай зямлі з’яўляецца, на мой погляд, асоба Усяслава Полацкага, або Чарадзея, як яго часцей называюць. Вялікая зямля беларуская, пакуль нараджае такіх сыноў, як Усяслаў Полацкі. Гэта адзіны князь у гісторыі, які адначасова кіраваў дзвюма дзяржавамі: Кіеўскім і Полацкім княствамі, пры чым кіяўляне ў свой час самі вызвалілі яго з порубу і запрасілі на прастол. Як не ганарыцца такім прашчурам! Кажуць, ён валодаў чарадзейнай сілай, мог у пушчы ваўком рыскаць, за дзень арлом аблятаць свае ўладанні, а раніцай, ператварыўшыся ў чалавека, людзям суд судзіць, гарадамі князёў надзяляць. “З Кіева да петухоў дасцігаў Тмутаракані; вялікаму Хорсу ваўком шлях перабягаў. Таму ў Полацку рана званы пазванілі к завутрані ў Сафіі святой, а ён у Кіеве звон чуе. Хоць і вешчая душа ў дзёрзкім целе была, але часта бяды нацярпеўся.”

Славутыя ў яго як продкі, так і нашчадкі. Бацька — Брачыслаў Ізяслававіч, унук Рагнеды, адважны воін і мудры правіцель; імя маці гісторыя не захавала. Унучка Усяслава – вядомая Еўфрасіння Полацкая, пакінуўшая светлы след у гісторыі краіны і адзначыўшая род Рагнеды добрымі ўчынкамі.

У 1044г. пасля смерці бацькі Усяслаў Брачыслававіч стаў полацкім князем. Гады яго праўлення ў Полацкім княстве пазначаны падзеямі і славутымі, і трагічнымі. Пры ім у Полацку пабудаваны новы замак-дзядзінец, славуты Полацкі Сафійскі сабор, распачата ўзвядзенне і іншых манументальных пабудоў. У якасці ўзору для сабора князь абраў канстанцінопальскую Сафію. Да Полацка аналагічны будынак быў толькі ў Кіеве і завяршалася будаўніцтва ў Ноўгарадзе. Ёсць сведчанне, што князь будаваў і ўмацоўваў не толькі сваю сталіцу, але і іншыя гарады Полацкай зямлі: Браслаў, Друцк, Заслаўе, Лагойск, Копысь, Оршу, Менск. У сваёй сталіцы Усяслаў Брачыславіч прымаў вядомага ў Старажытнай Русі паэта-спевака Баяна. Акрамя таго, ён стварыў моцнае, добра падрыхтаванае войска, здольнасці якога правераны ў час паходаў на торкаў у саюзе з кіеўскімі князямі. У1065г. пачалася другая крывавая братазабойчая вайна паміж Кіевам і Полацкам. Усяслаў хадзіў паходам на Пскоў, пасля – на Ноўгарад, які яму ўдалося захапіць. У адказ на гэта тры кіеўскія князі, браты, нашчадкі Яраслава Мудрага, павялі свае войскі на Менск. Крывавая бітва адбылася на рацэ Нямізе.

Зноў бачу клін нявораны

І стрэлі над саборамі.

А ворагі, як вораны,

А ворагі, як вораны!

Зноў чую: зброя лязгае—

То прашчур мой бароніцца,

Каб нам імя славянскае

Не каркаць па-варонняму.

Алесь Пісьмянкоў

Апавядаючы пра трагізм Нямігскай бітвы 1067г., аўтар “Слова аб палку Ігаравым” з сардэчнай цеплынёй і спачуваннем намаляваў вобраз Усяслава Полацкага як яскравую гістарычную асобу, мудрага і дзейнага валадара, князя-чарадзея і адначасова як несправядліва пакрыўджанага, няшчаснага чалавека. “На Нямізе снапы сцелюць галовамі, малоцяць цапамі сталёвымі, жыццё кладуць на таку, душу веюць ад цела.

Нямігі крывавыя берагі не дабром былі засеяны, засеяны былі касцямі сыноў рускіх”.

Хутчэй за ўсё страты ў гэтай бітве былі вялікія з абодвух бакоў, бо Яраславічы не адважыліся ісці на Полацк і праз 4 месяцы запрасілі Усяслава Брачыслававіча на перагаворы. Летапісец так расказвае пра гэта: ”Цалавалі крыж чэсны Усяславу, казалі: “Прыйдзі да нас, а мы не зробім табе благое”. Але кіеўскія князі ашукалі Усяслава. Ён быў схоплены, як толькі ступіў з чоўна на другі бераг Дняпра каля Оршы. Яго адвезлі ў Кіеў і з двума малалетнімі сынамі кінулі ў цямніцу-поруб. Князь прабыў у зняволенні больш за 14 месяцаў. Але ў гэты час на кіеўскую зямлю, нібы пакаранне за хлусню і гвалтоўны захоп Усяслава з сынамі, напалі полаўцы, разбілі войска Яраславічаў, і тыя ў паніцы збеглі хавацца ў розныя гарады сваёй дзяржавы. Абураныя іх паводзінамі кіяўляне ўзнялі мяцеж, выпусцілі з вязніцы Усяслава з сынамі, і пасадзілі полацкага князя на кіеўскі прастол. На велікакняжацкім прастоле Усяслаў Чарадзей прабыў 7 месяцаў. За гэты час ён разбіў полаўцаў, ажыццявіў паход на Тмутаракань. Аднак у хуткім часе з’явіўся выгнаны ў час мяцяжу з Кіева Ізяслаў Яраславіч з набраным у Польшчы войскам. Усяслаў з кіеўлянамі пайшоў яму насустрач, каб даць бой. Але не жадаючы зноў пачынаць братазабойчую вайну, ён нечакана для ўсіх ноччу пакінуў войска і збег у родны Полацк. Даследчыкі да гэтага часу спрачаюцца аб прычынах такога ўчынку князя. Верагодна, яны былі дастаткова важкімі, бо Усяслава. ніяк нельга лічыць баязліўцам ці здраднікам.

Неўзабаве кіеўскі князь Ізяслаў вярнуў сабе прастол і зноў напаў на Полацкія землі. Не паспеўшы арганізаваць добрую абарону Полацка, Усяслаў пакінуў горад і знайшоў прытулак у племені водзь, дзе збіраў сілы, каб вярнуць страчаную ўладу. У 1068г. на чале водскага войска ён з’явіўся пад Ноўгарадам. У баі з наўгародцамі Полацкі трапіў у палон. У хуткім часе яго чамусьці адпусцілі. У 1071г., сабраўшы войска з прадстаўнікоў балцкіх плямён, Усяслаў нарэшце вярнуў свой полацкі прастол. Да 1084г. кіеўскія князі неаднаразова спрабавалі захапіць Полацк і скінуць князя з прастола. Але Полацкі адстаяў свае землі і трывала трымаўся на троне сваіх бацькоў. Дзякуючы ваеннаму майстэрству і мудраму кіраўніцтву Усяслава з 1084г. да самай яго смерці (1101г.) Полацкае княства існавала без войнаў. Полацк развіваўся як гандлёвы і культурны цэнтр. Усяслаў меў 6 сыноў — Давыда, Глеба, Рамана, Расціслава, Святаслава-Георгія, Рагвалода-Барыса, якіх ён выхаваў як выдатных воінаў, палітыкаў і шчырых патрыётаў сваёй Бацькаўшчыны.

Род Рагнеды, на маю думку, у гісторыі Беларусі самы славуты, бо падарыў краіне столькі велічных імёнаў грамадскіх дзеячаў, палітыкаў, асветнікаў – гэта і Ізяслаў і яго сын Брачыслаў Ізяслававіч, Усяслаў Чарадзей, Еўфрасіння Полацкая…

 







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 1176. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...

Краткая психологическая характеристика возрастных периодов.Первый критический период развития ребенка — период новорожденности Психоаналитики говорят, что это первая травма, которую переживает ребенок, и она настолько сильна, что вся последую­щая жизнь проходит под знаком этой травмы...

РЕВМАТИЧЕСКИЕ БОЛЕЗНИ Ревматические болезни(или диффузные болезни соединительно ткани(ДБСТ))— это группа заболеваний, характеризующихся первичным системным поражением соединительной ткани в связи с нарушением иммунного гомеостаза...

Мотивационная сфера личности, ее структура. Потребности и мотивы. Потребности и мотивы, их роль в организации деятельности...

Классификация ИС по признаку структурированности задач Так как основное назначение ИС – автоматизировать информационные процессы для решения определенных задач, то одна из основных классификаций – это классификация ИС по степени структурированности задач...

Внешняя политика России 1894- 1917 гг. Внешнюю политику Николая II и первый период его царствования определяли, по меньшей мере три важных фактора...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия