Студопедия — Максім Багдановіч
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Максім Багдановіч






“Канец, — паўтарыў ён і ўзняўся з месца. — развітаўся з маладосцю, з сяброўствам, Радзімай. Магу паміраць спакойна, як паміралі нашыя продкі. Шкада толькі, што не на бранным полі, а дзе-небудзь на шпітальным ложку. Не пужайся. Я паеду. Цяпер мне ўсё адно. І не трэба мне ехаць на поўдзень, лішнія турботы, але я паеду. А як бы хацелася дажыць да сапраўднага світання. Ды я, Максім Багдановіч, не дажыву. Канец”.

Гэтыя словы, сказаныя сябру Змітраку Бядулю пры развітанні ў апавяданні Барыса Мікуліча, сталі для беларускага паэта прароцкімі ў жыцці. У тым жа годзе дваццаціпяцігадовы Максім Багдановіч згарае ад сухотаў у Ялце, далёка ад Беларусі, зусім адзін. Паэт нібыта прадчуваў сваю блізкую смерць: “Я — бальны, бяскрыдлы паэт! Мо жыцця майго верш ужо спет…” Але паміраў гэтак жа высакародна і мужна, без скарг і нараканняў, без роспачы і страху. Моцны, горды птах — страцім-лебедзь. На яго стале застаўся неадасланы бацьку ліст: “Добры дзень, стары верабей. Маладому вераб’ю блага…” Не адаслаў, каб не турбаваць родных. Такі ён быў, Максім Багдановіч, сын Адама Ягоравіча і Марыі Апанасаўны. Ды перш за ўсё сын Беларусі, якую горача любіў усё жыццё, да якой звяртаўся у думках, кожны раз пераадольваючы сотні кіламетраў.

Беларусь Максім Багдановіч спазнаваў па казках, легендах, паданнях, і, як пісаў Рыгор Барадулін, “успыхнула роднае слова падлёткам з цёплых далоняў матчынай песні”. Успыхнула ў сэрцы, загучала мільёнамі рознакаляровых гукаў і адценняў у душы паэта. І толькі пасля музычная плынь апладнілася словам, думкі хваляй выліліся ў пяшчотныя, запаветныя радкі. Максім Багдановіч на паперу перанёс “Зачараванае царства”, у якім і адзінокі калматы лясун, “аброслы мохам, як пень”, і змяіны цар з залатой каронай на галаве, і “сівавусы, згорблены” дух-вадзянік. Максім Багдановіч не проста захапляўся гэтым царствам. Ён стаў яго часткай, чуйнай да ўсяго. Паэт быз сярод прыроды і ў саіой прыродзе. Нездарма ж яму ўдалося стварыць такі дзівосны акварэльны малюнак: ”Вечар на захадзе ў попеле тушыць кучы чырвоных кавалкаў вугля”.

На жаль, гармонія гукаў і вобразаў была нядоўгай. “Згукі Бацькаўшчыны”, “Думы”, а пасля і “Вольныя думы” вярнулі паэта з “зачараванага царства”. І ў радках загучаў непатольны. сум, што потым прарваўся крыкам сыноўняга болю: “Край мой родны! Як выкляты Богам…/ Столькі ты зносіш нядолі./ Хмары, балоты…Над збожжам убогім/ Вецер гуляе на волі.”

Максіма Багдановіча непакоіла думка пра становішча свайго народа, якім адвеку пагарджалі і “не пушчалі з ярма”, які быў вымушаны крычаць “дзякуй” там, дзе трэба было крычаць “ратуйце”. Але ў сэрцы паэта не згас “агонь гарачай веры”, гарэў “чырвоны жар” надзей. І таму з хворых ды збалелых грудзей вырваліся на свет агністыя, прамяніста-яркія радкі: “Беларусь, твой народ дачакаецца/ Залацістага, яснага дня./ Паглядзі, як усход разгараецца,/ Сколькі ў хмарках залётных агня”.

Дбаючы пра заўтрашні дзень, беларускі паэт не мог не азірнуцца ў мінулае, не мог не зведаць “аб прадзедах сваіх, — аб горы, радасцях і аб прыгодах іх”. І таму Максім Багдановіч вярнуў “Старую Беларусь”, дзе летапісец, “душой стаміўшыся ў жыццёвых цяжкіх бурах,/ Свой век канчае ў манастырскія мурах”, а перапісчык “на чыстым аркушы, прад вузенькім акном, прыгожа літары выводзіць”.

Новымі гукамі, адценнямі загучала нізка вершаў пра горад “Места”. Нездарма Багдановіч лічыцца пачынальнікам урбаністычный лініі ў беларускай паэзіі – першым, хто з прывольных палявых дарог пайшоў на брук маставых. Паэт любіў горад, ён прызнаваўся: “У грудзі кволыя запала, дачка каменняў, места мне”. Любіў нервовы рытм яго жыцця. Ды не ўсё было такім сонечным і бесклапотным. Скрозь бліскучае святло ліхтароў Максім Багдановіч здолеў убачыць “вочы змучаных людзей і выгнанае голадам на вуліцу дзіця”

“Ды Максім Багдановіч, — заўважае Ніл Гілевіч, — вялікі гуманіст і жыццялюб”. Яго душа напоўнена светлай верай у чалавека. Таму святло ліхтароў і вітрын паэт ператварае ў ззянне зорак, сузор’яў Кароны і Геркулеса, у цеплыню сонца, што сагравае душу. Памятаеце?

Навошта на зямлі

Сваркі і звадкі, боль і горыч,

Калі мы ўсе разам ляцім

Да зор?

З такога мільгання кавалкаў свету паэт сплятаў дзівосныя вобразы, рытмы, адліваў іх у санеты, рандо, трыялеты, бо, як адзначыў В. Жыдліцкі, “беларуская мова адчувае себе добра і ў метрах Петраркі і Верлена”.

З такога мільгання кавалкаў свету Максім Багдановіч марыў сплесці не толькі “Вянок”. Яму хацелася, каб зацвіла на Беларусі “Шыпшына” і на небе ўзышоў “Маладзік”. Але ж застаўся толькі “Вянок”. Міхась Стральцоў у аповесці “Загадка Багдановіча” раіць: “Не старайцеся ўплятаць туды новыя кветкі: тыя, што там, ніколі не завянуць. Сплятайце свае вянкі. Не старайцеся адшчыкнуць хоць адзін лісток ад тых лаўраў: тыя лаўры, перш чым стаць імі, былі цернямі. Паглядзіце лепш наўкол сябе: красуе жыта, і красуюць у ім васількі. Віруе жыццё, і нараджаецца ў ім прыгажосць. Жыве паэзія. І вечна вабіць сваёй загадкай.

…У далёкай Ялце на магіле Максіма Багдановіча цвітуць касачы васількова-сіняга колеру”.

 







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 1132. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Седалищно-прямокишечная ямка Седалищно-прямокишечная (анальная) ямка, fossa ischiorectalis (ischioanalis) – это парное углубление в области промежности, находящееся по бокам от конечного отдела прямой кишки и седалищных бугров, заполненное жировой клетчаткой, сосудами, нервами и...

Основные структурные физиотерапевтические подразделения Физиотерапевтическое подразделение является одним из структурных подразделений лечебно-профилактического учреждения, которое предназначено для оказания физиотерапевтической помощи...

Почему важны муниципальные выборы? Туристическая фирма оставляет за собой право, в случае причин непреодолимого характера, вносить некоторые изменения в программу тура без уменьшения общего объема и качества услуг, в том числе предоставлять замену отеля на равнозначный...

МЕТОДИКА ИЗУЧЕНИЯ МОРФЕМНОГО СОСТАВА СЛОВА В НАЧАЛЬНЫХ КЛАССАХ В практике речевого общения широко известен следующий факт: как взрослые...

СИНТАКСИЧЕСКАЯ РАБОТА В СИСТЕМЕ РАЗВИТИЯ РЕЧИ УЧАЩИХСЯ В языке различаются уровни — уровень слова (лексический), уровень словосочетания и предложения (синтаксический) и уровень Словосочетание в этом смысле может рассматриваться как переходное звено от лексического уровня к синтаксическому...

Плейотропное действие генов. Примеры. Плейотропное действие генов - это зависимость нескольких признаков от одного гена, то есть множественное действие одного гена...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия