Студопедия — Мужыцкая праўда” Кастуся Каліноўскага
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Мужыцкая праўда” Кастуся Каліноўскага






“Я нямы, як мая зямля і як народ яе… Як кожны, народжаны ў свет, я хацеў шчасця. Я хацеў біць нагамі ваду на мелкаводдзі, спяваць песні, араць нівы. Хацеў абгаварыць з жонкай, ці не пара касіць. Хацеў блаславіць перад канчынай дзяцей на сваёй мове.

Адна раніца адняла ў мяне ўсё гэта. Яблык свяціўся над агароджай, як маленькае сонца. Я пацягнуўся за ім, забыўшыся, што сонца таксама не для мяне... Я ўцякаў, адчуваючы спінаю гарачае дыханне сабак. Я хацеў крыкнуць — крыку не было…”

Гэтыя словы ў трагедыі Уладзіміра Караткевіча “Кастусь Каліноўскі. Смерць і неўміручасць” галоўны герой прамаўляе за Яна, які страціў мову ў дзяцінстве. Як страціў ад працяглага пакутнага болю і мой народ. Менавіта выданнямі “Мужыцкай праўды” Кастусь Каліноўскі казаў за ўвесь народ, імкнучыся вярнуць яму мову памяці і мову годнасці. Мову свядомасці.

Памяць – родную гісторыю – братам Каліноўскім дапамагла вярнуць, як ні дзіўна, імператарская публічная бібліятэка: тут перахоўваліся ўнікальныя гістарычныя крыніцы, старадаўнія манускрыпты, надзвычай багатая спадчына Беларусі, Літвы, Польшчы мінулых стагоддзяў. З гэтых “ксёнжак”, што тоесна і Мацею Бурачку з “Дудкай беларускай”, творца “Мужыцкай праўды” ўзяў думкі, выказаныя пасля ў другім нумары газеты: “Быў то калісьці народ наш вольны і багаты. Паншчыны тагды ніякай не было. Кожны мог лесу выцерабіць, хату сабе паставіць і меці сваё поле. Но ў суседстве з намі жыў Немец і Маскаль. Аднаму і другому багацтва нашае калола ў вочы… хацелі нас сагнаць з нашай бацькаўшчыны”. Думкі ж чалавека, улюблёнага не ў Літву-Жмудзь, а ў Літву-Беларусь, наконт узнікнення прыгоннага права былі наступныя: “Трэба было бараніціся, так наш кароль Польскі да і Літоўскі напісаў такое права: “Гэтыя, што не хочуць ісці бараніці сваёй зямлі, няхай абрабляюць поле гэтым, што б’юцца за вольнасць і шчасце ўсіх”. Думка гэта развіваецца ў пятым нумары: “…а калі мужыкі часамі захацелі ісці на вайну. Так зараз з іх знімалі мужыцтва, да і паншчыну, давалі зямлю, а ўсю вёску рабілі шляхтаю”. Такім чынам, дзякуючы гісторыі, Кастусь Каліноўскі падводзіць і да аналізу надзвычай балючага і надлённага на той час пытання рэкруцтва, праз якое “праслужыўшы 25 лет да і торбу ўзяўшы, ідзі жабраваці”. Гэта адзін з доказаў на карысць цвёрдых і пераканаўча выказанных думак з сёмага нумара: “Калі нам пад рандам польскім не зусім было добра, то як маскаль стаў намі правіць, зрабіў ён для мужыкоў чыстае пекла на свеце”. Выдавец “Мужыцкай праўды” ў чацвёртым нумары сцвярджае, што гэтыя “глум, здзерства і несправядлівасць выходзіць ад самога цара”. Мажліва нам з вамі сёння погляды на “галаву маскоўскага ронда” як на адзінага віноўніка падрэзаных крылаў нашае гісторыі падаюцца ў нечым прымітыўнымі. Але ж для Кастуся Каліноўскага – прарока, на думку Уладзіміра Караткевіча і кожнага беларуса, – найперш было важна знішчыць “веру ў добрага цара” — кіраўніка “непарушнае” Маскоўскай дзяржавы. А як кажа Яська насамрэч гаспадар нашае зямлі – у рамане “Каласы пад сярпом тваім” Уладзіміра Караткевіча, “…пры словах “непарушны”, “непадзельны”, “адзіны”, калі іх гаворыць мацнейшы, сапраўдных людзей цягне разбіраць непадзельнасць, разбурыць непарушнасць. Бо гэта замаскаваны ланцуг рабства”. Рабства праз паншчыну, рэкруцтва, аброк, адмаўленне ад уніяцкае веры, якой прысвечаны шосты нумар. Рабства, гістарычную адказнасць за якое, на думку Кастуся Каліноўскага, мае і Еўропа, “парэзаўшы” Рэч Паспалітую. Рабства, што падчас непадтрыманага паўстання Тадэвуша Касцюшкі ўжо збольшага паралізавала народную душу, а “каб мужыкі ўсе разам былі збунтаваліся…, так бы маскаль мусіў бы прапасці без паўстання і мы на век вякоў ужэ былі б вольныя”, кажучы палымянымі радкамі другога нумара газеты. Таму і крычыць ад болю сэрца Кастуся Каліноўскага ў “Каласах…”: “Нельга больш. Нельга больш. Нельга больш цярпець, іначай страцім апошняе: душу сваю жывую”.

Ажывіць душу народу “Мужыцкая праўда” дапамагла не толькі гісторыяй, але і апісаннем асобы сапраўднага беларуса, якім, мяркую, былі і самі выдаўцы газеты — Кастусь Каліноўскі, Валеры Урублеўскі, Фелікс Ражанскі, Станіслаў Сангін. Асобы вольнай, бо, як кажа Яська-гаспадар у трэцім нумары свайго выдання, “Бог стварыў чалавека, каб ён карыставаў з вольнасці справядлівай”. І ў першую чаргу гэта мае быць свабода ад сябе самаго. Тады чалавек здолее мець “кусок сваёй зямлі, за катору ані чынш і аброку не плаціць, ані паншчыны не служыць, — плаціць малыя падаткі і то не на царскія стайні, а на патрэбу цэлага народу”, як кажа “Мужыцкая праўда”. Тады асоба “не ідзе ў рэкруты чорт ведае гдзе, а ідзе бараніць свайго краю тагды толька, калі які непрыяцель ападзе”. Тады чалавек “робіць усенька, што спадабае і што не крыўдзіць бліжняга і хвалы боскай”. Погляд Кастуся Каліноўскага на тое, якой варта быць асобе, для мяне робіць яшчэ больш зразумелымі трагэдыя Уладзіміра Караткевіча: “У прыдняпроўцаў. У мяне… ёсць цвёрдае перакананне ў тым, што павінен і чаго не павінен рабіць дваранін… чалавек. Што ён павінен мець/…/ Толькі душу для праўды, жыццё – для сапраўдных людзей, сэрца — для жанчыны… І яшчэ гонар. Гонар…для самога сябе і ні для каго на свеце больш”. Той Гонар, які кліча ў “Лістах з-пад шыбеніцы” ісці “ваяваці за сваё чалавечае і народнае права, за сваю зямлю родную”. Бо, як сцвярджаецца ў “Мужыцкай праўдзе”, “няма чаго ждаці ад нікога, — той толька жне, хто пасее. Так сейце ж, дзецюкі, як прыйдзе пара, поўнаю рукою — не шкадуйце працы, — каб і мужык быў чалавекам вольным, як е на цалюськам свеце. Бог нам дапаможа!!!”

З Боскім святлом у душы, якая поўніцца ўсведамленнем сваёй годнасці і памяццю пра ўласную гісторыю, бачыў Каліноўскі свой народ, пра што мяркую па выданнях “Мужыцкай праўды”. І таму фраза Мураўёва з трагедыі Уладзіміра Караткевіча магла быць цалкам рэальнаю: “Кожны нумар яго газеты — выбух”.

На жаль, гэты выбух, як мне падаецца, не здолеў да сённяшняга часу знішчыць покрыва абыякавасці народа сябе і паняверкі ў сябе ж. Але вера Яські-гаспадара з-пад Вільні жыве і народ не нямы, бо гучыць і праз стагоддзі агністыя, шчырыя радкі “Мужыцкай праўды”. І мы слухаем іх душою, сэрцам. А, як кажа Кастусь Каліноўскі ў “Каласах пад сярпом тваім”, “пакуль слухаюць людзі хаця аднаго лірніка, не памерла воля”.

 







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 1152. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Прием и регистрация больных Пути госпитализации больных в стационар могут быть различны. В цен­тральное приемное отделение больные могут быть доставлены: 1) машиной скорой медицинской помощи в случае возникновения остро­го или обострения хронического заболевания...

ПУНКЦИЯ И КАТЕТЕРИЗАЦИЯ ПОДКЛЮЧИЧНОЙ ВЕНЫ   Пункцию и катетеризацию подключичной вены обычно производит хирург или анестезиолог, иногда — специально обученный терапевт...

Ситуация 26. ПРОВЕРЕНО МИНЗДРАВОМ   Станислав Свердлов закончил российско-американский факультет менеджмента Томского государственного университета...

Уравнение волны. Уравнение плоской гармонической волны. Волновое уравнение. Уравнение сферической волны Уравнением упругой волны называют функцию , которая определяет смещение любой частицы среды с координатами относительно своего положения равновесия в произвольный момент времени t...

Медицинская документация родильного дома Учетные формы родильного дома № 111/у Индивидуальная карта беременной и родильницы № 113/у Обменная карта родильного дома...

Основные разделы работы участкового врача-педиатра Ведущей фигурой в организации внебольничной помощи детям является участковый врач-педиатр детской городской поликлиники...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия